• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даследчык таямніцаў святла: Аляксандр Садоўскі  Таццяна Процька

    Даследчык таямніцаў святла: Аляксандр Садоўскі

    Таццяна Процька

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 63с.
    Мінск 1994
    33.83 МБ
    Універсітэцкая адукацыя лічылася самай прэ-стыжнай у Расеі. Звычайна тут канцэнтраваліся найбольш таленавітыя выкладчыкі, было самае сучаснае навуковае абсталяванне. Усс славутыя рускія навукоўцы XIX — пачатку XX стагоддзя ў розныя часы былі выкладчыкамі ў вышэйшых на-вучальных установах.
    Рада універсітэтаў рупілася толькі пра як мага лепшую якасць навучання студэнтаў. Статут уні-всрсітэта забараняў тут усялякую палітычную дзейнасць. У спсцыяльных "Правілах, якім павінны падпарадкоўвацца студэнты С.-Пецярбургскага уні-версітэта", навучэнцы былі названыя "асобнымі навсдвальнікамі". Ім забараняліся ўсе калсктыў-ныя дзеянні, наведванне таемных таварыстваў і гурткоў.
    "Ад студэнтаў патрабуецца захаванне прыстой-насці і не дазвалясцца выказванне ўхвалення ці ганьбавання як пад час лекцый, так і наогул у сценах універсітэта. Наведванне лекцый для сту-дэнтаў абавязковае. He дазваляецца з’яўляцца ва універсітэт ў вопратцы, забароненай паліцэйскімі правіламі. Забараняецца студэнтам ва універсітэце паліць тытунь"*. За парушэнне гэтых і іншых правілаў юнака маглі выклікаць ва універсітэцкі суд, які мог адлічыць яго з ліку студэнтаў. Ад-нак трэба адзначыць, што выкладчыкі, якія ўва-ходзілі ў склад суда, вельмі рэдка выкарыстоў-валі такую мсру, а звычайна абмяжоўваліся больш мяккім пакараннем — заўвагай, вымовай, арыштам да сямі дзён.
    Правйла для студенпюв й постороннйх слушателей С.-Пе-тербургского унйверсйтета. СПб., 1878. С. 8—9.
    16
    Існаваў вельмі строгі кантроль якасці ведаў. Адказы на экзаменах маглі быць ацэнены як "слабыя", "пасрэдныя", "дастатковыя", "добрыя", "выдатныя". Дзеля пераводу на наступны курс трэба было атрымаць адзнаку, не ніжэйшую за "дастатковую”. Тыя, хто не вытрымліваў выпра-бавання, вучыліся на гэтым жа курсе другі год. За час навучання студэнта маглі пакінуць на другі год толькі два разы. Натуральна, што за паўторны курс таксама трэба было плаціць. Наогул жа на другі год пакідалі вельмі рэдка і здаралася гэта звычайна не праз нядбайнасць студэнтаў, a з прычыны іх хваробы, смерці родных і інш.
    У дарэвалюцыйных універсітэтах стыпендыю маглі атрымліваць толькі "недастатныя" студэнты пры ўмовах іх добрых ці выдатных поспехаў. Каб мець свае грошы, студэнты старэйшых курсаў займаліся рэпетытарствам: рыхтавалі да перавод-ных экзаменаў у гімназіі нядбайных вучняў з за-можных сем’яў. Рабіць гэта маглі толькі студэн-ты, якія самі паспяхова здалі экзамсны за I і П курсы. Яны атрымлівалі спецыяльны дазвол ад кіраўніцтва універсітэта на права даваць урокі.
    На трэцім курсе такі дазвол атрымаў і Аляк-сандр Садоўскі. Заробленыя грошы ён выкарыстаў на падарожжа ў Швецыю і Нарвегію. Веданнс мовы зрабіла вандроўку асабліва прыемнай.
    Працэс навучання ва унівсрсітэце быў нала-джаны так, што выклікаў у студэнтаў жаданне займацца самастойнай навуковай працай. Для най-больш таленавітых і здольных ствараліся дзеля гэ-тага ўсе ўмовы.
    Яшчэ студэнтам А. Садоўскі пачынас навуко-выя даследванні. 3 20 да 30 снсжня 1880 года ў Санкт-Пецярбурзе праходзіў VI з’езд расейскіх прыродазнаўцаў і лекараў. Паводле статута з’сз-да, студэнты не маглі рабіць даклады і паведам-ленні. Аднак з першай навуковай працай Садоўскага ўдзельнікі фізічнай секцыі былі пазнаёмленыя. Яе прачытаў сябар Расейскага фізічна-хімічнага та-варыства прыват-дацэнт С.-Пецярбургскага уні-версітэта У. Лермантаў.
    2.	Зак. 936
    17
    Праца была прысвечаная даследванню гальва-нічнага элемснта Ніадэ. Элемент Ніадэ складаўся з вугальнай пласцінкі, апушчанай у рашчыну хлорнай вапны, і цынкавага стрыжня, які зна-ходзіўся ў слабой рашчыне спажыўнай солі. "Згодна з паведамленнем аўтара, элемент атры-маўся всльмі стабільным: электраўзбуджальная сіла яго спачатку была 1 даніэль, а праз 2 гадзіны бесперапыннага дзсяння змсншылася толькі блізу на 1%. Праз 9 дзён электраўзбуджальная сіла была яшчэ 0,8 даніэля"*. У пратаколах фізічнай секцыі з’езда былі зафіксаваны вслічыні, што ха-рактарызавалі незвычайную для таго часу ста-більнасць элемента.
    Адзначым, што і другі беларускі фізік — Ка-роль Чаховіч** таксама пачынаў свае фізічныя эксперыменты з даследвання "звышстабільнага гальванічнага элемента" Юліюса Томсана. За амаль 20 гадоў, што • прайшлі з часу віленскіх эксперы-ментаў К. Чаховіча, фізіка зрабіла не адзін крок наперад, але праблема стабільных крыніцаў элск-трычнасці заставалася неразвязанай.
    Заключным актам навучання ва універсітэце было атрыманне ступені кандыдата або годнасці правадзейнага студэнта.
    Наяўнасць навуковай ступені або годнасці ў Расеі XIX стагоддзя была набходнай умовай ат-рымання "класнай" пасады прафесійнага наву-коўца ў дзяржаўных вышэйшых і сярэдніх наву-чальных і навуковых установах. Каб атрымаць ступень кандыдата, неабходна было здаць экзаме-ны па ўсім універсітэцкім курсс факультэта, a таксама абараніць самастойна выкананую навуко-вую працу — "пісьмовае разважанне".
    Патрабаванні для атрымання ступені або год-насці былі вельмі высокія. "Кандыдацкі бал" скла-даў у сярэднім 4,5. Сюды ўваходзілі таксама ад-знакі пераводных экзаменаў. Спаборнік ступені
    * Журнал Русского фйзйка-хчмйческого обіцества. Т. 12, выіі. 4, отдел фйзйч. С. 83.
    ** Процькй Т. С. 'Зксперымнтатар з Беластоцкай гімназіі: Кароль Чаховіч. Мн., 1990.
    18
    кандыдата мусіў зрабіць навуковую працу па праб-лемах аднаго з профільных прадмстаў факультэ-та. Толькі пасля публічнай абароны "разважання" Рада універсітэта пастанаўляла надаць ступень. Ак-рамя гэтага, як адзначалася ў "Правілах", ступень кандыдата атрымліваў толькі той, "хто даказаў на экзамене, што добра разумее творы на нямец-кай або французскай мовах з яго факультэцкіх прадметаў" .
    Усяго ў 1881 годзе ў Санкт-Пецярбургскім уні-версітэце ступень кандыдата атрымалі 169 чала-век, а годнасць правадзейнага студэнта — 59. 3 іх па фізічна-матэматычным факультэце адпавед-на 80 і 15 чалавек. Калі ўлічыць, што ва уні-версітэце тады навучалася блізу дзвюх тысяч сту-дэнтаў (на фізічна-матэматычным факультэце — 968), можна сабе ўявіць узровень патрабаванняў. У сярэднім толькі адзін з трох канчаў універсітэт са ступенню ці годнасцю правадзейнага студэнта.
    У траўні 1881 года студэнт Садоўскі паспяхова прайшоў "канчатковыя выпрабаванні", бліскуча аба-раніў дыпломную працу і пастановай Рады універ-сітэта атрымаў ступень кандыдата па фізічна-матэ-матычным аддзяленні. Задаволены, ён паехаў у Гельсінгфорс падзяліцца сваёй радасцю з бацькамі.
    3 заканчэннем універсітэта канчалася і юнацт-ва Аляксандра. Верылася, што яго чакае напера-дзе самастойная праца — дзеля грошай, і абавязко-ва "для душы".
    Правнла для студентов й постороннйх слушателей С.-Пе-тербургского уннверсйтета. СПб., 1878. С. 27.
    ПЕРШЫЯ KP0K1 ДА НАВУКОВЫХ ВЯРШЫНЯЎ
    " Прафесарскі кандыдат" * У фізічна-хімічным іііаварыстве * Пашырэнне навуковага свепіаііогляду * Сябры з Мікалаеўскай марской акадэміі * Выкладчык чатырох 13НУ * У Юр'еў — экстраардынарным прафесарам
    ВЫКЛАДЧЫК ФІЗІКІ Ў САНКТ-ПЕЦЯРБУРЗЕ
    Пасля паспяховага заканчэння фізічна-матэматычнага факультэта пастановай Рады уні-версітэта за 15 верасня 1881 года Садоўскі быў пакінуты ў якасці "прафесарскага кандыдата", як тады пісалі "для падрыхтоўкі да прафесарскай годнасці". Сёння мы назвалі б яго аспірантам.
    Падрыхтоўка "прафесарскіх кандыдатаў" у ра-сейскіх універсітэтах пачалася ў 1867 годзе. Да-туль рыхтавацца да прафесарскай годнасці можна было толькі за мяжой. У Пецярбургскім, Хар-каўскім, Казанскім і Кіеўскім універсітэтах дзеля гэтага былі вызначаныя спецыяльныя гадавыя сты-пендыі па 600 рублёў. У стыпендыяты абіраліся выпускнікі універсітэтаў, якія скончьілі кўрс на-вучання з выдатнымі адзнакамі. Для далейшай вучобы і самаўдасканалення кожны прымацоў-ваўся да аднаго з прафесараў універсітэта і быў абавязаны падаваць кожнае паўгоддзе пісьмовыя працы, а на працягу двух гадоў вытрымаць экза-мен на ступень магістра і напісаць дысертацыю. Стыпендыяты абавязаліся служыць у распараджэнні Міністэрства народнай асветы не мснш за два гады за кожны год атрымання стыпендыі. 600 рублёў на той час — грошы вялікія. Таму стыпендый было зусім мала.
    20
    3 1873 года пачалі рыхтаваць "прафссарскіх кандыдатаў" за свой кошт. У 1881 годзе ў Пецяр-бургскім універсітэце для падрыхтоўкі да прафе-сарскай годнасці пакінулі 41 студэнта (з іх 4 у галіне фізікі і 4 у галіне матэматыкі). Больш за палову іх, у тым ліку і Аляксандр Садоўскі, не атрымлівалі стыпендыі.
    У дарэвалюцыйнай Расеі не было прынята, каб дарослых дзяцей утрымлівалі бацькі. Звычайна дзеці, дасягнуўшы паўналецця і атрымаўшы аду-кацыю, самі зараблялі сабе на хлсб. He стаў вылу-чэннем і Аляксандр. У снежні 1882 года дваццаці-трохгадовы аспірант пачаў выкладаць матэматыку ў прыватнай гімназіі, якую ўтрымліваў калежскі саветнік К. Май. А з 1 студзеня 1883 года ён„на-няўся выкладаць матэматыку яшчэ і ў Елісаве-цінскай навучальні.
    У Расейскай імперыі сярэднюю адукацыю можна было атрымаць не толькі ў дзяржаўных наву-чальных установах — гімназіях і рэальных на-вучальнях, але і ў прыватных. Звычайна там вучыліся тыя, хто не імкнуўся атрымаць вышэй-шую адукацыю: выпускнікоў большасці прыват-ных навучальных установаў не прымалі ва уні-версітэты і інстытуты. Гімназія Мая, аднак, мела асаблівы статус. 7 сакавіка 1882 года загадам па Міні-стэрстве народнай асветы ёй былі нададзеныя пра-вы, якія мелі толькі дзяржаўныя гімназіі (паводлс Статуту гімназіяў 1871 года). Таму выкладчыкі неслі асаблівую адказнасць за падрыхтоўку вучняў.
    Праца ў гімназіі стала добрай школай для бу-дучага прафесара. I хаця ён не быў штатным вы-кладчыкам (праца па найме не залічвалася ў пен-сійны стаж), працаваў там аж да 1888 года, пакуль не пачаў выкладаць у вышэйшых навучальных установах.
    За 2 гады аспірантуры Садоўскі не прайшоў магістэрскіх экзаменаў і не падрыхтаваў дысерта-цыі. Але улічваючы актыўную навуковую дзей-насць Садоўскага ў фізічна-хімічным таварыстве, Рада універсітэта пакінула яго на факультэце спачатку да 1 кастрычніка 1883 года, а затым і да 1 чэрвеня 1884 года. Аднак (хутчэй за ўсе з
    матэрыяльных меркаванняў) ён не выкарыстаў магчымасцяў "прафесарскага кандыдата". 24 ліс-тапада 1883 года даследчык паступіў на службу штатным выкладчыкам матэматыкі і фізікі ў прыватную жаночую гімназію Э. Шаффе за 590 рублёў на год. Працаваць "для душы" і атрым-ліваць за гэтую працу грошы сталася для яго няздзейсненай марай.