• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даследчык таямніцаў святла: Аляксандр Садоўскі  Таццяна Процька

    Даследчык таямніцаў святла: Аляксандр Садоўскі

    Таццяна Процька

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 63с.
    Мінск 1994
    33.83 МБ
    У пецярбургскім перыядзе А. Садоўскі — адзін з актыўных сяброў таварыства. Ён рэгулярна на-ведвае ўсе паседжанні, робіць даклады, заўва-гі, выказвае прапановы. 18 красавіка 1882 года
    27
    Ф. Петрушэўскі на агульным сходзе таварыства дэманстраваў дослед з прыладай, злучанай з на-магнічаным і ненамагнічаным жалезнымі прутамі: пры іх злучэнні рэгістравалася ўзнікненне элект-рычных токаў. Даклад выклікаў вялікую ціка-васць слухачоў. А ўжо 20 красавіка на паседжанні фізічнага аддзялення Петрушэўскі паведаміў, што Садоўскі зрабіў выкладкі для вызначэння элект-раўзбуджальнай сілы ў гэтым доследзе. Зроблсны разлік прадказваў, што велічыня электраўзбу-джальнай сілы будзе расці пры паўтарэнні досле-даў. Што і назіралася на самой справе.
    7 жніўня 1887 года над тэрыторыяй Расейскай імперыі павінна было адбыцца сонечнае зацьмен-не. Да гэтай унікальнай з’явы прыроды наву-коўцы фізічна-хімічнага таварыства намерыліся грунтоўна падрыхтавацца. 12 траўня на паседжанні таварыства было пастаноўлена паслаць тры экспе-дыцыі для назірання зацьмення — у Краснаярск, Маскву і Вільню. На гэтым жа паседжанні А. Садоўскі паведаміў аб характары палярыстычных назіранняў, якія меркаваліся ў часе зацьмення, a таксама аб магчымасці і спосабах іх выканання. Назіранні павінны былі развязаць пытанне пра размеркаванне палярызаванага святла ў кароне.
    Вынікі доследаў Садоўскага былі надрукаваныя ў "Часопісе" таварыства. Гэта быў яго першы на-вуковы артыкул.
    Удзел у паседжаннях Расейскага фізічна-хіміч-нага таварыства спрыяў развіццю навуковага света-погляду А. Садоўскага. Ён актыўна ўдзельнічае у абмеркаванні кожнага пытання, выказвас ўласныя думкі, расказвае, што робяць навукоўцы за мяжой. Да свайго пераезду ў Юр’еў даследчык не прапус-кае ніводнага схода.
    3 гэтым таварыствам звязаныя самыя светлыя падзеі навуковага жыцця Садоўскага. У "Часопісе" таварыства ён надрукаваў вынікі магістэрскай ды-сертацыі, дзяліўся з чытачамі сваімі навуковымі разважаннямі. Тут абмяркоўваў і свае навуковыя адкрыцці. А на адным з паседжанняў таварыства адбылося і вяртанне Садоўскаму прыярытэта ў навуковым адкрыцці.
    28
    Апошняе сваё паведамленне на паседжанні фізічнага аддзялення А. Садоўскі зрабіў 9 ліста-пада 1904 года. Яно было прысвечанае даследван-ню нелакалізаванай інтэрфсрэнцыі: навуковец разглядаў Ньютанавы колцы пры асвятленні з ад-наго пункта. Адзначыўшы, што інтэрферэнцыя назіраецца не толькі на паверхні шкла, алс і ў кожным пункце прасторы ў палосе адлюстравана-га святла, Садоўскі прапанаваў разглядаць яе як зыходную ад двух светлавых пунктаў. Гэтая пе-радумова дазваляла звссці тлумачэннс да тэорыі інтэрферэнцыі Фрэнэля для выпадку, калі адна пунктавая крыніца змяшчаецца перад другой (пры рэальнай крыніцы замест аднаго інтэр-ферэнцыйнага малюнка атрымліваецца некалькі несупадальных паміж сабой размытых колцаў). Як эксперыментатар А. Садоўскі адразу адзначыў магчымасць практычнага выкарыстання вынікаў даследвання. Паколькі эфект атрымліваецца пры адлюстраванні ад дзвюх паверхняў шкла, ён сведчыць пра адсутнасць паралельнасці роўніцаў шкла.
    Захаваўся толькі пратакольны запіс паведам-лення. Друкаваць вынікі сваёй працы навуковец не схацеў.
    На пачатку XX стагоддзя ў Расеі атрымала развіццё яшчэ адна форма навуковых суполь-ніцтваў — з’езды прыродазнаўцаў*. Яны адбы-валіся ва універсітэтах досыць рэгулярна і пры-ваблівалі вялікую колькасць удзельнікаў.
    З’езды расейскіх прыродазнаўцаў і лекараў аб-мяркоўвалі вялікае кола навуковых праблемаў. На іх працавалі розныя паводле характару сек-цыі: фізікі, хіміі, заалогіі, матэматыкі, батанікі,
    Пачатак дзейнасці аналагічных з'ездаў у Заходняй Еўропе датуецца 1815 годам, калі адбыўся першы навуковы з'езд у Швейцйрыі. Лершы з'езд германскіх прыродазнаўцаў і лекараў адбыўся ў Ляйпцыгу ў 1822 годзе. У Ангелыччыне нйвуковыя з'езды началіся стварэннем Брытанскай асацыяцыі снрыяння навуцы ў 1831 годзе. Германскія з'езды мелі галоўнай мэтай забяспечанне асабістых кантактаў паміж нямецкімі наву-коўцамі. У Ангелыйчыне асноўная ўвага аддавалася падтрымцы найболый перспектыўных навуковых распрацовак.
    29
    аграноміі, фізічнай геаграфіі, статыстыкі, павет-раплавання ды іншыя. Гэта давала магчымасць удзельнікам атрымліваць веды пра найноўшыя да-сягненні практычна ва ўсіх галінах прырода-знаўства. Да ўдзелу ў абмеркаванні навуковых задач прыцягваліся навукоўцы не толькі з буй-ных цэнтраў, але і з невялікіх гарадоў. Удзель-нікамі з’ездаў былі прадстаўнікі больш чым 150 гарадоў і мястэчкаў беларускага краю — Бабруй-ска, Барысава, Берасця, Віцебска, Гомеля, Горак, Горадні, Ліды, Ашмяны, Менска, Пінска, Магі-лева, Мазыра, Полацка, Слуцка і інш. Гэта сад-зейнічала распаўсюджванню навуковых ведаў, іх папулярызацыі. З’езды былі добрай школай для прафесійнай падрыхтоўкі навуковых кадраў.
    А. Садоўскі браў актыўны ўдзел у працы ўсіх з’ездаў рускіх прыродазнаўцаў, што адбываліся ў С.-Пецярбурзе. На выставе ў фізічнай лабарато-рыі С.-Пецярбургскага універсітэта пад час пра-цы VIII з’езда (1890 год) дэманстраваўся паляры-метр Врайта, які навуковец істотна мадэрнізаваў. Палярыметр прызначаўся для назірання сонечнага зацьмення. На паседжанні секцыі фізікі XI з’езда (1901 год) А. Садоўскага абралі ганаровым старшы-нёю сскцыі. Мснавіта на ёй быў зроблены даклад аб светлавым ціску, які вымераў П. Лебедзеў.
    НА ПАСАДУ ПРАФЕСАРА
    Аляксандр Садоўскі шмат працаваў. Апрача таго, што выкладаў фізіку ў чатырох вышэйшых навучальных установах, ён браў ак-тыўны ўдзел у грамадскім жыцці Санкт-Псцяр-бурга. I хоць асаблівай стомы не адчуваў, неаб-ходнасць рыхтаваць розныя паводле свайго зместу і прызначэнню курсы адымала шмат сіл. Грошай у сям’і не ставала, усё менш і менш заставалася часу, каб займацца любімай справай. Але хто многа працуе — таму і шанцуе...
    Пры канцы 1893 года прафесар фізікі Юр’еў-скага універсітэта Б. Галіцын быў абраны права-дзейным членам Расейскай акадэміі навук. Згодна
    зо
    Статуту акадэміі, ён павінны быў пераехаць у Пецярбург. Рэктар універсітэта пачаў пошукі кан-дыдатуры для замены. Дзеля гэтага звярнуўся да вядомых вучоных. "На падставе атрыманых ад іх указанняў, — дакладваў аб выніках пошукаў мі-ністру народнай асветы апякун Рыжскай наву-чальнай акругі М. Лаўроўскі, — ён спыніўся на магістры фізікі С.-Пецярбургскага унівсрсітэта Садоўскім як дастаткова падрыхтаваным кандыда-це на азначаную кафедру". I далей: "Прысвяціў-шы сябе вывучэнню і выкладанню фізікі, сп. Садоўскі паступова набыў такую ганаровую вядо-масць як салідны вучоны і выдатны выкладчык, што ў цяперашнім часе выкладае гэты прадмет у чатырох вышэйшых спецыяльных навучальных установах, менавіта: у Горным інстытуце, Мар-ской акадэміі, Інстытуце грамадзянскіх інжынераў і на Вышэйшых жаночых курсах". Самыя ўхвальныя водгукі пра гэтага кандыдата рэктар атрымаў ад пецярбургскіх прафесараў Ф. Петрушэўскага і М. Ягорава. Першы з іх паведаміў, што сп. Са-доўскі вядомы сваім выкладаннем фізікі ў розных вышэйшых навучальных установах і досыць пад-рыхтаваны для прыняцця універсітэцкай кафедры, што "ў паседжаннях фізічнага таварыства A. 1. Са-доўскі неаднаразова з’яўляўся вельмі сур’ёзным дакладчыкам... Прафесар жа Ягораў адгукаецца пра сп. Садоўскага як пра спрактыкаванага лек-тара, майстэрскага эксперыментатара і выдатнага знаўца матэматыкі. Нягледзячы на забяспечанае (лекцыямі) сваё становішча і бліскучы выклад-чыцкі поспех, сп. Садоўскі, паводле прафссара Ягорава, жадаў бы, дзеля зберажэння часу і развіцця сваёй навуковай дзейнасці, заняць ка-федру ў Юр’еўскім універсітэце. Пахвальныя вод-гукі пра гэтага кандыдата атрыманы таксама ад прафесара Хвольсана і князя Галіцына"*.
    Ці можна было атрымаць лепшыя водгукі!
    Адзначым, што паводле Статута Юр’еўскага універсітэта, недапушчальным лічылася прызна-
    ЦДГА СССР, фонд 733, вопіс 150, справа 1505, аркуш 1—2.
    31
    чэнне на пасаду экстраардынарнага прафссара асобы, якая не мсла годнасці магістра. Гэта маг-ло адбыцца толькі з дазволу самога цара. 23 сту-дзеня 1894 года цар згадзіўся прызначыць Са-доўскага выконваць абавязкі экстраардынарнага прафесара Юр’еўскага унівсрсітэта па кафедры фізікі з гадавым утрыманнем 2000 рублёў (1700 рублёў штатных і 300 рублёў спецыяльных з фонду унівсрсітэта) — "маючы на ўвазе выдат-ныя педагагічныя здольнасці Садоўскага".
    Атрымаўшы ордэн Святой Ганны 3-й ступені ды на перасяленне 300 рублёў, наш зямляк на пачатку лютага, у самую завею, паехаў з сям’ёй у Юр’еў. Тут А. Садоўскі пражыў дваццаць га-доў, Усе навуковыя дасягненні, поспехі выклад-чыка ў той ці іншай ступені звязаныя з Юр’сў-скім унівсрсітэтам.
    Прыбалтыйскі горад Юр’еў** атрымаў рассйскі назоў напярэдадні пераезду сюды А. Садоўскага — у 1893 годзе. Да гэтага ён называўся Дэрптам. Адпавсдна новае найменне атрымаў і універсітэт. Гэтая, тады найстарэйшая вышэйшая навучальная ўстанова ў Расейскай імперыі мела цікавую гіс-торыю. Яе выпускнікамі былі сусвстна вядомыя вучоныя фізік Э. Ленц, эмбрыёлаг К. Бэр, хірург М. Пірагоў, складальнік "Толкового словаря жн-вого велмкорусского языка" У. Даль.
    Да рэформы 1889 года, што ператварыла Дэрпц-кі унівсрсітэт у адзін з правінцыйных універ-сітэтаў Расеі, тут панаваў нямецкі дух. "Дэрпцкі універсітэт, без сумневу, самая цвёрдая астоя ня-мецкай прышлай стыхіі на Прыбалтыйскай ус-краіне і яе аўтаномнага, выключнага становішча ў расейскай дзяржаве, самая магутная зброя гвалтоўнага анямечання латышоў і эстаў, юры-дычнага і духовага заняволення бальшыні на-V	■•	It***
    сельніцтва нямецкам меншынею , — так ацэнь-
    * *
    ЦДГЛ СССР, фонд 733, вопіс 150, справа 1026, аркуш 17.
    Сучасны гораО Тарту ў Эспюніі.
    Аксаков ft. С. Сочйненйя. М., 1887. Т. 6. С. 144—145.
    32
    Шляхецкі герб Садоўскіх з радаводу, які захоўваецца ў Цэнтральным гістарычным архіве ў Санкт~Псцярбурзе.
    Герб Любіч сведчыў пра мінулае роду Садоўскіх. На цёмна-блакітным фоне вылучалася сярэбраная падкова з двума залатымі крыжамі. Упрыгожваў выяву герба рыцарскі шалом з пёрамі
    3.	Зак. 936
    Цэнтр Віцебска ў другой палове XIX стагоддзя (з малюнка Напалеона Орды).
    Горад, дзе нарадзіўся А. Садоўскі, — адзін з найстаражытней-шых у Беларусі. Пасля анексіі Беларусі Расеяй ён атрымаў статус губернскага горада. Але рускім Віцебск так і не стаў. А. Семянтоўскі ў 1865 годзе пісаў: "Добра выглядае Віцебск здалёк, з навакольных пагоркаў, але не прываблівае зблізу. Нягледзячы на прыгажосць мясцовасці, не павявае ад яго шы-рокім рускім жыццём; неяк змярцвела глядзіць ён на чужын-ца, і не б’ецца да яго сэрца праваслаўнага, не імкнецца душа падарожніка, быццам між імі ёсць нейкая перашкода...