Даследчык таямніцаў святла: Аляксандр Садоўскі
Таццяна Процька
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 63с.
Мінск 1994
У царскай Расеі стан чалавека ў дзяржаўнай сістэме вызначаўся не столькі пасадай, сколькі чынам, які быў сацыяльнай характарыстыкай, сімвалам прыналежных яму правоў і прывілеяў. Чын вызначаў і ўзровень аплаты працы. У роз-ных афіцыйных дакументах азначэннс чыну папярэднічала прозвішчу або ішло непасрэдна за ім перад усімі астатнімі біяграфічнымі звесткамі. Нават вядомы ўсяму свету хімік Д. Мендзялееў у службовай перапісцы азначаўся не як прафссар, доктар навук, а як таемны дарадчык ("тайный совстннк"). "Статут аб службс грамадзянскай" ад-носна універсітэцкіх ступеняў абумоўліваў, што правадзейныя студэнты і кандыдаты паступаюць на службу з чынамі не ніжэй адпаведна за XII і X клас, магістры — IX, дактары — VIII.
У 1888/89 навучальным годзе Садоўскі пачаў выкладаць фізіку ў Пецярбургскім інстытуце гра-мадзянскіх інжынераў. Запрашэнне Рады інстытута, адрасаванае Садоўскаму, было зацвер-джанае ажно таварышам Міністра ўнутраных справаў, пад ведамам якога знаходзіўся інстытут. Станоўчае рашэнне было абумоўлсна тым, што навуковец нарэшце атрымаў свой першы класны чын калежскага асэсара, адпаведна IX класу у 12-класным "Табелі аб рангах". I, вядома, высо-кай якасцю выкладання.
3 гэтага часу павышэнні і ўзнагароды Са-доўскі атрымліваў даволі спраўна: у 1889 годзе ён стаў надворным дарадчыкам, 24 лістапада 1891 года — калежскім дарадчыкам, 1 студзеня 191 1 года — правадзейным стацкім дарадчыкам. За сваю трыццацігадовую педагагічную дзейнасць атрымаў шэсць ордэнаў і два медалі. Трэба ад-значыць, што гэта не было нейкім выключэннем.
22
За добрасумленную працу выкладчыкі гімназіяў і вышэйшых навучальных установаў рэгулярна, кожныя 5 гадоў, атрымлівалі ўрадавыя ўзнагароды, павышэнні. Так дзяржава заахвочвала здольных і працавітых настаўнікаў. Былі й іншыя формы выяўлення грамадскай пашаны: наданне годнасці "заслужаны", абранне ў розныя грамадскія камітэты. Так, у 1884 годзе Садоўскага абралі сакратаром педагагічнай Рады гімназіі, абавязкі якога ён до-брасумленна выконваў некалькі гадоў.
Канферэнцыя* Марской Мікаласўскай акадэміі 7 кастрычніка 1888 года запрасіла Садоўскага быць кіраўніком практычных заняткаў па фізіцы. 3 Марской акадэміяй Садоўскі меў сувязі ажно да 1918 года; тут ён знайшоў шмат сяброў, цёп-лас стаўленне да якіх захоўваў усё жыццё.
Марская акадэмія на той час была унікальнай навучальнай установай. Яна складалася з 3 ад-дзяленняў — гідраграфічнага, механічнага і ка-раблебудаўнічага. Слухачы акадэміі залічаліся сюды на 2 гады, набор новага курса ажыццяўляў-ся толькі пасля выпуску старога. Тут вучыліся афі-цэры, якія праслужылі ў гэтым стане не менш за два гады.
Асноўнай мэтай акадэміі была падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай ваенна-марской і вы-шэйшай спецыяльнай тэхнічнай адукацыяй. Слу-хачоў было няшмат: на гідраграфічным — 10 ча-лавек, на двух астатніх аддзяленнях — па 5. Акадэмія займала тры аўдыторыі "з вокнамі на Няву".
Выкладалі ў акадэміі 9 прафесараў, сярод якіх вядомыя вучоныя таго часу А. Коркін, Г. Цімэ, М. Цынгер, I. Калонг, К. Краевіч, I. Шпіндлер, зямляк Садоўскага беларус I. Яўнсвіч. Тут існаваў асаблівы дух патрабавальнасці, зацікаўленасці ў глыбокіх ведах. Слухачы акадэміі кожны дзень мелі па 4 лекцыі з дзвюх акадэмічных гадзінаў. Праграмы заняткаў былі цікавыя і насычаныя. Аднак і яны не заўсёды задавальнялі вельмі па-
*
Канферэнцыя — сход прафесараў вышэіййай навучальнай ус-тановы, які загадваў навукова-навучальнымі спрйвамі.
23
трабавальных прафссараў, якія імкнуліся выйсці за межы праграмы, азнаёміць слухачоў з новымі навуковымі распрацоўкамі. Дзеля гэтага збіраліся на кватэры ў Садоўскага: прафесары чыталі лек-цыі, курсанты іх запісвалі. Узровень лекцыяў быў всльмі высокі. Дастаткова сказаць, што за-канспектаваны на кватэры Садоўскага курс лі-нейных раўнанняў з частковай вытворнай, якія чытаў А. Коркін у 1891 годзс, праз 42 гады, у 1933 годзе, быў выпушчаны асобнай брашурай. Яго выдаў вядомы вучоны акадэмік A. М. Кры-лоў, які ў 1888—1891 гадах вучыўся ў акадэміі.
Напачатку А. Садоўскі дапамагаў на лскцыях К. Краевічу, аўтару папулярнага падручніка фі-зікі для гімназіяў. Краевіч абсталяваў у ака-дэміі выдатны фізічны кабінст з найноўшымі фізічнымі прыладамі. Працаваць тут было вельмі прыемна. У 1890 годзе Краевіч нечакана захва-рэў і праз год памёр. Свой сум і жаль з нагоды страты настаўніка і сябра, выдатнага педагога і вучонага Садоўскі выказаў у творы "Памяці К. 3. Краевіча", які Расейскае фізічна-хімічнае таварыства надрукавала ў сваім часопісе ў якасці некралога нябожчыку.
Чытанне лекцый па электрычнасці ў Марской акадэміі было даручана А. Садоўскаму. "Чытаў ён цудоўна; што да сутнасці справы, прытрым-ліваўся крытычнага метаду Краевіча. Яго май-стэрства эксперыментатара, бадай, неперасягаль-нае"*, — пісаў потым А. Крылоў.
"Крытычны мстад", які ўжываў у лекцыях Са-доўскі, грунтаваўся на дасканалым выяўленні да-пушчэнняў і псрадумоў пры тлумачэнні тых ці іншых вынікаў тэорыі або эксперымснту. "Матэ-матыка, як жорны, перамолвае тое, што ў іх за-сыпаюць, і як засыпаўшы лебяду, вы не атрымаеце пшанічнай мукі, так і спісаўшы цэлыя старонкі формуламі, вы не атрымаеце ісціны з аблудных перадумоваў" — вядомае выказваннс геолага Гекслі найлспшым чынам характарызуе мэтазгод-
Крылов /1. Н. Воспомйнанйя н очеркй. М., 1956. С. 105.
24
насць выкарыстання "крытычнага метаду". Асабліва для тэхнікаў, якія часта "лічаць, што чым скла-данейшае вывядзенне формулы, тым большага да-веру яна заслугоўвае".
Лекцыі Садоўскага адрозніваліся дакладнасцю фармулёвак. Кожная з іх пачыналася выкладам асноўнай тэмы. Пры гэтым паведамлялася, якія дапаможныя пытанні будуць разгледжаныя, тлу-мачылася, дзеля чаго іх трэба асвятліць. Каш-тоўнасць такога чытання ў тым, што слухачы з самага пачатку разумслі лектара, ведалі, што не-абходна даказаць. У выніку кожная лекцыя пе-ратварылася, так бы мовіць, у невялічкі даклад па разгляданым пытанні; даклад выразны і гар-манічны і ў сэнсе пастаноўкі пытання, і ў пасля-доўнасці разважання пры доказах, і па атрыма-ным выніку.
Экзамены Садоўскі прымаў па сістэме незвы-чайнай і дзіўнай для сённяшняга студэнта, аднак вельмі зручнай. Кожны ахвотны здаць фізіку мог падысці да выкладчыка пасля лекцыі бсз папя-рэдняй дамоўленасці. Самастойная падрыхтоўка студэнтаў была грунтоўная — ніхто не вымушаў ісці на экзамен непадрыхтаваным. А рабіць гэта самому, не ведаючы курса, было сорамна.
1891 год быў для Садоўскага асабліва насыча-ны падзеямі. Трыццацідвухгадовы выкладчык фі-зікі ажаніўся з дачкой калежскага дарадчыка Ка-цярынай Паўлаўнай Салье, якая да канца жыцця была яму верным сябрам і памочнікам.
Расло майстэрства маладога вучонага як вы-кладчыка. Неўзабаве яму прапанавалі выкладаць фізіку ў Горным інстытуцс. Захаваліся канспекты лекцыяў, якія ён чытаў на I—III курсах Горнага інстытута і на 1 курсе Інстытута грамадзянскіх інжынераў. Старанна і акуратна запісаныя сту-дэнтамі і адрэдагаваныя самім Садоўскім (у тзк-стах ёсць ягоныя аўтографы), яны затым былі літа-графічна памножаныя. Лекцыі не састарэлі і да сённяшняга дня, не зважаючы на тое, што ў тлу-мачэнні цеплавых і электрычных з’яваў сучасная фізіка зрабіла значны крок наперад ад 90 гадоў
25
XIX стагоддзя. Яны карысныя і сучаснаму сту-дэнту-тэхніку.
У 1892 годзе ў Садоўскіх нарадзіўся сын Аляк-сандр, а праз год дачка Кацярына. Утрымліваць вялікую сям’ю ў сталічным горадзе было цяжка, і з лютага 1893 года Садоўскі пачаў выкладаць фізі-ку яшчэ і на Вышэйшых жаночых курсах. Пры гэтым ён не пакінуў актыўнай навуковай працы.
Што і казаць, нагрузка была вялікая. Але ва ўзросце Хрыста хацслася зрабіць як мага болсй, ніякія перашкоды не здаваліся неадольнымі.
УДЗЕЛЬНІК НАВУКОВЫХ СУПОЛЬНІЦТВАЎ
У другой паловс XIX стагоддзя аргані-зацыйным цэнтрам рускай фізікі быў Пецярбург. У Заходняй Еўропе і Расеі да гэтага часу скла-ліся розныя формы арганізацыі навукі. Галоўнай з іх былі кафедры вышэйшых навучальных устано-ваў. У абавязкі іх членаў, акрамя чытання лекцый і наладжвання практычных заняткаў, уваходзіла навуковая праца. Паколькі вышэйшых навучаль-ных установаў у Расеі было мала, патрэбу гра-мадства ў развіцці навуковых всдаў адыгрывалі і сярэднія навучальныя ўстановы — гімназіі і на-вучальні. Іхная роля была асабліва высокая на Беларусі.
3 развіццём прыродазнаўства навука паступова ператваралася ва ўсё больш дарагі занятак. Для даследванняў ужо было недастаткова простых прыладаў, якія навукоўцы калі-нікалі маглі зра-біць самастойна. Стала патрэбна і каардынацыя дзеянняў даследчыкаў, вызначэнне прыярытэтных кірункаў працы.
Для станаўлсння светапогляду вучонага, вы-значэння асноўных рысаў характару ягонай пра-фесійнай дзейнасці вялікас значэнне мае асярод-дзе, у якім навуковец фармуецца. Магчымасць абмеркаваць сваю ідэю, паведаміць вынікі працы, выслухаць крытычныя заўвагі аднадумцаў спрыяе росквіту навуковай творчасці даследчыка.
26
У Расеі ў другой палове XIX — пачатку XX стагоддзя такім плённым асяроддзем былі розныя навуковыя таварыствы, якія аб’ядноўвалі ў сваіх шэрагах шматлікіх прыхільнікаў навукі. Звычайна яны ствараліся пры вышэйшай навучальнай устано-ве; некаторыя з іх карысталіся матэрыяльнай пад-трымкай дзяржавы — так званыя імператарскія та-варыствы.
У 1872 годзе пры Пецярбургскім універсітэце было арганізаванае псршае ў краіне фізічнае та-варыства, якое потым аб’ядналася з хімічным у Расейскас фізічна-хімічнае таварыства. Сябрамі-заснавальнікамі яго былі вядомыя фізікі Ф. Пет-рушэўскі, Б. Якобі, Р. Лснц, К. Краевіч. На мо-мант утварэння ў таварыстве зарэгістраваныя 33 сябры, а на канец года прынятыя яшчэ 22, сярод іх беларускі фізік, выкладчык Беластоцкай гімназіі К. Чаховіч.
Расейскае фізічнае таварыства падтрымлівала сувязь з Французскім фізічным таварыствам, за-снаваным на год пазней. Дастаткова цсснаму су-працоўніцтву дапамагала тое, што практычна ўсе яго сябры валодалі як мінімум дзвюма замежнымі мовамі — часцей за ўсё французскай і нямсцкай. Выдатна ведаў гэтыя мовы і Садоўскі.
Як ужо адзначалася, сваё першае навуковае павсдамленне навуковец рабіў яшчэ студэнтам на паседжанні фізічнай секцыі VI з’езда прырода-знаўцаў і лекараў. У працы секцыі ўдзельнічала і большасць сяброў фізічнага таварыства. Высокая якасць навуковай працы была заўважаная. 27 ка-стрычніка 1881 года выкладчыкі фізікі С.-Пецяр-бургскага універсітэта, вядомыя вучоныя I. Борг-ман і А. Хвольсан прапанавалі Садоўскага ў сябры фізічна-хімічнага таварыства і далі яму ста-ноўчую рэкамендацыю. Пастановай агульнага схо-ду 17 снежня 1881 года Аляксандр Садоўскі стаў паўнапраўным удзсльнікам навуковага суполь-ніцтва.