• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даследчык таямніцаў святла: Аляксандр Садоўскі  Таццяна Процька

    Даследчык таямніцаў святла: Аляксандр Садоўскі

    Таццяна Процька

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 63с.
    Мінск 1994
    33.83 МБ
    51
    не заўважыла. Такія выпадкі, на жаль, нярэдка здараліся ў гісторыі навукі- Так, нямецкі фізік А. Зонкэ ў пачатку XIX стагоддзя прапанаваў мадэль крышталічнай краты для апісання ўлас-цівасцяў крышталяў, што было тады вельмі рэва-люцыйнай прапановай. Навуковсц надрукаваў свае працы, але безвынікова. I толькі праз пяць-дзссят гадоў фізікі зусім выпадкова сустрэлі яго артыкулы, якія на той час мелі ўжо гістарычную цікавасць. У гэтым сэнсе А. Садоўскаму яшчэ пашанцавала — прызнанне ягоных заслугаў адбы-лося яшчэ пры жыцці. Тэрмін "эфскт Садоўскага" добра замацаваўся ў фізіцы ажно да пачатку 20-х гадоў.
    Акрамя таго, у тлумачэнні лёсу адкрыцця нельга скінуць з рахунку і недасканаласць чала-вечай натуры. У сакавіку 1936 года на сесіі Ад-дзялення матэматычных і прыродазнаўчых навук AH СССР была выказаная яшчэ адна версія таго, што адбылося з "эфектам Садоўскага". У. Ле-бядзінскі, прадстаўнік С.-Пецярбургскай дарэвалю-цыйнай школы фізікаў, ахарактарызаваў сітуацыю адным словам — зайздрасць: "У людзей, што зай-маюцца навукай, часта назіраецца асаблівы від "спаборніцтва", які мае найменне зайздрасць. На гэтую тэму існус вельмі шмат вялікіх літара-турных твораў. Пад зайздрасцю я разумею (ка-нешне, гэта — нешта далёкае ад спаборніцтва) пачуццё да пэўнай асобы, якое мае жаданым вынікам, каб гэтая асоба... ну, проста загінула. У нашым часе гэтае пачуццё ў той ці іншай ва-рыяцыі, у той ці іншай ступені сустракалася жахліва часта. Вы, магчыма, ведасце гэтую гісто-рыю з таварышам, некалькі старэйшым за мяне (ён ужо памёр) — Садоўскім... Дык вось у гэтым інцыдэнце была крыху замешаная і зайздрасць"*.
    Мзвестня AH СССР. Отд. мат. й ест. наук. Сер. фнзйч. 1936. Т. I, № 2. С. 253—254.
    52
    HA ЗЛОМЕ ЧАСУ
    Вайскова-прамысловыя камітэты * У аМзеле вынаходніцтваў * Кансулыпант Расейскага прадпрыемства па дакладнай механіцы і оптыцы * Зноў у Марской акаОэміі * Лёс эмігрйнтаў * Расейскі народны універсітэт у Празе
    ПРАЦА НА АБАРОНУ
    На другі год першай сусветнай вайны ў траўні 1915 года дзеля аб’яднання прамыслоўцаў, якія забяспечвалі войска боепрыпасамі і вайско-вым рыштункам, дзеля мабілізацыі прамысловасці на вайсковыя патрэбы ў Расеі былі створаныя грамадскія арганізацыі — так званыя вайскова-прамысловыя камітэты. У ліпені 1915 года адбыўся I з’езд ВПК (увогуле іх было тры), на якім дэ-легаты абралі Цэнтральны камітэт на чалс з лідэрам партыі акцябрыстаў А. Гучковым. У з’ез-дзе прынялі ўдзел і прадстаўнікі беларўскіх гу-берняў: вайскова-прамысловыя камітэты былі створаныя ў Бабруйску, Беластоку, Вільні, Мен-ску, Полацку, Слоніме. Наогул да пачатку 1916 года было ўжо блізу 220 мясцовых ВПК, аб’ядна-ных у 33 абласныя арганізацыі. Камітэты пры-цягнулі да абслугоўвання войска прыблізна 1300 сярэдніх і дробных прамысловых прадпрысмстваў, стварылі каля 120 уласных заводаў і майстэрняў.
    Вайскова-прамысловыя камітэты імкнуліся за-сяродзіць у сваіх руках галоўныя вагары эка-намічнага жыцця. Царскаму ўраду гэта, аднак, не спадабалася: амаль адначасова з ВПК дзсля ваен-най псрабудовы эканомікі былі створаны "асобныя нарады" — па дзяржаўнай абароне, перавозках, паліве і харчаванні. ВПК у новай структуры ад-водзілася роля пасрэднікаў паміж дзяржавай і прыватнай прамысловасцю. У выніку ВПК у шэ-
    53
    рагу выпадкаў станавіліся апазіцыйнымі ўраду арганізацыямі.
    Савецкія гісторыкі адмоўна ацанілі вайскова-прамысловыя камітэты — як арганізацыю, дзе аб’ядналіся розныя групы буржуазнай апазіцыі на ліберальна-дэмакратычнай платформе. Адпавед-на крытычна ацэньвалася і дзейнасць камітэтаў, якія імкнуліся зменшыць хвалю страйкавага ру-ху, змякчыць вынікі эканамічнага і палітычнага крызісу ў краінс. У гэтакіх умовах, натуральна, удзел у працы камітэтаў не мог упрыгожыць ні-чыю біяграфію. Разам з тым вайскова-прамысло-выя камітэты аб’ядналі ў сваіх шэрагах значную колькасць патрыятычна настроенай інтэлігенцыі, спецыялістаў рознага профілю: навукоўцаў, інжы-нераў, вынаходнікаў. He застаўся ўбаку і А. Са-доўскі. Дакладна вызначыць, чым займаўся наш зямляк у ВПК, не ўдалося. Наяўныя звесткі пра тое, што ён кіраваў там навуковым аддзелам, не пацвердзіліся — у сістэме вайскова-прамысловых камітэтаў такіх структураў не было. Хутчэй за ўсё Садоўскі браў удзел у рабоце аддзела вына-ходніцтваў цэнтральнага ВПК, што пачаў сваю дзейнасць у чэрвені 1915 года.
    "Расейскае прадпрыемства па дакладнай меха-ніцы, оптыцы", якое ўваходзіла ў сістэму заводаў электратэхнічнага акцыянернага таварыства "Эрык-сон і К°", запрасіла Садоўскага да сябе кансуль-тантам. Згодна з просьбаю памочніка марскога мі-ністра, міністр народнай асветы 15 жніўня 1915 года дазволіў прыкамандзіраваць вучонага на ўвесь час вайны да завода "дзеля спрыяння рас-працоўкі аптычнай часткі перыскапічных і панара-мічных візіраў да прыладаў кіравання агнём"*.
    У гэтым жа часс прафесар Пецярбургскага універсітэта, вядомы фізік Д. Раждзсственскі ра-зам з групай інжынсраў і навукоўцаў заняўся вельмі важнай для войска праблемай — вытвор-часцю аптычнага шкла. У арганізаванай Марскім міністэрствам на Абухаўскім заводзе майстэрні
    ЦД/’А СССР, фонд 733, вопіс 156, справа 602, аркуш 46.
    54
    яны спрабавалі наладзіць выпуск аптычнага шкла, якое дагэтуль куплялі ў Нямеччыне. Вельмі ак-тыўны ўдзел у гэтай рабоце браў і блізкі сябар Садоўскага А. Крылоў.
    Няглсдзячы на актыўную дзейнасць па ўма-цаванні абароназдольнасці краіны, удасканалснні узбраення, Садоўскі заставаўся чалавекам гумані-стычных перакананняў, нс выносіў гвалту. У лістападзе 1914 года ён падпісаў пратэст "супраць проціпраўнага вядзення вайны Нямеччынай і Аўстра-Венгрыяй" — супраць абстрэлу шпіталяў, жорсткасці ў дачыненні да параненых.
    У 1916 годзе сыходзіў тэрмін дазволу на пра-цу Садоўскага ў якасці ардынарнага прафесара. 29 сакавіка на сходзе фізічна-матэматычнага фа-культэта Юр’еўскага універсітэта пастанавілі па-доўжыць гэты тэрмін яшчэ на 5 гадоў. "Прафссар A. I. Садоўскі валодас працяглым выкладчыцкім досведам, вялікімі, рознабаковымі і глыбокімі ве-дамі ў галіне выкладаных ім навук і рэдкім та-лентам прывабліваць слухачоў тэмаю свайго вы-кладу", — сведчыла пададзенае на імя рэктара хадайніцтва.
    Праца на заводзе Эрыксана, у вайскова-пра-мысловым камітэце вымагала частых ад’сздаў з Юр’сва. Скарацілася і лекцыйная нагрузка наву-коўца: на 1916 год яму былі запланаваныя толькі дзве гадзіны на тыдзснь. У сувязі са змяншэннем выкладчыцкай нагрузкі міністр народнай асветы адмовіў рэктару ў падаўжэнні службы А. Са-доўскаму.
    26 траўня 1916 года на паседжанні Навуковай рады Мікалаеўскай Марской акадэміі абмяркоў-валася пытаннс аб замяшчэнні вакантнай пасады загадчыка кафедры фізікі. Акадэмік Б. Галіцын, які быў на чале яе 22 гады, памёр, і члены Рады прапанавалі 4 новыя кандыдатуры. Пры абмсрка-ванні прафесар акадэміі А. Крылоў прапанаваў на гэтую пасаду нашага суайчынніка, даўшы яму бліскучую рэкамендацыю. "A. I. Садоўскі рэка-мендусцца заслужаным прафесарам A. Н. Крыло-вым як найбольш прыдатная асоба для прыняцця кафедры фізікі ў акадэміі, дзеля яго таленту экс-
    55
    перыментатара-крытыка і глыбіні ды акрэсленасці выкладання прадмета"*, — адзначалася ў паста-нове Рады. Таемным галасаваннем Садоўскі адна-думна быў абраны на пасаду загадчыка кафедры фізікі. Працу у ВПК можна было працягваць.
    Лютаўская 1917 года рэвалюцыя ў Расеі бы-ла з энтузіязмам успрынятая інтэлігенцыяй краі-ны. "Разглядаючы сябе як установу часовую, вы-кліканую патрэбамі небывалай вайны, створаную і падтрыманую бескарыслівай працай мабілізава-ных навукова-тэхнічных сілаў, аддзел вынаход-ніцтваў Цэнтральнага вайскова-прамысловага камітэта ў цяперашнім часе ў новых умовах, якія даюць шырокас поле усялякай грамадскай ініцыятыве, імкнецца пашырыць кола сваёй дзей-насці па пытаннях вынаходніцтваў у Расеі"**, — так уяўлялі таварышы вучонага сваё месца ў аб-ноўленай дзяржавс.
    У бліжэйшыя задачы аддзела ўваходзіла "збі-раць увссь той капітал тэхнічнай думкі, які мог бы стаць карысным дзеля абароны радзімы і са-дзейнічаць як мага хутчэйшаму ажыццяўленню і ўжыванню ў мэтах абароны карысных вынаходак ваеннай тэхнікі". У склад аддзела ўвайшлі інжы-неры-тэарэтыкі і практыкі, прафесары і заводскія работнікі.
    Праца аддзела была пазбаўленая фармалізму і казёншчыны. Кожны вынаходнік мог зайсці сюды з новай ідэяй і спадзявацца на падтрымку ў вы-глядзе пачатковай ацэнкі, парады кампетэнтных асобаў. Калі прапановы выклікалі цікавасць, ад-дзел дапамагаў зрабіць мадэль, рысункі або пер-шыя ўзоры вынаходкі. Дзякуючы шчыльнай су-вязі аддзела з вайсковымі ўстановамі вынаходкі не затрымліваліся, а адразу ж накіроўваліся для выпрабавання на заводы "з выдзяленнем вына-ходніку рабочых рук, матэрыялу, зброі і г. д." Памеры праведзенай аддзелам працы былі знач-
    ЦДА НМФ СССР, фон<) 433, втіс I, справа 292, йркуш 92 йд.
    Отчеты отделов комйтета к III Всероссййскому сьезду преВстаантелей военно-нромышленных комйтетов в Москве. Май 1917 г. Пг„ 1917. С. 119.
    56
    ныя. Да 18 сакавіка 1917 года ў аддзел паступіла 1590 прапановаў, з іх ухвалена 68, адхілена 932, перададзена ў іншыя ўстановы па профілі 65 і знаходзілася на экспертызе 505. Супрацоўнікі ад-дзела бралі ўдзел у арганізацыі і правядзенні ў Маскве Першага Усерасійскага з’сзда па пытан-нях вынаходніцтва, які адбыўся на пачатку каст-рычніка 1916 года, вялі падрыхтоўку другога з’езда. Адзначым, што колькасць сяброў камітэта, якія рабілі ўсю гэтую справу, нс была вялікай — усяго 26 прадстаўнікоў Петраградскай навуковай і тэхнічнай рады. Пры гэтым усе яны, апрача таго, выконвалі свае непасрэдныя службовыя абавязкі.
    Падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі ў бальшыні навуковай інтэлігенцыі захаплення не выклікалі. Хаос і разбурэнне, выкліканыя вайною, страй-камі, няўпэўненымі дзеяннямі ўраду нараджалі трывогу за будучыню краіны. He змяншалі яе і першыя дэкрэты савецкай улады, якія забаранялі апазіцыйныя партыі, іх газеты. Заняткі ў Міка-лаеўскай Марской акадэміі былі спынсныя. Пры абмеркаванні магчымасці аднаўлення заняткаў з восені 1918 года выкладчыкі з заклапочанасцю адзначалі адсутнасць у новай улады падрыхтава-ных да заняткаў у акадэміі слухачоў. "Для адк-рыцця тэхнічных аддзелаў галоўным пытаннем з’яўляюцца слухачы, ці будуць яны і якія, ці могуць быць вылучаныя слухачы з механікаў, гідрографаў і карабельных інжынсраў і колькі. Якая ў іх патрэба флоту ў будучым? Акадэмія пры падрыхтоўцы да задавальнення патрэбаў флоту ў асобах з вышэйшай ваенна-марской і тэхнічнай адукацыяй павінна атрымаць адпавед-ныя ўказанні і ёй трэба паведаміць аб намерах найвышэйшай марской улады"*, — пастанавіла Навуковая рада тэхнічных аддзелаў акадэміі.