Даследчык таямніцаў святла: Аляксандр Садоўскі
Таццяна Процька
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 63с.
Мінск 1994
Навуковыя ступені ў дарэвалюцыйнай Расеі можна было атрымаць толькі паслядоўна, адну за другой, праз пэўны прамежак часу. Наданню сту-пені магістра папярэднічала складаная працэдура здачы шматлікіх вусных і пісьмовых экзаменаў. У білеты абавязкова ўлучаліся пытанні з так званых галоўных навук, вызначаных спецыяльнай інструк-цыяй — "Табліцай для выпрабавання на навуковыя ступені . У магістры або магістранты (кандыдат навук згодна з сучаснай тэрміналогіяй) траплялі толькі добра падрыхтаваныя навукоўцы.
Свае экзамены на ступень магістра фізікі А. Садоўскі пачаў здаваць яшчэ ў сакавіку 1889 rofla на фізічна-матэматычным факультэце С.-Пе-цярбургскага універсітэта. I паспяхова іх скончыў у студзені 1890 года.
Для атрымання ступені магістра трэба было абараніць яшчэ і дысертацыю на тэму, абраную кандыдатам і зацверджаную факультэтам. Дысер-тацыя дапускалася да абароны толькі пасля папя-рэдняга ўхвалення яе членамі факультэта. Пасля
35
гэтага ў дзень, пра які папярэдне паведамлялі "для агульнага ведама", адбывалася публічная абарона. Пры здавальняльных выніках спаборніку надавалася навуковая ступень па адным з раз-радаў навук, дакладна вызначаных у згаданых табліцах. Усяго былі 22 разрады па філасофскіх, гістарычна-філалагічных, фізічна-матэматычных, юрыдычных навуках.
Асноўныя этапы атрымання сучаснай кандыдац-кай і тагачаснай магістэрскай ступені практычна аднолькавыя. Болей розніцца ўзровень падрыхтоўкі спецыялістаў вышэйшай навуковай кваліфікацыі: у дарэвалюцыйных навукоўцаў ён быў вышэйшы.
Дысертацыя, аднак, ужо была падрыхтаваная. Датычылася яна тлумачэння анамальных паводзін бісмуту ў магнітным полі і мела эксперыменталь-ны характар. Рэч ў тым, што ў другой палове XIX стагоддзя эксперыментальныя даследванні фізічных уласцівасцяў розных рэчываў займалі значнае месца ў агульным аб’ёме фізічных ведаў. Назапашванне звестак пра электрамагнітныя ўлас-цівасці давала новыя перспектывы стварэння пры-ладаў з шырэйшымі магчымасцямі.
Параўнальна добра вывучанае пытанне элект-раправоднасці мсталаў у гэтым часе пачалі разгля-даць з іншага боку. Увага навукоўцаў была скіра-ваная на даследванне ўздзеяння магнітнага поля на электраправоднасць: у 1856 годзе ангельскі фізік Ў. Томсан выявіў, што калі магнітнае поле зна-ХОДЗІЦЦ? паралельна току, то супор павялічваецца, а калі перпендыкулярна, то памяншаецца. Далей-шыя даследванні, аднак, паказалі, што ў залеж-насці ад магнітных уласцівасцяў металаў эфект мае розны характар.
У другой палове 80-х гадоў у шырокіх тэарэ-тычных і эксперыментальных працах Д. Гальдга-мера, які працаваў у Казанскім, а затым у Нова-расійскім універсітэтах, былі апісаныя паводзіны ў магнітным полі пласцінак з жалеза, нікелю, кобальту, сурмы, тэлуру і бісмуту.
Разглядаліся тры выпадкі: пласцінка і ток па-ралельныя магнітнаму полю, пласцінка паралель-ная полю, а ток у ёй яму перпендыкулярны,
36
пласцінка і ток перпендыкулярныя магнітнаму полю. Калі ў эксперыментах з жалсзам, нікелем і кобальтам назіралася павелічэннс супору ў пер-шым і памяншэнне ў другім і трэцім выпадках, то для бісмуту і сурмы супор павялічваўся незалеж-на ад таго, як скіраванае поле. Даследваннем біс-муту займаўся і нямецкі навуковец Ф. Ленард, упершыню звярнуўшы ўвагу на яго незвычайныя паводзіны ў зменным электрычным полі.
Электрамагнітныя ўласцівасці бісмуту не па-кінулі абыякавым і Садоўскага. 3 пачатку 90-х гадоў ён пачаў актыўна займацца вывучэннем дзіўнага металу. Першыя паведамленні пра свае даследванні праводнасці бісмуту Садоўскі зрабіў 22 верасня 1892 года на паседжанні Расейскага фізічна-хімічнага таварыства.
Фізікам было вядома, што супор бісмуту роз-ніцца пры сталым і зменным току. Аднак выме-раныя велічыні былі розныя ў розных даслсдчы-каў. Садоўскі паўтарыў доследы сваіх папярэднікаў і прапанаваў арыгінальную канструкцыю прылады для стварэння зменнага току — "перапыняльніка" з аварачальнымі зубчастымі коламі. "3 эксперымента дакладчыка выявілася, што рознасць супораў зале-жыць не толькі ад колькасці зменаў току, але яш-чэ і ад ненкіх іншых велічыняу , — такую вы-снову з даклада зрабілі навукоўцы і занеслі яе ў пратакол.
Выяўленне прычынаў анамальных паводзін біс-муту ў магнітным полі і сталася тэмай магіс-тэрскай дысертацыі Садоўскага. У ёй навуковец паўтараў у некалькі змсненым выглядзе доследы Ленарда, знайшоў у яго недакладнасці — супор змяняўся пры значна меншай часціні зменнага току, чым лічыў Ленард. А. Садоўскі эксперы-ментальна выявіў, што супор бісмуту з’яўляецца функцыяй хуткасці змены сілы току, пры гэтым істотнае значэнне мае знак змянення і абсалют-ная велічыня сілы току — пачынаючы з некато-рай велічыні адбываецца яго ўзрастанне ці памян-
Журнал Русского фйзйко-хймнческого обіцествй. 1893. Т. 25, вып. 8. Оіпд. фйзйч. С. 295—296.
37
шэнне. Аналізуючы атрыманыя вынікі, Садоўскі робіць выснову, што ні эфект Хола, ні дзеянне цяп-ла, ні індукцыя не з’яўляюцца прычынай назіранай анамаліі. Усё залежыць ад самога бісмуту, ад асаблівасцяў яго структуры. Далейшыя даследванні бісмуту пацвердзілі гэтую выснову вучонага.
Працэс абароны дысертацыі ў Садоўскага, з сучаснага гледзішча, не заняў шмат часу. 24 лю-тага ён падаў заяву з просьбаю дазволіць яму абарону, a 30 траўня таго ж года ўжо атрымаў дыплом магістра фізікі. "Садоўскаму A. I. даюцца ўсе правы і перавагі, законам Расейскай імперыі са ступенню магістра злучаныя", — было напісана ў дыпломе. Нарэшце 16 чэрвеня 1894 года ён быў зацверджаны ў годнасці экстраардынарнага прафе-сара. Ужо без усялякіх прыставак.
Цікавымі здаюцца заўвагі апанентаў: "Найболь-шы папрок, які можна зрабіць аўтару, у тым, што ён выпрабоўваў бісмутавыя спіралі, якія не пад-рыхтаваў сам, а атрымаў у механіка Гартмана. Праца аўтара была б яшчэ цікавейшай, калі б ён вымяраў форму праваднікоў з бісмуту і сам пад-рыхтаваў апошнія". Як бачым, навукоўцы строга ставіліся адзін да аднаго.
Людзі, якія прысвяцілі навуковай дзейнасці ўсё сваё жыццё, некалькі адрозніваюцца ад астатніх. Адны з іх надта датклівыя, любяць, каб хвалілі іх працы, лічаць, што значна ўзбагацілі імі наву-ку. Другія, наадварот, не бачаць нсабходнасці ў прызнанні, галоўную асалоду шукаюць у рас-крыцці таямніцаў прыроды. Садоўскі належаў да апошніх. I не лічыў неабходным хваліць бсз пат-рэбы тыя працы, якія ягонай дзейнасці не датычылі, нс рабіў непатрэбных спасылак на "карысных" людзей, як часта робіцца ў сённяшніх дысерта-цыях. He спаслаўся ён і на працы Гальдгамера. Магчыма, гэта і адыграла потым драматычную ро-лю пры абароне Садоўскім доктарскай дысертацыі.
СЛУЖБОВЫЯ ПОСПЕХІ
Фізічна-матэматычны факультэт, на якім пачаў працаваць Садоўскі, аддзяліўся ад філа-
38
софскага факультэта ў 1850 годзе. На ім было 9 кафедраў, у тым ліку тэарэтычнай і эксперыменталь-най фізікі. Гэтую кафедру і павінны быў "заняць" вучоны. Спецыяльнай пасады загадчыка кафедры ва універсітэтах тады не было. Працу па плана-ванні курсаў, лекцыяў, практычных і семінарскіх заняткаў ажыццяўляў звычайна прафесар, які не вызваляўся і ад чытання лекцыяў.
У Садоўскага была вялікая выкладчыцкая на-грузка. Акрамя курса агульнай фізікі — 10 агляд-ных лекцыяў, ён чытаў так званыя спецыяльныя курсы: электрычнасць, магнетызм, механічную тэорыю святла, оптыку, тэрмадынаміку. 3 канца 90-х гадоў ён увёў у расклад практычныя за-няткі па агульным і спецыяльным курсах фізікі. Прычым кожная лекцыя прафесара абавязкова суправаджалася "дэманстрацыямі" — паказам до-следаў, што ілюстравалі прачытанае. Сярод іх былі і даволі складаныя, якія вымагалі спецыяльнага ўмення і падрыхтоўкі. А. Садоўскі заўсёды бліс-куча праводзіў эксперыментальную частку лекцыі, не было ніводнага выпадку, каб дослсд не атры-маўся. Тлумачылася гэта не толькі майстэрствам прафесара, але і дакладнай працай яго асістэнтаў — Н. Сахарава і Э. Нэйгарта. Як правіла, за дзень да лекцыі яны "адпрацоўвалі" эксперымент, адзна-чалі крэйдай, дзе якую прыладу паставіць.
Пасля лекцыяў у фізічным кабінеце А. Са-доўскага былі спецыяльныя прыймовыя гадзіны, калі кожны мог здаць яму залік ці экзамен, ат-рымаць неабходную кансультацыю. Як дырэктар фізічнага кабінета ён здабываў для яго абсталя-ванне, збіраў бібліятэку, праводзіў сам і разам са студэнтамі розныя даслсдванні.
Студэнтам падабаліся ўмовы працы на кафедры. "Спачатку пераводзіліся ў Маскоўскі і Пецяр-бургскі унівсрсітэты, але праз год ізноў з’яўляліся ў Тарту, — успамінаў старэйшы сын вучонага, які таксама быў студэнтам універсітэта. — Тлумачэн-не такому перамяшчэнню было даволі агульнае: у сталічных універсітэтах выдатнае абсталяванне, але працаваць у лабараторыях можна толькі не-калькі гадзін на тыдзень, вызначаных планам, бо
39
лабараторыі цалкам загружаныя. У Тарту абста-ляванне фізічнага кабінета кепскае, але ўваходзіць у лабараторыю можна заўсёды — працуй толькі"*. Ha 1 студзеня 1914 года ў фізічным кабінеце унівсрсітэта налічвалася 1135 інструментаў і пры-ладаў, у бібліятэцы было 439 кнігаў, 922 часопісы, 26 картаў і табліц. Як бачым, гаспадарка, якою загадваў вучоны, была нем; я.
Паступова А. Садоўскі заваяваў павагу не толь-кі супрацоўнікаў кафедры. У 1902 годзе ён быў абраны суддзёй прафесарскага дысцыплінарнага суда, а ў верасні 1905 года зацверджаны дэканам фізічна—матэматычнага факультэта. У кастрычні-ку 1906 года вучоны спачатку абіраецца прарэк-тарам універсітэта, потым зацвярджаецца на па-садзе міністрам.
Але на гэтай вельмі прэстыжнай адмініст-рацыйнай пасадзе Аляксандр Садоўскі працаваў нядоўга — усяго год. Пасля шматлікіх просьбаў быў вызвалены ад прарэктарства. Каб засцерагчы-ся надалей ад адміністрацыйнай дзейнасці, ён напісаў у Раду фізічна-матэматычнага факультэ-та даволі арыгінальную заяву: "У выпадку, калі на паседжаннях факультэта, на якіх я з той ці іншай нагоды адсутнічаю, будуць адбывацца выба-ры членаў на якія-небудзь пасады і калі я буду кім-небудзь прапанаваны ў лік кандыдатаў — па-корліва прашу лічыць, што я адмовіўся і да гала-савання маё імя не падаваць"**. Сэнс сваёй дзей-насці навуковец бачыў нс ў прэстыжных пасадах.
Толькі навука і толькі дзеля навукі. Нішто іншае яго не цікавіла. У сваім часе, каб аблег-чыць атрыманне пасады ардынарнага прафесара (у 1898 годзе), А. Садоўскага папрасілі зрабіць спіс ягоных навуковых працаў. Ён пералічыў, на яго погляд, галоўныя, у тым ліку і надрукаваны ў вядомым ангельскім часопісс "Philosophical Magazin" артыкул "On some experiments with