Даследчык таямніцаў святла: Аляксандр Садоўскі
Таццяна Процька
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 63с.
Мінск 1994
Хлопчык атрымаў пачатковую адукацыю дома. Як гэта было прынята у заможных ссм’ях, пачат-ковую школу і першыя класы гімназіі дзеці не наведвалі. Замежным мовам, ліку і пісьму іх ву-чылі хатнія настаўнікі. За навучаннем сына назі-ралі і бацькі, якіх ён горача любіў.
Дзяцінства, аднак, не было зусім бесклапотным. У 1863 годзе, калі Алесю яшчэ не споўнілася чаты-рох гадоў, у горадзе адбыліся не менш значныя, чым пажары і буры, падзеі. У заўсёды ціхім Ві-цебску прайшлі выступленні супраць цара. Част-ка насельніцтва горада, у асноўным каталіцкага всравызнання, з песнямі далучыліся да паўстанцкіх аддзелаў. Іншыя, зачыніўшыся ў сваіх хатах, ча-калі, чым ўсё скончыцца. Садоўскія ўдзелу ў
Памятная кнйжка Внтебской губернчй на 1865 год. Вй-тебск, 1864. С. 44.
10
паўстанні не бралі. Хутчэй за ўсё бацькі адвезлі хлопчыка далей ад мяцежных губерняў на Ук-раіну, дзе таксама жыла радзіна бацькі. Пазней, ужо студэнтам універсітэта, Аляксандр захоча на-ведаць мясціны дзяцінства. 1 атрымае дазвол на правядзснне летніх "вакацыяў" у Вінніцы і Адэсе.
Чатыры гады, вядома, узрост невялікі. Але цьмя-ныя ўспаміны дзяцінства — жах перад рэвалю-цыйнай стыхіяй, слёзы маці, пануры выгляд бацькі — адыгралі, відаць, не апошнюю ролю ў фармаванні трывалага непрымання гвалту як фор-мы развязання канфліктаў. I пазней, калі іншая, непараўнальна больш жорсткая рэвалюцыя ахапіла шостую частку свету, ці не было гэтай адной з прычынаў, што прымусілі вучонага пасхаць на эміграцыю.
У ГЕЛЬСІНГФОРСЕ
Дзяцінства Аляксандра мае сувязь і з горадам з нязвычным для вуха славяніна назовам Гельсінгфорс *.
Пасля далучэння Фінляндыі да Расейскай ім-перыі ў 1809 годзе ў адміністрацыйнай сістэме Расеі было створана Вялікае Княства Фінлянд-скае, якос ў другой палове XIX стагоддзя мела статус вайсковага генерал-губернатарства. Сталі-цай яго быў вызначаны горад Гельсінгфорс, за-снаваны ў 1550 годзе на загад шведскага караля Густава Вазы на беразе невялічкага гранітнага паўвострава Эстнес у Фінскай затоцы Балтыйска-га мора.
Паводле перапісу на 1 сакавіка 1870 года ўсіх будынкаў у горадзе было 3624, з іх 517 мурава-ных. Па колькасці насельніцтва на адзін будынак Гельсінгфорс набліжаўся да Віцебска: і ў тым, і ў другім сярэдняя колькасць жыхароў ’на адзін будынак была 9.
Гельсінгфорс — шведскі назоў г. Хельсінкі, сталіцы Фінлян-дыі.
11
У 1872 годзе, калі у Гельсінгфорс прыехалі Садоўскія, горад быў всльмі прыгожым. Забудова яго ішла з пачатку XIX стагоддзя згодна з рэгу-лярным планам, складзеным спецыяльнай камі-сіяй пад кіраўніцтвам вядомага тады архітэктара I. Эрэнстрома. Усяго ў Гельсінгфорсе на той час было 100 вуліц і 11 пляцаў, з якіх 3 былі нават спецыяльна абсаджаныя дрэвамі. Роўныя шырокія і чыстыя вуліцы, двухпавярховыя будынкі арыгі-нальнай архітэктуры, дагледжаныя паркі — гэта было крыху не падобна на тое, да чаго Аляк-сандр прызвычаіўся ў Віцебску. Цэнтр горада вы-значаў Сенацкі пляц з велічным будынкам былога Сената, катэдрай св. Мікалая. Тут жа знаходзіў-ся і Гельсінгфорскі універсітэт з абсерваторыяй і бібліятэкай, які афіцыйна зваўся імператарскім Аляксандраўскім універсітэтам у Фінляндыі.
Згодна дзейнага на той час у Фінляндыі бу-даўнічага статута на "азначаных вуліцах і мес-цах" дазваляліся толькі мураваныя пабудовы. Бу-дынкі ставіліся на дастатковай адлегласці адзін ад аднаго і таму нс перашкаджалі вольнаму рас-паўсюджанню святла і паветра.
У Гельсінгфорсе размяшчаўся штаб Фінляндскай вайсковай акругі, куды быў накіраваны бацька ву-чонага, ужо як падпалкоўнік Генеральнага штаба.
Аляксандра аддалі ў трэці клас Аляксандраў-скай расейскай мужчынскай гімназіі, заснаванай увосень 1870 года. Тут у асноўным вучыліся дзеці афіцэраў, рускіх чыноўнікаў, купцоў, свя-тароў. Вучняў было параўнальна няшмат — у другім семестры 1872 года іх налічвалася ўсяго 120 чалавек.
Праз некалькі месяцаў пасля адкрыцця Аляк-сандраўскай гімназіі ў Расеі была праведзеная рэ-форма сярздняй адукацыі. Рэальныя гімназіі, што існавалі да гэтага часу, былі ператв'ораныя ў рэ-альныя навучальні, у класічных гімназіях уво-дзілася абавязковае вывучэнне дзвюх старажыт-ных моваў — грэцкай і лацінскай. Пры гэтым толькі скончыўшы класічную гімназію, вучань мсў права паступаць ва універсітэт. Аднак для расейскага насельніцтва Гельсінгфорса, якое ў
12
сваёй бальшыні ва універсітэт не збіралася, пат-рабавалася навучальная ўстанова, якая б не толькі рыхтавала дзяцей да вышэйшай школы, але і давала неабходныя "практычныя" веды. Інакш кажучы, гімназія больш задавальняла пат-рэбы рэальнай, чым класічнай адукацыі. Гэтая складаная праблема была вырашана вельмі арыгінальна. Паколькі гельсінгфорская гімназія знаходзілася тады ў распараджэнні генерал-губер-натарства, а не Міністэрства народнай асветы, мясцовае кіраўніцтва самастойна спрасціла сіс-тэму адукацыі — замест дзвюх старажытных мо-ваў можна было вывучаць толькі адну — лаціну, бо Статут гімназіі вызначаў абавязковым выву-чэнне яшчэ дзвюх замсжных моваў — француз-скай і нямецкай, адной з мясцовых моваў (на выбар вучня) — шведскай ці фінскай, і расей-скай. Асноўную ўвагу ў гімназіі аддавалі выву-чэнню прыродазнаўчых навук. Гімназісты на пра-цягу сямі гадоў акрамя моваў, закона Божага і грамадскай гісторыі вывучалі матэматыку, матэ-матычную геаграфію і фізіку, геаграфію, прыро-дазнаўчую гісторыю.
Праграма прадугледжвала і ўрокі малявання. Умснне выразіць свае думкі не толькі словамі, але і з дапамогай алоўка ці фарбаў лічылася та-ды неабходнай часткай добрага выхавання.
Высокі ўзровень ведаў, які атрымлівалі вучні гімназіі па яе заканчэнні, спалучаўся тут з аховай іх асабістага здароўя. He аднойчы на паседжан-нях Рады гімназіі развязвалася пытаннс аб маг-чымай перагрузцы навучэнцаў. Каб гэтага пазбег-нуць, уводзіліся абавязковыя заняткі фізкультурай. Штодня вучні звычайна мелі ня больш за 4 урокі. Толькі ў старэйшым, 7 класе, займаліся па 5 гадзін.
Трэба адзначыць яшчэ адну асаблівасць наву-чання ў Аляксандраўскай гімназіі. Пераводныя экзамены тут мелі толькі слабыя вучні, адносна якіх у выкладчыкаў "былі сумневы". Ніхто з на-стаўнікаў не імкнуўся перацягнуць у наступны клас двоечніка: пакінутыя на другі. год вымушаны былі зноў плаціць за сваё навучанне, якое каш-тавала даволі дорага — 60 фінскіх марак штогод.
13
Таму поўны курс навучання праходзілі далёка не ўсс. Звычайна гімназію закончвалі 5—6 чалавек (што было ў 10 разоў менш за пачатковую коль-касць вучняў). Як правіла, усе яны затым ву-чыліся далей і атрымлівалі вышэйшую адукацыю. Сістэма сярэдняй адукацыі ў Расеі выключала маг-чымасць таго, каб у вышэйшыя навучальныя ўста-новы траплялі не здольныя да навучання юнакі.
Другі выпуск вучняў Аляксандраўскай гімназіі адбыўся у 1877 годзе. Ён склаў 4 чалавекі. Ся-род іх быў і Аляксандр Садоўскі. У атэстаце, які атрымаў ён пры заканчэнні навучання, было адз-начана, што Аляксандр "стала выяўляў да фізічна-матэматычных навук вялікую цікавасць"*. У ім значыліся добрыя і выдатныя адзнакі па матэма-тычных прадметах. He было сумневу і ў тым, якую навучальную ўстанову абярэ юнак для на-быцця вышэйшай адукацыі. Санкт-Пецярбургскі Імператарскі універсітэт карыстаўся ў выпускнікоў гімназіі асаблівым аўтарытэтам. Там, на фізічна-матэматычным факультэцс, ужо вучыліся сябры Аляксандра, якія скончылі гімназію на год раней.
Дзеля таго, каб паступіць ва унівсрсітэт, трэ-ба было валодаць дзвюма старажытнымі мовамі. Першыя выпускі Аляксандраўскай гімназіі, як ужо адзначалася, грэцкую мову не вывучалі. Каб даць магчымасць здольным вучням з Гельсінгфорса пра-цягнуць навучанне, Міністэрства народнай асветы зрабіла выключэннс для выпускнікоў 1876 і 1877 навучальных гадоў. Аляксандр быў апошнім з тых, хто атрымаў права паступіць ва універсітэт без ведання грэцкай мовы.
СТУДЭНТ САНКТ-ПЕЦЯРБУРГСКАГА УНІВЕРСІТЭТА
У жніўні 1877 года А. Садоўскі ва ўзросце 18 гадоў стаў студэнтам адной з самых прэстыжных вышэйшых навучальных установаў
* ЦДГЛ СПб., фонд 14, воніс 3, справа 19733, аркуш 3.
14
Расейскай імперыі — Імпсратарскага Санкт-Пе-цярбургскага універсітэта.
Працэдура паступлення ў вышэйшыя наву-чальныя установы ў тым часе значна адроз-нівалася ад сённяшняй. Згодна з "Правіламі для студэнтаў і пабочных слухачоў Санкт-Пецярбург-скага універсітэта" студэнтамі маглі стаць юнакі, якія дасягнулі 17 гадоў і мелі атэстат аб закан-чэнні класічнай гімназіі або духоўнай семінарыі. Існавалі саслоўныя абмежаванні — у першую чаргу залічваліся асобы шляхецкага паходжання. Асобы "падатковага стану" дадавалі да заявы аб паступленні пасведчанне аб звальненні іх тавары-ствамі. Выхаванцы Каўказскай навучальнай акругі павінны былі падаваць яшчэ заруку дырэктара гімназіі і апекуна навучальнай акругі аб іх до-брых паводзінах. Калі выпускнік гімназіі трапляў ва універсітэт не адразу пасля яе заканчэння, а, напрыклад, праз год, ён прыкладаў да заявы "пасвсдчанне паліцыі" аб сваіх паводзінах. Уп-рава універсітэта разглядала ўсе дакументы і калі не знаходзіла "ніякага сумневу ў правах просьбітаў", прызначала праверкавыя экзамены. Звычайна такія экзамены вытрымлівалі ўсс прось-біты, бо гімназіі рыхтавалі сваіх вучняў да атры-мання вышэйшай адукацыі даволі грунтоўна. Дый плаціць за навучанне трэба было немалыя грошы.
Ва універсітэце можна было вучыцца і без ус-тупных экзаменаў. Службоўцы і адпраўныя чы-ноўнікі "і наогул асобы мужчынскага полу ўсіх станаў, якія маюць пэўнае грамадскае становішча", дасягнуўшы 17-гадовага ўзросту, плацілі за наву-чанне і залічаліся ў "вольныя слухачы". Яны ат-рымлівалі магчымасць наведваць усе лекцыі або толькі тыя, што абіралі самі.
За навучанне ў вышэйшых навучальных уста-новах Расеі грошы ўносіліся два разы штогод у строга азначаны тэрмін. Затрымка, калі яе спе-цыяльна не дазваляла ўправа універсітэта, адразу выклікала адлічэнне студэнта. Пад час навучання Садоўскаму нс раз даводзілася звяртацца да ўп-равы з просьбай перанесці тэрмін уплаты. Баціікі, відаць, не вельмі песцілі сына грашыма. А вось
15
бедных, ці, як іх звалі тады, "недастатных", сту-дэнтаў маглі зусім вызваліць ад платы за наву-чанне. Дзеля гэтага неабходна было мець спецы-яльнае "Пасведчанне аб беднасці" і выдатныя адзнакі ў атэстаце па законс Божым, расейскай мовс, матэматыцы, грэцкай, лацінскай мовах. Вызваленыя ад платы студэнты на экзаменах павінны былі атрымліваць адзнакі не ніжэйшыя за "добрую".