Даведнік па літаратурнай праўцы
Пятро Жаўняровіч
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 448с.
Мінск 2017
Ніяк нельга згадзіцца з аўтарам, які наступным чынам апісвае чалавека — аматара чытання: У 87 гадоў былая настаўніца рускай і беларускай мовы Глафіра Самойлаўна Шкуран запісана ва ўсе бібліятэкі горада. Удакладнім, што размова вядзецца пра Мінск, дзе бібліятэк, у тым ліку школьных і ведамасных,— сотні.
А ў ніжэйпрыведзеным выпадку аўтару здалося недастатковым выкарыстаць цытату толькі як аргумент — ён вырашыў выказаць свае адносіны наконт яе ведання гледачамі і чытачамі, у выніку чаго ўзнікла непатрэбная катэгарычнасць і фактычная памылка: «Шцірліц спаў, але ведаў, што роўна праз 20 хвілін ён прачнецца бадзёрым і поўным сіл...» Гэту фразу з легендарнай савецкай кінастужкі ведаюць абсалютна ўсе.
6. У асобных фрагментах тэксту некаторыя факты суадносяцца з адной і той канструкцыяй, таму пры праверцы трэба паасобку супаставіць факты з гэтай канструкцыяй.
• Такая нескладаная аперацыя папярэдзіла б памылку ў наступным сказе: Па выніках работы за 1990 і 2003 гады калектыў Пастаўскага райпа
410
Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару. Рэч у тым, што ў 1990 годзе калектыў мог быць занесены на Дошку гонару толькі, напрыклад, пастановай Савета Міністраў БССР.
• Да ўдзелу запрашаюцца таленавітыя выканаўцы і калектывы ва ўзросце ад 16 да 31 года — чытаем у матэрыяле з нагоды правядзення конкурсу і не можам зразумець сэнс канструкцыі калектывы ва ўзросце ад 16 да 31 года (яна лагічна спалучаецца толькі са словам выканаўцы).
• Са сказа: Першы этап веснавых работ у полі скончыўся: завяршаецца сяўба збожжавых, настаў час займацца іншымі культурамі — незразумела, чым жа займаліся вяскоўцы на першым этапе (ён скончыўся, а сяўба збожжавых яшчэ «завяршаецца»).
• У сказе: Сярод месцічаў «расклад» даволі аптымістычны: працаздольных практычна ўдвая больш, чым пенсіянераў (427 супраць 800 чалавек) — дастаткова было памяняць месцамі лічбы, каб яны суадносіліся з папярэднім фрагментам.
7. Адказнасць аўтара і рэдактара ўзрастае пры выкарыстанні гістарычнага фактычнага матэрыялу. Пры яго аналізе вялікае значэнне маюць гістарычная дасведчанасць рэдактара, яго ўменне арыентавацца ў найноўшых распрацоўках гісторыкаў і карыстацца спецыяльнай даведачнай літаратурай.
У матэрыяле пра паўночныя азёры Беларусі ўвага засяроджваецца на сказе: Усвой частут стаяў замак Боны Сфорцы—польскай каралевы, старажытныя падмуркі і дасюль захаваліся. Гістарычны фактычны матэрыял закліканы зацікавіць чытача наведаць пэўнае месца, аднак рэдактар (і, магчыма, чытачгісторык) заўважыць фактычную недакладнасць, бо ўзнікае сэнсавая лакуна, выкліканая наяўнасцю выразу польская каралева. Чаму Бона Сфорца (дарэчы, прозвішча нескланяльнае) загадала пабудаваць замак на тэрыторыі Беларусі (Вялікага Княства Літоўскага), а не Польшчы? Магчыма, гэта яе своеасаблівыя, па сённяшніх мерках, «Канарскія астравы»? Параўн. сказ з іншага перыядычнага выдання: Аднак дзякуючы дапамозе вялікай княгіні літоўскай і каралевы польскай Боны Сфорца паэтычны зборнік «Песня пра зубра» выйшаў у Кракаве.
У расповедзе пра рэгіянальныя адметнасці знаходзім фрагмент: Свіслацкі раён Гродзеншчыны — дзівосная скарбніца гістарычных каштоўнасцяў і прыродных багаццяў, бадай, як нідзе ў Беларусі. <...> Менавіта тут адбылася вялікая народная эпапея — паўстанне пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Відаць, пад уплывам месца вучобы Кастуся Каліноўскага (Свіслацкае павятовае вучылішча) тэрыторыю, дзе адбываліся падзеі паўстання, аўтар звузіў да аднаго раёна.
Недарэчна змешаны гістарычныя і сучасныя рэаліі ў сказе.Да прыкладу, у свой час Караль Чапскі (старэйшы сын Эмерыка), калі быў мэрам Мінска, не толькі адмовіўся ад гарадскога жалавання (між іншым, яно складала каля 30 тысяч рублёў срэбрам у год), а і праводзіў значныя работы па
Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
411
мадэрнізацыі сталіцы за ўласныя сродкі. Папершае, у дарэвалюцыйнай Расіі не было такой пасады — мэр, падругое, называць губернскі Мінск сталіцай няма ніякіх падстаў. Тут жа адзначым пашырэнне ў маўленні прадстаўнікоў беларускай улады слоў мэр і губернатар; умэра павінна быць мэрыя, а ў губернатара — губерня.
У перыядычных выданнях сустракаецца шмат матэрыялаў, прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Рэдактар павінен уважліва адносіцца да прапанаваных тэкстаў, супастаўляць звесткі са сваім веданнем гісторыі, пры неабходнасці звяртацца да энцыклапедычных даведнікаў. Няўжо сказ: Вялікую Перамогу Аляксандр Максімавіч Ярашэвіч сустракаў у блакадным Ленінградзе — не выклікае пытанняў з сэнсавага (фактычнага боку)? Блакада ж горада была знятая 27 студзеня 1944 года!
Напрыклад, жыве ў Дорах ветэран Вялікай Айчыннай вайны Канстанцін Уладзіміравіч Шэўчык (да якога, дарэчы, мы разам з цімураўцамі і завіталі). Яму зар&з [цяпер] 83 гады, ваяваць давялося пачынаючы з 3944 года (раней зза ўзросту не пускалі на фронт). Як ўзгадваў Канстанцін Уладзіміравіч, адразу пасля вызвалення Беларусі ён патрапіў у першы набор. Рэдактар пры паглыбленым чытанні гэтага апавядальнага фрагмента павінен быў супаставіць фактычны матэрыял другога і трэцяга сказаў і заўважыць лагічную супярэчнасць. Хто мог на акупіраванай тэрыторыі «не пускаць на фронт»? Калі ў К. У. Шэўчыка была такая мара, ён не змог бы яе здзейсніць да лета 1944 года (гутарка вядзецца менавіта пра фронт, а не пра партызанскі атрад). Прапанова аўтару дапоўніць другі сказ і апусціць у ім пабочную канструкцыю, аформленую дужкамі, ліквідавала б фактычную памылку: Яму зараз 83 гады, ваяваць давялося пачынаючы з [лета] 1944 года (раней
8. Адной з перадумоў якаснага аналізу і праўкі сэнсавых (фактычных і лагічных) памылак трэба лічыць высокую адукаванасць рэдактара, яго імкненне да пастаяннага самаўдасканалення і пашырэння кругагляду. У адваротным выпадку ў друк праходзяць наступныя выказванні.
У матэрыяле пра Алеся Гаруна сцвярджаецца, што ён аўтар паэтычнага зборніка «Дар маф» [«Матчын дар»], зборніка п ’ес для дзяцей «Жывыя казкі», а пра трупу Ігната Буйніцкага: у рэпертуары былі: пастаноўкі «Модны шляхціц [шляхцюк]» К. Каганца, «У зімовы вечар» і «Хам» Э. Ажэшкі, «Мядзведзь» А. Чэхава і інш. He чым іншым, як двайным перакладам (ужо з рускай мовы) і няведаннем класічных твораў беларускай літаратуры, можна патлумачыць гэтыя фактычныя памылкі.
Падобную, але яшчэ больш грубую памылку бачым у сказе: Сярод [най]лепшых роляў Лідзіі Ржэцкай у беларускім рэпертуары: Альжбета («Паўлінка» Я. Купалы), Маці («Айчына» К. Чорнага), Вярбіцкая («Пяюць жаўрукі» Я. Купалы) і іншыя. Папершае, п’есы маюць назвы
412
Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
«Бацькаўшчына» і «Пяюць жаваранкі», падругое, аўтар п’есы «Пяюць жаваранкі» — Кандрат Крапіва.
Нежаданнем звяртацца да геаграфічных дапаможнікаў і картаў (і няведаннем школьнага курса геаграфіі), а таксама няўважлівасцю падчас рэдактарскага чытання можна абгрунтаваць фактычную памылку ў наступным сказе: Праглядаючы праграмы, якія прапаноўвае «Ліга», не перастаеш здзіўляцца. Супрацоўніцтва з 43 арганізацыямі з 35 краін свету, сярод якіх, акрамя краін былога СССР, яшчэ і краіны Еўропы (Данія, Фінляндыя, Францыя, Германія), Азіі (Карэя, Японія, Кітай), Амерыкі (Канада, ЗША) і нават Афрыкі (Непал, Марока)...— Непал — азіяцкая краіна.
Няведанне беларускіх геаграфічных найменняў (а яны, здавалася б, на слыху) выяўляецца ў ніжэйпералічаных сказах. Асноўная прычына наяўнасці гэтых памылак — недасведчанасць аўтараў і рэдактараў, іх нежаданне звяртацца да энцыклапедый і атласаў.
/ 1. Шмат паданняў звязана з гэтай царквой, якая шэсць стагоддзяў таму паднялася бліз вёскі Сынковічы [Сьінкавічы]. 2. Юбілейным наведвальнікам ігаспадыняй спецыяльнага прыза — тэлевізара «Віцязь» — стала 10гадовая Вераніка Мануйла з вёскі Гародная [Гарадная] Столінскага раёна. 3. Дадатковае падтапленне прыбярэжных тэрыторый за кошт выпадзення значных ападкаў магчымаеўпойме ракі Харапуць, а таксама на рацэ Уборць [Ўбарць] каля вёскі Чырвонабярэжжа (Лельчыцкі раён).
Сярод пералічаных дзіцячых кніжак, знойдзеных у кнігарнях, называюцца «Прыгоды мышкі Пікпік» Ларыеы [Людмілы] Рублеўскай... Аналагічная памылка дапушчана ў сказе: Аднак Вольеа [Валянціна} Шчадрына пры перакладзе беларускага твора на рускую мову прытрымліваецца тэксту арыгінала і ўжывае блізкі не па значэнні, a па гучанні выраз «с жйру бесйться» ‘перабіраць ад перасычанасці або гулыпайства
Аналіз сэнсавых асаблівасцяў тэксту — адзін з самых адказных этапаў рэдактарскай працы. Незалежна ад таго, якую структуру мае рэдакцыя — разгалінаваную ў рэспубліканскім выдавецтве ці ў агульнадзяржаўнай газеце або невялікую ў прыватным выдавецтве ці ў раёнцы,— якасны матэрыял можа з’явіцца на старонках толькі дзякуючы калектыўным намаганням высокапрафесійных спецыялістаў. Удасканаленне метадалогіі аналізу і ацэнкі тэксту, павышэнне агульнага ўзроўню падрыхтаванасці аўтараў (пісьменнікаў і журналістаў) і рэдактараў дазволіць пазбавіцца ад большасці памылак у друкаваных матэрыялах і павысіць якасныя характарыстыкі тэкстаў.
Частка шостая
ПРАЎКА
НА ТЭХНІЧНЫМ УЗРОЎНІ
Праўка на тэхнічным узроўні з’яўляецца непасрэдным абавязкам карэктара, бо яго службовыя абавязкі прадпісваюць выпраўляць арфаграфічныя, пунктуацыйныя і тэхнічныя памылкі, дапушчаныя пры наборы або перадрукоўцы рукапісаў. Гэта, аднак, не выключае і актыўнага ўдзелу рэдактара, у прыватнасці тэхнічнага, падчас падрыхтоўкі тэксту да друку (выбар шрыфтоў, размяшчэнне ілюстрацыйнага матэрыялу і да т. п.).
§ 103. Зрокавыя (візуальныя) памылкі
1. Падмена літар з падобным напісаннем ці літар, размешчаных побач на клавіятуры: еалавіна [гадавіна], здор [збор] твораў.
S 1. УХМаі 2009 года дзяўчынаўсне выйшлаўакно сваёй спальні на вышыні больш за 8 метраў. 2. Ярыла паўстае ў выглядзе прыгожага юнака, які гарцуе па палях на белым кані, у б#і[е]лым адзенні, на яго галаве — вянок з вясновых кветак і траў. 3. Храналагічна гэты час пр^[ы]падае на апошнія дзесяцігоддзі Расійскай імперыі, савецкі перыяд і гісторыю суверэннай Рэспублікі Беларусь. 4. Адсюль, лічыць генеральны сакратар Сусветнай метэара#[л]агічнай арганізацыі Мішэль Жаро, і недастатковая ўвага да высокіх тэмператур.