Даведнік па літаратурнай праўцы
Пятро Жаўняровіч
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 448с.
Мінск 2017
8. Аўтар пры канструяванні выказвання праз складаназалежныя сказы можа несвядома зрушваць яго межы, у выніку чаго ўзнікае неабгрунтаваная парцэляцыя. Парцэляваныя канструкцыі шырока выкарыстоўваюцца ў мастацкім і публіцыстычным стылях і з’яўляюцца важным рытарычным сродкам для выяўлення аўтарскай задумы і павышэння ўплывовага эфекту.
*/ / так далёка ад дому, куды ён, дзядзька Іван, вярнуўся потым з георгіеўскім крыжам і са скрыпучымі да смерці ранамі. У тую самую беднасць, да тых самыхлапцей. Так і не ведаючы, за што і навошта ішоў на кулі, штыхі і асколкі, за што і навошта сам забіваў... (Я. Брыль); Гэты сон прыходзіць да мяне заўсёды раптам, уладна і нечакана, у кожным месцы і ў кожны час. У тураўскіх першабытных дубровах, дзе воўк ідзе па слядахлані, а я іду па ягоных слядах. Сярод мінскіх навенечкіх камяніц. Углухойлеснічоўцы, дзе гарыць свяча і твой вялізны цень спачывае на бярвенчатых сценах, а ў вёдрах ля дзвярэй вада пацягнулася лядком. Ля гонкіх муроў Сафіі Полацкай (У. Караткевіч).
S’ 1. Тут жа была адна з [най]лепшых прыватных бібліятэк Еўропы — больш за 20 тысячтемеўСяред [тамоў, сярод] якіх найкаштоўнейшыя рукапісныя кнігі, выданні Скарыны, Буднага, Пятра Магілы, перапіска расійскіхімператараў. 2. Старайцеся
406
Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
без неабходнасці не выходзіць на сонца з 12 да 16 гадзін. Квлі [гадзін, калі] яго
інтэнсіўнасць асабліва высокая. 3. Напрыклад, на станцыі «Кунцаўшчына» адзін вестыбюль зблакіраваны з венткамерай, другі — з цягапаніжальнай
падстанцыяй. Ште [Гэта] дазволіла скараціць даўжыню станцыйнага комплексу больш чым на 40 метраў і з[с]эканоміць сур'ёзныя сродкі. 4. Частка спецыялістаў
з гарадскога радзільнага дома, яхі даўне не адпавядае еучвеным патрабаванням
медыцыны, [дома (ён даўно не адпавядае сучасным патрабаванням медыцыны)] перабралася ў новы будынак, але ў большасці з іх наперадзе — вялікі пераезд, які павінен закончыцца праз паўтара месяца. Пасля чаее [Менавіта тады] ў гэтых сценах пачуюць гучныя галасы немаўлятак.
9. Штучна сканструяваныя, з заменай нехарактэрных формаў дзеепрыметнікаў, даданыя азначальныя часткі складаных сказаў, якія знаходзяцца ў прэпазіцыі да азначальнага слова, парушаюць сінтаксічны лад мовы.
/ 1. Свецячы лямпайвасьмерыком, ён [гаспадар] адводзіць нам вялікІ^ які эаймае палавіну хаты\ пакойі які займае палавіну хаты]. 2. Пасля таго як Змітрык прымасціўся на абслізганым да матавага бляску дашчаным палку, зноў махнуў перабінтаванаю галавою з шырокімХ tame перасякаў нвўеквеяк зморшчаны лебХ бруднаватым паскамі што перасякаў наўскасякзморшчанылоб].
§ 102. Сэнсавыя (фактычныя і лагічныя) памылкі
Змест гэтага параграфа мае непасрэдную сувязь не толькі з сінтаксісам, але і з лексікай. Сапраўды, разглядаючы розныя аспекты дакладнасці словаўжывання, неаднойчы даводзілася звяртацца да словазлучэння «сэнсавая памылка». Аднак гэта сведчыць толькі пра тое, што на падставе першаснай моўнай (лінгвістычнай) памылкі ўзнікае другасная — сэнсавая.
3 гледжання рэдактара сэнсавыя памылкі — памылкі плана зместу, г. зн. экстралінгвістычныя памылкі. Калі аўтар, напрыклад, няправільна называе твор, узнікае фактычная памылка. Калі ж аўтар мае праблемы з лагічным выкладам думак, узнікае лагічная памылка.
Сэнсавыя памылкі сведчаць пра няўменне аўтара ператвараць ментальныя дзеянні ў вербальна прэзентаваны тэкст. Заўважыць такія недахопы павінен рэдактар, які «чужым вокам» акідвае аўтарскі матэрыял, сочыць за ходам думкі, узважвае кожнае слова, кожную маўленчую канструкцыю, супастаўляе часткі твора. Калі ўзнікае пытанне «чаму?» і на яго няма адказу ў тэксце, неабходна далейшае ўдасканаленне выказвання. Наяўнасць сэнсавых памылак можа сведчыць пра пастаноўку матэрыялу ў друк без рэдактарскай апрацоўкі.
1 . Часта фактычныя памылкі ўзнікаюць праз тое, што аўтар недакладна, прыблізна выбірае для апісання пэўнай сітуацыі слова, паняцце з групы роднасных, блізкіх і звязаных па сэнсе.
Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
407
• Сядзіба размешчана ў маляўнічых мясцінах, паміж трох азёраў—Нарач, Мядзел і Кузьмічы. Апошнія два вадаеховішчы [вадаёмы] карыстаюцца попытам, паколькі тут больш спакойна. Рэдактар не звярнуў увагі на слова вадасховішча ‘штучны вадаём’, і атрымалася, што Мядзел і Кузьмічы — не азёры. Памылку можна кваліфікаваць як фактычную, так і лагічную (закон супярэчнасці).
• Многія з тых, хто наведвае Беларусь, адзначаюць добры стан не толькі буйных дарог, але і сеткі мясцовых «стрыт». Адразу кідаецца ў вочы няправільнае ўжыванне англійскага слова (street — ‘вуліца’) і няўменне журналіста карыстацца багатымі сінанімічнымі магчымасцямі беларускай мовы; магчымы варыянт праўкі: Многія з тых, хто наведвае Беларусь, адзначаюць добры стан не толькі аўтамагістраляў, але і сеткі мясцовых дарог.
• Так, прыкладна 20 гадзін у нядзеяю [тыдзень] ідуць на падрыхтоўку да спаборніцтваў. А гэта як паўстаўкі на працы. Немагчыма аддаваць 20 гадзін у нядзелю ‘сёмы дзень тыдня’ трэніроўкам, ды яшчэ і параўноўваць з працоўнымі адносінамі ў агульны дзень адпачынку. Сэнсавая памылка ўзнікла на падставе моўнай — неадрознення міжмоўных амонімаў.
• Сярод птушак таксама існуе канібалізм. Пасля прачытання такога загалоўка ўзнікае пытанне: «Птушкі таксама паядаюць асобін свайго віду?». Аднак у тэксце пра паяданне — ні слова: Бывае нават, што адны птушкі спецыяльна руйнуюць гнёзды іншых. Гэта нагадвае канібалізм, толькі ўжо сярод птушак.
• Bid, які адкрываўся з плошчы Леніна, нельеа [цяжка] перадаць словамі: плошча перад гімназіяй нагадвала паляну, на якой распусціліся кветкі розных колераў. Як жа нельга перадаць словамі, калі аўтар усё ж здолеў гэта зрабіць?
2 . Некаторыя аўтары, ствараючы тэксты аператыўна, як бы на хаду, не абцяжарваюць сябе ўважлівым прачытаннем напісанага. Рэдактар жа ў час паглыбленага чытання проста абавязаны ўзважваць кожнае слова, аналізаваць яго месца ў сказе і прагназаваць успрыманне чытачом. Бо фактычная аснова тэксту — перш за ўсё дакладна выказаная думка, а потым ужо лічбы, даты, цытаты і пад.
• У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце навучаюцца цяпер 300 студэнцкіх сем ’яў, 115 з якіхмаюць дзяцей, у тым ліку 18 няпоўных. Выяўляецца, што ў Гродне жывуць неверагодныя дзеці — няпоўныя! Сказ патрабуе поўнай перапрацоўкі.
• Навучанне ў дзіцячых школах мастацтваў з ’яўляецца платным, але гэта толькі на першы погляд. Што, «на другі погляд» яно бясплатнае? Выразная лагічная памылка.
• Заўсёды побач і любімая дачка Ларыса, якая хоць і жывеў Мінску, аднак часты госць у Валожыне. Парушаны лагічны закон супярэчнасці.
408
Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
• Сродкі Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва суправаджаюць чалавека, пачынаючы яшчэ да яго нараджэння. Выразны алагізм.
• Штомесяц мы друкуем разнастайныя матэрыялы пазаштатных аўтараў. Іх лёгка распазнаць, бо пад імі звычайна імя і прозвішча таго, хто напісаў. Узнікае пытанне: а як штатныя журналісты падпісваюць свае матэрыялы?
• Уся гародніна, акрамя цытрусавых,— беларуская. Няўжо цытрусавыя адносяцца да гародніны, а не да садавіны?
3. Сярод прыёмаў аналізу фактычнага матэрыялу даўно замацавалася ўнутрытэкставая праверка, якая дапамагае супастаўляць факты, размешчаныя ў розных частках тэксту. Калі ён аб’ёмны, карысна пазначаць для сябе паўтораныя элементы пазатэкставай рэчаіснасці. Напрыклад, у лідзе матэрыялу: У вёсцы Селішча Клімавіцкага раёна два маладыя гараджаніны арганізавалі падсобную малочную гаспадарку; у перадапошнім абзацы: А палове на шостую раніцы ў Селішчах пачынаецца першая дойка. Чытач так і не даведаўся, як жа называецца вёска: Селішча ці Селішчы?
Супастаўленне грашовых адзінак па методыцы правядзення блізкае да ўнутрытэкставай праверкі. Падобныя факты або ілюструюць пэўную сітуацыю, або з’яўляюцца аргументамі для пацвярджэння думкі. He бачна, напрыклад, як розныя грашовыя адзінкі могуць спрыяць распрацоўцы тэмы ў наступным сказе: За мінулы год на «Беллакце» выпушчана ўсёй прадукцыі на 113 мільярдаў рублёў, пры гэтым яе адгружана на экспарт амаль на 25 мільёнаў долараў. Чытач не абавязаны ведаць афіцыйны курс беларускага рубля ў адносінах да долара, каб вызначыць, якая частка выпушчанай прадукцыі адгружаецца на экспарт (відаць, немалая, а гэта, верагодна, павінна было даказаць поспехі калектыву). Падобная ж памылка назіраецца і ў фрагменце: Аднак спецыяльная машына закуплена і хутка прыбудзе. Дарэчы, яе кошт немаленькі — у межах 2 мільёнаў долараў. Агульны ж кошт інвестыцыйнага праекта складае каля 34 мільярдаў рублёў.
Бываюць выпадкі, калі ў тэксце выкарыстоўваюцца разнастайныя працэнтныя суадносіны лічбавых велічынь. Калі пералічваюцца працэнты з агульнай колькасці, важна пераканацца ў наяўнасці 100 працэнтаў. Напрыклад: На гаспадарчае і пітное водазабеспячэнне выкарыстоўваецца 41 працэнт спажываемай вады, на вытворчыя патрэбы — 31 працэнт, па лініі сельскай гаспадаркі — каля 23 працэнтаў. Чытачу незразумела, куды падзеліся 5 працэнтаў вады?
4. Канкрэтызацыя ўяўлення — яшчэ адзін з прыёмаў праверкі фактычнага матэрыялу. Рэдактар павінен выпрацоўваць уменне бачыць створаную аўтарам рэчаіснасць, імкнуцца згарнуць пашыраную інфармацыю да найменшага выказвання і зразумець яе, супаставіць са сваімі ведамі пра навакольны
Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
409
свет. Уявіўшы сітуацыю, апісаную ў сказе: Ужо адсюль, пасля інструктажу мясцовага экскурсавода, на камфартабельным маламесным аўтобусе праз прасечаныя ў джунглях А.мазонкі дарогі мы будзем дастаўлены на вышыню 2500 тысяч метраў, а потым пешшу «прагульвацца» на пік гэтай гары,— чытач падумае, што аўтар разам з падарожнікамі апынецца ў космасе. Праўка зводзіцца да ліквідацыі лішняга слова тысяч.
Канкрэтызаваўшы ўяўленне, рэдактар павінен быў звярнуць увагу на слова невялічкую ў сказе: У першую вандроўку па Радзіме ярушыў прачытаўшы невялічкую «Зямлю пад белымі крыламі» Уладзіміра Караткевіча. Аднак названы твор пабачыў свет асобнай кнігай, якая мае каля 200 старонак. Нішто сабе — невялічкая\
5. Сярод фактычных хібаў тэкстаў у апошнія гады заўважаецца залішняя катэгарычнасць аўтараў, можна нават сказаць — іх залішняя самаўпэўненасць у дакладнасці свайго меркавання. Пры гэтым становяцца папулярнымі азначальныя і адмоўныя займеннікі ўвесь, усе, кожны, любы, ніхто, нішто і некаторыя прыслоўі. Сапраўдныя майстры слова для стварэння дыялагічнасці паступаюць якраз наадварот, напрыклад, выкарыстоўваюць словы суб’ектыўнай мадальнасці (можа, магчыма, відаць, мабыць і пад.). Пры разглядзе выказвання з гледжання тэорыі маўленчых актаў такія словы становяцца паказчыкамі функцыі ілакутыўнага акта і сігналізуюць аб існаванні «семантычнага зазору» паміж магчымасцю выкарыстанага выказвання называць факты рэчаіснасці і патрэбай забяспечыць рэцыпіенту іх адэкватнае ўспрыманне. У адваротным выпадку ствараецца парадаксальная сітуацыя адсутнасці ў аўтара раўнапраўнага суразмоўцы.