• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даведнік па літаратурнай праўцы  Пятро Жаўняровіч

    Даведнік па літаратурнай праўцы

    Пятро Жаўняровіч

    Выдавец: Адукацыя і выхаванне
    Памер: 448с.
    Мінск 2017
    182.07 МБ
    1.	Дзеепрыметнікавы зварот — даданы сказ. Дзеепрыметнікавы зварот сінанімічны даданаму азначальнаму сказу са злучальнымі словамі які (якая, якое, якія) і што. Паміж гэтымі канструкцыямі існуюць пэўныя сэнсавыя і стылістычныя адрозненні.
    Дзеепрыметнікавы зварот выкарыстоўваецца без абмежаванняў, калі дзеепрыметнік мае ўжывальныя суфіксы і правільна дапасуецца: Гэтаўсё— зародкавыя моманты выяўлення творчага пачатку, мацней пазначаныя ў дзецях і большменш прыглушаныяў дарослых, імкненне сцвярджаць сябе як асобу, з чаго ў пэўных выпадках і вырастае асоба, індывідуальнасць мастака (М. Лужанін). Няма патрэбы замяняць у гэтым сказе дзеепрыметнікавы зварот на даданы азначальны сказ (якія мацней пазначаны...), бо першая канструкцыя больш сціслая і лаканічная.
    Калі парушана дапасаванне дзеепрыметніка да азначальнага слова, узнікае неабходнасць праўкі канчаткаў, напрыклад: Бярозка паціху і неяк асабліва журботліва шапацела сваім сухім жоўтым лісцем, не да канца абарваным\ апошнім ветрамлістабоем.
    Патрабуецца замена дзеепрыметнікавага звароту на даданую частку сказа, калі дзеепрыметнік мае нехарактэрную форму: Пры нравядзенні [арганізацыі] латарэй імгненнага тыпу выйгрышны білет аплачваецца ў пунктахраспаўсюджвання білетаў або праз касу арганізацыі, нраводзячай [якая праводзіць] латарэю (дадаткова ліквідавана таўталогія).
    Адваротная замена можа рабіцца тады, калі злучальнае слова які мае няправільную граматычную сувязь з назоўнікам галоўнага сказа: Тэхнолагі многіх прадпрыемстваў, якія былі запрошаны на семінар, азнаёміліся з новымі метадамі кантролю якасці. У сувязі з тым, што перад злучальным словам множнага ліку першым стаіць назоўнік прадпрыемстваў, узнікае розначытанне, якое ліквідуецца выкарыстаннем паралельнай сінтаксічнай канструкцыі: Тэхнолагі многіх прадпрыемстваў запрошаныя на семінар, азнаёміліся з новымі метадамі кантролю якасці (дзеепрыметнік у форме назоўнага склону множнага ліку дапасуецца толькі да назоўніка тэхнолагі).
    У некаторых сказах з няправільна ўжытым дзеепрыметнікавым зваротам нельга выкарыстаць паралельную сінтаксічную канструкцыю, бо не ліквідуецца памылка: Аб’яднанне распаўсюдзіла сярод бізнесменаў 15 навуковых распрацовак сваіх канструктараў, накіраваных на змяншэнне шкодных выкідаў пры вытворчасці цэменту. Праз сувязь з найбліжэйшым назоўнікам атрымалася, што накіраваны на змяншэнне шкодных выкідаў не распрацоўкі,
    396
    Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    а канструктары. He ліквідуе двухсэнсавасці і канструкцыя якія накіраваны (перш за ўсё звязваецца з канструктараліі). У такім выпадку фразу лепш разбіць на два сказы: Аб ’яднаннераспаўсюдзіла сярод бізнесменаў 15 навуковыхраспрацовак сваіх канструктараў. Гэтыя распрацоўкі накіраваны на змяншэнне шкодных выкідаў пры вытворчасці цэменту. У іншых падобных выпадках можна змяняць парадак слоў або прапаноўваць іншы варыянт сказа.
    ^ ]. Аб гэтым ішла гаворка на круглым стале ў Жлобіне, прысвечаным абмеркаванню метадаў прадухілення злачынстваў у сям'і [Аб гэтым ішла гаворка ў Жлобіне на круглым стале...]. 2. Кактус Элачка «пасадзіла» ў сапраўдны гліняны гаршчок і паставіла на падаконнік, засыпаны каменьчыкамі, ракавінкамі і аскалёпкамі керамічнага посуду [...гаршчок, напоўнены каменьчыкамі, ракавінкамі і аскалёпкамі керамічнага посуду, і паставіла на падаконнік].
    Пры выбары дзеепрыметнікавага звароту або даданага сказа вялікае значэнне мае кантэкст. Напрыклад, калі ў сказе ёсць дзве даданыя часткі са злучальным словам які або што, то адну (калі можна) пажадана замяніць дзеепрыметнікавым зваротам: Яшчэ адной з галоўных прычын, на якую спасылаюцца спецыялісты, з ’яўляюцца занадта высокія тэмпы росту, якія быяі зададзены[я] яшчэ летась. Параўн. таксама сказы з дзвюма сінтаксічнымі канструкцыямі.
    ^ Калі афіцэр вярнуўся ў пакінуты Казімірам Руткоўскім дом, ён убачыў дзесяцёх салдат, якія паселі вакол стала, застаўленага талеркаміі кубкамі (Б. Мікуліч); Калі Xq, у0 — значэнні зменных х, у, якія задавальняюць раўнанне (7.49), г. зн. пункт Мо(хо, уо, Zq) належыць паверхні, вызначанай раўнаннем, то ёй будзе належаць і пункт M(xq, уо, z), паколькі раўнанне (7.49) зменнай z не змяшчае (А. Брычыкава, А. Гусак); Калі відарыс, які атрымліваецца ў першым люстры, размяшчаецца перад другім, то прамежкавы прадмет неабходна лічыць сапраўдным, і ў формуле, запісанай для другога люстра, d>0 (В. Бондар).
    X 1. Блікі на партрэтах куды ярчэйшыя за тыя, што адбіліся на паверхні колбаў, мензурак, фотабачкоў, шклянак з рэактывамі і бутэлек з растворамі, якія ўсутыч стаяць на паліцах, ште навешаны[х] X [на] паўтараметровую шырыню пакоя. 2. Вядуцца працы на 6 абёктах, якія ўключаны ў уключаныя[х] X [у] дзяржаўную інвестыцыйную праграму, і на 8 абёктах, якія фінансуюцца па артыкуле «капітальны рамонт». 3. Месца дзеяння ў спектаклі — ваенны шпіталь, яхі размясціўся [размешчаны] на тэрыторыі, з якой толькі адступілі немцы. 4. Дзякуючы прымяненню перадавых тэхналогій вытворчасці (якія; дарэчы, былі распрацаваны [распрацаваных, дарэчы,] беларускімі навукоўцамі) і на забруджаных землях можна паспяхова атрымліваць сельскагаспадарчую прадукцыю, якая адпавядае нарматывам утрымання радыенуклідаў (у сказе можна замяніць замест першай і другую даданую частку: адпаведную нарматывам).
    2.	Дзеепрыслоўны зварот — даданы сказ. Дзеепрыслоўны зварот можа быць сінанімічны даданаму сказу з адносінамі часу (калі, пасля таго як),
    Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    397
    прычыны (таму што, бо), умовы (калі), уступкі (хоць, хаця). Найбольш блізкія ў сэнсавых адносінах дзеепрыслоўныя звароты і даданыя часткі часу: Прыбавіўшы сабе два гады, Надзея закончыла паскораныя медыцынскія курсы і апынулася на фронце і Пасля таго як Надзея прыбавіла сабе два гады, яна закончыла паскораныя медыцынскія курсы і апынулася на фронце.
    Дзеепрыслоўныя звароты распаўсюджаны ў кніжных стылях мовы і характарызуюцца сцісласцю і выразнасцю. Аднак пры ўжыванні такіх канструкцый неабходна захоўваць галоўнае патрабаванне: выканаўцам асноўнага дзеяння, выражанага выказнікам сказа, і дадатковага дзеяння, выражанага дзеепрыслоўем, павінна быць адна асоба (для праверкі можна ўтваральны дзеяслоў далучыць да выказніка пры дапамозе злучніка і\. Горад сціхне. I зноў спакваля, адчуваючы сэрцам пяшчоту, я спазнаю тваю адзіноту, нібы ўласны і пройдзены шлях (Н. Гальпяровіч). Дзеяслоў спазнаю і дзеепрыслоўе адчуваючы абазначаюць дзеянне адной асобы — лірычнага героя я (праверка: я адчуваю і слазнаю). Такая ж сэнсавая, граматычная і лагічная сувязь назіраецца і ў наступных сказах.
    ✓ Натрудзіўшы добра рукі, натаміўшы плечы, толькі маці з вераценцам туліцца пры печы ды прадзе, прадзе кудзельку (Я. Колас); Банды гітлераўскіх ваякужо коцяцца з савецкіх земляў, усцілаючы дарогі дзясяткамі тысяч трупаў штодзень іпаліваючы нашы палі сваёй паганай крывёю (Я. Купала); Боганчык ступаў дробна і часта, маленькімі крокамі, зусім не падымаючы ног ад зямлі (I. Пташнікаў); / да гэтага яна [Лена] ўжо не спала некалькі начэй, ледзьве стаяла на нагах, худзенькая, знясіленая, наапашкі накінуўшы рэдзенькае паліто (Я. Скрыган).
    Калі такая сувязь парушаецца, узнікае не толькі сінтаксічная, але і лагічная памылка: Імкнучыся стаць пераможцамі, у групе значна палепшылася сітуацыя з пропускамі. Дзеепрыслоўе імкнучыся мае на ўвазе членаў групы, а выказнік палепшылася адносіцца да дзейніка сітуацыя. Атрымліваецца, што сітуацыя сама імкнецца стаць пераможцай. Такія памылкі даволі пашыраны, як у класічным выразе: Выходзячы з кабінета, у вочы кінулася аб’ява (быццам бы сама аб’ява выходзіць з кабінета).
    Памылкова ўжытыя дзеепрыслоўныя звароты замяняюцца даданым сказам са злучнікамі калі, пасля таго як: Маючы [Калі мець\ на ўвазе шматлікія парушэнні тэхналагічнай дысцыпліны, план выпуску адзення немог быць выкананы якасна і ў тэрмін. Можна пабудаваць выказванне і паіншаму.
    / 1. Ярыеодзячы [Калі прыводзіць] аб'ектыўныя факталагічныя матэрыялы станаўлення і развіцця дзяржаўнасці менавіта праз дзейнасць асобаў, будзе пераканаўча і праўдзіва раскрывацца гістарычны працэс. 2. Мяркуючы [Калі меркаваць] па пазнейшых часах, у Полацку было моцнае веча, і, відаць, узаемаадносіны княскай улады з ім займалі немалое месца ў заканадаўстве Усяслава.
    У апошнія дзесяцігоддзі ў навуковым і публіцыстычным стылях пашырылася выкарыстанне зваротаў з дзеепрыслоўемулгчваючы, якое дае магчымасць
    398
    Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    канструяваць выказванне ў патрэбным аўтару кірунку і сцісла перадаваць думку, напр.: Улічваючы спецыфіку прэміі, арганізатары адмовіліся ад звыклай формы канцэрта, хоць усё ж невялікія музычныя паўзы былі; Улічваючы прыведзеную вышэй тэндэнцыю, пачнём з аўтасалонаў. Аднак не заўсёды ўжыванне такіх зваротаў адпавядае норме; праўка найчасцей зводзіцца да замены іх канструкцыямі зулікам таго, што або да выкарыстання іншых вышэйзгаданых спосабаў.
    / 1. Улічваючы [3 улікам таго], што начныя замаразкі непрацяглыя, росту раслін яны не пагражаюць. 2. Многа гэта ці мала? Улічваючы [3 улікам таго], з якім размахам спраўляюць у нас памінкі, сума гэта невялікая. 3. Улічваючы [Калі ўлічваць] экалагічную абстаноўку, якая пагаршаецца, і павышаную ўвагу чалавека і медыцыны да якасціхарчавання, актуальным з'яўляецца выпуск прадуктаў лячэбнапрафілактычнага прызначэння. 4. Улічваючы [3 улікам таго], што насельніцтва Бангладэш перавышае 160 мільёнаў чалавек (хоць такая лічба і аспрэчваецца), гэтая краіна можа з часам закупляць большую колькасць беларускіх тавараў, чым цяпер.
    У безасабовых сказах дзеепрыслоўны зварот не можа быць выкарыстаны, акрамя сказаў, у якіх выказнікам з’яўляецца спалучэнне безасабовапрэдыкатыўных слоў нельга, можна, трэба, важна, неабходна і пад. з інфінітывам. Напрыклад, сказ: Спяшаючыся выканаць сумесны дагавор аб уладкаванні мяжы, было не да асобных дробных парушэнняў на пагранічных пераходах — патрабуе праўкі: Праз тое, што мы спяшаліся выканаць сумесны дагавор аб уладкаванні мяжы, нам не хапала часу надаваць увагу асобным дробным парушэнням на пагранічных пераходах, а сказ: Азнаёміўшыся з вынікамі праверкі, можна зрабіць наступныя высновы — правільны.