Даведнік па літаратурнай праўцы
Пятро Жаўняровіч
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 448с.
Мінск 2017
Сёння практычна не выкарыстоўваецца злучнік а ў значэнні і: А тыя асмолаўцы возяць а возяць князёў спірт, болей а болей нялюдзеюць і хаваюцца самі ў сабе (М. Гарэцкі).
6. Парныя супастаўляльныя злучнікі (не толькі... але і,як ... так і і інш.) сёння незаменныя пры спалучэнні ўсіх аднародных членаў (дзейнікаў, выказнікаў, дапаўненняў, азначэнняў, акалічнасцяў) у разнастайных тэкстах.
V Дзякуючы ўласнаму імені асоба не толькі становіцца паўнавартасным членам калектыву, але і пакідае свой следугісторыі (А. Лукашанец); У апошнія гады высветлілася тэндэнцыя цікаўнасці аўтараў не толькі да жыццёвага, але і да літаратурнага вопыту (П. Васючэнка); Я ж не толькі сам сябе падымаць буду, але іўсе тыя гады, што гнятуць, прыціскаюць мяне да зямлі — як не плюшчаць! (П. Місько); Нацыянальная ідэя асацыявалася не столькі са свабоднай творчасцю новага, колькі з узнаўленнем гераічнага мінулага, зберажэннем і інтэграцыяй традыцыйнага (М. Тычына); Гамафункцыя вызначана не толькі пры натуральных п, але і пры любых дадатных значэннях аргумента (А. Брычыкава, А. Гусак).
Знаёмячыся з пачаткам сказа: Паэт дзяліўся не толькі сваімі планамі на будучае, можна антыцыпіраваць з’яўленне пасля першага кампанента злучніка не толькі і першага аднароднага члена, адпаведнага працягу думкі, да прыкладу наступнага: але і сакрэтамі стварэння вершаў. Аднак бачым зусім іншае заканчэнне: але і адказваў на пытанні. У сказе выяўляецца парушэнне як сінтаксічнай нормы спалучэння аднародных членаў, так і логікі выказвання. Праўка падобных памылак не выклікае вялікіх цяжкасцяў і заключаецца ў змене парадку слоў (другая частка злучніка заўсёды сігналізуе пра другі аднародны член): Паэт не толькі дзяліўся...
Часта памылкі ўзнікаюць пры спалучэнні аднародных выказнікаў: Такі нефармальны спосаб кантактавання з міліцыянерамі робіць станоўчы ўплыў не толькі на непасрэдных удзельнікаў спаборніцтваў, але і садзейнічае прафілактыцы падлеткавай злачыннасці ўвогуле, бо прыцягваеўвагу грамадскасці да гэтай праблемы (праўка: ...не толькі аказвае станоўчы ўплыў...).
^ 1. Заваяванне Літвы для Новагародка было не толькі трамплінам [не толькі\ для падначалення сабе іншых балцкалітоўскіх земляў, але і для пашырэння
Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
385
сваёй улады на беларускія землі, у першую чаргу на Полацк. 2. Аднак цвёрдая пазіцыя кіраўніка беларускага ўрада: цэны павінны [не толькі] ўлічваць не толькі дэвальвацыю, але і адэкватна рэагаваць на змены на знешніхрынках. 3. Калектыў прадпрыемства ганарыцца не телькі ўзнагародамі, здабытымі [не толькі] па выніках вытворчай дзейнасці, але, напрыклад, і ў спартыўных спаборніцтвах, выступленнях самадзейных артыстаў і г. д.4. Беларускія народныя калектывы, ансамблі [не толькі] выдатна працуюць не толькі ў [у] межах нашай дзяржавы, але і карыстаюцца велізарным поспехам на гастроляху Еўропе. 5. Узадумах таксама — «сасватаць» дзікіх кабаноўзхатнімі [свойскімі] свіннямі, чым [не толькі] дасягаецца не телькі хутчэйшы рост прыплоду, але і паляпшаецца якасць мяса.
У рэдкіх выпадках праўка не праводзіцца, калі выказнік паказвае на непасрэдную сувязь з другім аднародным членам, спалучаным часткамі злучніка але і або так і: Нерасцяцца ласось і кумжа як непасрэдна ў самой Віліі на асобных участках (з галечным ка.мяністым дном), так і заходзяць у невялікія і неглыбокія рачулкі, што ўпадаюць у яе.
Сярод іншых недахопаў пры спалучэнні аднародных членаў парнымі супастаўляльнымі злучнікамі адзначаюцца наступныя:
• адсутнасць і ў другім кампаненце злучніка;
^ 1. Калі ж і яго ведаў на гэта не хопіць, на дапамогу прыйдуць... бландзінкі, многія з якіх, як высветлілася, не толькі бездакорныя кіроўцы са стажам, але [/] ўвогуле асы ў тэхніцы! 2. / адна з галоўных задач — выпрацаваць для гэтага прадукту брэнд, які дапамог бы не толькі прывабіць яшчэ больш турыстаў, але [/] сканцэнтраваць намаганніЦ X аптымізаваць выдаткі наягоразвіццё. 3. Беларус павінен быць не толькі матэрыяльна забяспечаны, не толькі здаровы, але [/] адукаваныі] X культурны. 4. За кожным партрэтам не толькі асоба, але [/] час[,] X адносіны людзей да яго імклівасці.
• змешванне (кантамінацыя кампанентаў) злучнікаў не толькі ... але і, не проста ... а,г. зн. у сказе прысутнічаюць не толькі... а,не проста ... але і, не проста ... а і’,
<✓ Кала Бруньёны ўсіх часоў і народаў не проста любілі слова, а вымушаны былі зза недахопу слоў сваволіць, самі прыдумваць іх (Я. Брыль); Бо хлопчык пачуў не проста спеў агню, а дзівосны голас, які не толькі здзівіў і завабіў, але і паклікаў у новы, шчэ неспазнаны ceem (А. Савіцкі); Данік не проста марыў, а заўсёды стараўся зрабіць нешта, каб мары свае ажыццяеіць (А. Масла); Імёнымянушкі ліхаманкі — гэта не проста пералічэнне імёнаў, якія першыя трапілі на язык, а асноўныя сімптомы, якія спадарожнічаюць гэтай хваробе: Трасуха, Знабуха, Жаўтуха, Ламуха і інш.
^ 1. Варта сказаць, што ўсе псіхалагічныя прыёмы былі вельмі ўдала выкарыстаны групай аферыстаў, бо сям'я пенсіянераў не проста паабяцала выканаць апошнюю просьбу «агентаў», вле і [а] фактычна набыла прапанаваную прадукцыю. 2. Яшчэ з часоў Піфагора людзі верылі, штолічбы — гэта не преетв [толькі] сімвалы для абазначэння колькасці, але [/] самастойныя існасці, якія нясуць
386
Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
у сабе сакральныя веды і могуць уплываць налёс іжыццё чалавека. 3. «Гэта нашы штодзённыя адкрыцці, пяшчота, радасць, каханне. Гэта наша сэрца»,— адзначае Ганна Старавойтава, не проста скульптар, елеі [а] сапраўдная прыгажуня. 4. Людзі маюць магчымасць не проетв [толькі] зарабіць дадатковыя сродкі, але і дапамагчы дзяржаве ў няпростых эканамічных умовах.
• змяненне лексічнага складу другога кампанента злучніка: не толькі ... але таксама (не толькі ... а таксама), не толькі ... але яшчэ (не толькі ... а яшчэ), не толькі... але нават (не толькі ... а нават) і інш.
/ 1. Распрацоўшчыкі кажуць, што іх тэхналогія [не толькі] дазваляе не телыё аднаўляць касцявую тканку, але такс&мв [/] можа быць выкарыстаная для адраснай дастаўкі ствалавых клетак у зададзеную зону. 2. Спявачка не толькі вярнулася да актыўнага канцэртнагастрольнага жыцця, але так&іма [7] знайшла час для дабрачыннасці. 3. Выканаўца павінен «браць» публіку не толькі галасавымі данымі, але яшчэ [/] асаблівай прывабнасцю, той самай харызмай, якая неабходна кожнаму артысту... 4. Абвастрэнне герпетычнай інфекцыі можа выклікаць не толькі пераахалоджванне або працяглае знаходжанне на сонцы, але нават... ужыванне піва (патрабуецца праўка сказа яшчэ і з прычыны двухчленнай парадыгматычнай аманіміі: Абвастрэнне герпетычнай інфекцыі можа быць выклікана не толькі пераахалоджваннем або працяглым знаходжаннем на сонцы, аленееетХ [і] ужываннем піва).
Праз гэтыя недахопы часам узнікае неабходнасць у грунтоўнай перапрацоўцы выказвання, напрыклад: Новая здзелка выклікала значны інтарэс не толькі з боку вядучых банкаў Расіі, але ёй зацікавіліся таксама і еўрапейскія фінансавыя арганізацыў магчымы варыянт праўкі: Новай здзелкай зацікавіліся не толькі вядучыя банкі Расіі, але і еўрапейскія фінансавыя арганізацыі.
У другой частцы гэтага злучніка замест але і можа выкарыстоўвацца а і. Варыянт злучніка не толькі ... а і лічыцца размоўным і шырока выкарыстоўваецца ў гутарковым, мастацкім, публіцыстычным стылях.
V Калі мы ездзілі туды, то сустракаць Васіля Уладзіміравіча і Ірыну Міхайлаўну былірады не толькілюдзі, а іптушкі, буслы і качкі, ірасліны (В. Казько); Напэўна, не памылюся, калі скажу, што гэты ўнікальны архітэктурны помнік — адна з галоўных фішак не толькі Нясвіжа, а і ўсёй Беларусі; Добра, што надвор'е не падвяло, пасля рэалізацыі таго мяса ўдалося ўзбіцца на грошы і не толькі разлічыцца па крэдытах, а і набыць штосьці з тэхнікі; Камп'ютары ў свой час цэнтралізавана былі закуплены праз Мінскі аблвыканкам, так што з Дораў можна аператыўна выйсці на сувязь не толькі з раёнам, а і з патрэбнымі міністэрствамі і ведамствамі.
Агульнаўжывальным злучнік не толькі... а і будзе толькі тады, калі акрамя часціцы не ў першай частцы злучніка (не толькі) ёсць яшчэ адна часціца не перад дзеясловам (не толькі не выканалі, а і...).
V 3 незвычайна вострым адчуваннем гартаў ён [Апейка] лісток за лістком, убіраў верш за вершам і чуў, як скруха і неспакой не толькі не адступаюць, а ўсё
Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
387
важчэй кладуцца на душу (I. Мележ); Зрэшты, котмараход — добразычлівы персанаж, таму, напаткаўшы ля вострава Мадагаскар кіта, не толькі не спалохаўся акіянскага велікана, а і пасябраваўз ім («Кот і кіт»); Мы не толькі не зменшылі выпуск прадукцыі, а і павялічылі аб'ёмы вытворчасці.
7. Калі пры аднародных членах прыназоўнікі розныя, іх наяўнасць абавязковая.
ч/ Славу Валожынскаму краю мацуюць землякі ў Сібіры і на Урале, у Казахстане і Сярэдняй Азіі, у Польшчы іваўсім астатнім свеце (А. Карлюкевіч); Дарэчы, такіх «крыніц» у Эмерыка Чапскага было шмат, і не толькі ў Беларусі, а і ў Расіі, ва Украіне, уЗаходняй Еўропе.
3 гэтай прычыны патрабуецца праўка наступнага сказа: Каля паловы з абавязаных працаўладкаваны па накіраванні органаў дзяржслужбы занятасці на прадпрыемствы і [ў] арганізацыі розных формаў уласнасці. У сказе ж: У далейшых планах «Todomondo» — візіты ў Турцыю, Грэцыю і [на] Мальту — патрабуецца пастаноўка прыназоўніка на перад трэцім аднародным членам (гл. § 93).
^ 1. Прафкам актыўна займаецца арганізацыяй карыснага і цікавага вольнага часу. I ў тэатр, на канцэрты, а таксама [ў] басейн, саўну ахвотныя могуць схадзіць. 2. Сады ад «Велакса» растуць на Мінскай агародніннай фабрыцы, знакамітым агракамбінаце «Ждановічы», падсобнай гаспадарцы Мінскага трактарнага завода (у сказе лепш уставіць пасля прыназоўніка на словы палетках або ўчастках і далей выкарыстаць родны склон, напр.: на палеткахМінскай агародніннай фабрыкі, знакамітага агракамбіната «Ждановічы», падсобнай гаспадаркі Мінскага трактарнага завода).
Аднолькавыя прыназоўнікі ў многіх выпадках паўтараюцца факультатыўна, згодна з аўтарскай задумай.
ч/ На кароткім тоўстым абрубку сядзіць грамозны шырокі чалавек з светлымі грознымі жорсткімі вусамі, з буйным рэзкім тварам (Я. Колас); Калі сцямнеецца ў душы іўхаце, прыходзяць вершы, як пазныя госці, і маняцца застацца на начлег (R Барадулін); Кожную суботуя прыязджалаўмузей, на спатканнез Ге, з мастацтвам, з Вечнасцю... (Л. Рублеўская); Сем дзясяткаўгод расціліля дзяржаўнае дзяжы, гадавалі гэту сілу на хлусні і крадзяжы (П. Панчанка); А між тым кнігі пра рыб нашых рэк, птушак нашыхлясоў, пра грыбы, ягады, лекавыя травы не залежваюццаўкнігарнях (Р. Шкраба).