• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даведнік па літаратурнай праўцы  Пятро Жаўняровіч

    Даведнік па літаратурнай праўцы

    Пятро Жаўняровіч

    Выдавец: Адукацыя і выхаванне
    Памер: 448с.
    Мінск 2017
    182.07 МБ
    У мастацкім і публіцыстычным стылях аднародныя члены могуць быць аднароднымі толькі сітуацыйна, характарызаваць з’яву з розных бакоў, ужывацца з мэтай стварэння пэўнага камічнага эфекту. Таму варта ўважліва аналізаваць матываванасць падобнага спалучэння. Трэці сказ наступнага фрагмента з рэпартажу (нейтральны стыль выказвання) патрабуе грунтоўнай перапрацоўкі: Юра і Света Агаркі — гаспадары такой сядзібы ў вёсцы Дакудаваў тым жа Лідскім раёне. Дарэчы, іх вельмі палюбілі немцы, рэгулярна туды прыязджаюць. Там ёсць дзеці, жывёлы, вельмі прыемная атмасфера, зялёныя маршруты. Зусім непатрэбны фельетонны гумар узнікае ў сказе з артыкула: Пакутуюць ад стыхійных звалак прыгарадныя лясы і работнікі лясной гаспадаркі, якім даводзіцца прыбіраць за нядбайнымі суайчыннікамі. Можна было б прапанаваць такую, напрыклад, праўку: ..лясы, а работнікам лясной гаспадаркі даводзіцца... Аднародныя члены сказа, узятага з аповесці, не паддаюцца разуменню і тлумачэнню: Нячутна лятаюць матылі і бабачкі (русізм бабачкі тут зусім недарэчны).
    Некаторыя «няправільныя» спалучэнні выкарыстоўваюцца па традыцыі і не патрабуюць праўкі, напрыклад фестываль моладзі і студэнтаў.
    S 1. Працавала спецыялізаваная тэхніка: краны, лесавозы, маніпулятары, вышкі, яюдзі э піламі [завіхаліся людзі з піламі]... 2. Сёння дзяржава аплачвае вучобу юнакам і дзяўчатам у найлепшых замежных універсітэтах, ВНУ [іншых ВНУ].
    Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    381
    З.АзіярхіябіржыіРееія [Біржы азіяцкіхкраін і Расіі] абваліліся ўслед за ЗША. 4. Побач на беразе возера знаходзіцца турыстычная база, якую плануецца пашырыць да аграэкатурыстычнага комплексу э драўлянымі домікамі і рыбнай лоўляй [комплексу, дзе будуць пабудаваны драўляныя домікі і можна будзе займацца рыбнай лоўляй]. 5. Зараз [Цяпер] гульня і яе варыяцыі вельмі папулярныя ў розных кутках СНД і замежжы [за яе межамі].
    2.	Часам усе аднародныя члены могуць спалучацца з асобнымі словамі сувяззю кіравання або, наадварот, кіравацца імі. Методыка рэдагавання патрабуе ў якасці праверкі суадносіць кожны аднародны член з такімі словамі, г. зн. прачытваць кожнае спалучэнне асобна. Напрыклад, у сказе: Разам з тым гэты чалавек заўсёды дбаў і захоўваў фальклорныя традыцыі — канструююцца два спалучэнні: ‘дбаў фальклорныя традыцыі’ і ‘захоўваў фальклорныя традыцыі’. Кіраванне дзеяслова дбаць — ‘пра кагошто і аб кімчым’, таму сказ патрабуе праўкі зза кантамінацыі: ...дбаў пра фальклорныя традыцыі і захоўваў іх.
    У першым сказе фрагмента: Інваліды, на грудзяхякіх ордэны імедалі, і зараэ [цяпер] востра адчуваюць тыя раны і горыч страт сваіх баявых сяброў. I шчыра дзякуюць персаналу шпіталя за тыя клопаты, лячэнне і ўвагу, якія медыкі праяўляюць да іх, — магчыма, і варта пакінуць аднародныя члены тыя раны і горыч страт для адлюстравання сапраўднага трагізму ваенных часоў, аднак у другім сказе, папершае, нематывавана паўтораны ўказальны займеннік тыя і, падругое, два з аднародных членаў лексічна не спалучаюцца з дзеясловам даданай азначальнай часткі праяўляюць. Сказ патрабуе перапрацоўкі, напрыклад: I шчыра дзякуюць персаналу шпіталя за добрае лячэнне, праяўлены клопат і кранальную ўвагу.
    S 1. Тыя, хто нястомна лабіруе і аеітуе зе хутчэйшае ўетупленне ў GFA [лабіруе хутчэйшае ўступленне ў СГА і агітуе за гэта] (сярод іх першую скрыпку іграе міністр эканамічнага развіцця і гандлю РФ Герман Грэф), не шкадуюць ружовых фарбаў. 2. Ветэраны падзякавалі свайму роднаму міністэрству за пастаянны нлегют і ўеюу дв былых работнікаў оедамсшаа [клопат пра былых работнікаў ведамства і ўвагу да іх]. 3.1 вельмі часта мы ганьбімў не зважаем на тых, хто ўсімі сваімі намаганнямі робіць свет хоць крыху чысцейшым. 4. Згадзіцеся, цікавыя словы з боку чалавека, які закліканы апекавацца і захоўоаць старадаўнія будынкі [апекавацца над старадаўнімі будынкамі і захоўваць іх] — разам з усімі X «гнілымі канструкцыямі» [помнікаў].
    3.	Памылкі могуць узнікаць і праз няправільнае спалучэнне аднародных структурных кампанентаў у складаных сказах. Напрыклад, у сказе: Вусені адраджаюцца з яек праз 58 дзён у перыяд заканчэння росту і калі ягады пачынаюць спець — няўдала спалучаны ў якасці аднародных назоўнік ва ўскосным склоне і даданая частка. Варыянт праўкі з аддзеяслоўнымі
    382
    Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    назоўнікамі не падыходзіць [заканчэнняростуягад і пачатку іх выспявання], выкарыстанне ж асабовых формаў дзеяслова пазбаўляе сказ ад нанізаных аднасклонавых канструкцый: у перыяд, калі заканчваецца рост ягад і яны пачынаюць спець.
    / 1.— Я бачыла ў прытулку гэтых дзяцей і як яны [адчувала, як яны], нягледзячы ні на што, хочуць да сваёй маці,—працягвае народны засядацель. 2. Унаша прафесійнае свята жадаю калегам твор чых леепехвў; і каб яны працавалі з аптымізмам, вхв&теб [поспехаў. Няхай яны працуюць з аптымізмам і ахвотай].
    Сказы, у якіх спалучаны ў якасці аднародных дзеепрыметнікавы зварот і даданая азначальная частка, таксама патрабуюць рэдактарскага ўмяшальніцтва. Можна, напрыклад, меркаваць, што выказванне: На мой погляд, меркаванне аб сучаснай моладзі як недарэчным «пакаленні пепсі», выключна зацыкленым на спажыванні, уласных задавальненнях, дыскатэках, папулярнай музыцы, камп ’ютарных гульнях, якое амаль нічым іншым не цікавіцца, глыбока памылковае — спачатку было сканструявана паруску і ў ім ніякага парушэння не было (почтн ннчем другйм не йнтересуюіцемся). Аднак нятворчы пераклад выклікаў памылку, таму ўзнікла неабходнасць у правядзенні праўкі: ...«пэпсі», якое выключна зацыклена на спажыванні, уласных задавальненнях, дыскатэках, папулярнай музыцы, камп 'ютарных гульнях і амаль нічым іншым не цікавіцца, глыбока памылковае.
    / Заказчык МТФ — раённы аграсэрвіс, а ўзводзіціф [будуецца] яна ў адпаведнасці са спецыяльнай рэспубліканскай праграмай, складзенай у [якая прынята ў або якая зацверджана ў\ мінулым годзе і згодна з якой у рэспубліцы намечана ўзвесці [здаць у эксплуатацыю] 118 новых буйных МТФ.
    4.	Нярэдка сустракаюцца сказы, у якіх аднародныя члены маюць абагульняльнае слова, пераважна прэпазіцыйнае. Супастаўленне з ім усіх членаў аднароднага рада дазваляе прааналізаваць аднастайнасць іх граматычнай формы. У сказе: Начальнік Магілёўскай ДАІ бачьіць тут цэлы комплекс прычын: імклівае павелічэнне колькасці аўтамабіляў, недастатковая якасць падрыхтоўкі вадзіцеляў, вялікія хуткасці і нервовасць, нізкая культура паводзінаў на дарозе — абагульняльнае слова з’яўляецца прамым дапаўненнем, і толькі першы і трэці аднародныя члены паўтараюць яго (павелічэнне; хуткасці і нервовасць), а іншыя — не (праўка: недастатковую якасць, нізкую культуруў
    / Элементарнымі пераўтварэннямі лінейнай сістэмы называюць пераўтварэнні: 1) множанне раўнання сістэмы на лік, адрозны ад нуля; 2) дадаванне да аднаго раўнання сістэмы іншага яе раўнання, памножанага на любы лік; 3) перастаноўкўіўу] месцамі двух раўнанняў сістэмы.
    Больш істотныя недахопы і ў наступным сказе: Але Століншчына мае свае спецыфічныя асаблівасці: вялікая забалочанасць тэрыторыі, малы працэнт ворыва — 35 тыс. га на 300 тысяч гектараў усёй тэрыторыі. Патрабуецца
    Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    383
    праўка формы першага аднароднага члена (вялікую забалочанасць), неабходна ліквідаваць лексічную збыткоўнасць (епецыфічныя асаблівасці), неаднастайнасць напісання адзінак вымярэння і змяніць далучальную канструкцыю да другога аднароднага члена, у якой тлумачыцца не працэнт, а адносіны (праўка: 11,6 % ад усёй тэрыторыі). Аднак аргумент, пададзены такім чынам, асаблівасці раёна можа пацвярджаць толькі пры параўнанні гэтага працэнта ў суседніх тэрыторыях.
    Варта сачыць за дарэчнасцю выкарыстання абагульняльнага слова. Сказ: Адразу 6 жыхароў Бабруйска і сельскага раёна былі дастаўлены ў бальніцу з характэрнымі сімптомамі бутулізму: цяжкае дыханне, камок у горле, пагаршэнне зроку і іншымі — утрымлівае абагульняльнае слова ў творным склоне сімптомамі (гэта падмацоўваецца аднародным членам іншымі). Можна змяніць склон усіх аднародных членаў: цяжкім дыханнем, камком у горле, пагаршэннем зроку або — больш прымальна — трансфармаваць АЧ ва ўстаўную канструкцыю: .. .сімптомамі бутулізму (цяжкае дыханне, камок у горле, пагаршэнне зроку і інш.).
    5.	Адрозніваюцца стылістычна злучнікі і і ды, якія выкарыстоўваюцца для спалучэння як аднародных членаў, так і частак складаных сказаў. Злучнік і ўніверсальны і шырока выкарыстоўваецца ва ўсіх стылях мовы ва ўсіх аўтараў.
    ^ Тады, калі я ўвайшоў у бажніцу і, зачыніўшы дзверы, стаў гутарыць з небам, з неба раптоўна ўпала маланка іраскалола бажніцу надвое (А. Разанаў); Лацінскі шрыфт, у якім ёсць асобныя літары g і h, даваў магчымасць парознаму абазначаць выбухны g і фрыкатыўны h (Ф. Янкоўскі); Ндрангета, неапалітанская Камора і сіцылійская Коза Ностра складаюць аснову арганізаванай злачыннасці ў Італіі; Міністэрству культуры ажыццявіць выплату спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2016года са сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.
    Злучнік ды (у значэнні і) мае нашмат меншую частотнасць і сустракаецца пераважна ў гутарковым і мастацкім, часам у публіцыстычным стылях, не ўжываецца ў афіцыйным стылі. Выкарыстанне гэтага злучніка асабліва дарэчнае тады, калі папярэдняе слова заканчваецца на і.
    */ 3 левага бокуДняпра, за дзень летняе хады ад яго, абнятае з трох бакоў балотамі ды хмызнякамі беднай Плёскі, прытулілася тое Асмолава пры вялікім некалі шляху з Вялікага Княства Літоўскага на Масковію (М. Гарэцкі); Высока сябе несучы, сплываюць вякі ды аблокі (Р. Барадулін); Мне нават давялося, пазіраючы з акна санаторнай палаты на мокрыя таполі ды на шызыя карпацкія гарбіны, колькіразоўзапар пералічыць дні, якія засталіся да ад'езду (В. Мудроў); Ой, бярозы ды сосны — партызанскія сёстры, вас ніколі ў жыцці не забыць (А. Русак), У піліпаўку дыўпост вялікі да гумён прыходзіў з лесу лось (А. Бялевіч).
    384
    Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    У навуковым стылі злучнік ды выкарыстоўваецца часам у тэкстах гістарычнай тэматыкі.
    ✓ Мусіць, парады канцлера, яго рашучыя крокі ды тэрміновыя перамовы з беларускай ды ўкраінскай шляхтай спынілі Астрожскага ад скрайніх учынкаў, выратавалі на той момант Беларусь ад амаль што немінучай братазабойчай вайны на рэлігійнай глебе, вынікіякой былі бнепрадказальныя (I. Саверчанка); На пачатку 1500 года Аляксандру здрадзіў Сымон Бельскі (брат і спадчыннік Хведара Бельскага, удзельніка вядомага замаху на караля і вялікага князя Казіміра) ды ў красавіку прыйшоў у Маскву (Г. Сагановіч).