• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даведнік па літаратурнай праўцы  Пятро Жаўняровіч

    Даведнік па літаратурнай праўцы

    Пятро Жаўняровіч

    Выдавец: Адукацыя і выхаванне
    Памер: 448с.
    Мінск 2017
    182.07 МБ
    Асобнай гаворкі заслугоўваюць канструкцыі на Беларусі і ў Беларусі. Некаторыя даследчыкі ўводзяць дыферэнцыяцыю гэтых канструкцый: калі выраз сінанімічны на тэрыторыі Беларусі, тады трэба выкарыстоўваць прыназоўнік на, а калі размова вядзецца пра краіну — тадыў. Аднак прыклады з твораў мастацкай літаратуры і з журналісцкіх тэкстаў не пацвярджаюць гэтага: абодва прыназоўнікі выкарыстоўваюцца практычна ў аднолькавых рэферэнтных сітуацыях.
    366
    Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    ✓ — Што за народ наш, беларусы? — уголас задаў ён сабе пытанне і размеркаваў, што доктарам будзе служыць на Беларусі і будзезбіраць матэрыялы аб духоўным жыцці свайго народа (М. Гарэцкі); На Беларусі, па прычынах розных, найбольш ад заваёўніцкіх ліхалеццяў, а часамі ад звычайнай нашай неахайнасці, многа дзе ратушы не зберагліся (Я. Скрыган); Ніхто не пачуў: яблыкупаў дасвеццем — ля Халопеніч, на Беларусі (В. Зуёнак); На Беларусі таксама знайшлі антысавецкую партыю — нацыяналдэмакратычную (Л. Рублеўская); На Беларусі туманы сцелюць сівыя раніцы па лагах, на Беларусі мае надзеі, па Беларусі — мая туга (Л. Паўлікава); Тут сыр, як першы снег, бялюткі, каўбас прыемнейшыя скруткі, што толькі ёсць у Беларусі (Я. Колас); У Беларусі ратан водзіцца не паўсюль (А. Федарэнка); На развітанне хадзілі на мясцовыя могілкі, на якіх вельмі чыста і бяздрэўна, нібыта яны знаходзяцца неў Беларусі (В. Шніп).
    ✓ — У нас два праблемныя пытанні на Беларусі,—лічыць кіраўнік прадстаўнічай улады Гомельскай вобласці Валерый Сяліцкі; Акрамя гэтага на Беларусі святога Апанаса лічылі ахоўнікам гусакоў, а гэты дзень калісьці насіў назву «гусінага свята»; Мяркуецца, што на Беларусі будзе выконвацца 1520 трансплантацый сэрца ў год; Аляксандр Лукашэнка павіншаваў медыкаў з правядзеннем першай уБеларусі аперацыі па перасадцы сэрца; Прайшоўдзясяткі курсаўі трэнінгаўяк у Беларусі, так і за мяжой.
    У канструкцыі на Беларусі прыназоўнік сам па сабе паказвае на паверхню і адначасова — на мясцовасць, краіну, у межах якіх адбываецца дзеянне. Таму выразы на Беларусі і на Беларусь з’яўляюцца арганічнымі для беларускай мовы. Для прыкладу спашлёмся на даследаванне публіцыстыкі Уладзіміра Караткевіча: суадносіны словаўжыванняў на Беларусі —у Беларусі складаюць 55 да \О,анаБеларусь—у Беларусь— Юда 1. «На Беларусі Бог жыве...» — адзін вершаваны радок чаго варты!
    Падобныя паралельныя канструкцыі замацаваліся і ў дачыненні да Украіны: на Украіне (Украіну) і ва Украіне (Украіну).
    ^ На Украіне пан Патоцкі, пан з Канёва родам, з сваёй хеўрай гаспадарыць над бедным народам (Я. Купала); Вось з Беларусіедуя па дняпроўскай плыні, пра Каменку пытаю — іх многа на Украіне (А. Куляшоў); Хіба кнігі Скарыны не ведалі на Украіне і ў Расіі? (У. Караткевіч); Дн/ культуры Беларусі ва Украіне пройдуць 2730 верасня 2010 года; Папа Рымскі Францішак скіраваўзварот да вернікаў, палітыкаў і міжнароднай супольнасці ў сувязі з абвастрэннем сітуацыі ва Украіне.
    2	. 3 адміністрацыйнатэрытарыяльнымі адзінкамі розных дзяржаў выкарыстоўваецца прыназоўнік у: у ішпаце Юта, у Кракаўскім ваяводстве, у Гродзенскай вобласці, у Ляхавіцкім раёне.
    ✓ Аднак са шматлікіх беларускіх арганізацый, створаных па ўсёй Амерыцы, сваю дзейнасць працяглы час ажыццяўляла толькі адна, якая размяшчалася ў штаце Ілінойс (В. Коваль); Першы цягнік праехаў праз 35кіламетровы тунэль, што злучае Фрутыген у кантоне Берн з Рарон у кантоне Валаіс.
    Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    367
    3	назвамі кшталту Міншчына выкарыстоўваецца прыназоўнік на: на Глыбоччыне, на Мазыршчыне, на Гродзеншчыне; таксама: на Палессі.
    ✓ Наказ бацькоўскі я збярог на Полаччыне і Палессі: не трэба мудраваць у лесе, шукаць нязведаных дарог (Г. Бураўкін); Так забівалі, забілі адну з палескіх вёсак — Капацэвічы на Старобіншчыне (А. Адамовіч, Я. Брыль, У. Калеснік); На Брэстчыне карыбскіўраган, паводка бангладэшская ўвосень (П. Панчанка).
    3.	3 назвамі горных тэрыторый звычайна выкарыстоўваецца прыназоўнік на: на Каўказе, на Паміры, на Урале', але ў Крыме. Выбар прыназоўнікаў у і на з множналікавымі назвамі залежыць ад значэння: у Альпах, у Андах, у Гімалаях, у Апенінах, у Пірэнеях азначае «ў гарах, сярод гор»; на Балканах мае значэнне «на Балканскім паўвостраве», на Карпатах, на Альпах — «на паверхні гор».
    ✓ Старшына. Ведаю, ведаю. Ты таджык, бабуля на Паміры, Насрэддзін — узбек.
    (Г. Марчук); Шматлікія святары ў Апенінах і Альпах аддавалі царкоўныя памяшканні для партызанскіх складоў зброі (А. Паддубская); Пасля гэтага маркіз загадаў спыніць вентылятары і пераправёў Грануя ў ванны пакой, дзеяго некалькі гадзін вымочвалі ў ваннах з цёплай дажджавой вадой і нарэшце вымылі з галавы да ног мылам з дамешкам арэхавага алею, дастаўленага з горада Патосі ўАндах (П. Зюскінд; перакл. В. Сёмухі); He стала шмат маіх сяброў. Адных сляды пясок завеяў ці недзе спяць на Пірэнеях пад белым саванам снягоў... (М. Танк).
    4.	3 назвамі вёсак,сёлаўі пад. прыназоўнікіў і на выкарыстоўваюцца паводле замацаванай традыцыі: у вёсцы Агароднікі, у сяле Лукавец, на хутары Лясным. Часам выбар прыназоўніка залежыць і ад значэння канструкцыі: жыцьу вёсцы Старынкі — першы на вёсцы працаўнік. Параўн.: жыць на вёсцы (на сяле) у значэнні ‘ў сельскай мясцовасці’ (як супрацьлегласць гораду). V Ды трэба ж і ў еёсцы заводзіць нейкі іншы лад (Я. Колас); Былі, вядома, сярод куранёўцаў і скептыкі, якія смяяліся з чутак, даводзілі, што ў іх дзевяноста дзевяць працэнтаў выдумкі, — скептыкаў у сяле жыло таксама нямала (I. Мележ); Потым пайшлі далей і спыніліся на лясным хутары ў знаёмага Калеснікаву гаспадара (У. Гніламёдаў); За дзень Рэйда толькі і паспяваў прайсціягоўздоўжкі, так што ў чалавека, нават калі б ён захацеў, усё роўна не хапіла б часу, каб пабываць узнаёмыхна вёсцы (I. Чыгрынаў).
    5.	3 назвамі прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і пад. выбар прыназоўніка таксама замацаваны традыцыяй: ва ўстанове, у арганізацыі, у акцыянерным таварыстве, на заводзе, на фабрыцы, на прадпрыемстве, на фірме, на пошце, на флоце. Калі размова ідзе пра іх структурныя падраздзяленні, то часцей выкарыстоўваецца прыназоўнік у: у цэху, у лабараторыі, у майстэрні, у аддзеле, у аддзяленні міліцыі,у агітпункце; але: у рэстаране на кухні, на выбарчым участку, на назіральным пункце.
    368
    Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    V Аднойчы ён [Павел] заседзеўся ў сталоўцы вельмі позна, амаль усе людзі разышліся, і чуваць было, як на кухні за сцяною паціху спявала нейкая кухарка (Л. Арабей); На фабрыцы мы і сышліся (I. Пташнікаў); Праўда, калі працаваў яшчэ ў аддзеле культуры, разы два акцёры тэатра зацягнулі (I. Шамякін); Я не ведаў, што ў тым аддзяленні ўвогуле ёсць тэлевізар, як і першы раз чую, што да тэлевізараўёсць нейкія навушнікі (А. Федарэнка).
    6.	3назвамівідовішчных арганізацыйіадпаведныхіммерапрыемстваў выбар прыназоўніка залежыць ад значэння канструкцыі: у тэатры,у кіно, у цырку (у памяшканні); на канцэрце, на спектаклі, на оперы, на фестывалі (быць відавочцам мерапрыемства). Прыназоўніку характэрны і для выразаў кшталту заняты ў канцэрце, у спектаклі.
    ^ Калі ў тэатры намячалася прэм'ера, Герд Плешчаніцкі прагнуў паказаць свой чарговы шэдэўр багата каму, запрашаў на спектакль сваіх верных і адданых гледачоў... (В. Ткачоў); Многа вольных месцаў было на спектаклі «Чаму, чаму», пастаўленым знакамітым Пітэрам Брукам з актрысай Мірыям Гольдшміт; У спектаклі «СВ» героі маўчаць, перадаюць свае пачуцці толькі праз танец і жэстьг, Усяго ў канцзрце ўдзельнічала каля 15 знакамітых калектываў і салістаў Міншчыны, якія шмат гастралююць як па нашай краіне, так і за яе межамі.
    7.	3 назвамі навучальных устаноў выкарыстоўваецца прыназоўніку: у інстытуце, ваўніверсітэце,у вучылішчы,у ліцэі,у каледжы,у школе', з часткамі навучальных устаноў — прыназоўнік на: вучыцца на другім курсе, на механікаматэматычным факультэце, на замежным аддзяленні, працаваць на кафедры. Традыцыяй замацавана форма канструкцый j кабінеце,у класе, у аўдыторыі (як адасобленых закрытых памяшканняў).
    ✓ I цяпер, ва ўніверсітзце, ён [Андрэй Стронін] акуратна атрымліваў ад брата кожны месяц пэўную суму грошай і мог увесь час аддаць навуцы (К. Чорны); Калі Іван Хмель вучыўся ў педтэхнікуме, мой дзед быў студэнтам філалагічнага факультэта ва ўніверсітэце (Л. Рублеўская); Але Панас naсвойму еырашыў задачу: «Нашто ісці мне на завод. Я на наступны год у інстытуце буду, няйначай» (У. Корбан); За чатыры гады вучобы ў педвучылішчы я ўсяго адзін раз — і тоўжо на апошнім курсе — схадзіўса сваімі вершаміў рэдакцыю (у«Мінскую праўду», якая тады толькі пачала выходзіць) (Н. Гілевіч); Цяпер на аддзяленні ветэрынарнай медыцыны займаецца 199 чалавек, з якіх нямала гараджан — з Ляхавіч, Баранавіч, Слуцка, Клецка і іншых райцэнтраў.
    8.	3 назвамі сродкаў руху звычайна выкарыстоўваецца прыназоўнік на: на цягніку, на аўтамабілі, на тралейбусе, на аўтобусе, на метро, на самалёце, на лодцы, на катары. Калі канструкцыя мае значэнне ‘знаходзіцца ўнутры транспартнага сродку’, то выкарыстоўваецца прыназоўнік у. у лімузіне, у метро, у самалёце, у «Камеце», у электрычцы.
    Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    369
    ^ Але ж глядзі ты, як маскіруюцца: такімі грашамі варочаюць — і на аўтобусе ездзіць, ды і апранута як сціпла... Am, ну іх к чорту... (В. Гапееў); На чоўне сабраўся ў бязмежную даль, у шлях невядомы, бясконцы (В. Вітка); Зайшоў да знаёмых, падарункі аддаў, пасядзелі трохі, а назад вяртаючыся, прымяркоўваю, якмнелепей дахаты дабрацца:наметро ціна аўтобусе... (А. Кірвель); Са мною ў цягніку ехалі двое — Цягун Толік і Касцюк Васіль (А. Крэйдзіч); — 3 вамі ці без вас — у аўто змесцяцца толькі чацвёра,— кажа віцэконсул і моршчыць у одуме высокі, як скляпенні калідора, які мы якраз мінаем, лоб (Ф. Сіўко).
    § 94. Ужыванне некаторых відаў дапаўненняў
    1.	Могуць змешвацца дапаўненні і прыдаткі пры выкарыстанні назоўніка помнік. Родны склон залежнага слова паказвае на аўтара помніка, а давальны склон — на тую асобу, якой пастаўлены помнік. Таму выраз помнік Анатоля Анікейчыка сінанімічны выразу помнік работы Анатоля Анікейчыка, а ў сказе: Верыцца, што і этнічныя беларусы, якія жывуць на радзіме Тараса Шаўчэнкі, здолеюць прыкласці намаганні, каб помнікі нашым таленавітым суайчыннікам нарэшцез'явіліся, інетолькіўКіеве, але іўшэрагу іншыхукраінскіхмясцінаў — размова вядзецца менавіта пра тых людзей, якія заслугоўваюць права быць увасобленымі праз помнікі. Адзначым, што неасабовыя назоўнікі (пераважна пасля слова помнік) ужываюцца ў родным склоне: помнік нашай славы.