Даведнік па літаратурнай праўцы
Пятро Жаўняровіч
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 448с.
Мінск 2017
Моўнастылёвая праўка тэксту — адказны этап рэдагавання. Рэдактарскі запавет «Устрымайся і не праў» тут якраз дарэчы. Праўка мае быць толькі тады, калі яе неабходнасць тэарэтычна абгрунтаваная, калі аўтару прапанаваны, па магчымасці, некалькі варыянтаў праўкі. Добразычлівасць у дачыненнях рэдактара і аўтара можа стаць грунтоўнай перадумовай іх плённай сумеснай працы ў інтарэсах чытача.
Частка першая
ПРАЎКА
НА АРФАГРАФІЧНЫМ
УЗРОЎНІ
1 . ПРАВАПІС ГАЛОСНЫХ
§ 1. Правапіс о,з+а
1. Літара о пішацца толькі пад націскам: новы, паклон, роскід, стогны, стол; казіно, Клод, Лондан, Осака.
✓ Сажніўня сорак пятага прыемна помняцца ўпершыню прачытаныя «Том Соер» і «Гекльберы Фін», і на бальнічным ложку алоўкам у блакноце напісаны «Мой зямляк»... (Я. Брыль); Я ў палоне ўзораў, сцежак, у палоне новых і ранейшых уражанняў (Ф. Янкоўскі); Росы падаюць з ціхіх траў на мае армейскія боты (П. Панчанка); Прычароўваў словам і пяшчотай, з творчае выкрадваў цішыні (Р. Баравікова).
Згодна з законам недысімілятыўнага акання замест о не пад націскам пішацца а: новы — навейшы, паклон — пакланіцца, роскід —раскідаць, стогны — стагнаць, стол — сталы.
^ Напэўна гэтая вадзіца, мабыць, якая чараўніца, калі наўперад многа знае і пра раджайнасць нешта бае (Я. Колас); Але нядужая ледкая радасць, што будзе дзіця, трохіадганяла гэтыхалоднылядовы страх (В. Адамчык); Міжнепралазных хмызоў, на буграх, рос альхоўнік, дробны бярэзнік з каржакаватымі хваінкамі (У. Содаль); Мы ў гэтым кляліся калісь — у гады залатога юнацтва (3. Астапенка).
Гэты закон працуе і пры напісанні запазычанняў неславянскага паходжання (выключэнне: радыё): трыко — трыкатаж, Антарыа, Брайтан, імпрэсарыа, нета, Раберціна, тарнада, трыа, Чыкага.
✓ Пяе беспрацоўны, гітара звініць, каб некалькі песа на хлеб зарабіць (М. Танк); Светлавое табло, па якім узадуперад бегалі зялёныя ўказальныя стрэлачкі, сведчыла, што самалёты наЛондан і Токіа адлятаюць амаль адначасова ад аднаго і таго ж тэлескапічнага напаўняльніка (ці якяго там) (А. Мальдзіс); Шаленства
8
Частка першая. ПРАЎКА НА АРФАГРАФІЧНЫМ УЗРОЎНІ
ў РыадэЖанейра (Ю. Гумянюк); 3 гэтымі словамі Тэадорых узяў сваю кульбу, крутануў яе пасярэдзіне, і кульба разышлася надвое (У. Арлоў); Але і ў перадсмяротнай гарачцы юнаку мроіцца змаганне, далёкая Іспанія, дзе ідзе зацятая вайна з фалангістамі Франка (А. Клышка); Зноў выцінае малітвуадчай хлопчык зямны — Раберціна Ларэці (С. Шах); [Антон] Бачыў, як Сняжана размаўляе па сотавым тэлефоне, ведаў, што домаўяе камп'ютар і відэа, асобны пакой іяшчэ шмат чаго... (В. Гапееў).
/ 1. Р#[а]батызаванае даільнае абсталяванне няблага сябе зарэкамендавала...
2. Калі да міжнароднага аэрапорта ў Магадзіш^[а] заставалася тры кіламетры і паветранае судна пайшло на пасадку, адбылося непрадбачанае: на вышыні каля 150 метраў самалёт быў абстраляны. 3. Упершыню ў гісторыі форуму яго наведвае прэм'ерміністр Кітая Вэнь Цзяба^[а]. 4. К^[а]ко Шанэль і Ніна Рычы таксама не мудравалі з назвамі. 5. Шкада, што, як канстатавалі кіраўнікі тэатра, у дэфіцыце мач^[а]. Няма высокіх маладыххлопцаў, якім можна было б даверыць рэалізаваць на сцэне «класічныя» мужчынскія вобразы.
2. Літара э ў словах са славянскай лексічнай асновай пішацца толькі пад націскам: жэрдка, рэзаць, рэкі, стрэл, цэны, чэрві.
✓ Каб я рэчкай быў міжгорнай на зямлі маёй, быў 6ы рэчкай жыватворнай для старонкі ўсёй (Я. Купала); Прасіў узгоркаў мокры чэрап бярозавых капелюшоў (У. Хадыка); Шэры палявы прастор навакол усё болей цямнеў, затканы бялявай смугой завеі (В. Быкаў); Бонусь накроіў хлеба, нарэзаў чырвонае цвёрдае паляндвіцы, сала, наклаў маласоленых агуркоў (А. Жук); Распрэглася трывожная эпоха (Я. Янішчыц).
У словах са славянскай лексічнай асновай замест э не пад націскам пішацца а: жэрдка — жардзіна, рэзаць — разак, рэкі — рака, стрэл — страляць, цэны — ацаніць, чэрві — чарвяк. Асаблівую ўвагу варта надаваць уласным назвам, таму што большасць з іх немагчыма праверыць па даведніках: Гашак, Разановіч, Рабровіч, Цалко, Чарняхоўскі, Благавешчанск, Чарапавец, Чарнігаў, Чарнаўцы.
■^ Had хлебнымі радамі волатхлебаед жарэ каравай велічынёю з царкву — таксама пуката выразаны, пафарбаваны (У. Караткевіч); I словы прасаваў, як дынаміт (М. Арочка); Пашарэла і неба, і снег пасінеў (Л. Арабей); Я — акіяна жытняга калоссе: мільёны лёсаўзмешчаны ў маім, яшчэ да дна не вычарпаным лёсе (А. Куляшоў); Трашчаць хрыбты, кіпіць смала, — сыцее цемры цар!.. (У. Някляеў).
/ 1. Старыя, непрыдатныя банкноты мелюць, пр\[а]суюць, змяшчаюць у спецыяльную празрыстую колбу — вось і сувенір мільянеру. 2. Карэспандэнт гутарыць з дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Мінскметрапраект» Валерыем Ч\\а\канавым. 3. Прэмёрміністр Чэхіі Мір\[а]к Т^[а]паланек падаў прэзідэнту рэспублікі Вацлаву Клаўсу афіцыйнае прашэнне аб адстаўцы. 4. На чэмпіянаце Еўропы сярод моладзі (да 23 гадоў), які праходзіў у харвацкім Загр)([а\бе, мінчанін Аляксандр Сцяшэнка заваяваў залаты медаль. 5. С#[а]рцавінай выставы стаў цёмны пакой, у якім кожны трапляўу царства жывых светлячкоў.
Частка першая. ПРАЎКА НА АРФАГРАФІЧНЫМ УЗРОЎНІ
9
3. У невялікай колькасці даўно засвоеных слоў з неславянскай лексічнай асновай пераход э ў а адпавядае агульнаму правілу: арандатар, сакратар, майстар, літаратура, рамонт, бухгалтар, адрас, латарэя, характар і інш.
✓ Вялікая літаратура — гэта заўсёды літаратура высокага эстэтычнага ідэалу, яго пастаяннага, напружанага змянення іразвіцця (В. Каваленка); Нягледзячы на стан свайго здароўя, меў вясёлы, лагодны і спагадлівы характар, трошкі нават сарамлівы (Н. Ватацы); Яго [сэрца] ў рамонт, якздарыцца патрэба, я не аддам дасведчаным майстрам, і, як стары гадзіннік, не прадам у дні нястач і бед за лусту хлеба (А. Куляшоў);.. .Кожны крок мой рашаючы — латарэя без выйгрышу... (В. Стрыжак); Як надыдзе зараз восень, з ёй не будзеш жартаваць: калі выбары на носе, можна й рай дакляраваць (К. Крапіва); Пра што яліны крэсляць галінамі, даверыўшы воблаку свой тастамент? (Р. Сітніца).
S 1. А дзейнасць на арХ[а]ндаваных плошчахможа абярнуцца істотнымі выдаткамі, асабліва з улікам таго, што стаўкі арэнднай платы вызначаюцца ў еўра. 2. Стары жыд у дзіравым лапс\[а]рдаку, штохвіліны тузаючы лейцы, выкіроўвае паперадзе мяне ў прысады, едзе да могілак. 3. На дХ[а]лікатэсы і не глядзіць, а вось без тваражкукефірчыку ніяк не абысціся.
He да канца засвоенымі застаюцца запазычанні (з венгерскай праз польскую мову) шараговец і шэраговец, шараговы, шэраговы і шэрагавы. Яны фіксуюцца СНСБМ, аднак не кадыфікаваны ў СБМ, бо пакуль не замацавалася іх аднастайнае напісанне.
^ Шарагоўцы — з выгляду салагіпершагодкі — сядзелі на лаве і, не зважаючы на афіцэраў, елі гарачыя пончыкі (В. Мудроў); Каля 40 тысяч мясцовых шэрагоўцаў з палону выпусцілі (К. Тарасаў); Шараговая прыгожанькая ідыётка з вялізнымі смарагдавымі вачыма і маленькім ружоеым ратком (Л. Рублеўская); Для многіх жыхароў Лосеўкі маскоўская алімпіяда 1980 года была звычайнай, шэраговай падзеяй (В. Ткачоў).
4. Ненаціскныя канцавыя спалучэнні эр, эль у словах з неславянскай лексічнай асновай, якія не з’яўляюцца ўласнымі назвамі, пераходзяць у ар, аль: камп 'ютар,лідар, ордар, тэндар, ійніцаль (але: Картэр, Тэтчэр, Одэр). Паводле гэтага правіла пішуцца і аднакаранёвыя словы: камп ’ютарызацыя, лідарства, тэндарны. Параўн. таксама рознанаціскныя варыянты слова: бараль і барэль.
^ I мора да ног ягоныхлашчылася, як сзтар, калматае і распешчанае (Г. Бураўкін); I вусцішна, няўцямна іжахліва: памыліцца камп'ютар, і тады... (Г. Пашкоў); За пратэст ад імя ўсіх цэляў хлопца ў карцар кінулі зноў (В. Таўлай); Энгель усё ж аказаўся нядбайным салдатам фюрара (В. Быкаў); Гэта была альма матар для многіх (А. Петрашкевіч); Снегам завальвае кратар душы (Я. Янішчыц); I вось шлях дайшоў да такога месца, дзе Шрэдэр спыніўся і выразная думка аб блізкай гібелі сталаўяго цвёрдай і выразнай (К. Чорны); Вартбург — равеснік Мінска, Лютэр — сучаснікСкарыны... (А.Лойка).
10
Частка першая. ПРАЎКА НА АРФАГРАФІЧНЫМ УЗРОЎНІ
S 1. У рубцы ёсць камп'ют^[а]р, светлавыя ўстаноўкі, мікш\[а]рны пульт, DVDпрайгравальнік, тры камплекты новай музычнай апаратуры. 2. БамбастХ[а]ры, тэлепузікі, пакемоны цікавяць дзяцей значна больш, чым карысныя ўласцівасці прадукту.
5. Літара э ў іншых словах (акрамя п. 3 і 4) з неславянскай лексічнай асновай не змяняецца: дэкада, дэтэктар, Нахічэвань, рэвізор, тэкстура, Цэрэтэлі, эканоміка.
^ Няхайсабеясённяйстрашнахворы, нетрэбаўсёжрэцэптаўдлядушы (У. Хадыка); Але Валянціна Андрэеўна са смехам перакуліла шэзлонг, выкінуўшы мужа на зямлю (I. Шамякін);Лейтэнанты падвесялілісяўжо, іВаложын толькі ўсміхаўся ў адказ (А. Жук); Плывуцьуследзалодкай гукі: табе чытаю верш Рэмбо (В. Сахарчук); He цешыць уласны рэкорд, што пыхаю поўніў (Ю. Голуб); Звіняць тэўтонскія мячы! (В. Гардзей); Рэліктавай сасны такі нязвыклы водар (У. Мазго).
f 1. За паўгода працы адаптавалі праграму для глухіх дзяцей і дзяцей, хворых на цэр)([э]бральны параліч. 2. Залаты груз вёз у аўтамабілі «Ш^[э]ўрале» грамадзянін Польшчы, якога паблізу вёскі Брузгі Гродзенскага раёна затрымалі праваахоўнікі.
§ 2. Гістарычныя чаргаванні галосных
1. Сярод гістарычных чаргаванняў адзначым пераход націскнога о ў ненаціскным становішчы ў ы замест а (склады ло —»лы іро —>рыў глотка—глытаць, гром — грымець, бровы — брыво, дровы — дрывасек, кроў — крыві.
>/ I халодны віхор, бурагонсухавей гэту хмаркукрасуню чапіў, летуценне яе, радасць светлых надзей, паламаў, пакрышыў і пабіў (Я. Колас); Хацела да цябе напісаці на пялёстку ружы пахучай, але пялёстак мог згінуць у пору буры грымучай (3. Верас); Ён [пісьменнік] вельмі любіў усё вострае, казаў, што можа глытаць не толькі перац і аджыку, але і цвікі (А. Мальдзіс); Таўлай пяшчотна кранаецца дрыготкатонкімі пальцамі адной з карэктурных старонак — узнікае гожы воблік жанчыны (М. Арочка).
У асобных паслянаціскных складах таксама пішацца ы ў адпаведнасці з вымаўленнем: горыч, почырк, зарыва (і зарава), марыва і інш.
^ Зноў паляцца не толькі агні нашай горычы, таксама агні нашай памяці (С. Панізнік); Але думкі не кіпелі, як звычайна. Дрымотна плылі, як у цяжкахворага, бясколерным марывам (I. Шамякін); Гэта вельмі цікавы майстар са сваім камедыйным почыркам (У. Караткевіч); Зарыва ў акне — сцякаюць зоры! — плавяцца нябёсы (Л. Рублеўскзяў,Пад вечарудалечыні,у напрамку Камянюкаўубачылі зарава, гарэла, пэўна, нейкае селішча (У. Гніламёдаў).