Даведнік па літаратурнай праўцы
Пятро Жаўняровіч
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 448с.
Мінск 2017
2. Пры ўтварэнні назоўнікаў для абазначэння пэўнай сацыяльнай з’явы і мясцовасці (тэрыторыі) выкарыстоўваюцца суфіксы чын і шчын.
Суфікс чын пішацца пасля ўтваральных асноў, што заканчваюцца на д — т, з — с, ж — ш, дж — ч: складчына, салдатчына, казаччына, Валагодчына, Брэстчына, Добрушчына, Глушчына (ад Глуск: глух/глуш), Полаччына (ад Полацк: полатІполач), Случчына (ад Слуцк: слуцІслуч).
Суфікс шчын пішацца пасля ўтваральных асноў, што заканчваюцца на губныя б, л, м, ф, в або санорныя н, р, л, й, ў (з в або л), а таксама на зычны з папярэднім санорным: скупшчына, здольшчына, партызаншчына, мітынгоўшчына, канцыляршчына, групаўшчына, Вілейшчына, Гродзеншчына, Зэльвеншчына, Бабруйшчына, Віцебшчына, інтэлігентшчына.
%/ Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына; паміж сваіх і чужакоў яна мнеласкай матчынай (Я. Купала); Прыходзіць з мінуўшчыны на апусцелае месца сівы дзядуля (А. Разанаў); Нацэльваліся на вогнішчы вызваленчага руху — Слонімшчыну, Скідзельшчыну, Наваградчыну (У. Калеснік); Адразу ж пасля вызвалення Смаргоншчыны ад гітлераўскай навалачы ў Кушляны прыехалі жыць Гарыніны, Піменавы. Прыехалі з Калініншчыны, Смаленшчыны (У. Содаль); ПадчасфашысцкаеакупацыібыўвывезеныўНямеччыну (У. ПучынскіПірог);Для А. Пысіна — гэта Магілёўшчына, Краснапольскіраён (У. Гніламёдаў).
Частка першая. ПРАЎКА НА АРФАГРАФІЧНЫМ УЗРОЎНІ
41
3. Правапіс зычных у прыметніках з суфіксам ск можна праілюстраваць своеасаблівымі формуламі:
• д + ск = дск: заводскі, канадскі;
✓ Тым прыемней зірнулі стрэхі людскіх будынін і коміны хат, з якіх яшчэ дзенідзе курыўся сіняваты дымок (Я. Колас); Алесю толькі што пайшоў пяты год, каліяго перасадзілі з гарадскога на вясковы грунт (Я. Брыль); У аграфірме «Калінінская» (Чалябінская вобласць) нядаўна распачаўся ацёл кароў якім перасадзілі эмбрыёны, атрыманыя ад канадскіх герыфордаў; Нашы службы самі развіваюцца з улікам сусветнага вопыту, і для зандажу грамадскай думкі прымяняюць сучасны інструментарый.
• т + ск = цк: адвакацкі, брэсцкі;
^ Бывай, карпацкі чароўны кут!.. (М.Танк); Старасвецкія ліпы, што абышлі бальнічны двор, падпіраюць высакаўгарыжоўтабелае, якмалодзіва, расцягнутае воблака (I. Пташнікаў); Тонкая блакітная старонка, усеяная прыгожымі кручкамі санскрыцкіх слоў, пад ціскам пальцаў склалася напалам (М. Касцюкевіч); Пасля выкліку сістэмы на экран выводзяцца рабочыя вокны, праз якія карыстальнік можа звязацца з той ці іншай падпраграмай рэзідэнцкай сістэмы (А. Кучынскі); Такое спецыфічнае спалучэнне прасочваецца не толькі ў славянскіх і балцкіх рытуальных тэкстах, але і ў хецкіх рытуалах (Э. Зайкоўскі).
• ч + ск = цк: ткацкі, баранавіцкі',
V Каля вёскі Кісялёва Буда Клімавіцкага раёна трактарыст, які араў поле, знайшоў старую ваенную каску, He закрануў закупачны «цэнапад» і жыхароў Чкалаўскага сельсавета Калінкавіцкага раёна; Бяда здарылася са слесарамі Баранавіцкай ПМК10, якія знаходзіліся ў кунгу (спецыяльна абсталяванай для грузавой машыны будцы) аўтамабіля ГАЗ52.
• к + ск = цк (акрамя слоў замежнага паходжання, дзе захоўваецца кск): юнацкі, глыбоцкі, узбекскі, але: турэцкі, калмыцкі;
V А гразь была густая, чорная, як дзёгаць, размешаная паляшуцкімі лапцямі, быдлячымі і конскімі нагамі (Я. Колас); У вострасвяжуткіх вобразах паўстае даўняе і навек незабыўнае. Тое, што, як падмурак, лягло ў мой лёс іляжыць там гіганцкім Баальбекскім каменем (В. Быкаў); Япаглядзеўна кандуктарку, заўважыў на яе вачах слёзы — і чамусьці ў гэту хвіліну ўспомніў адзінокага ўдаўца Сафара, якога кожнага дня дарыбацкага прычала праводзіць Марта (В. Шабалтас); А гэта газавая турбіна швейцарскай вытворчасці, славацкі кацёлутылізатар і паравая турбіна вытворчасці Уральскага трубнагазавода; Пасля вайны Валье навучаецца спачатку ў Венскім, потым — у Інсбрукскім і Мюнхенскім універсітэтах.
• с + ск = ск (сс + ск = ск); вільнюскі, палескі;
✓ Адзскі, які па дарозе на Ленінград павінен быў падвезці іх да Жлобіна, прыйшоў а трэцяй гадзіне ночы (I. Мележ); Усвецезла ступіў на першапутак палескі смутак, самы горкі смутак... (М. Мятліцкі); Гэта дазволіць спыніць арфаграфічны разнабой, які ў апошнія гады існаваў на старонках беларускамоўных выданняў, аптымізаваць працэс вывучэння беларускай мовыўшколе.
42
Частка першая. ПРАЎКА НА АРФАГРАФІЧНЫМ УЗРОЎНІ
• з, г, ж,х,ш + ск = зск, гск, жск, хск, шск: каўказскі, гаагскі, парыжскі, казахскі, балхашскі. Калі прыметнік утвораны не ад геаграфічнай назвы і не ад назвы нацыянальнасці, адбываецца спрашчэнне зычных: манах—манаскі, таварыш — таварыскі.
^ Эвакуіраваны з Курска, сівы дзядуля гандаль вёў на бедным рынку арзнбургскім: збываў гліняных салаўёў (М. Аўрамчык); Як весела гандлюе цётка рэпай, а ў сетачцы хлапца, што есць халву, сумуе па гарачым волжскім стэпе паголены прыродаю кавун (Р. Баравікова); Неаднойчы чуў: пра песню хораша адгукаўся Аляксандр Фадзееў, сам вялікі ахвотнік паспяваць у таварыскім коле, шмат каму з нас даводзілася быць у яго падгалоскам, бачыў, як плакала, слухаючы «Варага», паэтэса Марыя Камісарава (М. Лужанін); У манаскай задуме схіляліся дрэвы, і спевы плылі за ўпакоіл (М. Шаховіч); Яны [сябры] дзялілі разам небяспеку вандровак сярод каўказскіх гор, духоўны хлеб слова, песні (М. Арочка).
/ 1. Сталяр Анатоль Карзан— адзінз [най]лепшых працаўнікоў на пілараме ў калгасе «Лукі» Карэлі'Я^[ц]кага раёна. 2. У мінулы чацвер на стадыёне СДЮШАР адбылася таварыс)(кая гульня па футболе паміж ФК «Ганцавічы» і ФК «Баранавічы». 3. Агульны лік фінальнай серыі — 4:2 на карысць «дала^скіх зорак». 4. Спадзяюся, што пасля КМурапаб^[ц]кіх магілурадавая камісія, якая там працуе, зоймецца выяўленнем месца сталінскіх расстрэлаў іў парку Чў[а]люскінцаў. 5. Галоўным мерапрыемствам свята стане фестываль беларускай прэсы, у межах якога будзе адсвяткавана 60годдзе адной з вядомых на Брэстчыне раёнак — газеты «Пале\ская праўда», што выдаецца ў Пінску. 6. Баланс перавышаў суму ў 10 мільярдаў (шве)([дс]кіх) крон.
4. Пры наяўнасці ў слове суфікса ств адбываецца спрашчэнне зычных: кіраўніцтва, агенцтва, хараство, таварыства, птаства, прыгоства, але: лесаводства, вынаходства.
*S Ідзекалецтваследуслед,плячоўплячосасмерцю... (А. Бялевіч); Веснавая цёплая ноч толькі што апранула зямлю і раскідала свае таемныя чары, поўныя крыху смутнагахараства (Я. Колас); Усяму птаству дужа хацелася паслухаць шчыгла, што на ўвесь свет славіўся не так сваімі вясёлымі спевамі, як красамоўствам (М. Чавускі); Мы выплацілі прадпрыемству кампенсацыю ў поўным аб'ёме, а потым правялі работу па субрагацыі праз партнёрскае экспартнае агенцтва; Прычына заключаецца ў тым, што сучасныя самалёты нафаршыраваныя мноствам прыбораўуякіх трэба вельмі хутка арыентавацца і якія прыстасаваныя пад вядучыя правае вока і правую руку.
^ Пад інтэрнат было «прыстасавана» памяшканне былой канторы нейкага прамысловага прадпрыемства, якое пасля банкру^[ц]тва было выкуплена прадпрымальнікамі і пераабсталявана пад склад.
5. На стыку кораня, які заканчваецца на н, і суфіксальнага н пішуцца дзве літары н: бяздонны, аконны, каменны. Параўн. з напісаннем на стыку двух суфіксаў: імянны, племянны (але: палымяны).
Частка першая. ПРАЎКА НА АРФАГРАФІЧНЫМ УЗРОЎНІ
43
✓ I гэта папярэджанне надзённае, бо пагроза мяшчанскага знішчэння духоўнага ўзроўню жыцця вельмі рэальная (В. Каваленка); Свеціць мне зорка з бяздонных глыбінь, вечнае неба таемнапрыгожа (Я. Колас); Мы адраджалі гаспадарку на трох з паловай дзесяцінах спадчыннай зямлі (В. Таўлай); Я не буду, як былінны віцязь, доўгаразважаць на раздарожжы (Г. Бураўкін); Барвяніць досвітакрабінна (А. Шушко); Сусед з Язэпа весела смяецца — дзівак!Ды гэна ж — племянны рысак! (Э. Валасевіч); Тыя ж, хто быў палымяным абаронцам таго «новага», і цяпер наперадзе (I. Шамякін).
У суфіксах ан, ён, ян пішацца адно н: дашчаны, сцюдзёны, драўляны.
V Сулькевіч правёў спраўніка ў сваю прахалодную канцылярыю, дастаў з шафы вясковы збанок з пітвом, зробленым з піва, віна і лімоннага соку і прысыпаным зверху дробнымі хлебнымі крошкамі, разліў у алавяныя кубкі (А. Мальдзіс); Але не чуюць мяне гліняныя чалавечкі і не намерваюцца ажываць (А. Разанаў); Каса з травой сцюдзёна гаварыла (Р. Барадулін).
У суфіксах енн, энн пішацца два н: казарменны, фірменны, страшэнны.
✓ Прымчалісякглыбачэннамуіяшчэ болей шырокамурову (М. Гарэцкі); Калібераў і Моцкін адчуваюць сябе так, нібы толькі што абмінулі страшэннае бяздонне (А. Макаёнак); Сонца зардзелася, запунсавела, марудна зніжалася, а мы змоўклі, зачараваныя чырвоным вогненным шарам (А. Наварыч); Гронкі вогненных зор п'е імклівы няўсцішаны pom (С. Мінскевіч).
У суфіксах дзеепрыметнікаў пішацца толькі адно н: перакапаны, стэнаграфаваны, пазнаёмлены, задаволены, асветлены, засеяны.
✓ А пасеяны ў полі асот разрасцецца — і хлеба не будзе (Л. Геніюш); Выгнанніку не ў спіну вецер дзьме,— ён носіць край абражаны з сабою (Р. Барадулін); Кабыла зусім не хацела разумець бацькавай крыўды і здзіўлена пазірала на слаба каардынаваныя рухі свайго гаспадара і яго палітычна нявытрыманую тактыку (А. Мрый); Цяпер, з бронзавага адцення скурай, увільготненай потам, нібыта каштоўнымі мазямі, нерухомы Рафаэліта сапраўды нагадвае мёртвага фараона (А. Брава); Пасвятойзямлі — Яго святыя ногі, да схілёныхголаў — рук святых прыткненне... (I. Канчэўскі); Разгледзім трыўзаемна перпендыкулярныя восі, якія перасякаюцца ў адным пункце і занумараваныя ў пэўным парадку (А. Брычыкава, А. Гусак).
/ 1. Праз тры месяцы нарэшце вырашылася ў Віцебску пытанне з фінансаваннем на бягучы год патрэб гарадскога і трох раён[н]ых камітэтаў БПСМ. 2. Іўжо пасля абедзен[н]ага перапынку суддзя самнасам, як кажуць, парушальнікам аб'явіў прысуд. 3. Заўвагі ўсе надуманХыя і несправядлівыя. 4. Летні водпуск — самая чаканХая пара, але часам падаецца, што дажыць да яе вельмі складана.
6. У беларускай мове ў корані і на стыку кораня і суфікса адбываецца спрашчэнне зычных у спалучэннях стн — сн, здн — зн,рдц —рц,рдн —рн,
44
Частка першая. ПРАЎКА НА АРФАГРАФІЧНЫМ УЗРОЎНІ
стл — сл, лн — н,дт — т: шматмесны, позна, сэрцабіццё, праязны, выязны, крапасны, абласны, міласэрны, посны, шчаслівы, сонечны, Кранштат, Шміт, Брант. У прыметніках, утвораных ад іншамоўных назоўнікаў, таксама адбываецца спрашчэнне зычных у спалучэнні стн: баласт — баласны, кантраст — кантрасны.