• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даведнік па літаратурнай праўцы  Пятро Жаўняровіч

    Даведнік па літаратурнай праўцы

    Пятро Жаўняровіч

    Выдавец: Адукацыя і выхаванне
    Памер: 448с.
    Мінск 2017
    182.07 МБ
    У іншых выпадках, не ў інтэрвакальным становішчы, падаўжэння зычных не адбываецца: шчырасцю, шэрсцю.
    ✓ Словы завіліся радасцю нязнанай (С. Дарожны); Бо вусны — вусце думкі, што сама на выйсце просіць у душы дазволу (Р. Барадулін); Змушаны беднасцю хітраваць, кемлівы ад прыроды, Зайчык адразу пачуў, што размова восьвось падыдзе да той мясцінкі, дзе схавана тайна (I. Мележ); I ты, як Анатоль, абраў прадвесне, кабрасстацца з намі (У. Скарынкін).
    Сучасныя правілы патрабуюць не падаўжаць [с ’] і [л ’] ва ўласных імёнах і вытворных ад іх і ад слова ліць: Ілья, Ільін, Касьян, Касьянаў, лью. Аднак СБМ кадыфікуе слова эскадрылля з падаўжэннем, параўн.: Тады нямецкі
    48
    Частка першая. ПРАЎКА НА АРФАГРАФІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    генерал са злосці на крэпасць кінуў эскадрылляў пяць, і затрашчэлі бэлькі, быццам косці, і не было чаго агню глытаць (А. Вялюгін).
    / 1. Але неўсе партызаны восен[н]ю пакінулілясы. 2. Раней увесну Толмачава залівала ў разво[д]дзе. 3. Мы заяўляем аб недапушчальнасці перайменавання праспекта, названага імем слаўнага сына беларускага народа Францішка Скарыны, у год яго 500го[д]дзя. 4. Спробная партыя ў найбліжэйшы час будзе адгружанаяў Павол^жа. 5. ТрэЖцяга пакаленняўвогуле не нарадзілася. 6. Усе партыі, ад правых да левых, прытрымліваліся тэзіса аб непа^дзельнасці Расіі.
    2.	Падвоеныя літары ў іншамоўных словах, у тым ліку імёнах і прозвішчах, звычайна не пішуцца: каса, маса, саміт, тона, Генадзь, Ала, Іна, Ота.
    <✓ 3 Анапы да Адэсы ў ноч караблі плывуць (Я. Пушча); А тады, пад крылом школьнай камуны, ён не быў ні Гарохам, ні нават Ягоравічам, быў проста Тамашом (В. Карамазаў); Геніятуліна ў акопе не было... (I. Пташнікаў); Значыць, х0 = 3 — абсцыса пункта перагібу (А. Брычыкава, А. Гусак); Чалавек не жадаў быць толькі пасіўным назіральнікам і чакаць прыходу вясенняга цяпла і пачатку земляробчых работ (У. Сысоў); Нярэдка ж твор разглядаецца іманентна, «мастацкая рэальнасць» не суадносіцца нават з жыццём (П. Дзюбайла); Манько са Шверубовічам натоўп занёс у тое ж купэ, і яны атабарыліся насупраць, наставіўшы на камісара свае барвовыя, абязвечаныя пачуццём глыбокага незадаволення твары (В. Мудроў).
    Выключэнні: бонна, ванна, Ганна, донна, дурра, Жанна, мадонна, манна, Мекка, мецца, панна, саванна, Сюзанна і інш.
    */ Пан падлоўчы весела павітаўся са сваім суседам, узяў яго пад руку і павёў да панныЛюдмілы (Я. Колас); Лепшыя сыны з народу, якусвятую Мекку, «ішліўнарод» (3. Бядуля); Мнелепей быць звычайным бы ратаем, чым грэхз сябезмываць у атрутнай ванне (У. Хадыка); Мана і нябесная манна. Дзе манна, а дзе мана? (Р. Барадулін); Хто яна, загадкавая Багдановічава Вераніка, якой паэт надаў рысы «высокай красы» мадонны? (Н. Ватацы); Хвоі спынілі пагляд на Мадонне (А. Ігнацюк); Тым больш што аналагі такому звычаю ёсць і ў іншых рэгіёнах планеты: у афрыканскіх саваннах, каб выклікаць дождж, таксама распальвалі вогнішча наўзгорках (М. Ляснічы, К. Севярынец).
    S 1. Падаваць пі&цу толькігарачай. 2. Ібрагім адправіўсяў даліну Міна да таго месца, дзе сённязнаходзіцца горад Мек[к]а, і пачаўрыхтавацца да ахвярапрынашэння.
    3.	Апаратчыца Валянціна Шчука і апрацоўшчыца Надзея ГайнуХліна наўчастку вытеорчасці каньяку. 4. Гаспадар — датчанін, а ягоная жонка Марыанн[ян] — фінка і працуе рэпарцёрам у газеце «Бергсладпостэн». 5. Хадзілі на гару Суўко сустракаць світанак, ноччу плавалі ў месяцавай дарожцы, якая адбіваецца ў вадзе. 6. Чуваць, якза сцяной спачатку напявае, а потым ужо большменш стройна спявае мец[ц]асапрана.
    Пры нарматыўным напісанні асабовага ўласнага імя Жанна ў маўленчай практыцы фіксуюцца выпадкі напісання з адным н, напр.: Тата бярэ дрот
    Частка першая. ПРАЎКА НА АРФАГРАФІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    49
    і пласкагубцы, каб дастаць са шланга незвычайных касманаўтаў: гумавага міліцыянера, ляльку Жану і пластмасавага слоніка (У. Ліпскі); Гутарку вяла Жана Лашкевіч.
    § 18.	Правапіс прыстаўных і ўстаўных зычных
    Цяжкія выпадкі ўзнікаюць у асноўным пры перадачы на пісьме прыстаўнога і ўстаўнога [e], якое пішацца ў пачатку слова, пасля прыставак і пасля першай часткі складанага слова.
    1.	В узнікае ў наступных выпадках:
    •	перад каранёвыму: вуліца, навука, чарнавусы;
    ✓ Дарога ішла каля самай вёскі, захопліваючы нават адзін канец вуліцы (Я. Колас); Недзе ўбаку, відаць, на дарозе, прафыркатала машына, ды, пэўна, з перадавой, данеслася некалькі далёкіх вуркатлівых кулямётных чэргаў (В. Быкаў); У нядзелю раніцай стаяў я на падворку і слухаў, як гудуць каля дзядзькавых вулляў пчолы (I. Чыгрынаў); Iхлопцыўпаплавахна блешню сонца вудзяць (К. Цыбульскі); Першыя з вядомых навуцы вугляводаў апісваліся брутаформулай Сх(Н2О)у (В.Толкач).
    •	перад націскным о: вобласць, навошта, ніводны (але: ні адзін), шматвопытны; а таксама ў іншамоўных словах вохра, воцат і вытворных ад іх: павохрыць, воцатны.
    ✓ Некалькіхвілін цягнулася наша вочнае спаборніцтва (А. Мрый); Салдаты адзін за адным пачалі адыходзіць ад нашага вогнішча (I. Чыгрынаў); I пагаслі водсветы на вадзе (П. Трус); Кожная кропелька выбухнула воблачкам пары (А. Мальдзіс); Валянціна Андрэеўна надзвычай тонка адчувала мужаў настрой, а таму не ўпікнула ніводным словам (I. Шамякін); Вязе па вуліцахзаспаныхтралейбус водбліскізары (Н. Шклярава).
    3	устаўным в пішуцца словы павук, цівун, Навум, Тадэвуш, Матэвуш, Лявон, Ларывон, Радзівон і вытворныя ад іх: павуцінне, Цівуноў, Навуменка, Лявонаў, Радзівончык.
    ^ У цівуна на плячах паляўнічая стрэльба (3. Бядуля); Павярнуцца хацеў Лявон — няма як... (М. Гарэцкі); Каля акенца раскінуў срабрыстую павуціну павук (Л. Дайнека); ...Кватэра Васіля Ларывонавіча хоць і не вельмі багата абстаўленая, затое даволі ўтульная (М. Чавускі); Радзівонавіч жа пакінуў на пласцінках свой голас (Б. Пятровіч); У Тадэвуша меліся дзве сястры — Ганна і Катарына — і брат Юзаф (К. Тарасаў).
    У словах вакол, вока, восем, востры і вытворных ад іх в пішацца заўсёды (незалежна ад месца націску): вастрыць, вачаняты, наваколле, васьмушка. Y Багацце вобразнай мовы дазваляе паэту гарманічна спалучаць вастрыню сацыяльнага зроку з паэтызацыяй рэчаіснасці, духоўных магчымасцей чалавека (У. Гніламёдаў); Бабуля Куліна ўвайшла ў святліцу, сцягнула з вуха хусцінку,
    50
    Частка першая. ПРАЎКА НА АРФАГРАФІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    наструнена залыпала вачанятамі (В. Мудроў); Маладога кіраўніка па ўсім наваколлі называліўжо, не саромячыся, каралём (У. Караткевіч).
    ^ 1.У спісе страў кубінскай кухні нямала морапрадуктаў — [в]асьміногі, [в]устрыцы, крэветкі, крабы, лангусты, лобст\[а]ры... 2. Супрацоўнікі вытворчатэхнічнага аддзела метролаг Васіль Мыслівец, загадчыкархіва Ірына Лрб.[яв]ончанка, начальнік аддзела Вольга Дамарад (у цэнтры), інжынеры Аляксандр Мілевіч і Наталля Васільева. 3. Аб тым, якія крокі робіць Міністэрства аховы здароўя Беларусі па стрымліванні росту цэнаў на лекі, мы гутарым з начальнікам Упраўлення фармацэўтычнай інспекцыі і арганізацыі лекавага забеспячэння міністэрства Людмілай Р\[ав]уцкай. 4. Як запэўніў Матэ[в]уш Возняк, «134 скрыні» Чапскагаўхуткім часезнойдуць новы прытулак: да 2013 года мяркуецца палацЭмерыкаўКракаве рэарганізаваць у музей, пра які некалі марыў граф фон ГутэнЧапскі. 5. Беларускія канкурсанты ў лік прызёраў не трапілі, але іх творы не згубіліся на фоне іншых, больш як 300, дасланых работ: Ірына Бараноўская аформіла сваю вазу ў выглядзе цыліндра ілюзіяніста, адкуль тырчаць забаўныя заечыя вушы, а Андрэй Сла[в]ук зрабіў незвычайную шкляную кветку, якая падобная адначасова і на вазу, і на плафон для свяцільніка.
    2.	He пішацца в:
    •	калі націск сыходзіць з о (г. зн. пішацца а): вокны — акно — падаконнік, возера — азёры, вобад — абадьг,
    ✓ Вокны злева ад ганка яшчэ былі зачынены глухімі аканіцамі (А. Мальдзіс); Жаўтлявая траўка ростані біці паклон табе мусіць і ад азёр, і ад рэк Беларусі (А. Дзеружынскі); Я заўсёды баюся напышлівых выцвілых слоў, што звіняць, як жабрацкая медзь у асенняй журбе (А. Вялюгін); Вечарам зноўзбіраліся аблачыны, гуртаваліся ўсінікіпеньхмар, кабрынуцца на апоенуюзямлю шалёнымізалевамі... (А. Камароўскі); Ля тваіхакон, відаць, навечна будуя вартаўніком начным (I. Скурко).
    •	перад у прыставачным і перад у, якое развілося з в: узгорак, участак, улада, унук, удавсг,
    ^ Так мірыліся дзед з унукам, і Міколка не пярэчыў тады дзеду і прызнаваў яго храбрым, хоць сам употайкі крыху сумняваўся ў гэтым (М. Лынькоў); Спраўнік. Разам з новай акупацыйнай уладай прымаршыраваліў Менск (Я. Купала); Было чуваць, як пакутуе без снуЛеакадзія Францаўна,—жаласна енчылі пад ёю спружыны халоднага ўдовінага ложка (П. Васючэнка); А вунь, яшчэ далей, участкі дачныя (А. Федарэнка).
    •	перад вялікімі У і О: Украіна, Уша, Орша, Осла;
    V* Там русаліцца адна белагрыўкаў Орлі (А. Вялюгін); Быццамузнаккампенсацыі, што брат страціўусё, што меўугорадзе, Хведар зафрахтаваў за ім кватэруў Омску (В. Ткачоў); Мо некаму гэта падасца блюзнерствам, але ўжо тады 23гадовы абаронца роднага народа адчуў што нарадзіўся пад шчасліваю зоркаю: пасля здушэння паўстання, калі таварышы звінелі кайданамі па сібірскіхэтапах, яго схавалі братнія стэпы Украіны (Я. Янушкевіч); Даль халодным Уралам сінее (Л. Геніюш).
    Частка першая. ПРАЎКА НА АРФАГРАФІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    51
    •	у іншамоўных словах: опера, оптам, ордэн, унікальны, унія, урна; але: вустрыца',
    ^ Расквеціцца ордзн, як бант! (Ю. Голуб); А нас тым часам з годуўгод тут прадаюць ураздроб і оптам (А. Дудар); А дом у яго — гэта невялічкі пакойчыку інтэрнаце будаўнічага трэста, які выбіў кіраўнік студыі «Дызайнарт», дзе і сёння лічыцца Піваварчык спецыялістам па інтэр'еры офісаў (В. Ткачоў); Уніяты, хоць іх жыло ўжо чацвёртае пакаленне, паранейшаму лічыліся рускай царквой і дзяржавай рэлігійнымі ахвярамі (К. Тарасаў).
    •	у словах наогул (параўн.: увогуле), одум, окаць.
    ^ Чалавек выткнуўся зза дрэва зусім, нават адышоўся ад яго на крок і застыў у одуме і з выглядам такім, што ён дапаў да свае чаканай прынаднасці (К. Чорны); Усюды, дзе ўзнікаюць задачы апісання, апавядання, разважання, наогул перадачы якойнебудзь інфармацыі, выкарыстоўваецца маўленне ад 3й асобы (М. Цікоцкі).
    Z 1. Уночы пайшоў снег. Ён павольна падаў на квецень за^аконнай вішні. 2.ЦІЖ вартаўтакой сітуацыі пастра^сінаму хаваць галавуўпясок? 3. Расліна гэта непатрабавальная, яелёгка можна вырасціць з насенняўгаршкуна падваке[вока]нні ці на дачы. 4.3 таго часу было зроблена восем макетныхузораў сельгасмашын, якія адпрацаваліў гаспадарках Шклоўскага і Ча%[ву]скагсі раёнаў. 5. Гляньце за ^акно'.