Даведнік па літаратурнай праўцы
Пятро Жаўняровіч
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 448с.
Мінск 2017
3. ПРАВАПІС МЯККАГА ЗНАКА I АПОСТРАФА
§ 20. Правапіс змякчальнага мяккага знака
Змякчальны мяккі знак пішацца толькі пасля шасці зычных: [дз] (з мяккага [д]), [з], [л], [н], [с], [ц] (з мяккага [т]) для іх змякчэння: прамень, моль, мазь, касьба, стрэльба, дзьму, цьма. Мяккі знак захоўваецца і тады, калі наступны цвёрды становіцца мяккім: касьбе, стрэльбе, дзьме, пацьмянець. ^ Задымеў, зацьміўся разлог, зварухнуўусю заразу (Я. Купала); Добра, калі дзьме вецер спадарожны (Ф. Аляхновіч); Пакульзаходяшчэ нехоча цьмець, кон пазірае добрымі вачыма (Р. Барадулін); Перадумана і перажыта. Пераможана ў буднай хадзьбе (В. Коўтун); Непадуладны разьбярам, астатні дуб на прыгуменні маланак столькі назбіраў, як крушня белага камення (Ю. Голуб).
S 1. Ствараюцца і новыя формы дашкольнай адукацыі: гул[ь]нёвыя і сезонныя пляцоўкі, сямейныя дзіцячыя садкі, садкі дома і інш. 2. А на чырвоных нядоўгіх валасах робіцца неверагодна пышная дробная хімія. Іншага параўнання, як з дз[ь]мухаўцом ці ягнём, у галаву не прыходзіць. 3. Першая група — страты на юбілеі, вяселлі, хрэс[ь]біны, памінкі. 4. Турма брытанскага графства ^б[Ё]рк наладзіла выставу, каб паказаць парушальнікам грамадскага спакою, якое пакаранне за свае ўчынкі яны маглі атрымаць некалькі соцен[ь] гадоў таму.
1. Змякчальны мяккі знак пішацца таксама ў наступных выпадках:
• у дзеясловах загаднага ладу: будзь — будзьце, скінь — скіньце, агледзься; ✓ Кіньце, дзядзька Ахрэм! Кіньце! Яны гэткія зроду. Заходзьцеўхату (М. Зарэцкі);
Мой Божанька, мой Вечны, незадзьмі святло надзеі іху цьме глыбіннай (С. Шах); He вярэдзьце чалавечую душу бясконца (В. Шымук); A пастух пра ўсё гэта ведае: занадтаўжо тэатральна ён пазяхаеў неба.— Прыгледзьцеся (М. Купрэеў).
56
Частка першая. ПРАЎКА НА АРФАГРАФІЧНЫМ УЗРОЎНІ
• у назоўніках перад канчаткам мі ў творным склоне множнага ліку: людзьмі, дзецьмі, грудзьмі;
✓ СправіўЛявон вяселле як мае быць: кабусэрцы дзіцячым на доўгія годы добрая памятка асталася і каб перад людзьмі сораму не было; але, як прыйшлося расставацца з дачушкай, сплакаўся, бедны, як бобр: быццам чуяла сэрца нешта нядобрае (Ядвігін Ш.); Слязьмі сясцёр чужынцам мыем ногі, заместа песень стогны бедакоў (У. Дубоўка); Віны перад дзецьмі ў Мар'яна не было, вайны ён неўнікаў, з фронтуне ўцякаў, па тылахне адседжваўся, страляў, хадзіў іў штыкавую, даводзілася — біўся ілапатай, пакуль было здароўе, здаровымі былі рукі (В. Казько).
• на канцы назоўнікаў на ня ў родным склоне множнага ліку пры нулявым канчатку: вішань, глыбінь, песень, яблынь;
✓ Падкованы салдацкі моцны бот затопча радасць, песень акрыленне (А. Бялевіч); Калі сонца выпырснула першыя праменні між вяршынь Церамоскага лесу, з каміноў на куранёўскіх стрэхах віліся ціхія ранішнія дымочкі, урасчыненыххлявах там і тут чулася цырканне малака ў даёнкі, лагодныя і строгія покрыкі жанчын (I. Мележ); Зараз парушальнік па рашэнні суда павінен будзе выплаціць штраф у суме 50 базавых велічынь.
• перад суфіксам чык, калі слова без яго заканчваецца на нь: праменьчык, каменьчык, карэньчык, агеньчык, струменьчык;
ч/ Жвавы праменьчык мядзведзя разбудзіць, калі пападзе яму ў соннае вуха (А. Барскі); Можа, Цішку і дагэтуль дражнілі б «воўчым раменьчыкам», калі б да іх не заехаў дзядзька Трахім, знаёмы бацьку аб'ездчык з Масевіч (А. Пальчэўскі); А той нягоднік з чырвоным грабеньчыкам і залатым хвастом вёў курэй на пасеянае бабуляй npoca (I. Аношкін).
• перад суфіксам ск у прыметніках, утвораных ад назваў месяцаў на нь і ад слова восень: студзеньскі, чэрвеньскі, ліпеньскі, жнівеньскі, снежаньскі, восеньскі, таксама: травеньскі (майскі), Чэрвеньскі раён;
^ У адзін са снежаньскіх дзён 1975 г. Яўген з'явіўся ў рэдакцыі ў беласнежнай кашулі, адпрасаваным касцюме, пад гальштукам; з таямнічай усмешкай на твары... (А. Мяснікоў); Быў я незгаворлівы і строгі да сустрэчы жнівеньскай з табой (Г. Бураўкін); Яшчэ адзін цікавы помнік знаходзіцца паміж вёскамі Гудавічы і Верхлес Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці, наўсход ад Смілавіч (Э. Зайкоўскі); Недзе ў хмарах зайшло сонца, бо на дварэ неўзаметку пашарэла, і ўжо, пэўна, зусім нямнога заставалася да восеньскіх пацёмак (I. Чыгрынаў);
• у суфіксах еньк, эньк, аньк: маленькі, даражэнькі;
✓ Дзед Цыбулька хуценька працірае дзвярную ручку, падмятае ганак (А. Макаёнак); Шаркнуў алмазам уздоўж лінейкі, пасунуў шкло на край стала, лёгенька разламаў напалам (В. Карамазаў); Разводзіўся агонь, пачыналася дробненькае булькатанне—усезнецярпеннем чакаліпершака (А. Наварыч); Сонейкагуляла снапамісвятла па настольніку і па старэнькіхабразах (М. Гарэцкі); Мікіта. 0, ліханька! Каб хаця неўваліліся на імяніны, a то сапсуюць усю абедню (Я. Купала); Як на 30я гады,
Частка першая. ПРАЎКА НА АРФАГРАФІЧНЫМ УЗРОЎНІ
57
дык і гатова свежанькая «нацдэмаўшчына», па якой даўно плачуць сённяшнія «пракуроры ад гісторыі»... (М. Ткачоў).
• у складаных лічэбніках: пяцьдзясят, шэсцьдзесят, дзевяцьсот;
✓ Яму пад шэсцьдзесят, і часта ён цяпер сутуліцца, нібы пад мехам зерня (П. Панчанка); I яшчэ дубровы. Велічэзныя. Часам з дубоў, якім пяцьсот — шэсцьсот, нават тысячугод (У. Караткевіч).
• у постфіксе сьці\ дзесьці, хтосьці',
✓ 3 беларускай марсельезай справа стаіць як бы лепей: маем «Адвеку мы спалі», і іншых вершаў з музыкай, называных беларускімі марсельезамі, штосьці не чуваць (Я. Купала); А дзесьці далеч уздыхнула і абудзіла ў полі ціш (В. Матэвушаў); Мяне Рахіль чамусьці папракала, што я не ўмеў кунежыць маладосць (В. Казлоўскі); Наперадзе ішла якаясьціжанчына, і мнеўвесь часхацелася дагнаць яе (I. Чыгрынаў); Некалі, вырваўшысяў наступнасць, туды, дзе мяне няма, убачу далёкую постаць, якая блукае сяродлюстэркаўі намагаецца ў адлюстраваннях кагосьці знайсці (А. Разанаў); Сышоў вартаўнік кудысьці (Н. Тулупава).
• у прыслоўі ледзьве.
✓ Ледзьве адольваючы ліпкую мутнасць у свядомасці, лейтэнант зразумеў, што пагібель яму адтэрміноўваецца (В. Быкаў); Сонца ў ліпкіх абдымках туману, у аблозе аблокаў, недасяжным здаецца і нізкім, нібы першае ваша каханне, якое выледзьве прызналіўабліччы прадажнайжанчыны... (Т. Сапач).
f 1. Ад цэнтра клумбы добра будзе, нібы прамен[ь]чыкі, пасеяць рознакаляровыя салаты. 2.Да тагож, як спяваеццаўдзіцячай песен[ь]цы, «поделйсьулыбкою своей, й она ктебе нераз есце вернется...». 3. Адзіныяўнашай краінезахавальніцы ўнікальнай спадчыны беларускага эратычнага фальклору — свае фрывольныя песен[ь]кі ўключаюць у неафіцыйную праграму.
2. Змякчальны мяккі знак не пішацца:
• у словах менш, меншы, іншы і вытворных ад іх;
✓ Лабановіч доўга хадзіў па пакоіку, намячаючы большменш сталы і пэўны лад свайгожыцця (Я. Колас); Данік зноў паменшыўся, божыя кароўкі пабольшалі, падхапіліяго на плечы і паляцелі (А. Маслаў, Даследчыкіўпэўненыя, штозмяншзнне долі мясных прадуктаў у штодзённым рацыёне магло б паменшыць смяротнасць сяродмужчынна 11 %ісяроджанчын — на 16%.
• паміж падоўжанымі зычнымі: жаданне, калоссе',
✓ I люб і смуцен час прыгоды, калі душа ўсяе прыроды з тваёю злучыцца душою ў адным суладдзі і настроі! (Я. Колас); Буслоў на гнёздах клекатанне і спеў жаўроначка люблю... (К. Буйло); Перапалоханая ды жахліва ўражаная першымі няўдачныміродамі, Алеся з патайной бояззю чакала другіх (В. Адамчык); Умаках чырвоныхгарыцьпрыгуменне... (А. Бачыла).
• пасля зацвярдзелых і губных зычных: печ, мыш, голуб, сем, Об, накіп;
58
Частка першая. ПРАЎКА НА АРФАГРАФІЧНЫМ УЗРОЎНІ
^ Прашуршыць часам спужаная мышусаломе (М. Лынькоў); Голуб ляцеў, і промні апошняга сонца згасалі на ім, а на перайкіклаўся сіні водсвет ночы (У. Караткевіч); Восем ран зажыло, я вярнуўся да строю, толькі раны адной не магу загаіць (П. Броўка); Сем груп лепшых пастоўцаў з Расіі, Украіны, Беларусі завіталі да брастаўчан.
• перад суфіксам ск у выпадках, не адзначаных у п. 1: конскі, любанскі, казанскі, цюменскі, цяньшанскі;
* / Паўстаў кірмаш смаргонскі, гармідар вавілонскі — ажно лясная ўся гармонія зыйшла на какафонію! (В. Адважны); Той жа інспектар вымушаны быў занатавацьу сваёй справаздачы аб працы Верхменскага народнага вучылішча: будынак школы вельмі цесны і няўтульны, бібліятэка скупая (М. Жыгоцкі).
• для абазначэння асіміляцыйнай (акрамя этымалагічнай) мяккасці: абедзве, дзверы, звер, падысці, цвік.
*/ Сакатала дробным смехам гаспадыня, нават жабрак калінікалі ўхмыляўся, паказваючы свае гнілыя зубы (К. Чорны); Клімчанка зацяў дыханне, што было магчымасці ўслухаўся інеўзабаве ад таго, штоўчуў, яго пранізаўжах (В. Быкаў); На пласе знямелай рабіны заторгаўся сонечны чуб... (М. Скобла); Дзеяслоўная рыфма, на нашу думку, ёсць у пэўнай ступені насілле над законамі мовы, для якой характэрна тэндэнцыя пазбягаць дзеяслова ў «моцнай» пазіцыі (I. Ралько).
S ].Гэтана45 працэнтаў мен^ш, чым у2007годзе. 2.3 дапамогай рухаў можна сказаць сур'ёзныя рэчы, як гэта ўдалося артыстам познан)(скага Тэатра танца: у адной з дзвюх прывезеных у Мінск пастановак пад назвай «Мінус 2» яны здолелі ўзняць складаную тэмуХалакосту, абыграўшы яеразам з залай, прымусіўшы тым самым кожнага адчуць сябеўякасці ахвяры. 3. Спякотным ліпеньскім поўднем віціна «Святы Фадзей» адчаліла ад свержанХскай прыстані. 4. Сотні ўкраінскіх патрыётаў і праваабаронцаўу савецкія часы былі прызнаныя Вяз\нямі Сумлення. 5. У калгасе «Светлы шлях» абедзХве лазні ўвогуле разрабаваны. 6. Летам мы захапляемся непаўторнай квеценню шыпшыны і язХміну.
§ 21. Правапіс раздзяляльнага мяккага знака
Раздзяляльны мяккі знак пішацца ў іншамоўных словах пасля [Эз], [л], [с], [ц] (3 мяккага [т]) і непрыставачных [д], [н] перад е, ё, і, ю, я; Лавуазье, манпансье, мадзьяр, парцье, медальён, каньяк.
^ I чаму, як ехаў праз СьераНеваду, не заплюшчыў вочы, каб не асляпіла (М. Танк); Раптам рассоўваецца цяжкая парцьера, і дужы Франсуа прыносіць статую Платонавай работы (Б. Мікуліч); Але на рубяжы пакуль стаялі асобныя батальёны, якіязаймаліпазіцыі паблізу вёсак (I. Чыгрынаў); Ён, Гукан, іжанчыны пілі шампанскае, Шыковіч і Яраш — каньяк (I. Шамякін); А былі ружанцы зор не замглёныя, як выходзілі ў дазор мы каньёнамі (А. Вялюгін); Усё танчэе нітка лёсу, стамілася сіньёра Парка... (А. Жамойцін); Мільёны год, мільёны год іду (В. Зуёнак); Таюся я, раскладваю пасьянс іўся гару... (Р. Баравікова).