• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даведнік па літаратурнай праўцы  Пятро Жаўняровіч

    Даведнік па літаратурнай праўцы

    Пятро Жаўняровіч

    Выдавец: Адукацыя і выхаванне
    Памер: 448с.
    Мінск 2017
    182.07 МБ
    Пятро Жаўняровіч
    ДАВЕДНІК ПАЛІТАРАТУРНАЙ ПРАЎЦЫ
    Арфаграфічны, пунктуацыйны, лексічны, марфалагічны, сінтаксічны, тэхнічны ўзроўні
    Пятро Жаўняровіч
    ДАВЕДНІК ПА ЛІТАРАТУРНАЙ ПРАЎЦЫ
    Арфаграфічны, пунктуацыйны, лексічны, марфалагічны, сінтаксічны, тэхнічны ўзроўні
    Пад рэдакцыяй доктара філалагічных навук прафесара Віктара Іўчанкава
    Мінск «Адукацыя і выхаванне» 2017
    УДК 808.2:811.161.3(035)
    ББК 81,2Бен
    Ж39
    Уступнае слова Віктара Іўчанкава
    Рэцэнзент: кандыдат філалагічных навук дацэнт Таццяна Старасценка
    Жаўняровіч, П. П.
    Ж39 Даведнік па літаратурнай праўцы : арфаграфічны, пунктуацыйны, лексічны, марфалагічны, сінтаксічны, тэхнічны ўзроўні / Пятро Жаўняровіч ; уст. слова Віктара Іўчанкава; пад рэд. Віктара Іўчанкава. — Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2017. — 448 с.
    ISBN 9789854719153.
    У даведніку на падставе сучасных нормаў беларускай мовы прапануюцца асноўныя падыходы да аналізу функцыянавання слова, словазлучэння і сказа ў тэксце і да правядзення праўкі. У шасці частках даведніка ў тэарэтычным і практычным планах, накіраваных перш за ўсё на выпрацоўку навыкаў праўкі, асвятляюцца пытанні арфаграфіі, пунктуацыі, лексікі, марфалогіі, сінтаксісу і тэхнікі набору.
    Прызначаецца выдаўцам і рэдактарам, настаўнікам і выкладчыкам, школьнікам і студэнтам, усім, хто цікавіцца пытаннямі ўнармавання і праўкі беларускамоўных тэкстаў.
    УДК 808.2:811.161.3(035)
    ББК81.2Бен
    ISBN 9789854719153
    © Жаўняровіч П. П., 2017
    © Іўчанкаў В. I., уступнае слова, 2017
    © Афармленне. РУП «Выдавецтва
    "Адукацыя і выхаванне"», 2017
    Годны падмурак нацыянальнай школы рэдагавання
    Даведнік па літаратурнай праўцы — першая на Беларусі праца, у якой падаецца сістэма паўзроўневага аналізу тэкстаў паводле захавання арфаграфічных, пунктуацыйных, граматычных норм.
    Асаблівая ўвага звяртаецца на функцыянальныя «паводзіны» слова. Даюцца слушныя парады, што трэба рабіць, каб слова стала мабільным, зазіхацела ўсімі гранямі ва ўмелых руках рэдактара. Пры гэтым не страчвала адмысловасці аўтарскага погляду.
    Каштоўнай з’яўляецца частка па праўцы на тэхнічным узроўні, у якой утрымліваюцца падстаўныя рэкамендацыі пра выдаленне з рукапісаў візуальных хібаў, памылак у афармленні заўваг, лічбаў, скарачэнняў, формул. Даецца падрабязны агляд асаблівасцей складання і рэдагавання бібліяграфічнага спіса.
    Рукапіс толькі тады набудзе моц друкаванага слова, калі ўдасканаліцца, пройдзе шлях набыцця бездакорнай літаратурнай формы. Усё гэта залежыць ад майстэрства рэдактара, на этапе падрыхтоўкі рукапісу да выдання — лепшага дарадцы аўтара.
    Стваральнік даведніка — таленавіты філолаг, караткевічазнаўца і вядомы ў нашай краіне рэдактар. Менавіта з імем Пятра Жаўняровіча звязаны новы этап развіцця рэдагавання не толькі як роду прафесійнай дзейнасці, але і як сферы навуковага пазнання, метадалогіі і творчасці.
    Акрамя класічных падыходаў да літаратурнай праўкі, вызначаных яшчэ ў працах аўтарытэтнага заканадаўцы нормы Дзітмара Разенталя, у даведніку адчуваецца асаблівы погляд Жаўняровічавучонага, знітаваны з уласных метадалагічных знаходак і працяглага вопыту рэдагавання твораў Уладзіміра Караткевіча, перакладу некаторых з іх на рускую мову. Усё гэта надае працы выразную аўтэнтычнасць. Даведнік набывае асаблівае гучанне, бо трывала ўмацоўвае нацыянальны падмурак айчыннай школы рэдагавання.
    Віктар Іўчанкаў, загадчык кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар філалагічных навук, прафесар
    Прадмова
    Даведнік па літаратурнай праўцы з’яўляецца першай спробай абагульніць рэдактарскі досвед працы з беларускамоўнымі тэкстамі розных стыляў і прапанаваць асноўныя прыёмы выяўлення і праўкі памылак рознага кшталту.
    Даведнік будзе карысны як для школьных настаўнікаў падчас праверкі пісьмовых прац вучняў, так і для выкладчыкаў філалагічных дысцыплін у розных навучальных установах для ацэнкі творчых прац навучэнцаў і студэнтаў. Ён можа быць запатрабаваны пры падрыхтоўцы школьнікаў да прадметных алімпіяд і цэнтралізаванага тэсціравання. Але перадусім ён адрасуецца тым, хто піша сам, тым, хто аналізуе, ацэньвае і выпраўляе беларускамоўныя тэксты, прызначаныя для публікацыі (пісьменнікам, журналістам, рэдактарам і карэктарам).
    Даведнік складаецца з шасці частак, кожная з якіх структуравана па параграфах са скразной нумарацыяй. Кожны пункт параграфа ўтрымлівае тэарэтычныя палажэнні, ілюстрацыйны матэрыял (пасля значка ^) і, па магчымасці, прыклады праўкі (пасля значка ^).
    Сказы ілюстрацыйнага матэрыялу з пазначэннем аўтара выступаюць аргументамі для пацвярджэння палажэнняў тэарэтычнай часткі і ўзяты з кніг другой паловы XIX — пачатку XXI ст., пачынаючы з твораў В. ДунінаМарцінкевіча і заканчваючы творамі маладых літаратараў і навукоўцаў 2010х гг. Сказы з перыядычных выданняў не пашпартызуюцца. У некаторых цытатах з паэтычных твораў зменены правапіс у (у) У адпаведнасці з арфаграфічнымі нормамі.
    У якасці прыкладаў праўкі выкарыстаны сказы з кніг канца XX — пачатку XXI ст. і з перыядычных выданняў апошніх дваццаці гадоў. Такія сказы таксама пададзены без пашпартызацыі.
    Першая і другая часткі грунтуюцца на патрабаваннях «Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2008) (далей — Правілы), уведзеных у дзеянне з 1 верасня 2010 г.
    Частка «Праўка на арфаграфічным узроўні» структуравана па шасці раздзелах: «Правапіс галосных», «Правапіс зычных», «Правапіс мяккага знака і апострафа», «Напісанне слоў разам, праз злучок і асобна», «Вялікая
    Прадмова
    5
    і малая літары», «Правілы пераносу». Некаторыя арфаграмы, якія ў Правілах вылучаны ў асобны раздзел, у даведніку ўключаюцца як параграфы ў адпаведныя раздзелы: «Правапіс прыставак су і са», «Правапіс галосных у суфіксах» — у раздзел «Правапіс галосных»; «Правапіс зычных у прыстаўках і на стыку прыстаўкі і кораня», «Правапіс зычных у суфіксах і на стыку кораня і суфікса. Спрашчэнне некаторых спалучэнняў зычных» — у раздзел «Правапіс зычных». Асаблівая ўвага ў частцы аддаецца складаным або не да канца прапісаным правілам, а таксама тым арфаграмам, якія не могуць быць правераны з дапамогай арфаграфічнага слоўніка, у прыватнасці напісанню ўласных назваў. Адмысловы параграф «Акцэнтуацыя і правапіс галосных» абагульняе назіранні над уплывам націску на правільнасць напісання і будзе карысны з гледжання не толькі арфаграфіі, але і лексікі, выпраўлення сэнсавых памылак.
    Другая частка «Праўка на пунктуацыйным узроўні» структуравана па сямі раздзелах: «Знакі прыпынку ў канцы сказа і пры перарывах у сказе», «Знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі», «Знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі, далучальнымі і абмежавальнымі членамі», «Знакі прыпынку пры словах і канструкцыях, граматычна не звязаных з членамі сказа, і пры паўтарэнні слоў», «Працяжнік паміж членамі сказа», «Знакі прыпынку ў складаным сказе», «Знакі прыпынку пры простай мове і цытатах». Праз пунктуацыйныя правілы выяўляюцца складаныя сэнсавыя і лагічныя адносіны паміж членамі сказа і яго складнікамі. Даволі часта пунктуацыйнае афармленне тэкстаў ускладняецца кантэкстуальна абумоўленымі (аўтарскімі) знакамі прыпынку, што вымагае асаблівай увагі рэдактара падчас праўкі.
    У трэцяй частцы «Праўка на лексічным узроўні» закранаюцца аспекты лексічнага напаўнення тэкстаў, адпаведнасці выкарыстанага аўтарам слова замацаванаму за ім у слоўніках значэнню. Увага засяроджваецца на лексічных памылках, выкліканых неадрозненнем паронімаў, недакладным выбарам слова з сінанімічнага рада, наяўнасцю плеаназмаў і таўталогіі, канцылярызмаў і штампаў, збыткоўнасцю ў выказванні. 3 прычыны колькаснай перавагі інтэрферэнцыйных памылак яны разглядаюцца ў асобным параграфе. У частку таксама ўключаны параграфы, прысвечаныя дакладнасці і дарэчнасці выкарыстання фразем і вобразных сродкаў, а таксама мілагучнасці маўлення.
    Чацвёртая частка «Праўка на марфалагічным узроўні» самая аб’ёмная і складаецца з раздзелаў, якія закранаюць правільнасць формаўжывання часцін мовы. Пераважна разглядаюцца тыя формы, пры выкарыстанні якіх зафіксавана найбольшая колькасць памылак (род і лік назоўнікаў, канчаткі назоўнікаў мужчынскага роду ў родным і месным склонах адзіночнага ліку, ступені параўнання прыметнікаў, асабовыя формы дзеясловаў, ужыванне дзеепрыметнікаў і інш.). Параграф «Асаблівасці ўжывання прозвішчаў» не
    6
    Прадмова
    толькі арыентуе чытача на выбар правільнай формы, але і прымушае паразважаць над унармаваннем іх скланення ў граматыках. У ілюстрацыях да асобных параграфаў выкарыстаны і тыя прыклады, якія не суадносяцца з кадыфікаванай нормай, каб паказаць адносную свабоду аўтарскага выбару і немагчымасць укласці «жыццё мовы» ў пэўны нязменны трафарэт.
    У пятай частцы «Праўка на сінтаксічным узроўні» ўвага засяроджваецца на асаблівасцях спалучэння слоў у словазлучэннях і сказах. Яна складаецца з параграфаў «Парадак слоў у сказе», «Асаблівасці кіравання ў словазлучэннях», «Канструкцыі з прыназоўнікам па», «Аднародныя члены сказа», «Паралельныя сінтаксічныя канструкцыі» і інш. Заўважыць парушэнне сінтаксічных нормаў асабліва важна з той прычыны, што ў многіх выпадках яно спараджае і іншыя памылкі. У гэтую частку ўключаны параграф «Сэнсавыя (фактычныя і лагічныя) памылкі», ён азнаёміць аўтараў і рэдактараў з асноўнымі прыёмамі, якія дапамогуць ліквідаваць названыя хібы.
    Частка «Праўка на тэхнічным узроўні», на першы погляд, тычыцца толькі працы ў выдавецтвах і СМІ. Аднак варта зазначыць, што сёння рукапіс знікае як з’ява і практычна ўсе тэксты — гэта іх электронныя варыянты, надрукаваныя на прынтары. 3 гэтай прычыны веданне тэхнічных правілаў набору (афармленне лічбавых даных, скарачэнняў, наяўнасць альбо адсутнасць прабелаў у афармленні лічбаў і знакаў) дапамагае ўпарадкаваць тэкст, калі трэба, надаць яму пэўную стандартызаваную форму і г. д. Акрамя таго, бібліяграфічны спіс уключаецца ў школьныя і студэнцкія навуковыя працы, і ў адпаведным параграфе можна знайсці адказы на пытанні, якія ўзнікаюць пры падрыхтоўцы такога спіса.
    У якасці асноўных нарматыўных даведнікаў выкарыстаны «Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2008) і акадэмічны «Слоўнік беларускай мовы» (2012) (СБМ). Дэфініцыі лексем бяруцца пераважна з «Тлумачальнага слоўніка беларускай літаратурнай мовы» (1996) (ТСБЛМ), пры неабходнасці — з «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» (19771984) (ТСБМ). Зрэдку з пэўнымі мэтамі пададзены спасылкі на «Слоўнік іншамоўных слоў» A. М. Булыкі (1999) (СІС), «Рускабеларускі слоўнік» і «Беларускарускі слоўнік» (2012) (РБС і БРС), «Слоўнік новых слоў беларускай мовы» В. I. Уласевіч, Н. М. Даўгулевіч (2009) (СНСБМ).