Даведнік па літаратурнай праўцы
Пятро Жаўняровіч
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 448с.
Мінск 2017
Некаторыя формы слоў з гэтымі складамі ў маўленчай практыцы сустракаюцца з рознымі націскамі, таму кадыфікаваны акцэнталагічныя і правапіс
Частка першая. ПРАЎКА НА АРФАГРАФІЧНЫМ УЗРОЎНІ
11
ныя варыянты: брыво — броваў і брывоў; дровам, дровамі,у дровах і дрывам, дрывамі,у дрывах. Параўн. арфаграму: Без прамаруджвання ўдалося па лініі тэхнічнага пераабсталявання атрымаць грошы на набыццё двух катлоў на дровах, у памяшканнях уладкавалі дадатковыя радыятары.
✓ 1. Штодня бягу на працу і бачу, як пад акном дома па вуліцы Сурганава нехта накр^ы]шыў свежанькага батона длягалубоў...2. He будзем памяркоўнымі, бесхр\[ы]бетнымі манкуртамі.
2. Пад уплывам названага гістарычнага чаргавання некаторыя іншамоўныя словы пішуцца з літарай ы: брызент, дрызіна, інжынер, канцылярыя, рысора, цырымонія і інш. Напісанне з ы захоўваецца і ў аднакаранёвых словах: інжынірынгавы, канцылярскі, цырыманіял, брызентавы.
✓ Варочаемся ўсю ноч, як сабакі, пад гэтымі брызентамі (М. Гарэцкі); Першае, што я ўзяў на ўвагу, калі ўвайшоў у агульную канцылярыю выканкама, была машыністка (А. Мрый);...Севярыну пашанцавала. Ледзь паспеўвыйсціна добратакі заржавелыя рэйкі вузкакалейкі — з'явілася дрызіна (У. Караткевіч); Гэтую тонкую складаную і марудную работу заўсёды браў на сябе будучы інжынер (I. Шамякін); Мы за круглы стол не сядзем пад пагрозаю ракет — не раздзелім з «добрым дзядзем» цырымонныэтыкет (К. Крапіва).
f 1. Калі эмоцыі круцяцца бясконца па заведзеным коле, рана ці позна нешта можа зламацца ўнутры, нібыта р\[ы]сора, кола адваліцца, і стане зразумела, што немагчыма ехаць далей. 2. Для многіх людзей генная інж\[ы]нерыя і іншыя біятэхналогіі здаюцца рэччузалішне загадкавай і нават непатрэбнай — маўляў, які з гэтага толк?
§ 3. Правапіс е,эў іншамоўных словах
1. Пасля шыпячых, зычных [p], [d], [т] і цвёрдага [ц] у іншамоўных словах пішацца э, акрамя выпадкаў, адзначаных у § 1 (п. 3, 4) і ў § 2: дэмпінг, рэгулярны, тэкставы, цэлюлоза, Жэнева, Шэлі.
'J I твархаваюў папяровых кветках, і чую пахдухмянайрэзеды (Р. Баравікова);Дь/ і хто ведае, ці былі б у нашай літаратуры гэтыя тры шэдэўры, калі б Паўлінка адказала ўзаемнасцю (А. Пісьмянкоў); Казачная фантазія заўсёды была звязана з рэчаіснасцю, з светапоглядам стваральнікаў народнай паэзіі, іх гісторыяй (А. Кабашнікаў, Г. Барташэвіч); Падрабязнасці давяду рэконам індывідуальна, тактыка ўзаемадзеяння будзе карэкціравацца індывідуальна (Ю. Нераток).
2. На канцы нязменных іншамоўных слоў пішацца э пасля ўсіх зычных, акрамя лік(атаксама й іў): безз, вар'етэ, кафэ, Мерымэ, Шэварднадзэ; але камюніке, караоке, піке, філе (фае, аліўе).
^ Вее рамантызмам у гусце Генрыха Гейнэ (3. Бядуля); Але як ні каралі старанна, ён ад мовы Морзэ не адвык,— і злачынствам, і пакаранням бескарысна губіўся лік
12
Частка першая. ПРАЎКА НА АРФАГРАФІЧНЫМ УЗРОЎНІ
(В. Таўлай); На фронце, калі фарсіравалі з боем рэчку Шэшупэ, граніцуз Усходняй Прусіяй, Васіль са сваім аддзяленнем першы ступіўна той бераг (Я. Брыль); Дачказасталася ўДушанбэ, яна замужам за маёрампагранічнікам, і ў іхусе заездыпераезды залежаць не ад саміх: служба (В. Ткачоў); / табе, маёй нявернай музе,—рэзюмэ: мяне плач старых маіх ілюзій не кране (А. Дуброўскі); Разалія і Лазар елі філе сома, non Амос — фасолі, фігі, філосаф Ніл — бузу, блін, а Карл — рака (В. Жыбуль).
/ 1. У доме дзеда Энгельса за святочным сталом маглі сядзець побач школьны сябра, маляр па прафесіі, і прэм'ерміністр Швецыі Улаф Пальм^[э], былы канцлер Германіі Вілі Брант, іншыя вядомыя еўрапейскія дзеячы. 2. Званок абаненту, зарэгістраванамуў СьераЛеон£[э], быў платны. 3. У сваю чаргу Святлана ГеарбелідзКІэ], якая з'яўляецца рэгіянальным менеджарам сістэмы па краінах СНД, выказала ўдзячнасць \Беларусбанку\ за актыўны ўдзел у развіцці рынку безнаяўных плацяжоў Беларусі і далучэнне насельніцтва краіны да сучаснага фінансавага інструменту для аплаты тавараў і паслуг. 4. Але спроба фарсіраваць раку Нейс^[э] зімой неўдалася.
3. На пачатку і ў сярэдзіне іншамоўных слоў (акрамя адзначаных у п. 1) е, э пішуцца згодна з літаратурным вымаўленнем. Напрыклад, з літарай е пішуцца словы еўрапейскі, Еўфрат, бізнес, каравела, медаль, нервовы, парабелум, санет, секс, сервіз, шынель, а з літарай э — бэйдж, інтэрнэт, маянэз, нонсэнс, панзль, сэрвіс, тунэль, экзэмпляр, эпас, этыка. Напісанне е,эў падобных выпадках правяраецца па слоўніку.
✓ Бурчаць дакладчыкі нудна пра плюралізм, стагнацыю і кансзнсус... (П. Панчанка); Аяіневедала, штоРамэаўмаім спектаклі — яшчэ ізкстрасзнс, — захопленая сваёй думкай, Ларыса і не заўважыла, што перайшла на «ты» (Т. Мушынская); Гэта — поўны нонсэнс! (Н. Гілевіч); Пакапалілюдзітунзлі ды ходзяць імі да хлява, да суседа ці да таго ж калодзежа (А. Казлоў); Стаяць на рэйдзе нашы брыганціны, стаяць, і морам трызняць каравелы (В. Лукша); А потым усё кінуўрынуў, у нейкі бізнес укруціўся і жонку другую туды ж уцягнуў (Р. Баравікова); Твая знергія, як лазер, разрэжа атам напалам (А. Разанаў); Ды і цемра неўтоіць у зыркіх вачах пераменлівых дрэў сексуальныя рухі (У. Марук); На аркуш белы лёг санет пад палазамі (У. Мазго).
^ 1. Аднак яшчэ больш, чым жаданне працягваць супрацоўніцтва з Масквой, пазіцыі Еўропы і ЗША падрывае адсутнасць адзінства мэтаў паміж Брус\[е]лем і Вашынгтонам. 2. Рабіла лазф[е]р і масаж, ад масажу стала яшчэ горш. 3. Ураджаі біявытворцаў, паводле слоў бізн)([е]свумХ[е]н, значна меншыя, чым у традыцыйных фермераў. 4. Такі вось незвычайны фізічны экзХ[е]рсіс і падкасіў мяне цалкам.
Калі рэдактар сустракаецца з малавядомай або зусім невядомай уласнай назвай, якую нельга праверыць не толькі па слоўніку, але і па энцыклапедыі, то яму даводзіцца рабіць уласны выбар: Альбасетэ ці Альбасэтэ (горад у Іспаніі), Кебнекайсэ ці Кебнэкайсэ (гара ў Швецыі) і пад.
Частка першая. ПРАЎКА НА АРФАГРАФІЧНЫМ УЗРОЎНІ
13
§ 4. Правапіс е, ё —+ я
1. Літара ё пішацца, як правіла, толькі пад націскам: вараннё, дзённік, лёс, мільён, сеньёр, сёння. He пад націскам ё захоўваецца ў словах з коранем ёді ёт (ёдаваны, ётаванне) і ў першай частцы складаных слоў (гл. § 6, п. 8). V Ад утрапёнага зірку ў Імполя на вачах задрыжалі, засцілаючы свет, слёзы
(В. Адамчык); Вол — даволі натурыстая жывёліна (Р. Шкраба); Раніцай падаў лёгкі снег, свяціла зімовае сонейка (Л. Рублеўская); — Ну, усёўпарадку,—бадзёра адказаўна маўклівае яе запытанне (А. Федарэнка); Мой гаспадар Змяіны Цар, святлом сваёй кароны ты кажаш шлях сярод імшар у храм дубоў зялёных (А. Сыс).
2. У словах са славянскай лексічнай асновай замест ё і е ў першым складзе перад націскам пішацца я: цёплы — цяпліца, сеяць — сяўба, дзесяць — дзясяты. Асаблівую ўвагу варта надаваць уласным назвам, таму што большасць з іх немагчыма праверыць па даведніках: Хмяльніцкі, Някрасаў, Бялынічы, Цярэшчанка, Пячора, Бялград.
✓ Толькі дзяўчаты яшчэ не спалі і спявалі на прызбах песні (Я. Колас); He «незалежнасць» праз час гэты сваё разводзіла святло, а падняволле без прасветы, а рабства Беларусь гняло (Я. Купала); ТолькіўКорсакаў, асыпаючы карычняватыя, нібы падпаленыя, пялёсткі, на акне дацвіталалапка ад дзікай грушы (В. Адамчык); / такіх песень, невялікіх аб'ёмам, але змястоўных, эмацыянальных, нямала (В. Коўтун); Бяроза стане шэрым попелам, каб даць цяпло (В. Ярац); Але яму наперакор з душы струменіла пяшчота (I. Багдановіч).
/ 1. Працую 33 гады тэхнікамасем^[я]натарам, стаж пастаянны. 2. Як патлумачыла Марыя Гермё[я]нчук, у Беларусі даўно існуе разгалінаваная сетка радыяцыйнага маніторынгу атмасфернага паветра, паверхневых вод і глебы, які дазваляе кантраляваць сітуацыю, ацэньваць яе развіццё і рабіць прагнозы на будучыню. 3. Аднак амаль дзесяцігадовыя перамовы аб статусе гэтай сербскай правінцыі завяршыліся поўнай няўдачай для Б%[я]лграда. 4. Акрамя гэтага, Наталля БК[я]лянава вырашыла пакончыць з жорсткай практыкай усыпляць жывёл без седатыўных прэпаратаў. 5. Ледзь чутным перазвонам агучваюцца кусты арэшніку, уеешаныя карычн£[я]ватымі прадаўгаватымі званочкамікатышамі. 6. Так, нядаўна ўрад Камбоджы звярнуўся да міжнародных н^[я]ўрадавых арганізацый з просьбай аб харчовай дапамозе.
Сёння кадыфікаваны напісанні лічэбнікаў, якія раней лічыліся выключэннямі: дзявяты, дзясяты, сямнаццаць, васямнаццаць. У сувязі з гэтым е пераходзіць у я і ў складаных лічэбніках: пяцьдзясят, пяцідзясяты, шасцідзясяты, сямідзясяты, вась.мідзясяты.
V / яшчэ цяжэй было паверыць, што маленькі, крышку большы за арэх, празрысты сіні шарык — гэта амаль два дзясяткі кіламетраў танюткай ніткі (А. Савіцкі); Ён [Жыгімонт Трэці] заснаваў дынастыю, што амаль восем дзясяткаў гадоў кіравала ў краіне, нават спрабавала пашырыць сваю ўладу на неабсяжную Масковію (А. Бензярук); Беражліва перагортваю старонку за старонкай гэты
14
Частка першая. ПРАЎКА НА АРФАГРАФІЧНЫМ УЗРОЎНІ
зграбна напісаны сшытак, у які з такой любоўю пяцьдзясят гадоў назад заносіў Максім Багдановіч пераклады сваіх твораў (Н. Ватацы). А дзесьці пры канцы васьмідзясятых Сержукі пайшлі плоймамі і імя гэтае сталася адным з самых папулярныху асяродку беларускай моладзі (В. Мудроў).
Праз варыянтнасць націску ў лічэбніку шэсцьдзесят і шэсцьдзясят узнікае і варыянтнае напісанне (у СБМ слова не фіксуецца). Аднак, як слушна падкрэслівае Віктар Іўчанкаў, «у літаратурнай мове перавага павінна аддавацца вымаўленню з націскам на першым складзе і напісанню шэсцьдзесят». Практыка рознага напісання названага лічэбніка не спрыяе агульнай культуры беларускай мовы, бо праяўляецца і ў вуснай, і ў пісьмовай формах. Прывядзем прыклады з твораў, выдадзеных пасля 2010 года.
*/ Вася прынёс у дзве палучкі па шэсцьдзесят рублёў і яшчэ авансу трыццаць два рублі (I. Навуменка); Трыста шэсцьдзесят пяць: дні — серабро і медзь... (С. Панізнік); Сваім памерам (амаль шэсцьдзесят міль у дыяметры і глыбінёй у дзвез паловай) Капернік выклікаў павагу (С. Белаяр); але: Адзін бразільсківучоны падлічыў, што за два апошнія дзесяцігоддзі ад індзейскіх стрэл толькі ў Бразіліі загінула больш за шзсцьдзясят даследчыкаў (А. Якімовіч).
3. У іншых складах слова (акрамя першага пераднаціскнога) пры напісанні захоўваецца е: зялёны — зелень — зеленаваты, лясны —леснічоўка, палёт — паляцець — вылет — вылецець, падзел — падзяліць — выдзеліць, сем — сямёра — семярых, лебедзь, колер, несвядомы.