Даведнік па літаратурнай праўцы
Пятро Жаўняровіч
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 448с.
Мінск 2017
^ 1. Журналіст Міхась Карпечанка выязджаў на месца здарэння і разам з фХ[о]такорам пільнаваў НЛА. 2. Ф^[о]такартку трымаюўдалонях, а яна, як адкрытая рана...
4. Калі другая частка складанага слова пачынаецца з ў, то ў першай частцы заўсёды ўзнікае пабочны націск і пад ім пішацца о: холадаўстойлівы, торфаўборка.
V Ёсць у вышэйзгаданым аглядзеконкурсе і такая намінацыя, як новаўведзены пабудаваны або рэканструяваны аб'ект добраўпарадкавання і сацыяльнай інфраструктуры; — Наогул я гарачыню не вельмі добра пераношу. Я, як бы гэта сказаць, больш марозаўстойлівы, чым спякотаўстойлівы.
/ 1. Гэта толькіўявіць свае дзіцячыя гады, толькіяк пачаліўсведамляць сябе — дык ужыццё п^[о}ўнаўладна ўвайшла гарэлка. 2. Паводле дадзеных Мінсельгасхарчу, асноўнага спажыўца прадукцыі, 32 працэнты №[о]рмаўборачнай тэхнікі, якая стаіць на гарантыйным абслугоўванні, былі ў гэтым годзе непрыдатнымі для эксплуатацыі.
22
Частка першая. ПРАЎКА НА АРФАГРАФІЧНЫМ УЗРОЎНІ
5. Літара э ў першай частцы складанага слова не змяняецца: мэтазгодна, рэдкалессе, сярэднясутачны.
V Кат паходжваўля аголеных спін, як кот каля сала, рздкавусы, з голенай чырвонай шыяй (У. Караткевіч); Неба канчатковараствараеўсаберэдказорную сінь ісвятлее (В. Быкаў); Таму вытворныя такога тыпу мэтазгодна кваліфікаваць як суфіксальныя адсубстантыўныя ўтварэнні, паколькі прыстаўкі ў складзе такіх вытворных не выконваюць актыўнай словаўтваральнай функцыі (3. Бадзевіч); Сілы Сярэдневякоўя быліяшчэ моцныя (А. Мальдзіс).
6. Як злучальныя галосныя ў складаных словах выкарыстоўваюцца літары а, о, е, ё, я. Іх правапіс адпавядае законам акання і якання: высакаякасны, домаўладальнік, часопіс, Верхнядзвінск, верхненямецкі, Ніжнявартаўск, ніжнедняпроўскі, геліёграф, сярэднестатыстычны, сярэднясутачны, заходнярускі.
^ Павуцінка восені — сейсмографам землятрусу (А. Каско); Высілісяўчарнелыя ад куродыму сцены палаца (М. Клімковіч); Я, аптыміст іжыццялюб, як перад смерцю каюся (П.Панчанка);3 сінявокіхнябёс, з несызмернай глыбівецерзоркізрываў, з непакорнасцю нёс (А. Вольны); Сярэднявосеньская мяккая прахалода, светлажоўты крыжназялёным фоне, голыя дрэвы, свечкіўрукаху прысутных (У. Мароз);
I салдаты, што сядзелі на абломках скал, скінуўшы цяжкія бронекамізэлькі і паклаўшы аўтаматы, ведалі: «Пад тым дубам крыніца стаяла, з той крыніцы дзеўка воду брала».
Адрозніваецца напісанне складаных слоў з першай часткай радыё(не змяняецца) і радый (падпарадкоўваецца правілу напісання злучальных галосных): радыёапарат, радыёхвалі і радыеактыўны, радыялогія.
✓ Маці сумная! Хмару радыеактыўную хусцінай ад Бога ты на самыя вочы насунула — не чуеш, не бачыш нічога (Р. Барадулін); Твой радыеактыўны халадок аблічча зменіць кожнай птушцы, зёлцы (С. Шах); Перыядам паўраспаду называецца час, на працягу якога лік радыенуклідаў зыходнага элемента памяншаеццаўдвая (N = N0/2) (В. Бондар, Ч. Федаркоў); Можна выкарыстоўваць ізапісы радыёпастановак na n'ecax (А. Каляда).
Калі другая частка складанага слова пачынаецца з ў, то злучальная галосная е не змяняецца: сярэднеўзроставы.
✓ Гэта ставіла рускіх землеўласнікаў, якія кепска ведалі мясцовыя ўмовы вядзення гаспадаркі, у нязручныя эканамічныяўмовы (А. Каханоўскі); Усцяж паўднёвага борта Прыпяцкага прагіну праходзіць паласа распаўсюджання пірафіліту — якаснай керамічнай і вогнеўстойліеай сыравіны; Папярэдне тканіны змяшчаюцца ў вільгацеўстойлівыя пакеты; Плануецца, што сярэдняя нагрузка на адзін зернеўборачны камбайн (без уліку рапсу) складзе 212 гектараў.
^ 1. Дададзім, што пра гэта ведалі суседзі яшчэ ў часы сярэдн£[я]вечнай Рэчы Паспалітай. 2. Ля асветленага кулХІеІўлоўнага шчыта каравульныя, якім ісці на пасты пешшу, пад наглядам начальніка каравула і па камандзе зараджалі
Частка першая. ПРАЎКА НА АРФАГРАФІЧНЫМ УЗРОЎНІ
23
зброю, прымыкалі штыкнажы і далучалі магазіны да аўтаматаў. 3. Па сведчанні спецыялістаў, колькасць кляшчоў на 9,6% перавысіла леташнія сярэдн#ўя]месячныя паказчыкі. 4. «Муж казаў, што ў той час на небе, відаць, было правільнае спалучэнне зорак», — згадвае Ірына ВІ£[я]ленцій, лаўрэат нацыянальнай прэміі Генры Форда, член метадычнага савета жэньшэн^[я]водаў пры Тыберд^[зі]нскім заказніку, кіраўнік рэгіянальнай групы жэньшэнё[я]водаў Беларусі. 5. Нарэшце, на клумбе можна пасеяць пХ[а]зн)([а]спелыя гатункі морквы, бацвінне якой стварае дэкаратыўнасць да самайуборкі.
7. Правілам напісання складаных слоў падпарадкоўваецца першая частка вяліка (велікаў пры наяўнасці пабочнага націску перад ім пішацца склад вя, пры адсутнасці — ве: Вялікабрытанія, вялікадзяржаўны; велікагрузны, велікасвецкі, велікавокі, велікалуцкі, велікамучанік.
✓ Але я не здзіўляюся і велікадушна вам дарую, бо папьі збольшага ўчарашнія мужыкі і самых важлівыхрэчаў могуць і не ведаць (У. Караткевіч); Пасля допытаў у велікакняжым палацы, пасля доўгіх размоў з манахамі з Усяслава знялі ланцугі (Л. Дайнека); Віленскага выдання была і вялікафарматная кніга выбраных твораў Якуба Коласа — з партрэтам пісьменніка ў велізарным капелюху (А. Лойка); Цэлыя стагоддзі Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі было цэнтрам велізарнай каланіяльнай дзяржавы, якая, нібы калос на гліняных нагах, распалася пад націскам вызваленчага руху (А. Мальдзіс).
f 1. Цікава, што пасяленне вядомае з сярэдніх вякоў як в\\е]лікакняскае ўладанне ў Кобрынскай эканоміі, якое ўзнікла каля ўзбярэжжа з бабровымі ўгоддзямі. 2.3 сербамі ўсё зразумела: мясцовая апазіцыя не вытрымала спакусы в)([е]лікасербскага шавінізму, дзеля якой пайшла на хаўрус з Мілошавічам. 3. Пакрышкі зніклі на стаянцы каля АЗС за той час, пакуль вадзіцель в)([е]лікагрузнай машыны спаў укабіне.
8. Калі ў складзе першай часткі складанага слова ёсць літара е, яна не змяняецца пры любым націску ў другой частцы: сена —♦ сенакос, сенакасілка, верхні ^ Верхнядзвінск, верхненямецкі. Калі ў складзе першай часткі складанага слова ёсць літара ё, яна захоўваецца пры наяўнасці пабочнага націску ў складаным слове і пераходзіць у е пры наяўнасці толькі асноўнага націску: лёд —»лёдадрабілка, ледастаў, цёмны —> цёмналісцёвы, цемнаскўры. Напісанне першай часткі, утворанай ад займеннікаўусе \ўсё, кадыфікавана наступным чынам: усебаковы, усенавуч,усёахопны,усёзнайка,усёмагутны, усяночная, усясветны, усяхвалевы.
^ Ён [Антон] вырашыў, што нехта невядомы, усёмагутны прыняў рашэнне паказаць яму магчымае развіццё падзей заўтрашняга дня (В. Гапееў); Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі гатовы стварыць усе неабходныя ўмовы для правядзення міжнародных лёгкаатлетычных спаборніцтваў самага высокага ўзроўню; Настаўнік папікнуў сябе за легкадумнасць (Я. Колас); Я легкаважна з ім пажартавала ды, буську спешна цмокнуўшы, пабегла, бо
24
Частка першая. ПРАЎКА НА АРФАГРАФІЧНЫМ УЗРОЎНІ
смешна ж,— праўда? — гаварыць пра атачэнне музаў ля пліты варыўнай ці ў сужэнскім ложку (В. Аксак); У гэты час вялікая белая хортая Кізгайлы, цемнавокая і дрыжачая, як спружына, пацягнулася падціснутым жыватом, падышла, стукаючы кіпцямі, да конніка і, соладка прыжмурыўшыся, лізнула лужынку языком (У. Караткевіч).
S 1. Завяршаецца раздзел аб ракетах рэкамендацыямі па канструяванні, якія пасвойму з'яўляюцца рэзюм^[э] даследаванняў К. Семяновіча ў галіне ракетнай тэхнікі і не страцілі свайго значэння да нашага часу (прынамсі, для невялікіх цвК[е]рдапаліўных ракет). 2. А калі б на маім месцы апынуўся іншы ц£[е\мнаскуры хлопец, проста студэнт? 3. Іншы вынік свята — ад піва людзі становяцца вясёлымі, л^ё^каважнымі, несур'ёзнымі, і таму пасля фестывалю засталося шмат згубленых пінжакоў, світараў, мабільных тэлефонаў і нават устаўных сківіцаў. 4. Паліцыя і спецслужбы разганялі дэманстрантаў пры дапамозе гумавых куль, сл^[е]зацечнага газу і дубінак.
9. Прыстаўка не ў становішчы перад пабочным націскам складанага слова падпарадкоўваецца закону якання (пішацца ня): небаязддльнасць, недабратвдрны, няддбрапрыстдйнасць, няддбрасумлённы, няпарнакапьітны (але: нечленараздзёльны, нячьістакрдўны).
^/ Астэаміеліт і флегмоны сківіц пры нясвоечасовым іхлячэнні могуць даваць вельмі цяжкія ўскладненні, да якіх адносяцца востры сепсіс (народны выраз — агульнае заражэнне крыві) і гнойны менінгіт (запаленне мазгавых абалонак) (Ю. Мятліцкі, К. Перкаль); ТэрміновавыкліканыДубінскіадразузразумеў, што мае справуз рогам не валдайскае казы, але аднарога — вымерлай траваеднай няпарнакапытнай жывёліны, чый лабавы рагавы нараст мог, паводле сярэднявечных крыніцаў, змяняць колер падуздзеяннем атрутныхрэчываў (С. Балахонаў); Тут вартаякмага хутчэйзаняцца карэкцыяй нядобразычлівага твару (Ю. Гумянюк).
f 1. У выніку назіральнасці жандарскага шпіка н^[я]добранадзейны кадэт мусіць сядаць у паштовую карэту і тэрмінова развітвацца з мачахайімперыяй. 2. У Віцебскай вобласці, напрыклад, у разліку на адну ўмоўную галаву расходуецца толькі каля шасці кармавых адзінак няде[неда]браякасных кармоў. 3. Малодшы навуковы супрацоўнік Навуковапрактычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук па механізацыі і стыпендыят Прэзідэнцкага фонду Наталля Высоцкая паспрабавала растлумачыць нашым карэспандэнтам, што такое «камбінаваны агрэгат для мінімальнай апрацоўкі глебы» і даказала поўную н)([е]жыццяздольнасць жарту наконт несумяшчальнасці жанчыны і тэхнікі...
10. Лічэбнік у першай частцы складанага слова ставіцца ў форме роднага склону: трохтонны, васьмісотгоддзе, стаметроўка (параўн.: аднаасобнік, аднагаловы).
^ Здаецца, на чацвёрты дзень у партызан засталіся толькі дзве саракапяціміліметровыя гарматы, якія стаялі на галоўных дарогах, пры ўездзе ў лес (I. Чыгрынаў); У 1950м, калі трыццацічатырохгадовы Л. С. Абэцэдарскі
Частка першая. ПРАЎКА НА АРФАГРАФІЧНЫМ УЗРОЎНІ
25
ўжо загадваў кафедрай, беларускі гісторык М. М. Улашчык ужо трэці раз у сваім жыцці глядзеў на свет праз турэмныя краты і калючы лагерны дрот (У. Арлоў); Сам ён быў тады яшчэ не Павел Іванавіч, a проста Павел, ці Паўлуша, худы, высокі дваццацідвухгадовы хлопец, хоць і абстраляны, але яшчэ дурны, наіўны (Л. Арабей); Дваццацітрохгадовы Алік, што часова не працаваў, і яго сямнаццацігадовыя сябрукі Майкл і Шкет былі запрошаны ў госці да «брыгадзіра» Матроса (Г. Марчук); Пад акном стакрылы клён, родны дом, як мілы сон (Р. Крушына); Ляцелі ў неба словыбомы, упаў стазвонны зорны шлях у заўтра нашага прасцяг (В. Коўтун).