Даведнік па літаратурнай праўцы
Пятро Жаўняровіч
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 448с.
Мінск 2017
Пасляслоўе
«Даведнік па літаратурнай праўцы» — вынік шматгадовай працы аўтара з тэкстамі розных функцыянальных стыляў. Прапановы і рэкамендацыі ў некаторых выпадках могуць разглядацца як пажаданыя (часта ў такім разе робяцца адпаведныя заўвагі). «Няма нерухомасці ў мове... У мове, як увогуле ў прыродзе, усё жыве, усё рухаецца, усё змяняецца»,— сцвярджаў Бадуэн дэ Куртэнэ. Гэтыя змены асабліва адчувальныя на пераломе эпох. У сённяшнім інфармацыйным грамадстве мова змяняецца хіба не штодзённа: папаўняецца новымі словамі і канструкцыямі, пазбаўляецца ад неактуальных і не запатрабаваных маўленнем (прыгадаем імклівы шлях назоўніка пэйджар ад неалагізма да ўзуальнай лексікі і зноў у пасіўны склад мовы).
Ілюстрацыйны матэрыял прэзентаваны сказамі з тэкстаў мастацкага, публіцыстычнага, навуковага і афіцыйнага стыляў, прычым колькасць персаналій перасягае лічбу 600. Гэта свядомы выбар аўтара даведніка з мэтай як мага шырэй адлюстраваць не толькі разнастайнасць стылёвай манеры прадстаўнікоў пісьменніцкай і навуковай супольнасці, але і спецыфіку функцыянавання моўных адзінак у розных тыпах дыскурсу.
У якасці сказаў для праўкі выкарыстана картатэка (спачатку папяровая, потым пераведзеная ў электронную), якая складаецца з больш чым 10 тысяч прыкладаў. Усе сказы ўзяты з друкаваных тэкстаў — кніг (мастацкіх, навуковых, навуковапапулярных і інш.), альбомаў, часопісаў, газет і інш., г. зн. яны ўжо прайшлі рэдактарскую апрацоўку. Колькасць прыкладаў сведчыць пра недастатковую прафесійную, у асноўным моўную, падрыхтоўку рэдактараў, прымушае задумацца над станам беларускамоўнай друкаванай прадукцыі і над неабходнасцю больш якаснай прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў у выдавецкай і журналісцкай галінах.
Працы пісьменніка і журналіста над мовай твораў надавалі вялікую ўвагу знаныя майстры беларускага слова Якуб Колас, Кузьма Чорны, Кандрат Крапіва, Ян Скрыган, Максім Лужанін, Рыгор Шкраба, Фёдар Янкоўскі ды інш. Іх парады павінны ўвайсці ў прафесійную скарбонку аўтара і рэдактара. Аднак выклікае засмучэнне той факт, што сёння рэдка сустрэнеш публікацыі
440 Пасляслоўе
пісьменнікаў, прысвечаныя «аўтарскай кухні», «пакутам выбару слова», праблемам псіхалогіі творчасці (а гэта быў бы неацэнны матэрыял для пачаткоўцаў).
Неабыякавых да мовы людзей бадай што няма. Таму прапанаваныя праўкі могуць стаць падставай для дыскусіі, грунтоўнай размовы пра функцыянаванне роднага слова ў тэксце. Разуменне таго, што ўсё робіцца на карысць Яго Вялікасці Слова, што любы ўнёсак дзеля яго росквіту дапушчальны,— дазваляе аўтару спадзявацца на прыязнае стаўленне да першага ў беларускім рэдагаванні «Даведніка па літаратурнай праўцы».
Змест
Годны падмурак нацыянальнай школы рэдагавання.................3
Прадмова......................................................4
Частка першая
ПРАЎКА НА АРФАГРАФІЧНЫМ УЗРОЎНІ
1. ПРАВАПІС ГАЛОСНЫХ......................................7
§ 1. Правапіс о,э —> a...................................7
§ 2. Гістарычныя чаргаванні галосных.............................10
§ 3. Правапіс е, э ў іншамоўных словах..................11
§ 4. Правапіс е,ё —* я..................................13
§ 5. Правапіс спалучэнняў галосных у іншамоўных словах..16
§ 6. Правапіс галосных у складаных словах...............19
§ 7. Правапіс прыстаўных галосных.......................26
§ 8. Правапіс і, ы, й пасля прыставак...................27
§ 9. Правапіс прыставак су і са.......................29
§ 10. Правапіс галосных у суфіксах......................30
§ 11. Акцэнтуацыя і правапіс галосных............................32
2.ПРАВАПІС ЗЫЧНЫХ...........................................35
§ 12. Правапіс звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых зычных......35
§ 13. Некаторыя гістарычныя чаргаванні зычных...........36
§ 14. Правапіс зычных у прыстаўках і на стыку прыстаўкі і кораня.37
442
Змест
§ 15. Правапіс зычных у суфіксах і на стыку кораня і суфікса. Спрашчэнне некаторых спалучэнняў зычных...................40
§ 16. Правапіс д — дз,т — ц...............................45
§ 17. Правапіс падоўжаных і падвоеных зычных..............47
§ 18. Правапіс прыстаўных і ўстаўных зычных...........49
§ 19. Правапіс ў (у)......................................51
3. ПРАВАПІС МЯККАГА ЗНАКА I АПОСТРАФА.......................55
§ 20. Правапіс змякчальнага мяккага знака.................55
§ 21. Правапіс раздзяляльнага мяккага знака...............58
§ 22. Правапіс апострафа..................................59
4. НАПІСАННЕ СЛОЎ РАЗАМ, ПРАЗ ЗЛУЧОК I АСОБНА...............60
§ 23. Агульныя правілы напісання слоў праз злучок.........60
§ 24. Правапіс складаных назоўнікаў.......................61
§ 25. Правапіс складаных прыметнікаў..........................65
§ 26. Правапіс прыслоўяў......................................68
§ 27. Правапіс прыназоўнікаў, злучнікаў, часціц, выклічнікаў..72
§ 28. Правапіс не (ня)..................................74
5. ВЯЛІКАЯ I МАЛАЯ ЛІТАРЫ...................................78
§ 29. Правапіс вялікай і малой літар......................78
6. ПРАВІЛЫ ПЕРАНОСУ.........................................86
§ 30. Правілы пераносу слоў і знакаў з аднаго радка на другі.86
Частка другая
ПРАЎКА НА ПУНКТУАЦЫЙНЫМ УЗРОЎНІ
1. ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ Ў КАНЦЫ СКАЗА I ПРЫ ПЕРАРЫВАХ У СКАЗЕ.88
§31. Правілы пастаноўкі кропкі, пытальніка, клічніка, шматкроп’я.88
Змест
443
2. ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ Ў СКАЗАХ 3 АДНАРОДНЫМІ ЧЛЕНАМІ..........91
§ 32. Знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі, звязанымі бяззлучнікавай і злучнікавай сувяззю..........91
§ 33. Знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі, якія маюць абагульняльнае слова.........................96
3. ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ Ў СКАЗАХ 3 АДАСОБЛЕНЫМІ, ДАЛУЧАЛЬНЫМІ I АБМЕЖАВАЛЬНЫМІ ЧЛЕНАМІ...................................98
§ 34. Знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі азначэннямі.98
§ 35. Знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі прыдаткамі.101
§ 36. Знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі акалічнасцямі.105
§ 37. Знакі прыпынку ў сказах са словамі і спалучэннямі слоў, якія ўдакладняюць ці абмяжоўваюць значэнне іншых слоў у сказе...........................................109
4. ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ ПРЫ СЛОВАХ I КАНСТРУКЦЫЯХ, ГРАМАТЫЧНА HE ЗВЯЗАНЫХ 3 ЧЛЕНАМІ СКАЗА, I ПРЫ ПАЎТАРЭННІ СЛОЎ........112
§ 38. Знакі прыпынку ў сказах з пабочнымі словамі і канструкцыямі........................................112
§ 39. Знакі прыпынку ў сказах з устаўнымі словамі, канструкцыямі і сказамі................................124
§ 40. Знакі прыпынку пры зваротку.......................127
§ 41. Знакі прыпынку ў сказах з параўнальнымі канструкцыямі.... 129
§ 42. Знакі прыпынку пры паўтарэнні слоў у сказе........132
5. ПРАЦЯЖНІК ПАМІЖ ЧЛЕНАМІ СКАЗА........................ 134
§ 43. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам............134
§ 44. Працяжнік у няпоўным сказе і пры пропуску членаў сказа. Лагічны працяжнік. Злучальны працяжнік.................137
6. ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ Ў СКЛАДАНЫМ СКАЗЕ......................140
§ 45. Знакі прыпынку ў складаназлучаным сказе...........140
§ 46. Знакі прыпынку ў складаназалежным сказе...........143
444
Змест
§ 47. Знакі прыпынку ў бяззлучнікавым складаным сказе.......150
§ 48. Знакі прыпынку ў складаных сказах камбінаванай будовы.155
7. ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ ПРЫ ПРОСТАЙ МОВЕ I ЦЫТАТАХ.............157
§ 49. Знакі прыпынку пры простай мове.......................157
§ 50. Знакі прыпынку пры цытатах........................162
Частка трэцяя
ПРАЎКА НА ЛЕКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
§ 51. Дакладнасць словаўжывання.........................166
§ 52. Лексічная спалучальнасць..........................177
§ 53. Дакладнасць слова пры выбары яго з сінанімічнага рада.181
§ 54. Асаблівасці ўжывання мнагазначных слоў і амонімаў.192
§ 55. Асаблівасці ўжывання паронімаў....................193
§ 56. Плеаназмы і таўталогія............................199
§ 57. Канцылярызмы і штампы.............................203
§ 58. Інтэрферэнцыйныя памылкі..........................205
§ 59. Ужыванне фразем...................................214
§ 60. Дарэчнае выкарыстанне вобразных сродкаў...........224
§ 61. Пазбаўленне ад немілагучнасці.....................228
Частка чацвёртая
ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
1. ФОРМЫ I ЎЖЫВАННЕ НАЗОЎНІКАЎ...........................233
§ 62. Асаблівасці катэгорыі роду назоўнікаў.............233
§ 63. Асаблівасці катэгорыі ліку назоўнікаў.............240
§ 64. Асаблівасці катэгорыі адушаўлёнасцінеадушаўлёнасці назоўнікаў............................................243
Змест
445
§ 65. Асаблівасці формаў зборных назоўнікаў кшталту карэнне...........................................245
§ 66. Формы назоўнікаў I скланення ў адзіночным ліку.......247
§ 67. Асаблівасці канчаткаў назоўнікаў мужчынскага роду ў родным склоне адзіночнага ліку..........................250
§ 68. Асаблівасці канчаткаў назоўнікаў II скланення ў месным склоне адзіночнага ліку..........................260
§ 69. Асаблівасці канчаткаў назоўнікаў у родным склоне множнага ліку.............................................265
§ 70. Асаблівасці некаторых формаў назоўнікаў..............269
§ 71. Асаблівасці ўжывання прозвішчаў......................274
2. ФОРМЫ I ЎЖЫВАННЕ ПРЫМЕТНІКАЎ.............................280
§ 72. Ужыванне поўных і кароткіх якасных прыметнікаў. Некаторыя варыянты склонавых канчаткаў....................280
§ 73. Ужыванне прыналежных прыметнікаў.....................282
§ 74. Асаблівасці ступеняў параўнання прыметнікаў..........285
3. ФОРМЫ I ЎЖЫВАННЕ ЛІЧЭБНІКАЎ..............................291
§ 75. Асаблівасці склонавых формаў лічэбнікаў..............291
§ 76. Асаблівасці дробавых лічэбнікаў......................294
§ 77. Спалучэнне колькасных і зборных лічэбнікаў з назоўнікамі.............................................295
4. ФОРМЫ I ЎЖЫВАННЕ ЗАЙМЕННІКАЎ.............................299
§ 78. Ужыванне асабовых займеннікаў........................299
§ 79. Формы і ўжыванне займеннікаў іншых разрадаў..........302
5. ФОРМЫ IЎЖЫВАННЕ ДЗЕЯСЛОВАЎ...............................306