Даведнік па літаратурнай праўцы
Пятро Жаўняровіч
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 448с.
Мінск 2017
Частка шостая. ПРАЎКА НА ТЭХНІЧНЫМ УЗРОЎНІ
429
Нельга ў адным артыкуле (адной кнізе) змешваць розныя формы эксплікацыі.
5. Знакі прыпынку расстаўляюцца ў адпаведнасці з правіламі пунктуацыі, бо формулы з’яўляюцца часткамі сказа.
§ 109. Асаблівасці складання і рэдагавання бібліяграфічнага спіса
Бібліяграфія бывае рэгістравальная (спіс усіх кніг па канкрэтным пытанні), рэкамендацыйная (спіс кніг, з якімі неабходна або карысна азнаёміцца) і прыкніжныя (прыартыкульныя) спісы выкарыстанай літаратуры (указваюцца выданні, на якія спасылаецца аўтар).
Спіс выкарыстанай літаратуры можа мець некалькі рубрык (частак), але ў кожнай з іх павінен захоўвацца алфавітны або храналагічны (бывае рэдка) парадак размяшчэння крыніц. Агульнапрынята, напрыклад, што асобную рубрыку складаюць выданні, створаныя кірыліцкім пісьмом (беларуская, руская, украінская, балгарская, сербская і іншыя мовы), а іншую — кнігі, напісаныя лацініцай (англійская, нямецкая, французская, польская, чэшская і іншыя мовы). Мова бібліяграфічнага апісання, як правіла, адпавядае мове выходных звестак дакумента. У адзіны спіс уключаюцца кнігі і асобныя артыкулы са зборнікаў, з энцыклапедый, часопісаў, газет.
Кожная новая крыніца афармляецца з абзаца, калі іншае не абумоўлена спецыфікай тэксту. Напрыклад, спасылкі на цытаты ў тэксце могуць афармляцца наступным чынам: [3, 15], [3, с. 15], Першая лічба ў квадратных дужках абазначае нумар выдання ў прыартыкульным (прыкніжным) спісе літаратуры. Калі за цытатай наступная па тэксце выкарыстана з той жа крыніцы, запісваецца (Тамсама, с. 15). У выпадку, калі спасылку на цытаты афармляюць як зноску, пры паўтарэнні размешчаных побач звестак запісваецца: Тамсама.— С. 243.
Бібліяграфія афармляецца на падставе Міждзяржаўнага стандарту ДАСТ 7.12003 «Бібліяграфічны запіс. Бібліяграфічнае апісанне. Агульныя патрабаванні і правілы складання» (да стандарту далучылася і Рэспубліка Беларусь). У названы стандарт унесены адпаведныя змяненні, звязаныя з афармленнем выданняў на беларускай мове (уведзены ў дзеянне пастановай Дзяржстандарту Рэспублікі Беларусь ад 30 красавіка 2004 г.).
Названым стандартам уведзена агульнае абазначэнне матэрыялу, для чаго выкарыстоўваюцца наступныя тэрміны: відэазапіс (videorecording), гуказапіс (sound recording), выяўленчы матэрыял (graphic), карты (cartographic material), камплект (kit), кінафільм (motion picture), мікраформа (microform),
430
Частка шостая. ПРАЎКА НА ТЭХНІЧНЫМ УЗРОЎНІ
мультымедыя (multimedia), ноты (music), прадмет (object), рукапіс (manuscript), тэкст (text), шрыфт Брайля (braille), электронны рэсурс (electronic resource). Агульнае абазначэнне матэрыялу, апісанні якога пераважаюць у канкрэтным інфармацыйным масіве, можа быць апупічана (гэта ў асноўным тычыцца слова тэкстў Пры неабходнасці ўключыць у бібліяграфічны спіс крыніцу, якая мае не разгледжаны тут агульны матэрыял, трэба звяртацца да тэксту стандарту.
Звесткі аб кнізе ўключаюць у сябе наступную інфармацыю: аўтар, ініцыялы (калі аўтараў некалькі, запісваецца толькі першы); загаловак крыніцы; назва матэрыялу; звесткі, якія адносяцца да загалоўка; звесткі аб адказнасці; месца выдання, назва выдавецтва, год выдання; колькасць старонак. Пры афармленні артыкула пасля звестак аб адказнасці ўказваецца год выдання, нумар зборніка, часопіса або дата выхаду газеты і старонкі, на якіх змешчаны артыкул. У апісанні артыкула з газеты старонкі ўказваюць у тым выпадку, калі іх колькасць перавышае восем.
У бібліяграфічным спісе забараняецца скарачаць прозвішчы аўтараў, назвы кніг і артыкулаў у любой частцы апісання, агульнае абазначэнне матэрыялу. Месца выдання пішацца цалкам, акрамя некалькіх агульнапрынятых скарачэнняў: М.— Масква, СПб.— СанктПецярбург, Н. Новгород — Ніжні Ноўгарад, Ростов н/Д — РастоўнаДоне). Пасля месца выдання (назвы горада) робіцца прабел і ставіцца двукроп’е: Мінск : або СПб. : Калі кніга паралельна выдавалася ў двух гарадах, іх назвы падаюцца праз кропку з коскай: Мінск; Гомель.
Слова Выдавецтва ў бібліяграфічным спісе не выкарыстоўваецца, а назва выдавецтва не бярэцца ў двукоссе: Мастацкая літаратура, Беларусь, ТэтраСістэмс. Назвы кшталту Дзяржаўнае прадпрыемства «Выдавецтва “Пачатковая школа”», Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Выдавецтва “Адукацыя і выхаванне"» запісваюцца паводле агульных патрабаванняў: Пачатковая школа, Адукацыя і выхаванне (у поўнай назве прысутнічае слова Выдавецтва). Калі выдаўцом кнігі з’яўляецца прадпрыемства, назва якога не супадае са словам Выдавецтва, або прыватная асоба, запісваецца поўная назва: Вытворчакамерцыйная фірма «Капір» (або ВКФ «Капір»)', Выдавец А. Кулікоўскі.
Назвы кніг і артыкулаў не бяруцца ў двукоссе (калі яго няма ў самім загалоўку), напрыклад: Шамякін, I. Вазьму твой боль, але: Свяжынскі, У. М. «Гістарычныя запіскі» Ф. Еўлашоўскага. Пры наяўнасці ў загалоўку дзвюх назваў яны аддзяляюцца кропкай, напрыклад: Куляшоў, А. Вершы. Паэмы.
Звесткі, якія адносяцца да загалоўка, пішуцца пасля двукроп’я з малой літары. Некалькі разнародных падзагалоўкаў, не падзеленых на тытульным лісце знакамі прыпынку, аддзяляюцца двукроп’ем, а аднародныя
Частка шостая. ПРАЎКА НА ТЭХНІЧНЫМ УЗРОЎНІ
431
звесткі — коскай. Перад двукроп’ем наяўнасць прабелу абавязковая, бо ён сігналізуе пра інфармацыю падзагалоўка (калі ў самім загалоўку ёсць двукроп’е, перад ім прабел не робіцца).
✓ Танк, М. Мой каўчэг: вершы: 19891992
Курбека, I. Хітрыялітары: шарады, метаграмы, лагагрыфы, анаграмы
У бібліяграфічным спісе выкарыстоўваюцца адзіночныя (/) і двайныя (//) касыя рыскі (слэшы). Адзіночная касая рыска пачынае звесткі аб адказнасці: аўтар, перакладчык, мастак, складальнік і інш. Пасля разнародных звестак аб адказнасці робіцца прабел і ставіцца кропкай з коскай. Калі аўтараў некалькі, пасля касой рыскі паўтараюцца два і тры, а пры наяўнасці чатырох і больш аўтараў можна пакідаць толькі першага і далучаць у квадратных дужках [і інш.].
✓ Іўчанкаў, В. I. Дыскурс беларускіх СМІ. Арганізацыя публіцыстычнага тэксту/
В. I. Іўчанкаў.
Стывенсан, Р. Востраў скарбаў: раман/Роберт Льюіс Стывенсан ; пер. з англ.
A. М. Асташонка; маст. У. В. Гладкевіч.
Нямецкабеларускарускі слоўнік = Deutschbelorussischrussisches Worterbuch / Л. В. Браноўская [і інш.]; пад агул. рзд. У. I. Марцінеўскага, П. В. Садоўскага.
Двайныя касыя рыскі выкарыстоўваюцца пры афармленні артыкула або закончанай часткі крыніцы інфармацыі.
*/ Скарынкін, У. Мой Петрарка / У. Скарынкін // Роднае слова.— 2005.— № 7.—
С. 102105.
Мальдзіс, А. Чалавек — стварэнне гістарычнае / А. Мальдзіс // 3 гісторыяй на «Вы»: публіцыстычныя артыкулы / уклад. У. Арлова.— Мінск, 1991.— С. 4671.
Пры афармленні бібліяграфічнага спіса выкарыстоўваюцца ўніфікаваныя формы скарачэнняў: і іншыя — і інш. (et alii — et al.); i гэтак далей — i г. д. (et cetera — etc.); гэта значыць — г. зн. (id est — і. е.); без месца — б. м. (sine loco — s. I.); без выдаўца — б. в. (sine nomine — s. п.); паасобная пагінацыя — паас. паг. (pagina varia — pag. var.). Іншыя скарачэнні ўстанаўліваюцца нацыянальнымі стандартамі, напрыклад: пад рэд.— пад рэдакцыяй; перакл.— пераклад (перакладчык); склад.— складальнік; уклад.— укладанне (укладальнік); выд.— выданне, зап.— запіс, прадм.— прадмова, т.— том, кн.— кніга і інш.
Для афармлення выкарыстаных артыкулаў з газет устаноўлены наступныя скарачэнні месяцаў: студз.— студзень, лют. — люты, сак.— сакавік, крас.— красавік, чэрв.— чэрвень, ліп.— ліпень, жн.— жнівень, верас.— верасень, кастр.— кастрычнік, лістап.— лістапад, снеж.— снежань (май не скарачаецца, пры выкарыстанні траўня скарачэнне — трав.).
432
Частка шостая. ПРАЎКА НА ТЭХНІЧНЫМ УЗРОЎНІ
Асноўныя прыклады бібліяграфічнага апісання
1. Адзін, два або тры аўтары
Сысоў, У. М. 3 крыніц спрадвечных / У. М. Сысоў.— Мінск : Вышэйшая школа, 1997. — 415 с.
Якімовіч, А. Залатая дзіда. Рыжык / Аляксей Якімовіч.— Мінск : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2013.— 128 с.
Лыч, Л. Гісторыя культуры Беларусі / Л. Лыч, У. Навіцкі.— 3е выд., дапоўн.— Мінск : Современная школа, 2008.— 512 с.
Грыбкоўскі, В. П. Прафесар электраграфіі і магнетызму : Якуб НаркевічЁдка / В. П. Грыбкоўскі, В. А. Гапоненка, У. М. Кісялёў.— Мінск : Навука і тэхніка, 1988.— 70 с.
Abel, Е. What’s News. The Media in American Society / E. Abel.— San Francisco, 1981.— 240 p.
2. Чатыры аўтары i больш
Сучасная беларуская літаратурная мова : практычныя заняткі / Н. В. Гаўрош [і інш.].— 3е выд., дапрац. і дапоўн.— Мінск : Вышэйшая школа, 1995.—287 с.
3. Калектыўны аўтар
Кніга Беларусі, 15171917 : зводны каталог / Дзярж. бка БССР імя У. I. Леніна, БелСЭ ; склад. Г. Я. Галенчанка [і інш.]. — Мінск : БелСЭ, 1986,—615 с.
4. Шматтомавае выданне
Брыль, Я. Выбраныя творы : у 3 т. / Я. Брыль. — Мінск : Мастацкая літаратура, 19921993.
5. Асобны том у шматтомавым выданні
Караткевіч, У. Збор твораў : у 25 т. — Т. 7 : Каласы пад сярпом тваім : раман / Уладзімір Караткевіч ; падрыхт. тэкстаў і камент. Валянціны Андрэевай ; рэд. тома Алесь Бельскі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2014,—790 с.
6. Зборнік твораў, прац, артыкулаў розных аўтараў
Замежны дэтэктыў : зборнік / пер. з польск., англ., венг.; уклад. Максіма Лужаніна. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1991. — 383 с.
Цвёрды арэшак : апавяданні, абразкі, прыпавесці, фантазіі, навелы / уклад. Алены Масла. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2013. — 286 с. — (Маладзік).
Частка шостая. ПРАЎКА НА ТЭХНІЧНЫМ УЗРОЎНІ
433
7. Асобны закончаны твор, артыкул
7.1 з кнігі
Пэро, Ш. Чырвоны каптурок / Ш. Пэро // Чарадзейныя казкі / перакл. з фр. 3. Коласа.— Мінск : Беларус. гуманіт. адук.культ. цэнтр, 1993. — С. 2328.
Быкаў, В. Сцюжа : аповесць / В. Быкаў // Збор твораў : у 6 т.— Т. 6.— Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. — С. 5127.
7.2 са зборніка
Юрэвіч, А. 3 паэтычнага сінтаксісу Я. Коласа / А. Юрэвіч // Моўныя адзінкі і кантэкст / Э. Д. Блінава [і інш.]. — Мінск : Вышэйшая школа, 1992, —С. 190195.
Auty, R. Jasykove koncepce u Dubrovskego i Jungmanna / R. Auty // Slovanske spisovne jasyky v dobe obrozeni.— Praha, 1974.— S. 122124.
7.3 з энцыклапедыі
Сінчук, 1.1. Залатніковая проба /1.1. Сінчук // Археалогія i нумізматыка Беларусі : энцыклапедыя.— Мінск : БелЭН, 1993. — С. 259260.