Даведнік па літаратурнай праўцы
Пятро Жаўняровіч
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 448с.
Мінск 2017
2. Перастаноўка літар ці складоў, якія стаяць побач: наглійекі [англійскі] прэм ’ер, нарввабанае [нарабаванае].
S 1. Выяўляюцца асобы, якія ўтойваюць даходы бб [ад] падаткаабкладання, шляхам правядзення кантрольных мерапрыемстваў. 2. Але ж гэта не прымахаць [прыхамаць], а неабходнасць, так? 3. Тут дарэчы адзначыць, што ініцыятарамі стварэння журавінавых плантацый былі якраз мужчыны, а іх цудоўныя палавіны даволі скептычна ставіліся да ідэі і даракалі [дакаралі] мужыкоў за марнаванне сілаў і сродкаў. 4. Дарэчы, калі б на тое мая воля, то сімвалам Смаргоні ды іўвогуле ўсяго гэтага краю абрала б выяву кальвінскага збору, прычым выяву менавіта з карціны Валянціна: пад цёмным, трывожным небам, нібы праразаючы цяжкія бруднафіялетавыя храмы [хмары], горда паўстае велічны храм. 5. Але што можа забавіць [завабіць] дзяўчынуў гэты, здавалася б, выключна мужчынскі від спорту?
414
Частка шостая. ПРАЎКА НА ТЭХНІЧНЫМ УЗРОЎНІ
3. Пропуск літар, складоў і знакаў: няевіскі [нясвіжскі], безакенне [беззаконне].
S 1. Пазітыўны псіхалагічны наст[р]ой тут вельмі важны: дзіця павінна мець упэўненасць, што хутка будзе «тонкае і звонкае». 2. 1958 год — выпушчана пе[р]шая газавая пліта. 3. Сума за сцяжку і наклейку на бітум руберойду вы[ль] ецца ў 57 млн рублёў. 4. Дзякуючы ды[яле]кталагічным матэрыялам можна растлумачыць паходжанне многіх геаграфічных назваў Беларусі, прозвішчаўлюдзей. 5. Устудзені 17,8 [%] прадпрьіемстваў спрацавалі са стратамі.
4. Лішнія літары: таккімі [такімі], крыымінальныя [крымінальныя].
f 1. Пасля стрыжкі, зробленай у гэты дзень, валасы стануць та)(нейшымі. 2. Тэмпература паветра ўначы ў чацвер і пятніцу ад мінус 4 да п^люс 2, удзень — ад мінус 1 да плюс 5 градусаў. 3. Беларусь на конкурсе паспяхова прадставіл'№ выхаванцы Полацкай дзіцячай школы мастацтваў.
5. Адсутнасць прабелаў або лішнія прабелы: згэтымі [з гэтымі\, урас сыпную [урассыпную].
^ 1.— А можа, гэта і сапраўды нешта незямное? Карабель прышэльцаў? — саму [сам у] сябе пытаецца Арцём. 2. He прыклад [Напрыклад], у той жа Нарачы шматкватэрныя дамы даглядаў СВК «Нарачанскія зоры» — даволі моцная гаспадарка.
6. Неаднастайнасць напісання імён, найменняў, аднатыпных фактаў.
^ 1. Думаю, гэта самае адчувалі, прыязджаючы ў Зубакі, і М [Мікалай] Рубцоў, і Іван Стаднюк, і многія касманаўты, і супрацоўнікі Цэнтра кіравання палётамі... 2. Так, калі на мінулы год заданне па ўвядзенні ў эксплуатацыю жылых дамоў складала 16,4 тысячы квадратных метраў, то па факце было здадзена 19 тьк. [тысяч]. 3. Каля 2000 фермераў і іх сем'і атрымліваюць з гэтага соку натуральную жфвачку, якая становіцца асновай для канчатковага прадукту. Кошт пачка такой жвачкі складае 1,39 фунта. 4. Дарэчы, камп'ютарызацыя вытворчасці ўмногім садзейнічае таму, што сённяшні наш калектыўу223 чалавекі выконвае такі ж самы аб'ём работ, як і семсот [700] у 1992 годзе.
Няўзгодненасць у працы стылістычнага рэдактара і карэктара, недастатковы кантроль за ўнясеннем правак у электронны варыянт тэксту выклікаюць з’яўленне нявыпраўленых і выпраўленых фрагментаў.
і/ 1. Удзел у конкурсе могуць браць удзел усе, каму ад 14 да 31 года. 2.1 вось тады і вярнулася ў парадак не павестку дня тэма падтрымкі менавіта айчыннай вытворчасці такой спецыялізаванай прадукцыі. 3. Пара,у якую нарадзілася дзіця, закладвае пэўныя асаблівасці яго характару дзіцяці. 4.—Згаданая норма была ўспрынятая насамрэч справе неадназначна, таму да разгляду законапраекта ў другім чытанні прапануецца крыху іншае,— падкрэслівае Таццяна Арцюшына.
5. Страдывары — за $2,4 млн долараў.
Частка шостая. ПРАЎКА НА ТЭХНІЧНЫМ УЗРОЎНІ
415
Візуальныя памылкі не павінны лічыцца недахопам аўтара, яны сведчаць пра тое, што перад друкаваннем тэксту не была праведзена праўкавычытка. Вынік гэтага, напрыклад,— цяжкаўлоўны сэнс надрукаваных у зборніку вершаваных радкоў:
Тглі Бог і праўда ёсць на свеце,
Хай жа зберажэ дзяцей мгіу (А. Лягчылаў).
Толькі наступныя два радкі страфы:
Толькі ўсе мы перад Богам дзеці,
Бо жыццё дарована на міг,—
дапамагаюць узнавіць першапачатковы тэкст: Калі Бог і праўда ёсць на свеце, / Хай жа зберажэ дзяцей маіх.
§ 104. Афармленне заўваг
Заўвагі з’яўляюцца параўнальна кароткімі (у адрозненне ад каментарыяў) дапаўненнямі да асноўнага тэксту ці тлумачэннямі невялікіх яго фрагментаў і маюць характар даведкі. Па месцы размяшчэння заўвагі могуць быць унутрытэкставыя, падрадковыя і затэкставыя, па аўтарскай прыналежнасці — заўвагі аўтара, рэдактара, перакладчыка, спецыяліста.
1. Унутрытэкставыя заўвагі сустракаюцца ў многіх відах выданняў, найбольш часта—у навуковым і публіцыстычным стылях. Месца ўнутры асноўнага тэксту дазваляе, амаль не ўскладняючы чытання, вылучыць, падкрэсліць значнасць або коратка патлумачыць пэўныя факты. Унутрытэкставую заўвагу бяруць у дужкі, пачынаюць з малой літары і суправаджаюць паметай аўтарскай прыналежнасці ў выглядзе вылучаных курсівам і аддзеленых ад тэксту кропкай і працяжнікам ініцыялаў імя і прозвішча таго, каму належыць заўвага (заўвага.— Л. В.), або наймення яго ролі ў выданні (заўвага.— Рэд.ў Памета аўтарскай прыналежнасці можа быць вылучана тоўстым шрыфтам, калі фрагмент тэксту набраны курсівам.
^ Як вядома, «слова, якое мае звыклае значэнне,— напрыклад, адмоўе “не”, — не можа мець бездань адценняў, вырашаць розныя дзейсныя задачы, выражаць р о з н ы сэнс» (разрадка мая.— A К.) (А. Каляда).
/ 1. Да гэтага не ведаў паруску ні слова (цяпер доктар гаворыць фактычна fe акцэнту — А. П.) [без акцэнту.— А. П.)]. 2.— Яны ўдваіх увайшлі ў нашу хату, маўляў, праводзіць акцыю, паводле якой выпадкова выбіраем шэсць кватэр у выпадковым доме раёна ды прэзентуем іхнім гаспадарам чатыры наборы рознага кшталту тавараў,— распавядае Алена Казіміраўна (імёны эмененыя — аўт.) [змененыя. — Аўт.)]. 3. Гэта падобраму падкупіла строгую расійскую камісію, і ў выніку ваша прадпрыемства ў ліку пакуль усяго трох мясакамбінатаў Беларусі бю стану не канец краеавіка. Рэ&) атрымала сертыфікат на ўвоз прадукцыі ў Федэрацыю?
416
Частка шостая. ПРАЎКА НА ТЭХНІЧНЫМ УЗРОЎНІ
2. Расшыфроўку займеннікаў можна праводзіць згодна з п. 1 як унутрытэкставыя заўвагі або змяшчаць у квадратныя дужкі (яны самі па сабе сведчаць пра тлумачэнне займенніка аўтарам і не патрабуюць паметы аўтарскай прыналежнасці), напр.: ён [персанаж]. Аднак часцей за ўсё ўдакладненне лексічнага напаўнення займеннікаў праводзіцца аўтарамі праз выкарыстанне прыдатка (гл. § 78, п. 3).
3. Падрадковыя заўвагі выкарыстоўваюцца ў часопісах, часцей у навуковых, навуковаметадычных, дзіцячых, а таксама ў разнастайных кніжных выданнях. Падрадковая заўвага дае магчымасць на той жа старонцы патлумачыць значэнне слова, у асноўным іншамоўнага, акцэнтаваць увагу на пэўных сэнсавых асаблівасцях выкарыстанага фрагмента тэксту. Заўвага размяшчаецца ўнізе паласы пад асноўным тэкстам у выглядзе спасылкі (лічбы або зорачкі). Спасылка ў тэксце размяшчаецца на верхняй рысе шрыфту: клудж' або клудж*. Пад тэкстам старонкі спасылка паўтараецца, і праз адзін прабел размяшчаецца тэкст заўвагі (звычайна выкарыстоўваецца шрыфт меншага памеру, чым у асноўным тэксце). Калі на паласе больш за тры спасылкі, то выкарыстоўваецца толькі лічбавая нумарацыя: 1,2,3,4. Спасылкі з нумарацыяй зорачкамі дапускаюцца толькі ў тым выпадку, калі маюцца не больш за тры заўвагі на паласе (*, **, ***). У дзіцячых часопісах падрадковая заўвага можа афармляцца ў выглядзе ўрэзкі з нятэкставымі элементамі (малюнкамі, фотаздымкамі).
Коска, кропка з коскай, двукроп’е і кропка ставяцца пасля лічбы або зорачкі, якія з’яўляюцца знакаміпаказальнікамі спасылкі (каб паказаць, што заўвага адносіцца да пэўнага слова ці групы слоў): ...', ...2; ...*: ...**. Пытальнік, клічнік, шматкроп’е і двукоссе ставяцца перад знакам спасылкі (лічбай або зорачкай): ...?' ці ...!2 або ...»*. Пасля знака спасылкі (лічбы ці зорачкі), размешчанага за двукоссем, кропка захоўваецца: ...»'. або ...»**. ✓ Калі мець на ўвазе толькі рэпрэсіраваных беларускіх пісьменнікаў, дык,
напрыклад, Б. Сачанка называе лічбу сто дваццаць восем 3.1 тут асабліва важна... (М. Мушынскі); Урэках судакі, калекі, або балабы *, самы, сіклы ды міроны, падусты, выразубы, язі ды галаўні, ляшчы ды бялёзны **, страдалы ***, гусцёркі, свінні вадзяныя — асятры, сцярлядкі ды шчупакі (У. Караткевіч); Асаблівасцямі сваёй паэтыкі мележаўскае «На рацэ» нагадвае вядомае апавяданне М. Шолахава «Лёс чалавека» (1956) з яго «імкненнем выдзеліць буйна, яскрава гераічнае ўзвычайным, будзённым, асэнсаваць яго як вядучы пачатак у характарах савецкіхлюдзей»1. М. Шолахаў... (У. Гніламёдаў).
4. Затэкставыя заўвагі размяшчаюцца за асноўным тэкстам твора або за асноўнымі тэкстамі ўсіх твораў полівыдання і выкарыстоўваюцца ў навуковых, навуковапапулярных, вытворчых, мастацкіх і іншых выданнях. Такія заўвагі па афармленні збліжаюцца з затэкставымі каментарыямі.
Частка шостая. ПРАЎКА НА ТЭХНІЧНЫМ УЗРОЎНІ
417
§ 105. Афармленне лічбавых даных
Лічба ў тэксце — элемент іншай, не моўнай знакавай сістэмы. Чытач заўсёды звяртае на яе ўвагу, часта яшчэ не прачытаўшы фразу. Лічбавыя даныя могуць быць асноўнай тэмай матэрыялу, пацвярджаць або ілюстраваць пэўную думку.
Форма лічэбніка ў тэксце залежыць ад тэмы тэксту, віду літаратуры і аўтарскага выбару і можа быць слоўнай (пропісам), лічбавай або змешанай.
1. Зборныя лічэбнікі маюць толькі слоўную форму (не маюць адпаведных лічбавых абазначэнняў).
✓ Нечаканых гасцей было чацвёра: трое палякаўу вайсковай форме, а чацвёрты Мікіта Цэлех, узяты за панятога (Я. Колас); 3 правага боку — бліжэй да рампы — адны дзверы,злевага — двое (Я. Купала); Трое вартавалі чалавека, двое таропка, хапаючыся, рылі лапатамі зямлю, капалі яму — магілу (М. Лынькоў); Гэта апавяданне пра дзяўчыну і юнака, у якіх наперадзе такое ж бяскрайняе, як гэтае разводдзе, жыццё, пра каханне гэтых дваіх (А. Сямёнава).
/ 1. Складаныя ўмовы надвор'я і неасцярожнае манеўраванне — паўтарылася сітуацыя 17 лютага, калі на гэтай жа трасе Мінск — Гомельу Бабруйскім раёне загінулі^[двое] дарослыхі^ [двое] дзяцей. 2. Віноўнікам ДТЗ, у выніку якіх загінула X [deoe] і большлюдзей, трэба прызначаць пакаранне да 1215 гадоў пазбаўлення волі.