Даведнік па літаратурнай праўцы
Пятро Жаўняровіч
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 448с.
Мінск 2017
Пры наяўнасці ў складаным сказе дзвюх даданых азначальных частак для іх канструявання выкарыстоўваюцца розныя злучальныя словы (які і што). ^ Улес прыходзілі дактары, настаўнікі, людзі, якія засталіся без хат, і людзі, што пакідалі хаты самахоць ды ішлі біць немца (М. Лужанін); Будзем толькі сведкамі навальніц, якія прашумелі над яго [чалавека] галавой, і вясёлак, што свяціліўяго вочы (У. Караткевіч); Я паглядзеў на яго [мужчыны] чыста паголены твар, на снег, што пачаў раставаць на чорным футры каўняра, на мяккі, з шаўковай стужкаю капялюш у кроплях вады, на чорныя скураныя пальчаткі, якія ён зняў і паклаў побач (У. Сцяпан); Ён [Славік] то ганяе па двары жалезны абруч, які яму прынёс з кузні бацька, то спрабуе злавіць шаўкавістую павуціну, што праплываеўпразрыстым паветры (М. Даніленка); Аднародна пашыранаялінія — гэта такая лінія, у інтэнсіўнасць якой на любой частаце ўносяць уклад усе часцінкі, што насяляюць дадзеныўзровень (I. Сташкевіч).
Стылістычным недахопам складанага сказа будзе выкарыстанне дзвюх даданых частак са злучальнымі словамі які. Падобныя сказы можна адрэдагаваць, выкарыстаўшы паралельную сінтаксічную канструкцыю (што бывае даволі рэдка) або замяніўшы адно злучальнае слова які на злучальнае слова што. У сказе: Сталы, якія знаходзяцца на складзе гатовай прадукцыі, неабходна паўторна перагледзець рабочымі, якія праводзілі іх зборку на завяршальным этапе — нельга замяніць якія на што ў другім выпадку, бо слова суадносіцца зрабочымі; праўка: Сталы, што знаходзяцца... Параўн.: 3 берагаракі цікавалі хлопчыкі за востравам, згледзелі чаплю, што прамільгнула паміж дрэў, перадражнілі сароку, якая лескатала ў гушчары. Пры немагчымасці такой замены сказ можна перабудаваць, удакладніць або падзяліць на два. Напрыклад, у сказе: Пажарная служба, у структурах якой цяпер працуе прыкладна 20 тысяч чалавек, можа недалічыцца многіх высакакласных спецыялістаў, якія будуць вымушаны шукаць сабе новае месца працы — першае злучальнае слова не падлягае замене, а другое суадносіцца са спецыялістамі. Магчымы варыянт праўкі: Пажарная служба, у структурах якой цяпер працуе прыкладна 20 тысяч чалавек, можа недалічыцца многіх высакакласных спецыялістаў, і людзі <або яны) будуць вымушаны шукаць сабе новае месца працы.
S 1. Беларускім цымбалам прысвечаны цэлы канцэрт «Віртуозы цымбал», у якім выступяць [най]лепшыя беларускія выканаўцы, еяредякі* [у тым ліку] Ларыса Рыдлеўская, ГалінаЛазовік, АляксандраДзенісеня, Вераніка Прадзед і іншыя. 2. Так здарылася з адным еамяльчанінам, яні; [гамяльчанінам: ён,] падмацаваўшыся
Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
403
спіртным, вырваў з каранямі з газона тую і ўручыў яе даме сэрца, якая прыняла гэты незвычайны і экзатычны падарунакзхваляваннем і радасцю. 3. Усапраўдны сексскандал трапіў зорны футбаліст Дэвід Бэкхэм, яхі, [Бэкхэм: ён,] сам таго не ведаючы, стаў тварам рэкламнай кампаніі таблетак, якія павышаюць мужчынскую патэнцыю. 4. У аповесці дзейнічаюць зомбі, якія прачынаюцца ад званка спецыяльнага тэлефона, я^ да теее Ж; руйнуе чалаоечы мезе [тэлефона (ён, да таго ж, руйнуе чалавечы мозг)]. 5. Сярод етоса лістоў, якія ляжалі на рабочым стале, [На рабочым стале сярод стоса лістоў] Аляксей знайшоў той, якога тыдзень чакаў.
Паўтор слова што не заўсёды вымагае правядзення праўкі сказа, бо яно можа быць і злучнікам, і адносным займеннікам. Пры паўторы злучальнага слова што, г. зн. займенніка, праўка праводзіцца аналагічна, як і пры паўторы злучальнага слова які. Калі ў сказе адначасова выкарыстаны і злучнік, і злучальнае слова што, то праўка не праводзіцца, напр.: Чыста, светла. Але так незвычайна, так не падобна на тое ўяўленне, што склалася ў Аленкі даўно, з расказаў маці, што яна, надзяваючы халат, здзіўлена пазірала навокал (А. Савіцкі).
S 1. Дзяўчынка гадоў сямі, ште [якая] сядзела і задумлена пазірала на фантан, правяла дзяцей позіркам і зноў загледзелася на белапенныя слупы вады, што ўзляталі ўверх — і, рассыпаючыся, падалі зноў. 2. Вецер, што шамацеў голлем, скрадваў шоргат нажа, і вартавыя, што [якія] праходжваліся па княскім двары, нічога падазронага незаўважылі.
Сказы з паўторанымі ў адной даданай частцы складаназалежнага сказа злучальнымі словамі, у тым ліку які (пераважна ў розных склонавых формах), не патрабуюць праўкі.
< Катар выходзіўу адкрытае мора, і адразу адчувалася хваляванне, тое звычайнае хваляванне, якое завуць «мёртвы зыб» і якое заўсёды бывае ў адкрытым моры нават пры самым ціхім надвор'і (Я. Маўр): Чымсьці бабінавіцкі дзядзька Іван нагадвае разважлівага Макара Перагуда, які жыве пад Масквой і да якога нядаўна ездзілі Васіль з бацькам (I. Навуменка); На падаконнікуляжала лязо — адно з тых, якімі чалавек галіўся і якое забыўся выкінуць (А. Кудравец); I зразумець гэта можа толькі жанчына, якой хочацца падабацца і якая нейкім няўлоўным пачуццём адчувае, што гэта магчыма (Р. Баравікова); Але калі я цяпер успамінаю той хлеб, якіналежала з'есці братуіякіз'еўя, і той вечар, калі братлёг праз мянеспаць галодны, мне робіцца не па сабе (Б. Сачанка); Лявон сеў налавачку, ля шырокага тратуара, з таго боку вуліцы, дзеліпы сядзелі густа і дзе малахто хадзіў (М. Гарэцкі). Патрабуюць праўкі сказы, у якіх адна даданая частка сканструявана з адначасовым выкарыстаннем злучальных слоў які і ійто.
S 1. Шэраг асобаў, што [якія] стаяць на ўліку ў наркалагічнай установеў і якія на працягу года тройчы прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці, накіроўваюццаўадзіную пакуль на тэрыторыі вобласцілячэбнапрацоўнуюўстанову. 2. X [Ha] Беларусі, у прыватнасці, назіраецца спад у гандлі нафтапрадуктамі,
404
Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
ште [які\ выкліканы падзеннем цэнаў на іхуразы на сусветных рынках\ і на які, падкрэслю, мы паўплываць не можам (замена прыназоўніка У —> На выклікана наяўнасцю чатырох у ў сказе).
4. У даданых частках у якасці злучальнага слова могуць ужывацца прыслоўі дзе, куды, адкуль і спалучэнне адноснага займенніка з прыназоўнікам. У мастацкім стылі дарэчнасць ужывання гэтых прыслоўяў рэдактар вызначае праз задуму і стылёвую манеру аўтара.
✓ Марыся стаіць на ўзгорку пад старым дубам, пазірае за возера за дубовы лясок, на тыя вербы, дзе знікае дарога (Я. Колас); У меставай браме, дзе люд плыве ракой і варта моцная дзеньноч пільнуе, схіліўся я й падняў чырвонец паўнаважны зпад ног людскіх — якога перш не бачылі ранейшыя хадзьбіты (В. Ластоўскі); Улетку 1777 года галоўная небяспека для Злучаных Штатаў навісла з поўначы, дзе ангельцы, дзейнічаючы з Канады і НьюЁрка, рыхтаваліся разграміць паўстанцаў (Я. Юхо, У. Емяльянчык); Машыны і грузавікі з салдатамі рушылі далей. Яны пакінулі за сабой Вялікае скрыжаванне, з'ехаўшы на шлях кірункам туды, куды раней пайшоў быў Сымон Ракуцька, калі следам за ім гналася вайна (К. Чорны); Калі маму з Лукашом паклікалі ў кабінет, дзе ўсё вакол зіхацела ад чысціні і святла, хлопчык ажно зажмурыўся (У. Юрэвіч).
У навуковым і афіцыйным стылях прыслоўі выкарыстоўваюцца толькі з назоўнікамі, якія называюць месца і час: урочышча, дземы прапануем пачаць будаўніцтвсг, момант, калі адбываецца выбух; параўн.: Праўда, умузычньш напевеможна заўважыць невялікую трансфармацыю акцэнтаўу тыхмесцах, дзе знаходзяцца сінтагматычныя націскі песеннагарытмарада (I. Ралько). У іншых выпадках патрабуецца замена прыслоўя на адносны займеннік з прыназоўнікам: На жаль, папка, дзе [уякой] можна было знайсці справаздачу за 2014 год, знікла. У публіцыстычным стылі дзе, куды, адкуль пераважна выкарыстоўваюцца ў сказах, набліжаных да афіцыйнага выказвання, таму замену рабіць пажадана.
/ 1. У райвыканкам паступіла 21 заява, дзе [у якіх] грамадзяне патрабавалі навесці парадак з улікам і колькасцю жывёл у Нацыянальным парку «Браслаўскія азёры». 2. На мінулым тыдніў Баранавічах прайшоў абласны семінарнарада, дзе [у працы якога] прынялі ўдзел кіраўнікі сельскіх і пасялковых Саветаў, старшыні райвыканкамаў і райсаветаў, адказныя работнікі розных службаў вобласці і кіраўніцтва Брэсцкага аблвыканкама.
5. У складаных сказах указальнае слова перад даданай часткай абавязкова выкарыстоўваецца тады, калі апорнае слова выражана дзеясловам, які не ўжываецца без дапаўнення: Трэба накіравацьувагу [на тое], каб школа была адрамантавана да 1 жніўня', Недахопы заключаюцца [ў тым\, што прыбор не дае такой высокай дакладнасці вымярэнняў.
6. У афіцыйным і навуковым стылях парадак слоў у суадносных аднародных частках пажадана захоўваць або прамым, або адваротным (калі
Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
405
такое прымальна). Таму няўдалым можна лічыць сказ: Неабходна адзначыць, што мы поўнасцю падрыхтаваліся да правядзення свята: заасфальтавана галоўная плошча аграгарадка, заменены платы на вуліцы Калгаснай, асвятленне адрамантавана або ўстаноўлена новае, высаджана шмат кветак. У трэцяй аднароднай частцы трэба таксама выкарыстаць адваротны парадак слоў (адрамантавана або ўстаноўлена новае асвятленне).
7. У складаным сказе нельга дапускаць зрушэнне канструкцыі (няправільнае месца даданай часткі, уключэнне складу галоўнай часткі ў даданую і інш.): Наступнае, на чым спыніўся прамоўца, гэта аб сваёй паездцы ў Лёзна [Далей прамоўца спыніўся на выніках сваёй паездкі ў Лёзна].
S 1. Першыя, што прыходзяць на памяць прозвішчы — Сафановіч, Троцкі, Федзюкоў, Байдук, Чырук, Слядкоў, Цямчык,— і гэта далёка не поўны пералік нашых найлепшых спартсменаў [Першыя прозвішчы, што прыходзяць на памяць,— Сафановіч, Троцкі, Федзюкоў, Байдук, Чырук, Слядкоў, Цямчык. I гэта далёка не поўны пералік нашых найлепшых спартсменаў]. 2. Наконт здольнасці звону вылечваць ад хвароб і забіваць мікробы Багдан Уладзіміравіч лічыць, што гэта не міфы [Багдан Уладзіміравіч лічыць, што здольнасць звону вылечваць ад хвароб і забіваць мікробы — гэта не міфы]. 3. А ўвогуле, што такое дабро? Гэта Х[К]алі выконваеш кожную просьбу чалавека — ты добры? 4. Самы шчаслівы перыяд жыцця маладога твты, гзте кані [таты той, калі] дзіця ўжо нарадзілася, алеяшчэ не выпісалася з мамай з радзільнага дома. 5. —Акрамя таго, Міністэрства аховы здароўя ідзе па шляху стварэння агульнаўрачэбнай практыкі ў сельскай мясцовасці,—заявіла Людміла Жылевіч.—Гэтаквлі [Тады] ўрачуніверсал можа аказаць вялікі аб'ём разавай дапамогі, уключаючы педыятрычную і хірургічную.