• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даведнік па літаратурнай праўцы  Пятро Жаўняровіч

    Даведнік па літаратурнай праўцы

    Пятро Жаўняровіч

    Выдавец: Адукацыя і выхаванне
    Памер: 448с.
    Мінск 2017
    182.07 МБ
    ^ I нельга было не смяяцца, пазіраючы на пышную Нупрэеву постаць (Я. Колас); Улічваючы вялікую ролю гандлю для Полаччыны, якая ляжала на скрыжаванні вялікіх шляхоў, можна думаць, што Усяслаў шмат увагі надаваў пытанням рэгулявання гандлю і асабліва спагнання пошлін (М. Ермаловіч); Адпаведна выбіраючы пункт хк, інтэгральную суму можна зрабіць колькі заўгодна вялікай, а такая інтэгральная сума не мае канечнагаліміту (А. Брычыкава, А. Гусак); ...Калі «п'яныя дрэвы», трапіўшы ў палескія нетры, лёгка ўбачыць, дык пра папарацькветку гэтага не скажаш (А. Марціновіч).
    / 1. Гродзенскаму абласному ўпраўленню [Гродзенскае абласное ўпраўленне], захоўваючы прыярытэтным кірункам у сваёй дзейнасці працу з насельніцтвам, удалося [здолела] за апошнія гады не толькі зберагчы, але і прыкметна ўмацаваць давер кліентаў і радавых укладчыкаў. 2. Глсдзячы [Калі глядзіш], як туляцца да новай мамы дзеці, як ім патрэбна яе ласка і любоў, якмама абдымае сваіх дзетак, якз іміразмаўляе, становіцца зразумела: так яно і будзе. 3. Бачячы [Калі бачыш], як ладзіцца праца ў гаспадыні, верыцца, што і сапраўды самая салодкая праца — менавіта ў пчаляроў. 4. Праелядаючы тэлесюжэты і фотарэпартажы, [Падчас прагляду тэлесюжэтаў і фотарэпартажаў] думалася: вось каб так і заўсёды, і да ўсіх.
    Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    399
    He ўжываюцца дзеепрыслоўныя звароты пры выказніках, выражаных дзеясловамі і дзеепрыметнікамі залежнага стану. Нельга пакінуць без праўкі такі сказ: Павысіўшы прадукцыйнасць працы, рабочызб вык&нлаўея [рабочыя пачалі выконваць] план.
    / 1. Азнасміўшыся з дзейнасцю вальера, [Пасля азнаямлення з працай вальера] і было вырашана пайсці ў «Прыпяцкім» па аўстрыйскім прынцыпе: сафары, начное сафары, фотасафары. 2. Улічваючы [Зулікам таго], што рэгістрацыйныя карткі новага ўзору яшчэ не аддрукаваны, прынята рашэнне аб сапраўднасці раней выдадзеных на паляўнічыхсабак дакументаўда 2009года. 3. Улічваючы бзфірьт [3 улікам дэфіцыту] часу — да вылетуў Гавану заставалася каля трох гадзінў — намі былі прыняты экстранныя меры па тэрміновых перамовах з мясцовымі вартавымі правапарадку і вызначэннем таксы за вызваленне.
    Некаторыя дзеепрыслоўныя звароты сталі фраземамі і могуць ужывацца ў любым сказе як пабочныя выразы: інакш кажучы, уласна кажучы, шчыра кажучы, мяркуючы паўсім, пачынаючы з таго і інш.
    <7 — Я, шчыра кажучы, не цікавіўся гэтымі весткамі... (I. Мележ); Улевым нефе Маці Божая на іконе, мяркуючы па ўсім, пэндзля Ромера, плыла між аблокаў, узняўшы вочы ад грэшнай зямлі, ад усяго, што нарабілі на ёй людзі, і ад надмагільнага помніка князя Альшанскага (У. Караткевіч); Інакш кажучы, вектары (8.1) называюцьлінейна залежнымі, калі існуе іх нетрывіяльная лінейная камбінацыя, роўная нульвектару, і лінейна незалежнымі, калі толькі іх трывіяльная лінейная камбінацыя ёсць нульвектар (А. Брычыкава, А. Гусак); Памёр пад наркозам. Інакш кажучы, заснуў і не прачнуўся (А. Федарэнка).
    3.	Канструкцыі з аддзеяслоўнымі назоўнікамі. Канструкцыі з аддзеяслоўнымі назоўнікамі бываюць сэнсава сінанімічныя розным даданым сказам, што дае магчымасць выбару ў адпаведнасці з характарам тэксту і мэтай выказвання: Для паляпшэння працы гурткоў трэба прыняць тэрміновыя меры іДля таго каб палепшыць працу гурткоў, трэба прыняць тэрміновыя меры.
    У адных выпадках выкарыстанне аддзеяслоўных назоўнікаў з’яўляецца абавязковай умовай захавання стандарту, напрыклад, афіцыйнага стылю, у іншых выпадках яны могуць замяняцца паралельнымі сінтаксічнымі канструкцыямі. Напрыклад, у сказе Неабходна клапаціцца аб пашырэнні асартыменту прадукцыі нельга зразумець, што патрабуецца — пашырыць ці пашыраць асартымент.
    У якасці паралельных сінтаксічных канструкцый часцей за ўсё выкарыстоўваюцца канструкцыі з асабовымі дзеясловамі. Сказ: У мэтах паляпійэння вучэбнавыхаваўчага працэсу і стварэння неабходнай матэрыяльнатэхнічнай базы патрабуецца павелічэнне асігнавання сродкаў — можна выправіць наступным чынам: Для таго каб палепшыць вучэбнавыхаваўчы працэс і стварыць неабходную матэрыяльнатэхнічную базу, трэба павялічыць асігнаванне сродкаў. Могуць выкарыстоўвацца і інфінітывы: Нам трэба часцей
    400
    Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    праводзіць наведванне вытворчых фірмаў і кантраляванне выканання правілаў тэхнікі бяспекі\ праўка: Нам трэба часцей наведваць вытворчыя фірмы і кантраляваць, як выконваюцца правілы тэхнікі бяспекі.
    S 1. Сваіх канкурэнтных перавагаў банк дасягае шляхам вываду на рынак новых прадуктаў, пашырзння сеткі абслугоўвання кліентаў, павелічзння парка тэрмінальнага абсталявання для абслугоўвання ўладальнікаў пластыкавых картак, правядзення мадэрнізацыі банкаўскіх офісаў, удасканалення тэхналогій абслугоўвання кліентаў [магчымы варыянт праўкі: Сваіх канкурэнтных перавагаў банкдасягае дзякуючы таму, што выводзіць на рынакновыя прадукты, пашырае сетку абслугоўвання кліентаў, павялічвае парк тэрмінальнага абсталявання для абслугоўвання ўладальнікаў пластыкавых картак, праводзіць мадэрнізацыю банкаўскіх офісаў, удасканальвае тэхналогіі абслугоўвання кліентаў]. 2. Такая мера накіравана на павышэнне ўзроўню матэрыяльнай падтрымкі сем'яўу сувязі з нараджэннем дзяцей, стымуляванне нараджальнасці, захаванне тых станоўчых тэндэнцый, якія склаліся ў апошнія гады [магчымы варыянт праўкі: Такая мера выклікана імкненнем павысіць узровень матэрыяльнай падтрымкі сем'яўу сувязі з нараджэннем дзяцей, стымуляваць нараджальнасць, захаваць тыя станоўчыя тэндэнцыі, якія склаліся ў апошнія гады].
    § 101.	Некаторыя асаблівасці складаных сказаў
    У пісьмовых стылях мовы часцей ужываюцца складаназлучаныя і складаназалежныя сказы, якія даюць магчымасць пры дапамозе злучнікаў і злучальных слоў выявіць і ўдакладніць адносіны паміж часткамі складанага цэлага.
    У сказах з азначальнымі адносінамі ў якасці злучальнага слова выкарыстоўваюцца адносныя займеннікі які (якая, якое, якія), што і каторы.
    1.	Даданыя часткі са злучальным словам каторы лічацца ўстарэлымі або гутарковымі і сустракаюцца пераважна ў тэкстах, створаных у XIX — першай палове XX ст.
    ✓ Ёсць яшчэ народы, у каторых і зроду, бадай, ці была свая бацькаўшчына, як, напрымер, цыганы, але мову сваю мелі, маюць, і згіне яна ў іх толькі тады, як звяліся бы яны самі на свеце, а зводзіцца ж толькі завод якойнебудзь скаціны (Я. Купала); Ціж не сціснецца ад сораму сэрца таго чалавека, каторы, шукаючы скарынкіхлеба, прыйдзез песняй для іх? (М. Багдановіч); Гісторыя — гэта фундамент, на каторым будуецца жыццё народу (Власт); Святой сваёй павіннасцюлічу апісаць палажэнне сялян, каторае ў першым раздзеле зачапіў нават неспадзявана для сябе (А. Абуховіч); Ён [паэт] шукаўнезвычайнай красы, адкаторай дужэюць калекі, ад каторай палі ілясы б'юць паклоны да ног чалавеку (П. Глебка).
    Сёння каторы можа сустракацца, напрыклад, у тэкстах каталіцкага рэлігійнага дыскурсу: Крыж і Уваскрасенне — гэта найвышэйшае праяўленне Божай міласэрнасці, доказаў каторай у апошнія часы мы атрымалі вельмі многа.
    Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    401
    2.	Злучальнае слова што выкарыстоўваецца пераважна ў тэкстах мастацкага, публіцыстычнага, часам навуковага стыляў; пры правільнай граматычнай сувязі са словам, да якога адносіцца, яго ўжыванне не павінна выклікаць рэдактарскіх пярэчанняў.
    */ На пленуме райкама было некалькі новых незнаёмых таварышаў, што прыехалі з цэнтра дапамагаць мясцовым працаўнікам перабудоўваць вёску (М. Зарэцкі); Развітаўся вецер сам з сабою і з разгону кінуўся ў касцёр, што застаўсяўлузе пасля бою (К. Кірэенка); Разам з тым пэўнае месца сярод заонімаўзаймаюць лексічныя сродкі іншамоўнага паходжання, што ўліліся ў старабеларускі слоўнік на працягу XIVXVIII стст. (А. Булыка);Лёгківетрык, што цераз акнозалятаўсюды, упакой, прыемнай прахалодай абдзімаў Аляксандраў твар (В. Чаропка);Яладняў галаву іўбачыў чалавека, штоўвайшоў і спыніўсяля дзвярэй (У. Сцяпан).
    Некаторыя навукоўцы адзначаюць: злучальнае слова што, аднесенае да асабовага назоўніка (як у двух сказахілюстрацыях), надае сказу размоўную афарбоўку, і гэта не перашкаджае яго выкарыстанню ў мастацкім і публіцыстычным стылях. Аднак пры наяўнасці ў складаным сказе тэксту, напрыклад, афіцыйнага стылю нават адной даданай азначальнай часткі слова што пажадана замяніць на які: Дагавор складзены ў трох экзэмплярах, што [якія] маюць аднолькавую юрыдычную сілу, па адным экзэмпляры кожнаму з бакоў і крэдытору. Параўн. таксама сказ: У Віцебску па дапамогу ў міліцыю звярнулася 18гадовая дзяўчына, якая паскардзілася на цыганку, што, прадказваючы лёс, завалодала яе 100 тысячамі беларускіх рублёў. Злучальнае слова што суадносіцца з асабовым назоўнікам цыганку, таму лепш перабудаваць сказ, напр.: У Віцебску па дапамогу ў міліцыю звярнулася 18гадовая дзяўчына са скаргай на цыганку, якая, прадказваючы лёс, завалодала яе 100 тысячамі беларускіх рублёў.
    3.	Даданыя часткі са злучальным словам які найбольш пашыраныя ў тэкстах усіх кніжных стыляў.
    ✓ Для яго, дызайнера, якіўмеўарганізаваць выдатны інтэр'ер, заставалася адной з таямніц жаночага характару такоеўменне (I. Шамякін); / колькі іх, замучаных, забрала драпежная нямецкая зямля, якуюўпрэжаныяўярмо аралі, якаяўзгоркамі курганаў парасла! (М. Танк); Паэту вальней дыхаць сярод простыхлюдзей, якія не маюць да яго асаблівых прэтэнзій, лічаць яго проста знаёмым чалавекам, а не якімсьці фокуснікампаэтам (У. Калеснік); Лочмель спалучыў класавую барацьбу працоўных мас Беларусі з нацыянальнарэлігійнай барацьбой, пра якую пісалі манархісты М. Каяловіч, П. Бранцаўі іншыя (А. Грыцкевіч).
    Пры няправільнай граматычнай сувязі адноснага займенніка (злучальнага слова) які рэдактару даводзіцца праводзіць карэкціроўку выказвання, бо ў адваротным выпадку можа ўзнікаць розначытанне.
    f 1. Нападаючы нацыянальнай зборнай Беларусі па хаке^[і] і клуба АХЛ «Гамільтан Бульдогс» Міхаіл Грабоўскі выбыў з гульні прыкладна на два тыдні зза траўмы
    402
    Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    рукі, якую атрымаў, калі паслізнуўся ў раздзявальні, параніўшы яе аб лязо канька [траўмы, якую атрымаў, параніўшы руку аблязо канька, калі паслізнуўся ў раздзявальні}. 2. Уначы я прысніў наш дворык, бэз у палісадніку, Марусю ў чырвонай сукенцы, якая вешала бялізну [Марусю, якаяўчырвонай сукенцы вешала бялізну]. 3. А вось адзін з выпадкаў каля зубрынага гадавальніка, якіледзь не прывёў да бяды [А вось адзін з выпадкаў, які каля зубрынага гадавальніка ледзь не прывёў да бяды].