• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даведнік па літаратурнай праўцы  Пятро Жаўняровіч

    Даведнік па літаратурнай праўцы

    Пятро Жаўняровіч

    Выдавец: Адукацыя і выхаванне
    Памер: 448с.
    Мінск 2017
    182.07 МБ
    Член сказа, выражаны назоўнікам, якому папярэднічаюць два (зрэдку тры) азначэнні з характарыстыкай разнавіднасцяў прадметаў, з’яў, працэсаў, можа мець форму адзіночнага ці множнага ліку, як і выказнік, калі гэта канструкцыя ўваходзіць у склад дзейніка.
    1.	Адзіночны лік назоўніка выкарыстоўваецца ў наступных выпадках:
    •	калі назоўнік не ўжываецца ў форме множнага ліку: навуковы і тэхнічны прагрэс, спартыўная імастацкая гімнастыка, палітычнае, эканамічнае і культурнае супрацоўніцтва, пачатковая і сярэдняя адукацыя, кансерватыўны і ліберальны друк. Выказнік пры падобным дзейніку мае форму адзіночнага ліку, калі паказваецца агульнасць пералічаных прадметаў, з’яў, працэсаў, і форму множнага ліку, калі падкрэсліваецца іх самастойны характар: Атамная і вадародная зброя не павінна станавіцца...', Абласная іраённая прэса немогуць спаборнічаць...',
    ^ Вось цяпер у нас два лагеры — сацыялістычны і капіталістычны, у кожнага атамная і вадародная зброя... (Б. Сачанка); У праграме спаборніцтваў — спартыўная і мастацкая гімнастыка, аэробіка, плаванне ілёгкая атлетыка; Папершае, абанент атрымлівае якасць «тэлевізійнай карцінкі», адсутнасць тыпавых недахопаў аналагавага і кабельнага тэлебачання: скажэнняў, памехаў, «цянучак», зашумленасці малюнка, паўтораў на экране; Эканамічнае і палітычнае супрацоўніцтва з Кітаем разглядаецца беларускім кіраўніцтвам як аптымальная альтэрнатыва Расіі і EC; Пачатковая, сярэдняя спецыяльная і вышзйшая спецыяльная адукацыя як часткі гэтай сістэмы паспяхова функцыянуюць, трывала ўзаемазвязаны, забяспечваюць роўны доступ атрымання мастацкай адукацыі.
    392
    Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    •	калі назоўнік у множным ліку мае іншае, чым у адзіночным, значэнне: гаспадарчы і культурны падём (параўн.: крутыя спускі і падемы); чыгуначны і водны транспарт (параўн.: транспарты з гуманітарнай дапамогайў, дзяржаўная і недзяржаўная гандлёвая сетка (параўн.: рыбалоўныя сеткі); моладзевы і студэнцкі рух (параўн.: павольныя рухІ) і інш. Выказнік пры падобным дзейніку дапасуецца паводле сэнсу і ставіцца ў множным ліку: Гаспадарчы і культурны падём садзейнічалі...; Чыгуначны і водны транспарт развіваюцца...',
    ✓ Раздзяленне раённага вузла сувязі на паштовую і электрычную сувязь адбылося ў 1996 годзе; Аднаўленне воднатранспартнага злучэння «Днепр — Вісла — Одэр» дасць магчымасць знізіць нагрузку на чыгуначны і аўтамабільны транспарт, скараціць выдаткі на гэтыя перавозкі, а таксама зменшыць шкоднае ўздзеянне транспарту на навакольнае асяроддзе; Каля 500 актывістаў дзіцячага і маладзёжнага руху вобласці аб'яднаў фэст; Чыгуначны і рачны транспарт амаль не дзейнічалі.
    S Уяго [з'езда] працы возьмуцьудзел большза тысячу дэлегатаў з усёй Беларусі, кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, прадстаўнікі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, грамадскіх аб'яднанняў, ветэраны дзіцячага і маладзёжнага рухрўіу], замежныя госці.
    Падлікі сведчаць, што ў тэкстах канструкцыі са словам царква ў значэнні ‘канфесія’ раўнапраўна функцыянуюць у дзвюх формах: праваслаўная і каталіцкая царква і праваслаўная і каталіцкая цэрквы. Аднак перавага павінна аддавацца форме з адзіночным лікам (існуе множны лік назоўніка царква ў значэнні ‘храм’: многія цэрквы быліразбураныў
    ✓ Гэта зменіць той баланс, які цяпер існуе паміж праваслаўнай і каталіцкай царквой; Але там не было супрацьстаяння праваслаўнай і каталіцкай царквы, таму нацыяналізм у Чэхіі этнаканфесійна аформіўся як гусіцкі рух; Дзяржава і надалей будзе падтрымліваць дыялог каталіцкай і праваслаўнай цэркваў; Праявы рэлігійнага экстрэмізму мелі месца ў праваслаўнай і каталіцкай цэрквах, але больш за ўсё яны знайшлі распаўсюджванне сярод членаў сектанцкіх абшчын. • калі паміж азначэннямі стаяць супраціўныя, раздзяляльныя ці супастаўляльныя злучнікі: не расійская, а беларуская біятланістксг, беларуская ці руская мова; то шырокая, то вузкая дарога; як у мінулым, так і ў цяперашнім годзе', калі не ў блізкай, то ў болый аддаленай перспектыве',
    V Ці абавязкова наяўнасць павышэння кваліфікацыі пры праходжанні атэстацыі на другую ці першую кваліфікацыйную катзгорыю?; Можна меркаваць, што ў прыватных уладаннях рымскакаталіцкай і ўніяцкай шляхты, а таксама ў дзяржаўных уладаннях, дзеўраднікамі былі каталікі, уніяцтва распаўсюджвалася ў большай або меншай ступені прымусова; Найцяжэйшым, нават невыносным для людзей стаўся не зканамічны, сацыяльны ці палітычны, а менавіта псіхалагічны крызіс.
    Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    393
    •	калі пералічаныя разнавіднасці прадметаў ці з’яў унутрана знітаваны, пераважна ў тэрміналагічных спалучэннях: у правай і левай руцэ (у правым і левым баку і пад.); опернае і балетнае мастацтва; прамысловы і аграрны крызіс; дзеці сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту; праграмы для базавай і сярэдняй школы; у стараславянскай і старабеларускай мове', дзеясловы закончанага і незакончанага трывання (незалежнага і залежнага стану, цяперашняга і будучага часу, абвеснага і загаднага ладу, першага і другога спражэння і да т. п.); назоўнікі мужчынскага, жаночага і ніякага роду (першага і другога скланення, адзіночнага і множнага ліку); займеннікі першай і другой асобы; галаўны і спінны мозг. Выказнік у гэтых выпадках ставіцца ў форме множнага ліку: Правы і левы бок палаца ў той час выглядалі...', Прошлы і будучы час дзеяслова ўказваюць...;
    ^ У кароткай і зручнай для карыстання форме прадстаўлены фактычны матэрыял па вузлавых праблемах сацыяльнаэканамічнага, грамадскапалітычнага і культурнага развіцця суверэннай Рэспублікі Беларусь; Вялікі палец правай і левай рукі разам з астатнімі ўтвараюць кола; Стыль мадэрн меўуплыў і на беларускае выяўленчае, манументальнадэкаратыўнае, дзкаратыўнаўжытковае мастацтва канца XIX—пачатку XX cm.; Удзельнікамі могуць быць навучэнцы сярэдняга і старзйшага школьнага ўзросту пад кіраўніцтвам выкладчыкаў; Галаўны і спінны мозг утвараюць цэнтральную нервовую сістэму, а нервы і іх разгалінаванні — перыферычную.
    / 1. Скануюцца ўсе пальцы на левай і правай рухех[цэ] (кладзеш іх на спецыяльны прыбор, чымсьці падобны да камп'ютарнай мышкі), на манітор выводзяцца павялічаныя выявы адбіткаў, і кансультант суадносіць іхз тыпаміўзораў, што ёсць у базе (дугі, петлі і завіткі). 2. Фінансавы і эканамічны крызіс прывўў[ялі] да скарачэння ў два разы росту заработнай платы ў 2008 і 2009 гг., гаворыцца ў новым дакладзе даследчага цэнтра Міжнароднай арганізацыі працы (МАП).
    •	у большасці выпадкаў, калі азначэнні выражаны парадкавымі лічэбнікамі ці займеннікавымі прыметнікамі: кроў першай і другой групы; працаўнікі першай і другой зменьг, настаўнікі другой і першай кваліфікацыйнай катэгорыі; куля прайшла паміж пятым і шостым рабром; падабенства паміж маім і тваім характарам; у тым ды іншым выпадку; у той і другой каманды. Выказнік у гэтых выпадках ставіцца ў множным ліку: Першы і другі фестываль запомніліся...; Мая і твая матуля непакояцца...;
    ^ Такі адпачынак для хлопцаў у першую і другую змену быў абсалютна бясплатным; Яна [загадчыца] паведаміла журналістам, што на Мінскай абласной станцыі пералівання крыві, якая месціцца ў Маладзечне, меншаюць запасы крыві — перадусім першай і другой групы з адмоўным рэзусфактарам; Аднак уласнікі складскіх аб'ектаў гатовыя прапаноўваць новым арандатарам зніжкі на ўзроўні 1525% на першы і другі год арэнды, дадаюць эксперты JLL; Але на гэту сваю прычыненасць і далучанасць да таго ігэтага свету не наракалі (В. Казько); Што ім да таго, да болю твайго і майго! (А. Вярцінскі).
    394
    Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    •	у спалучэннях кшталту ў канцы XX — пачатку XXI стагоддзя аднароднымі членамі з’яўляюцца словы канец і пачатак; тое самае ў выразах ад Атлантычнага да Ціхага акіяна, ад Паўночнага да Паўднёвага полюса і пад. (паміж словамі няма злучальнай сувязі).
    ✓ Палітра еўрапейскага мастацтва ў канцы XIX — пачатку XX cm. стракаціць рознымі плынямі: імпрэсіянізм, сімвалізм, экспрэсіянізм і г. д. (М. Трус); A па абедзе мы з Антосем плылі праз Мястру ад Старога да Новага Мядзела... (У. Дубоўка).
    Z Вялікі стратэг, які пашырыў межы сваёй дзяржавы ад Балтыйскага да Чорнага мораў.
    2.	Множны лік назоўніка выкарыстоўваецца ў наступных выпадках:
    •	калі падкрэсліваецца наяўнасць некалькіх прадметаў, з’яў, працэсаў: залаты і срэбны медалі', такарны і фрэзерны станкў разрыў паміж першым і апошнім удзельнікамі', сустрэчы паміж беларускай і расійскай хакейнымі зборнымў саляная і серная кіслоты; біялагічны і хімічны метады; кніжныя і альбомныя выданні; чорнабелы і каляровы варыянты фільма; гальванічны ізборачны цэхі; высакавольтны і нізкавольтны трансфарматары;разбурэнні Першай і Другой сусветных войнаў',
    ^ Паміж першым і другім «скрыжаваннямі лёсаў» ёсць выразныя падабенствы, але яшчэ больш між імі адрозненняў (А. Бензярук); Метады даследавання: семантыкастылістычны; кантэнтаналіз друкаваных СМІ; дыскурсны аналіз; апісальны і частотнастатыстычны метады (С. Зелянко); Летасьуагульным заліку Галіна Зямчонак заняла другое месца, за прыгатаванне страў з птушкі і мяса атрымала залаты і бронзавы медалі; ЯЎСЕЕНКА Кірыл Мікалаевіч, н. у 1893 годзе ў в. Бязверхавічы, удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў.
    •	калі ёсць папярэдняе азначэнне ў форме множнага ліку: зафіксаваны новыя сусветны і нацыянальны рэкордьг,
    ✓ Стралок Сяргей Мартынаў заваяваў першае месца на Алімпіядзе ў Лондане ў стральбе з дробнакалібернай вінтоўкі на 50 метраў, усталяваўшы пры гэтым новыя сусветны і алімпійскі рзкорды.
    •	пры постпазіцыі азначэнняў: кваліфікацыйныя катэгорыі першая і другая\ гадоў сёлетняга і мінулага.
    § 100.	Паралельныя сінтаксічныя канструкцыі
    Паралельныя сінтаксічныя канструкцыі (сінтаксічныя сінонімы) — словазлучэнні або часткі сказа, якія маюць прыблізна аднолькавы сэнс і могуць замяняцца з тымі або з іншымі мэтамі. Сярод прыназоўнікавых словазлучэнняў у якасці прыкладу выкарыстаем наступныя: з дапамогай — пры дапамозе (другі варыянт мае адценне большай канкрэтнасці), з мэтай — у мэтах
    Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    395
    (першае словазлучэнне, або састаўны прыназоўнік, часцей выкарыстоўваецца пры інфінітыве, другое — пры аддзеяслоўным назоўніку), таблетка ад кашлю — таблетка супраць кашлю (другі варыянт падкрэслівае прызначэнне і мае кніжны характар).