• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даведнік па літаратурнай праўцы  Пятро Жаўняровіч

    Даведнік па літаратурнай праўцы

    Пятро Жаўняровіч

    Выдавец: Адукацыя і выхаванне
    Памер: 448с.
    Мінск 2017
    182.07 МБ
    Аднак паўтарэнне аднолькавых прыназоўнікаў абавязковае пры спалучэнні аднародных членаў паўторнымі і супастаўляльнымі злучнікамі.
    V Зазвычай адбывалася гульня ў Мікітавых або яшчэ ў каго, ды толькі ж не ўЗадумаў (М. Гарэцкі); Бо свабода волі можа быць выкарыстана не толькі для дабра, але і для зла. He толькі для райскай любові і красы, але і для смертаноснага Пекла (У. Конан); Там і настаўнікі больш «падкаваныя», чым вясковыя, там і вучні менш занятыя ўсялякімі сямейнагаспадарчымі клопатамі, як яны
    388
    Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    тут, у вёсцы, там у іх больш часу як на вучобу, на самастойныя заняткі, так і на адпачынак (У. Дамашэвіч); Нядоўгай, але карыснай і для працаўнікоў гаспадаркі, і для нас атрымалася сустрэча.
    Квантатыўны аналіз паказвае, што памылкі ўзнікаюць пераважна ў сказах з аднароднымі членамі, спалучанымі супастаўляльнымі злучнікамі, таму пры паглыбленым чытанні варта звяртаць на іх асаблівую ўвагу. Патрабуецца рэдактарскае ўмяшальніцтва ў наступны сказ: Усе ахвотныя маглі азнаёміцца з прапановамі Нацыянальных паркаў, паляўнічых гаспадарак па арганізацыі і правядзенні палявання ў краіне як для нашых суайчыннікаў, так і [для] замежных грамадзян. Параўн. таксама: Трывога жыла ўсярэдзіне ўжо не толькі як рэальнасць, але і як успамін пра перажытае (1. Мележ).
    ^ 1. Сапраўды, гэта вельмі складана зрабіць, бо паводзіны немцаў у адносінах як да мірных жыхароў, так і [да] тых, хто змагаўся супраць іх, вызначаліся ніяк не лагоднасцю. 2. У адваротным выпадку вінаватым пагражае штраф: у памеры адЮда 100 базавых велічынь на юрыдычную асобу і ад 4 да 20 базавых велічынь — на наймальніка або [на] яго ўпаўнаважаную асобу. 3. Уладзімір Святаслававіч у 970 ці [ў] 980 годзе здолеў Полаччыну часова падпарадкаваць, але ненадоўга. 4. У большасці людзей алергічныя рэакцыі звязаны з адчувальнасцю да пэўных агентаў, напрыкладХ да пылку або [да] цвілі.
    У сувязі з тым, што прыназоўнікі ў і з (і некаторыя іншыя) у залежнасці ад фанетычнай пазіцыі ў сегментных адзінках могуць змяняць форму на ва і са, узнікае неабходнасць аналізу іх функцыянавання менавіта пры аднародных членах. Выбар формы залежыць ад пачатковага гукавога складу кожнага аднароднага члена, спалучанага з прыназоўнікам, выкарыстаным пры першым аднародным кампаненце. Напрыклад: На аднаго жыхара Беларусі прыпадае 1 мільён 591,4 тысячы рублёў ва ўкладах і ашчадных сертыфікатах; праверка: ва ўкладах і ва ашчадных сертыфікатах', праўка: і ў ашчадных сертыфікатах. Такая методыка аналізу і праўкі захоўваецца і ў іншых падобных выпадках: Еўрапейскія заказчыкі паглядзяць, паразважаюць і адпраўляюцца ў Расію ці [ва або на] Украіну; Але будуць гучаць і больш папулярныя мелодыі з амерыканскіх опер і мюзіклаў, налрыклад са знакамітага вебераўскага «Фантома олеры» і [з] «Маёй цудоўнай лэдзі» Лоў.
    S 1. Выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі стала лаўрэатам міжнародных конкурсаў ев Ўкраіне, Чэхё [ва Украіне, у Чэхіі], Славакіі. 2. Разам з тым больш гінуць на пажарах ва Ушацкім, [у] Браслаўскім, Шумілінскім, Міёрскім і Аршанскім раёнах. 3. Брэсцкае «Дынама» заваявала Кубак Беларусі па пенальці, а нашы суседзі ва Украіне і [ў] Расіі выйгралі ў асноўны і дадатковы час. 4. Гукі непаўторна зліваліся са скрыпам палазоў, [з] шумам тайгі. 5. Ужо зараз [цяпер] новыя мадэлі вясновалетняга сезона можна набыць у фірменных магазінах, ва ўнівермагах і [ў] гандлёвых дамах па ўсёй рэспубліцы. 6. Акрамя таго, законапраект устанаўлівае, штоўякасці абставінаў, якія абцяжарваюць
    Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    389
    правапарушэнне, будзе лічыцца збыт наркотыкаў ва ўстановах адукацыі, аховы здароўя, [у] вайсковых часцях, папраўчых установах, X месцах правядзення спартыўных і культурнамасавых мерапрыемстваў.
    He з’яўляюцца рэдкімі выпадкі выкарыстання ў тэкстах ускладненых кампанентаў аднародных членаў. У такім разе рэдактар павінен аналізаваць неабходнасць паўтарэння прыназоўнікаў з мэтай дарэчнага разумення выказвання. Напрыклад, арганічна ўспрымаецца паўтораны прыназоўнік па ў паэмеаповесці «Чазенія» Уладзіміра Караткевіча: Полымя ўскінулася і заскакала барвай па чорных лапах кедраў па светлых крылах гіганцкіх арэхаў, па адчыненых дзвярах хаткі, па абліччы жанчыны, якая стаяла ў гэтых дзвярах. У сказе з апавядання іншага аўтара дарэчна паўтораны прыназоўнік на перад аднароднымі дапаўненнямі, але маюцца іншыя недахопы (ужыванне слова справа, паўтор злучальнага слова які): Ен [дом] глядзеў на няспынны калаўрот пярэстай мітусні, на ахопленых заўсёднымі клолатамі людзей, якія спяшаліся па сваіх справах, на яркія агеньчыкі модных лшшын, на гадзіннік у суседнім двары, які паранейшаму адлічваў час. А ў сказе: Значная колькасць віншавальных пісем будзе ўручана на ўрачыстых мерапрыемствах, прымеркаваных даДня Перамогі, а таксама сустрэчахз ветэранамі, якія праходзяць зараз [цяпер]умногіхустановах адукацыі рэгіёна — першы аднародны член ускладнены дзеепрыметнікавым зваротам, таму паўтор прыназоўніка перад другім аднародным членам (а таксама на сустрэчах) робіцца, каб палегчыць успрыманне выказвання.
    ^ Агульнае меркаванне: самую вялікую пагрозу на месцах бачаць у набліжэнні цэн да ўзроўню сусветных на энерганосьбіты, у павышэнні тарыфаў на транспартныя перавозкі, [у] магчымым істотным зніжэнні даходаў насельніцтва.
    § 98.	Форма азначэння пры аднародных членах, выражаных назоўнікамі
    1.	Азначэнне, якое адносіцца да двух ці больш аднародных членаў, выражаных назоўнікамі, ставіцца ў форме адзіночнага ліку:
    •	калі паводле сэнсу зразумела, што азначэнне адносіцца не толькі да першага аднароднага члена, але і да наступных;
    ✓ Без ведання Бібліі цяжка спазнаць сапраўдную глыбіню многіх твораў беларускай літаратуры і мастацтва (А. Бельскі); Каштанка зафыркала ў адказ, і гэтае фырканне пакрыў вясёлы смех і гоман на таку (Я. Брыль); Мы ўбачым жанчын у няземнай красе іх, яны — і наша шчасце і гора — планеты заселяць, любоўю засеюць далёкія сінія зоры (П. Панчанка); Адно з галоўных вашых дасягненняў і заслуг усяго беларускага народа — гэта міжнацыянальны мір і згода, якія ў Рэспубліцы Беларусь не парушаліся ніколі; Наша тзлебачанне і радыё шырока асвятлялі партыйны зёзд, прэса аж захлыналася ад узнёслых слоўу падтрымку яго «гістарычных» рашэнняў; На кожны калгас і саўгас рэспублікі прыходзілася
    390
    Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    ў сярэднім 26 трактароў і 15 камбайнаў рознага прызначэння; «Мы знойдзем адкрытае сэрца, што разумее нас, даруе нам, любіць нас і хоча, каб мы неслі тую ж любоўу наша жыццё, каб мы любілі кожнага нашага брата і сястру такой жа любоўю», — сказаў маладым людзям пасля Крыжовага Шляху папа Францішак.
    Часам лік азначэння залежыць і ад склону назоўніка, і ад аўтарскага выбару.
    ✓ У нашай нядаўняй гутарцы (ад 26 сакавіка 2012 года) яна [Ірына Яўгенаўна] адзначыла: «Прайшло ўжо сямнаццаць гадоў, як не стала маёй маці і бацькі» (М. Мікуліч); Але ёсць там вершы, якія нават мне падабаюцца — як верш, пісаны маёй Маці і Бацьку, ды іншыя; Mae маці і бацька з ранняга ўзросту спявалі ў царкоўным хоры на клірасе; У маіх сястры і брата таксама жыццё склалася: Зоя — настаўніца, брат — кіраўнік на вытворчасці.
    •	калі паміж аднароднымі членамі, выражанымі назоўнікамі, стаіць раздзяляльны злучнік: выпісаць рэспубліканскі часопіс ці газету, набыць горны або гоначны веласіпед.
    2.	Азначэнне, якое адносіцца да двух ці больш аднародных членаў, выражаных назоўнікамі, ставіцца ў форме множнага ліку:
    •	калі паводле сэнсу пры адзіночным ліку было б незразумела, азначэнне адносіцца толькі да першага аднароднага члена ці да ўсяго спалучэння аднародных членаў: здольныя вучань і вучаніца; светлыя шафа і стэлаж', таленавіта выкананыя фартэпіянная п ’еса і паланэз;
    ✓ Планіровачнае ядро ансамбля — мураваныя палац і 2 сіметрычныя двухпавярховыя флігелі, якія ўтвараюць парадны партэр; У грыбны булён, які кіпіць, пакласці нарззаныя капусту і бульбу, варыць 15 хвілін.
    S 1. Калі буракі зварацца, пакласці нарэзанўібіыя] бульбу і капусту і працягваць гатаваць. 2. Аглядыконкурсы праводзяцца на [най]лепшае падвор'е, самы[я] прыгожы[я] дом і кветнік, [най]лепшую агароджу, самыя цікавыя элементы добраўпарадкавання.
    •	калі азначэнне постпазіцыйнае, нават пры наяўнасці раздзяляльнага злучніка паміж аднароднымі членамі: захапляліся барокавай скульптурай і кніжнай графікай, выстаўленымі ў пятай зале; выкарыстоўвалі аміячную салетру або комплекснае ўгнаенне, прызначаныя дапамагчы...
    Таксама множны лік маюць постпазіцыйныя азначэнні (злучальнае слова які і выказнік даданага азначальнага сказа), якім папярэднічаюць члены сказа, выражаныя назоўнікам адзіночнага ліку з азначэннямі, што характарызуюць разнавіднасці прадметаў, з’яў, працэсаў: галаўны і спінны мозг, здольныя...; мужчынскі і жаночырод, якія гшказваюць...
    3.	Азначэнне адносіцца толькі да першага члена сказа, выражанага назоўнікам, калі перад аднароднымі членамі паўтараецца прыназоўнік: выслухаць з вялікай цікавасцю і з захапленнелг, звярнулі ўвагу на пажаўцелы рукапіс і на дзённік.
    Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    391
    4.	Пры аднародных членах, выражаных назоўнікамі ў форме множнага ліку, азначэнне можа адносіцца або да першага члена сказа, або да ўсіх аднародных членаў у залежнасці ад значэння назоўніка (назоўнікаў): арфаграфічныя правілы і практыкаванні; вясёлыя песні, байкі, гумарэскі. Калі незразумела, да першага ці да ўсіх аднародных членаў адносіцца азначэнне, патрабуецца праўка сказа.
    / 1. Але на гэты раз іх сустрэлі абгарэлыя дрэвы, [пачарнелыя] рэшткі печаў і дымаходаў [комінаў або каміноў] ад спаленых карнікамі хат ды асірареўф[л]ыя жураўлі студняў (дададзена азначэнне да другога аднароднага члена, выпраўлены лексічная памылка — дымаход 'канал для выхаду дыму ў комін' — і форма дзеепрыметніка). 2. Ізнайшліўім... пясок, мокрую гліну, сатлслыя абрыўкі кніжны* старонакў рукапісаў'ў неьнёх сямейных папер ды сякія такія рэчы [сякіятакія рэчы ды сатлелыя абрыўкі кніжных старонак, рукапісаў, нейкіх сямейных папер] (зменены парадак аднародных членаў).
    § 99.	Сказы з канструкцыямі «азначэнне + азначэнне + член сказа, выражаны назоўнікам»