Даведнік па літаратурнай праўцы
Пятро Жаўняровіч
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 448с.
Мінск 2017
• узятыя ў двукоссе ўмоўныя назвы: на вытворчым аб ’яднанні «Інтэграл», разам з 3AT «Забудова».
*/ Першыя ўзоры айчынных электрапагрузчыкаў па ліцэнзіі балгарскай фірмы «Дзімекс» выпушчаны калектывам закрытага акцыянернага таварыства «АмкадорУнікаб»; Наш стадыён знаходзіцца за апошнім прыпынкам тралейбусаў ля вытворчага аб'яднання «Азот»; У Полацку яна [выстава] размесціцца ў Палацы культуры ААТ «ПолацкШкловалакно», непадалёк ад ціра; У ААТ «Тураўшчына» паклапаціліся і аб гэтым; У сваю чаргу акцыянеры ААТ«Тэхнабанк» 28.04.2003 (пратакол №4) на сваім сходзе таксама пагадзіліся аб далучэнні да ЗАТ «ГандлёваПрамысловы Банк».
2. У асноўным дапасуюцца да родавага паняцця прыдаткі, якія з’яўляюцца:
• назвамі гарадоў, выражанымі скланяльнымі назоўнікамі адзіночнага ліку: каля горадаЛьвова, дапамога горадуХаною, пад горадам Маладзечнам, у горадзе Севільі;
✓ Але кожны ўладальнік музычнай энцыклапедыі можа пры жаданні разгарнуць яе на літары «п» і прачытаць пра выдатнага скрыпача Мікалая Паліванава, які нарадзіўся ў горадзе СанктПецярбурзе, вучыўся ў вядомага педагога Макарыні... (Л. Рублеўская); Сенсацыя! У горадзе Брукліне сярод красунь праводзілі конкурс на званне каралевы прыгажосці (А. Макаёнак); Тэўтонскія купцы, купцы з Гэцкага берага, Любека і Брэмена просяць мужоўпалачан дазволіць ім пабудаваць на нашай зямлі, у горадзе Полацку, сваю лацінскую царкву (Л. Дайнека); Стася Раманоўскага Віктар ведаў не вельмі блізка, больш па настаўніцкіх канферэнцыях, якія да вайны праводзіліся ў горадзе Лідзе, адну канферэнцыю ад пачатку да канца яны праседзелі побач, разам хадзілі абедаць у гарадскую сталоўку і быццам пасябравалі (Л. Арабей); Лепшага майстра, чым Атаджан, няма ў слаўным горадзе Бухары! (В. Іпатава); У чэрвеніў горадзе Гродне запланавана правядзенне 48й сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.
/ 1. У 2010 годзе ў горадзе ЛепелўЛ] Віцебскай вобласці ўсталяваны помнік Льву Сапегу — аднаму з выдатных дзеячаў беларускай гісторыі перыяду Рэчы Паспалітай. 2. Нарачанцы абяцанне стрымалі:у новым туры на «Тузіне хітоў» бярэ ўдзел іхпесня «Парано&я», запісаная сёлета на Першамай у горадзе Вілей^[цы].
Назвы гарадоў, выражаныя назоўнікам множнага ліку або састаўным найменнем, не дапасуюцца да родавага паняцця: каля горада Івацэвічы, пад горадам Чавусы, у горадзе Ганцавічы, у горадзе Вялікія Лукі.
✓ Неяк пад горадам Баранавічы, дзе ён [Хольц] два дні кватараваў у рускай гаспадыні, ён спрабаваў загаварыць з ёй, дык не зразумеў нічога, дарэчы, як і яна яго таксама (В. Быкаў); У горадзе Горкі загарэлася пакінутая без нагляду ўключаная электрагрэлка і запаліла пасцель і хатнюю маёмасць; Дэлегацыя магілёўскіх пісьменнікаў рыхтуецца да ўдзелу ў свяце паэзіі «Паэтычная
374
Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
сябрына — Пісьмянкоўлуг», якая пройдзе ў горадзе Касцюковічы...; 2і вядучы зачытвае ўрывак з успамінаў Р. Казанцавай, жыхаркі горада Мар'іна Горка.
Рэдкія назвы гарадоў могуць не дапасоўвацца да родавага паняцця, каб дапамагчы сарыентавацца чытачу. 3 гэтай жа прычыны такія прыдаткі звычайна не змяняюцца ў навуковай літаратуры і ў афіцыйных дакументах. Напрыклад, у сказе: 3 20 па 30 снежня тругш з сяліі чалавек знаходзілася ў туніскім горадзе Набуль (Паўночная Афрыка), дзе прымала ўдзел у XXIII Міжнародным фестывалі тэатра лялек — пры скланенні прыдатка (Набулі) узнікае варыянтнасць першапачатковай назвы горада: Набуль (м. р.) ці Набуля (ж. р.). ✓ Чатыры бронзавыя медалі прывезлі беларускія школьнікі з міжнароднай алім
піяды навук аб Зямлі (ІЕСО), якая нядаўна прайшла ў індыйскім горадзе Майсур; Падобныя тэракты адбываліся ў кенійскіх гарадах Мтвапа і Мамбаса 31 сакавіка: злачынцы кідалі гранаты ў месцы збору людзей і ўцякалі; Джуліян Асандж нарадзіўсяў 1971 г. у аўстралійскім горадзе Таўнсвіл.
• назвамі вёсак, сёл аў, хутароў: каля вёскіПаперні, пад сялом Канёвам, да хутара Барывоза;
✓ Ціха, асцярожна краўся ўраднік са стражнікам да вёскі Галадранкі (Я. Колас);
Угэтыжсамы часусяле Тушыне панавала поўнае бязладдзе (Л. Дайнека).
He дапасуюцца такія назвы, калі яны граматычна адрозніваюцца ў родзе і ліку ад родавага паняцця або складаюцца з двух слоў.
<✓ Нават калі ў вёсцы Вепры гарэла некалькі двароў, у тым ліку і двор Кандрата Буса, то ён ляжаў нерухліва з застылым спакойным тварам (Я. Колас); Had вёскай Буськкахання вырай вяртаўсяўродны рэзерват (М. Скобла); Фестываль этнічнай музыкі «Вольнае паветра» другі раз прайшоў на хутары Шаблі, што на Валожыншчыне; На хутары Новыя Ясневічы за 35 км ад Паставаў і размясціўся Дунілавіцкі псіханеўралагічны домінтэрнат.
• назвамі рэк: нарацэ Нёмане, каляракі Бярэзіны, паміжрэкамі Заходняй Дзвіной і Віцьбай',
^ НадракойАрэсай (Я. Купала); Ён [Міша] вучыўсяўМакараўцы (зараз акадэмія імя адмірала Макарава) і дзеля практыкі нават хадзіў матросам па вялікай сібірскай рацз Калыме (В. Шніп); Белавалод з Лютам зніклі, як расталі, у дрымучыхлясах над ракой Прыпяццю (Л. Дайнека); Уадной вёсцы СатэрэМаўэ (Satere Майе), ля ракі Амазонкі, жылі муж і жонка; 3 таго часу паселішча над Дзіснойракой, назва якога пайшла ад назвы пабудаванага тут некалі старажытнага маёнтка, вырасла ў прыгожы іўтульны гарадскі пасёлак са статусам раённага цэнтра.
He дапасуюцца да родавага паняцця малавядомыя назвы рэк, часта — састаўныя найменні.
✓ Затое там часта па рацэ Іціль да самай сталіцы ходзяць караваны (В. Іпатава);
Адбудзецца спуск па рацз Дэлавар на лодках; Напад адбыўся прама на Каляды на адным з пляжаў, размешчаным на беразе ракі Парана ў горадзе Расарыя.
Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
375
• назвамі вуліц, якія маюць форму прыметніка або форму жаночага роду: на вуліцы Савецкай, па вуліцы Пятроўцы, любавацца вуліцай Нямігай.
^ Гануля. Ды як жа! Пайшоў паглядзець на Захараўскую вуліцу, як там паны турбуюць жыдоўскія крамы і спальні (Я. Купала); УXI/стагоддзіўздоўж вуліцы Нямігі і дарогі на Ракаў пачалася забудова новага прадмесця, якое назвалі Ракаўскім (А. Бутэвіч); Кажу пра гэта сыну і чую: «Мая школа пад № 26 (гэта два разы na 13), і яна знаходзіцца на вуліцы Камуністычнай №52 (гэта чатыры разы па 13), ідадзявятага класая быўужурналепад№26...» (В. Шніп).
He дапасуюцца да родавага паняцця назвы вуліц, якія маюць форму мужчынскага роду ці з’яўляюцца састаўнымі найменнямі: каля вуліцы Балчуг, на вуліцы Гарадскі Вал.
ч/ Адсюль, з даху дома на вуліцы Гарадскі Вал, колішнім Захарёўскім правулку, ён, наш горад, як на паштоўцы з мінулага (У. Някляеў).
3. He дапасуюцца да родавага паняцця прыдаткі, якія з’яўляюцца:
• назвамі мястэчак, пасёлкаў, аулаў, кішлакоў, застаў: у мястэчку Ракаў, каля пасёлка Чысць, на заставе Зарасай;
>/ У 1914 годзе ў мястэчку Цімкавічы памёр выслаўлены майстар слуцкіх сурвэт Міхал Парыбак (К. Чорны); Ля Ваўкавыска, пад мястэчкам Рось, ёсць пасёлак Краснасельскі (У. Караткевіч); Вядома, што ў пасёлку Жалудок дзейнічалі 2 яўрэйскія школы, у якіх прадметы вывучаліся на іўрыце і ідыш; У1859 г. Шаміль з невялікім атрадам асаджаны расійскімі войскамі ў ауле Гуніб і здаўся ў палон на пачэсныхумовах (Беларус. энцыкл.); ...У той дзень камандзір разведузвода лейтэнант В. В. Чуяшоўз байцамі быў на заданні ў кішлаку Тангай.
• назвамі замежных адміністрацыйнатэрытарыяльных адзінак: для федэральнай зямлі Баварыя, у правінцыі Таскана, штатам Невада, у дэпартаменце Сена',
^ А я ж толькі ўраджэнец кантона Шеіц (У. Караткевіч); Касцюшка выдатна справіўся з заданнем, у сувязі з чым Рада бяспекі штата Пенсільванія дала яму ва ўзнагароду дадатковую суму грошай (Я. Юхо, У. Емяльянчык); А можа, аўтар папростуз'яўляецца фанатам мюнхенскай «Баварыі» і спадзяецца, штоўвыпадку аддзялення зямлі Баварыя яго ўлюбёны клуб зноў стане чэмпіёнам...
• назвамі астранамічных аб’ектаў: на планеце Марс, да планеты Юпітэр, святло зоркі Сірыус;
^ Знаходжанне планеты Юпітэр (S)y Стральцы (€) — месцы свайго прыстанку— давала Анатолю вялікі аўтарытэт; Я.Драздовіч стварыў жывапісныя кампазіцыі «Прырода Месяца», «На Сатурне», «Жыццё на планеце Венера» ды іншыя; Мы былі моцна з'яднаныя тым, што сеята паверыліў сузор'е Арла, пра якое так пранікнёна напісалі для насАляксандра Пахмутава і МікалайДабранраваўу песні «Звездопад», якая стала гімнам маладых рамантыкаў усіх пакаленняў, усіх, хто паверыў у сузорё Арла і галоўную ў ім зорку Альтаір.
376
Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
• назвамі станцый і партоў: на станцыі МінскПаўднёвы, у порце Мазыр;
ч/ На станцыіГарадзея, устрашным бяздум'і, ён пачаўспускацца з вагона на перон (К. Чорны); Ноч на станцыі Негарэлае (3. Астапенка); Цягнік Магілёў — Вільня (на заваконных шыльдачках, вядома ж, пазначана: Могйлев — Вйльнюс) сцішваецца на станцыі Гудагай (Л. ДранькоМайсюк); Акрамя таго, на базе дзейнага ў порце Усходні кантэйнернага тэрмінала прадугледжана будаўніцтва новых прычалаў.
• назвамі гарадскіх мікрараёнаў (раёнаў) і аграгарадкоў: умікрараёне Чыжоўка, для мікрараёна Зялёны Луг, каля аграгарадка Селішчы.
✓ Скрадзенае [злодзей] збываў на сталічных рынках у мікрараёне Серабранка, а таксама ў Ждановічах; Убачыць іх [плакаты] можна на ўездзе ў горад з боку брэсцкай трасы, побач з мікрараёнам Брылевічы; Басейн на 600 чалавек адкрыўся ў аграгарадку Сноў Нясвіжскага раёна; Круглы стол на тэму «Развіццё сельскага турызму: нацыянальны і міжнародны вопыт» адбыўся 20 мая ў аграгарадку Семежава; Здарэнне адбылося 21 ліпеня на пашы каля аграгарадка Пруднікі.
4. Прыдаткі — назвы азёраў, заліваў, праліваў, каналаў, бухтаў, астравоў, паўастравоў, гор, горных хрыбтоў, вулканаў, пустынь і да т. п. звычайна не дапасуюцца да родавага наймення: ля возера Струста, на востраве Мадагаскар, паўвострава Ямал, у бухце Нордвік, вулканам Этна,у пустыні Кызылкум, на гары Эверэст.
^ Вечарам у аўторак тэмпература вады ў возеры Нарач склала 26,3 градуса; Ад Навагрудка хвілін дваццаць язды, і ты — на возеры Свіцязь; 11 чэрвеня на гары Маяк пад Браславам загарэлася цэнтравая назіральная вышка.
Агульнавядомыя назвы падобных геаграфічных аб’ектаў (у асноўным астравоў і пустынь) дапасуюцца да родавага паняцця: над пустыняй Сахарай, на востраве Сіцыліі, ля вострава Сахаліна і інш.