Даведнік па літаратурнай праўцы
Пятро Жаўняровіч
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 448с.
Мінск 2017
• Адзін з асноўных клопатаў калектыву Бярэзінскай ПМК182, як ужо можна было заўважыць,— гэта клопат па хутчэйшым уводзе [пра хутчэйшы ўвод] сваіх аб’ектаў у строй (аддзеяслоўны назоўнік кіруе залежным кампанентам, як і ўтваральны дзеяслоў: клапаціцца пра кагошто, аб кімчым).
✓ — Э,— махнуўрукою дзед Талаш,— аба мне, сынку, клопат малы... (Я. Колас); Ганна не адказала, ішла строгая, непадступная, паказвала гонар свой, але мацней за клопат аб гонары з'явілася цяпер у яе здзіўленне: гэта Яўхім так гаворыцьзёй? (I. Мележ); Тамуяхаця іразумела Альберцікаўклопат пра спачылага, але не збіралася падзяляць яго (Л. Рублеўская).
• Праўда, як банк будзе меркаваць [npa] маю плацК[е]жаздольнасць без даведкі аб заробку, я не зусім зразумела (у кантэксце сказа дзеяслоў меркаваць ужываецца з прыназоўнікамі пра і аб).
✓ Мноства згадак пра прыгажосць беларускіх гістарычных і пазаабрадавых песняў, багацце вусныхэпічныхжанраў, танцавальнага мастацтва, дэталёваяўвага да нацыянальнага адзення, ежы, напояў іх старадаўніх рэцэптаў дазваляюць меркаваць пра старую Беларусьяксвоеасаблівыэтнаграфічнырай (В. Шынкарэнка);
Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
359
Паэты ахвотна звяртаюцца да ўспамінаў такога роду, і па тым, як яны вырашаюць гэтую тэму, вельмі поўна, больш поўна, чым на матэрыяле іншых тэм, можна меркаваць аб шчырасці, удумлівасціі такце паэта (Р. Бярозкін).
§ 92. Канструкцыі з прыназоўнікам па
1. Словазлучэнні з прыназоўнікам па выражаюць шырокі спектр сінтаксічных адносін, ад прасторавых і часавых да аб’ектных і прычынных. Складаныя ў выбары склону залежнага кампанента (на што ўплывае характар выражаных адносін, лік і нават род залежнага слова), такія канструкцыі пашыраны ва ўсіх стылях літаратурнай мовы. Асабліва заўважаецца насычэнне афіцыйнага стылю словазлучэннямі з выражэннем аб’ектных адносін, а перанос такіх канструкцый у мастацкія і публіцыстычныя тэксты надае ім канцылярскі характар.
2. Галоўнае патрабаванне, якое прад’яўляецца да такіх словазлучэнняў,— выбар меснага склону залежных кампанентаў. Памылкі не сустракаюцца ў канструкцыях з залежнымі словамі — назоўнікамі адзіночнага ліку жаночага роду, бо яны маюць аднолькавыя канчаткі ў давальным і месным склонах. ✓ Гануля (ходзячы пахаце іломячы рукі) (Я. Купала); Чарэнда — так назваўся новы знаёмы — пасля дэмабілізацыі (на флоце ён даслужыўся да капітанлейтэнанта) два гады плаваў на цеплаходзе па Волзе (I. Чыгрынаў); Мы не адразу нават заўважаем, што аўтар вядзе нас па свяшчэннай зямлі вогненнай вёскі (М. Арочка); Дарэчы, выданне зборніка было ажыццёўлена пры фінансаванні з Фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва (А. Мяснікоў).
Гэты моўны закон павінен дзейнічаць заўсёды, калі залежныя словы маюць множны лік: беглі па новых сцежках, камітэт na справах моладзі, працаваць па новых правілах.
✓ 3 вясёлым шумам і крыкам выбеглі дзеці на вуліцу, напаўняючы яе звонкімі галасамі, і рассыпаліся па хатах (Я. Колас); Горыччу апаленай скарынкі разлілася ўсмешка па губах (Р. Баравікова); Сонца, ты коўзацца любіш па стрэхах і блішчэць на саборным крыжы (А. Александровіч); Па немцах і партызанах Аўдолька новых курэй завяла, Міхалка ж новага каня расстараўся і неяк, з поля прыехаўшы, якзазвычай, прахарч намякнуў (Л. ДранькоМайсюк); Іякяму [каню], старому, па сумётах? (У. Лісіцын).
S 1. Мацей хадзіў па кошы, слуцкі^х] прадмесця^М, уважлівым вокам прыглядаўся, што рабілася вакол. 2. Паказчыкі па малаку, мясе, нарыхтоўка^[х] кармоў — гэта прывычна і зразумела. 3. Павышэнне Расіяй тарыфаў на газ і нафту, адпаведны рост цэнаў на паліва і энергію ў нашай краіне, як потым выявілася, не нанеслі непапраўнага ўдару па галіна^х] беларускай эканомікі. 4.3 16 сакавіка па будныММ дня^хі тыдняўгадзіны «пік»усталіцы будзе арганізавана праца экспрэснага аўтобуснага маршрута №118э «ДС Малінаўка4 — станцыя метро «Трактарны завод»». 5. У адпаведнасці з указам аб зацвярджэнні палажэння аб
Збо
Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
праходжанні ваеннай службы вайскоўцаміжанчынамі даюцца адпачынкі па цяжарнасці, родаЖМ і доглядзе дзяцей.
3. Месны склон залежных кампанентаў з’яўляецца літаратурнай нормай у канструкцыях, якія выражаюць прасторавыя адносіны і частку адценняў аб’екгных адносін: ісці па беразе, рухацца па праспекце, перамяшчэнне па полі, мурашкі па целе, стукнуць ла стале.
✓ Бартак злуецца, а Бартчыха спацыруе сабе па садзе з парасончыкам (Ф. Багушэвіч); Рыжы, агнёвага колеру жарабок выгнуў палебядзінаму шыю, навастрыў вушы, заржаў і пусціўся падбрыкваць па зялёным абшары лугоў (3. Бядуля); Лазіны сцёбалі па твары, па руках (I. Шамякін); Віця завярнуў, што аж драпнула галлём па брызенце, на вузкую лесавую дарогу, і хутка машына апынулася на другой, шырокай, утравянелай (А. Жук).
f 1. Вольга Шутава спусцілася са сцэны, хадзіла па праходў[зе] між крэслаў, час ад часу спыняючыся, і спявала, спявала... 2. Беларускі глядач таксама бачыў гэтыя перадачы праз самалётырэтранслятары, што ляталі па крўЖІзе] ў раёне Оршы і Вязьмы. 3.1 такая колькасць набіраецца за кошт шматлікіх, рассыпаных, як гарох, па гэтему[ым] ландшаф^рў[це] хутароў. 4. Спадзяюся, што гэта ўсё ж адбудзецца, з вялікім задавальненнем мы будзем будаваць сумесны аграрны рынак паміж Беларуссю, Расіяй і Украінай па тему[ым] шляху, па якему[ім] сёння ідзе Еўрасаюз. 5. Абадок падвесак па перыметрўўы} аздоблены выпуклымі кропкамі, колькасць якіх набліжаецца да 52 (што супадае з колькасцю тыдняўугодзе). 6. Зараз у Еўропе ёсць водны шлях па Майнў&е] іДунаі.
4. Канструкцыі з месным склонам залежных слоў—назоўнікаў мужчынскага або ніякага роду адзіночнага ліку выкарыстоўваліся і раней, а ў апошні час сталі звычайнай з’явай і не ўспрымаюцца штучнымі: спаборніцтвы па конным спорце, чэмпіянат па футболе, камісія па жыллёвым будаўніцтве, пераслаць па факсе.
^ Па сваім гусце будавалі яны [людзі] шчасце, перажывалі пачатак нейкай прыгожай казкі, і чым скончылася гэта казка? (Я. Колас); Па гэтым плане барацьбы, налітым гневам, сілай, ідзе сягоння неўгрыбы Плісаўка Гаўрыла (А. Бялевіч); Тата нене дый зіркне на маму, такзіркне,—ну, нібыўягоўкожным вокупалазеры (А. Макаёнак); Паміж СССР і Германіяй была дамоўленасць пра абмен польскімі палоннымі па месцы іхжыхарства; пачаўся быў нават і абмен пад гарачую руку, а потым справазім паступова аціхла (Я. Брыль); Выконваліся паспяховазаданніпа вырабе дроту (М. Дукса); I чорныя птушкі на самай зары мне скінулі моўчкі па чорным пяры (А. Бадак); Доследжа паказвае, што Сй недалёка адТ 0 Кзмяняецца па законе Т3 (В. Бондар, Ч. Федаркоў); СО2лазер з'яўляеццаўнейкім сэнсеўнікальным па сваім казфіцыенце карыснага дзеяння (тэарэтычна да 30 %) (I. Сташкевіч).
Але і выправіўшы па закону на па законе, можна змяніць сэнс канструкцыі (аб’ектныя адносіны на прасторавыя). Каб захаваць гэты сэнс, выкарыстоўваюцца сінанімічныя замены прыназоўніка па на іншыя прыназоўнікі і канструкцыі.
Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
361
4.1. Беспрыназоўнікавае словазлучэнне з родным склонам: працэс 64 вываду шкодных рэчываў, праект 64 стварэнн$[я] новых рабочых месцаў. / 1. Ініцыятыва 64 арганізацыі гэтай справы належыць Алене Волкавай і Вікторыі
Шаўцовай. 2. Сяргей Віктаравіч, а ўвогуле, ці існуе нейкі стратэгічны план 64 паляпшэннф[я] сітуацыі на дарогах Міншчыны? 3. [Майстрыха] Хоча стварыць гурток 64 ткацтвў[а] паясоў пры мясцовай установе культуры, знаёміць дзяцей з гісторыяй і рознымі відамі ткацтва, а таксама са спосабамі вырабу менавіта славутага беларускага пояса.
А.2. Для,з мэтай (з родным склонам): работа mtразвіццю [дляразвіцця або з мэтай развіцця] прадпрымальніцтва, прапановы mt паляпшзнню [для паляпшэння] сітуацыі.
S 1. Бакі дамовіліся аб завяршэнні ў далейшым работы 64 [з мэтай] максімальна^ў[га] спрашчэнн$[я] працэдуры наведвання грамадзянамі другой краіны на кароткі тэрмін, зняцц$[я] праблем, звязаных з рэгістрацыяй грамадзян. 2. Ва ўрадавых інструкцыях прыводзіцца шэраг мераў 64 [для] пакаранн^[я] «кібермучыцеляў», штоздзекуюцца тд [з] іншы64М вучня)4[ў] паэлектроннай пошце, з дапамогай мабільных тэлефонаў і інтэрнэтсайтаў.
Нярэдка перад канструкцыямі з прыназоўнікам па стаяць словы работа ці праца, якія, па вялікім рахунку, маюць нулявое лексічнае значэнне і могуць быць ліквідаваны. Напрыклад, першы вышэйпададзены сказ пасля праўкі можа мець наступны выгляд: Бакі дамовіліся ў далейшым максімальна спрасціць працэдуру наведвання грамадзянамі другой краіны на кароткі тэрмін, зняць праблемы, звязаныя з рэгістрацыяй грамадзян. Сказ: Летась мы праводзіліработы па шкленню вокнаў у падвалах і гарышчах, аконных праёмаў у пад ’ездах, рамонту канструктыўных элементаў балконаў, дахаў, умацаванню і рамонту ўваходных дзвярэй і г. д.— настолькі насычаны канцылярызмамі, настолькі нязграбны, што патрабуе не толькі шматлікіх правак у канструкцыях з прыназоўнікам па, але і далейшага ўдасканалення (зняцця слова работа, замены аддзеяслоўных назоўнікаў дзеясловамі, ліквідацыі памылкі ва ўжыванні паронімаў і інш.): Летась мы шклілі вокны ў падвалах, пад’ездах і на гарышчах, рамантавалі канструкцыйныя элементы балконаў, дахаў, умацоўвалі ўваходныя дзверы і г. д.
4.3. Паводле (з родным склонам), згодна з,у адпаведнасці з (з творным склонам): паступіць mt зт&ну [згодна з законам]), mt выразу [паводле выразу] дырэктара. Параўнайма сказы з гэтымі, а таксама з адпаведнымі ім прыназоўнікамі з і на з тым жа значэннем: ‘на падставе чагонебудзь’. ✓ Надакучыла хадзіць паводле сваёй хады, надакучыла ездзіць паводле правіл дарожнага руху, надакучыла лётаць паводле законаў аэрадынамікі... (А Разанаў); Аднак трагедыя, згодна з Караткевічам, не пазбаўляе чалавека веры ў будучыню, яназаклікае чалавека да роздуму, да працы душы і сэрца, іншымі словамі, яна сваёй
362
Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
мэтанакіраванай адметнасцю скіравана ў будучыню (В. Локун); Хацеўя пажыць яшчэ хоць дзеньдругі ў Вільні, але мушу, на загад губернскага каморніка, сёння ж увечары выехаць ужо на працу ў вёску (М. Гарэцкі); Калі ж вялікі князь Вітаўт памёр іў дзяржаве дайшло да ўнутранае вайны, Хведар Астрожскі паранейшаму аддана падтрымліваў Свідрыгайлу і ў 1432 годзе на яго даручэнне ачысціў ад палякаўусё Падолле, завалодаў Валынню (Г. Сагановіч); 3 ініцыятывы Паўлюка Труса, а таксама Пятра Глебкі, Максіма Лужаніна ў тэхнікуме выпускалася вусная газета «Чырвоны прамень» (А. Клышка).