Даведнік па літаратурнай праўцы
Пятро Жаўняровіч
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 448с.
Мінск 2017
8. Калі прыметнікі якасны і адносны, то апошні звычайна ставіцца бліжэй да назоўніка, бо выяўляе больш важную прыкмету.
✓ Чырвоная агнявая зорачка, пыхнуўшы на вежы танка, шырока сігае ў неба (В. Быкаў); Дзеля таго, каб Якуб Колас звярнуўувагу на маленькага друкарскага вучня, хлопчыку трэба было хаця б прывітацца (Я. Брыль); Злёгку пацягваў густы цёплы вецер, і пад ім жарсткавата пашумвала спелае летняе лісце — на ветры было лягчэй дыхаць (А. Жук); Наш вывад у пэўнай ступені пацвярджаецца і статыстычным даследаваннем вядомага чэшскага славіста ІржыЛевы «Камбінацыйныя магчымасці верша» (I. Ралько).
Калі прыметнікі якасныя, бліжэй да назоўніка ставіцца той, які выяўляе пастаянную прыкмету.
✓ Адна з «неад'емных асаблівасцей горада» — доктар Іван Іванавіч Кунцэвіч, высокі сухі стары з жоўтасінімі валасамі, з чырванню здаровага чалавека на нахмураным твары (Б. Мікуліч); Галена грэбліва выхапіла пальцамі доўгую чорную пляшку, узняла бліжэй да свечкі, перакруціла да сябе наклейкай (А. Мальдзіс); Хата за маладымі зялёнымі клёнамі была ўлетку такая ўтульная і пасвойму прыгожая — адна злепшых на вуліцы (I. Шамякін); [Аверка] Быў чыста паголены, надзеў і чыстую шэрую кепку — яшчэ больш памаладзеў (I. Пташнікаў).
Калі прыметнікі адносныя, то яны размяшчаюцца ў парадку ад вузкага паняцця да шырокага.
✓ Росны след скрозь клаўся зпад Аміліных ног, да лесу, а ўлесе сцежка з леташніх хвойных іголак маўчала пад нагамі (К. Чорны); Начны каменны цяжар раптам спаў, Ганне палягчэла (I. Мележ);Да расследавання справы абудзеле К. М. Міцкевіча ў так званых аграрных беспарадках паліцыя неадкладна падключыла і яго непасрзднае школьнае начальства (Ю. Пшыркоў); Але даўно няма Юсцініяна, і паступова з залатога сасуда імперыя ператварылася ў шчарбаты гліняны гаршчок (Л. Дайнека).
S 1. Днямі ў цэнтр «Маці і дзіця» ў цяжкім стане быў дастаўлены [прывезены] пасля свайго з'яўлення на свет у 3й клінічнай мінекей [мінскай клінічнай] бальніцы 990грамовы меяыьы [малы]. 2. Пры гэтым месцамі, у асноўным рб Іна] паўночназаходняй палавіне рэспублікі, не выключаны навальнічныя кароткачасовыя [кароткачасовыя навальнічныя] дажджы.
9. Пры выкарыстанні колькаснаіменных спалучэнняў парадак слоў паказвае на дакладны і прыблізны лік: здалі 20 кілаграмаў шышак і здалі кілаграмаў 20 шышак.
Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
345
ч/ Пабываў Уладзімір Іванавіч за 700 метраў ад рэактара — гэта зона была агароджана калючым дротам і знаходзілася пад сігналізацыяй; Сапраўды — метраў за семсот на тарфяным полі, дзе летась кукуруза расла, штук пяцьдзясят гусей (П. Ляхновіч).
10. У бяззлучнікавым складаным сказе варта сачыць за тым, каб парадак слоў у асобных яго частках быў пераважна аднолькавым, калі іншае не прадугледжваецца аўтарскай задумай. У выніку ўзнікаюць недахопы, якія прымушаюць чытача паўторна вяртацца да пачатку сказа. Праўка такіх сказаў зводзіцца не толькі да змянення парадку слоў, але і да прапановы аўтару выкарыстаць, напрыклад, складаназлучаны сказ, які больш поўна перадае захаваны ў ім сэнс.
/ 1. Трашчалі патроны, бухалі міны, хулі / асколні ееіеталі і сыпал^я [свісталі і сыпаліся кулі і асколкі або а кулі і асколкі свісталі і сыпаліся] ў нас над галовамі.
2. Хлопчык адразу падхапіўЛэсі на рукі, на еечы ў яев нагарнуліся слёэы [і слёзы нагарнулісяўяго на вочы].
§ 90. Каардынацыя выказніка і дзейніка
1. Калі дзейнік выражаны спалучэннем назоўніка няпэўнаколькаснага значэння (большасць, меншасць, pad, шэраг, частка, шмат, некалькі і інш.) з назоўнікам роднага склону множнага ліку, то выказнік ставіцца ў форме адзіночнага ліку.
✓ Адчуванне адзіноты паглыблялася ў ім яшчэ тою акалічнасцю, што з таго часу, як стаўся ён войтам, паміж ім іАўгіняйлёг цэлыpad непаразуменняў (Я. Колас); За такую ж адмену галасуе большасць удзельнікаў «зборні» магілёўскага дваранства, якая каларытна апісана ў рамане Караткевіча (А. Мальдзіс); Шэраг такіх слоўускладніўся структурна, шляхам нарошчвання адпаведных суфіксальныхутварэнняў (А. Наркевіч); Болыйасць вяскоўцаў не мае сродкаўдля будаўніцтва новага жылля; Прадаецца і шзраг спецыяльных заспакаяльных травяных збораў ды выцяжак з лекавых раслін, праўда, іх ужыванне без кансультацыі са спецыялістам можа не прынесці пажаданай палёгкі.
Магчымасць пастаноўкі выказніка ў множным ліку ўзнікае тады, калі трэба падкрэсліць актыўнасць дзеяння; калі пасля назоўніка няпэўнаколькаснага значэння стаіць некалькі назоўнікаў у родным склоне множнага ліку; калі паміж дзейнікам і выказнікам знаходзіцца даданая частка або дзеепрыметнікавы зварот. Але пастаноўка выказніка ў множным ліку заўсёды патрабуе дакладнага абгрунтавання.
✓ 3 наступленнем першых гарачых дзён шзраг калгасаў і саўгасаў Брэсцкай вобласці прыступілі да нарыхтоўкі кармоў; Болыйасць кацельняў, якія знаходзяцца ў невялікіх пасёлках, перайшлі на торфабрыкет — больш таннае ў параўнанні з вугалем паліва; Тут увасабляюцца ў жыццё шэраг перспектыўных
346
Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
распрацовак, якія здольныя забяспечыць далейшае актыўнае развіццё; У значнай меры пацярпела і дарожная сетка ўсіх рэгіёнаў — да прыкладу, у Віцебскай вобласці былі разбураны большасць аўтамабільных дарог і мастоў.
Гэтыя моманты не выключаюць пастаноўкі выказніка і ў адзіночным ліку. У сказе: Але найболый важным аргументам на карысць перавагі язычніцтва ў Вялікім Княстве Літоўскім з’яўляецца шэраг дакументаў 13221324 гг., якія нібыта сведчаць аб намеры Гедзіміна ахрысціць сваю дзяржаву ў каталіцкую eepy (М. Ермаловіч) — выкарыстанню адзіночнага ліку спрыяе адваротны парадак слоў; у сказе: Даследаванні паказалі, што большасць рэдкіх відаў жывёл іраслін, зафіксаваных на Расоншчыне, так ці інакш звязана з воднабалотныміўгоддзямі — праз адзіночны лік падкрэсліваецца блізкасць раслін і жывёл паводле месца распаўсюджання.
/ 1. Большасць скарочаных тэм вывучалўўа]ся паралельна па некалькіх прадметах (цяпер пакінуты ў адным). 2. Вялікае мноства перашкод каторы год пазбаўляюыДе] грамадзян камфорту. 3. На жаль, няшмат унікальных архітэктурных помнікаў захавалўўа]ся да нашых дзён. 4. Чеетхв [Некаторыя] з гэтых дзяржаў пачалі адчуваць дэфіцыт газу і пераводзяць заводы на іншыя віды энергіі — напрыкладмазут (лепш замяніць дзейнік, каб ліквідаваць стылістычна заганны склад дзейніка і выказніка: Частка... пачала адчуваць...). 5. Шэраг беларускіх банкаў пасля павышэння стаўкі рэфінансавання да 14 працэнтаў гадавых аб'явіХІў] аб росце і працэнтных ставак па дэпазітах. 6. Вядома, шмат хто з маладых творцаўтакой навукай не &алода^3ў\. 7. Большасць з тых, хто набываўзямельнуюўласнасцьузаходніхгубернях, належаў[лі] да ліку чыноўнікаў, а таксама асоб, якія не займаліся сур'ёзна сельскай гаспадаркай.
2. Калі дзейнік выражаны колькаснаіменным спалучэннем, выказнік можа ставіцца ў форме як адзіночнага, так і множнага ліку. У тым выпадку, калі група асоб або сукупнасць прадметаў разумеецца як адзінае, непадзельнае цэлае і аўтара цікавіць толькі агульная колькасць, выказнік ставіцца ў адзіночным ліку. Множны лік выказніка ўказвае на тое, што асобы або прадметы павінны разумецца як пэўныя адзінкі з характэрнымі прыкметамі: параўн.: Ураёне будуецца 26 новых дамоў і У Вілейскім, Лагойскім і Валожынскім раёнах будуюцца 48 новых дамоў. Множны лік выказніка падкрэслівае важнасць будаўніцтва дамоў у розных месцах Мінскай вобласці. Параўн. таксама: ...Дарэчы, на службеўраённым аддзяленні «Ахова» знаходзіцца чатыры нямецкія аўчаркі (увага засяроджваецца на агульнай колькасці).
^ — Містар Скот! — сказаў грэк, нізка схіліўшыся. — Тамака прыйшлі два папуасы, відаць, здалёку (Я. Маўр); Яшчэ так нядаўна было два тэлефонныя нумары, рабочы і хатні, па якіх то ўранні, то ўвечаны можна было пазваніць, пачуць у трубцы нязменна ветлівадзелавое: «Слухаю вас», а як пазнае — вясёлае: «Здароў браток, здароў!..» (Я. Брыль).
Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
347
Калі трэба падкрэсліць актыўнасць дзеяння, выказнік таксама ставіцца ў множным ліку: 23 чалавекі кінуліся да адных дзвярэй. Часта, калі выказнік выражаны дзеясловам або дзеепрыметнікам залежнага стану і мала праяўляецца актыўнасць, выказнік ставіцца ў адзіночным ліку.
^ Узарана 17 га зябліва; 460 тысяч метраў жылой плошчы ўведзена ў другім паўгоддзі; Толькі летась падчас аперацыі «Мак» было канфіскавана 52 тоны наркотыкаў расліннага паходжання, якія былі вырашчаныя на 266 тысячах квадратных метраў пасеваў.
Але: 15 міліцыянераў узнагароджаны медалямі — падкрэсліваецца прызнанне заслуг кожнага чалавека.
Калі ў складзе дзейніка лічэбнік заканчваецца на адзін, выказнік ставіцца ў адзіночным ліку: Дваццаць адно дзіця прайшло лячэннеўрамках гэтай праграмы', Летась у краіне быў пабудаваны 1 млн 400 тысяч квадратных метраў індывідуальнага жылля.
/ 1, У штаце Арэгон, дзе эўтаназія легалізаваная з 1998 года, за гэты час добраахвотна скарыста^[ў\ся паслугамі ўрачоў для спынення жыцця 401 чалавек. 2. Шпіталізаваны)( ў бальнічныя ўстановы X [адзін] працэнт ад агульнай колькасці захварэлых.
3. Выказнік пры дзейніку кшталту бацька з сынам (бацька разам з сынам) ставіцца ў множным ліку, калі падкрэсліваецца роўнасць абодвух утваральнікаў дзеяння, абазначаных назоўнікамі. Калі ж трэба падкрэсліць другараднасць утваральніка дзеяння, абазначанага назоўнікам у творным склоне, то дзейнікам з’яўляецца першы назоўнік канструкцыі і выказнік ставіцца ў адзіночным ліку.
^ 3 паўночы крыху паспакайнела, і Міколка з дзедам моцна заснулі пад яловым дахам (М.Лынькоў); Тамуў 1947годзеУпраўленне па справах мастацтваў пры СНК БССР разам з Саюзам савецкіх пісьменнікаў правялі конкурс на лепшую сучасную п'есу (У. Навіцкі); На вёску Вялічкавічы Камянецкага раёна лівень з градам абрынуліся вечарам; Валянціна Мікалаеўна Добрусева разам са старшынёй Крычаўскага райвыканкама Іванам Пракопавым перарэзалі чырвоную стужкуна знак адкрыцця Музея Маці; Вадзім прымаў удзел у паказальных выступленнях спартсменаў вобласці разам з байцамі тайскага боксу; Міністзрства культуры разам з калектывам тэатра працуе над праграмай адкрыцця сезона ў абноўленым будынку.
Пры наяўнасці слоў сумесна, супольна выказнік звычайна ставіцца ў адзіночным ліку: Мінгарвыканкам сумесна з грамадскай арганізацыяй «Беларускі саюз сацыяльных педагогаў і сацыяльных работнікаў» плануе стварэнне прытулку для начнога знаходжання асоб без пэўнага месца жыхарства.