Даведнік па літаратурнай праўцы
Пятро Жаўняровіч
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 448с.
Мінск 2017
Калі першы ўтваральнік дзеяння ў падобных канструкцыях абазначаны займеннікамі я або ты, то выказнік ставіцца ў адзіночным ліку: — Як жа
348
Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
я з табой выпраўлюся ў такую далёкую дарогу? (I. Мележ); — Вечна ты з бацькам з гэтымі ракамі носішся (М. Лынькоў).
f 1. Так, ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі ХМінскі гадзіннікавы заводХ сумесна з гандлёвымі арганізацыямі запланаваМІў] правядзенне пераднавагодняй выставыраспродажу. 2. Абласное ўпраўленне МНС сумесна з цэнтрам па гідраметэаралогіі вядуць[зе] пастаянны маніторынг сітуацыі і прагназаванне магчымага падтаплення па ўсіх басейнах рэк. 3. Дзеля падтрымання і пашырэння магчымасцяў дзелавога супрацоўніцтва паміж італьянскімі і беларускімі прадпрыемствамі днямі Белаграпрамбанк сумесна з кампаніяй «Agrotecnica s. r. I.» правялі[ёў] ceмінар «Фінансаванне ААТ “Белаграпрамбанк" інвестыцыйных праектаў у галіне жывёлагадоўлі. Новыя тэхналогіі ў жывёлагадоўлі, вопыт Рэспублікі Беларусь і Італьянскай Рэспублікі».
4. Калі дзейнік выражаны займеннікамі хто, што, ніхто, нішто, нехта, хтосьці, хтонебудзь, то выказнік ставіцца ў адзіночным ліку.
✓ Ніхто з хутаранцаў, як і з іншых сямей, што прытулілі параненых ці знясіленых акружэнцаў, не кінуўся бегчы ў воласць або да каменданта (Ф. Янкоўскі); —Дружыну сарганізаваць трэба! — крыкнуў хтосьці з хлопцаў.— He паткнуўся б! (I. Мележ); Хто быў знаёмы з ранейшымі пастаноўкамі рэжысёра, цяпер заўважыў адрозненні; Нішто не зможа стрымаць нашага стаера.
Калі дзейнік выражаны адносным займеннікам хто ў якасці злучальнага слова даданай часткі складаназалежнага сказа, то выказнік у абсалютнай большасці выпадкаў мае адзіночны лік.
^ Расправу чыніць польскае начальства над тымі, хто браў панскае дабро ў маёнтках і сек панскі лес (Я. Колас); Праўда, тыя, хто быў ужо ў хаце, такім непарадкам не толькі не абураліся, але нібы і не лічылі яго вартым увагі: сышоўшысяўкупкі, дзядзькі іхлопцы смалілі цыгаркі, гаманілі (I. Мележ); I вылепей не на наш разумны гуманізм навальвайцеся, а на тых, хто труціць азёры, рэкі, лясы, хто не сённязаўтра атруціць акіяны (У. Караткевіч); А мо і праўду кажуць тыя, хто сцвярджае, што вакол кожнага чалавека маецца нейкае поле, яго аўрай называюць, і толькі яно, а не знешнасць, на цябе ўздзейнічае (В. Гігевіч).
Апошнім часам у публіцыстычным стылі сустракаюцца сказы з множным лікам выказніка (магчыма, уплывае пашырэнне такіх канструкцый у рускай мове).
✓ Гэта настаўнікі пачатковых класаў, маладыя спецыялісты і тыя, хто мае невысокую нагрузку; Кандытары Алена Ганчарук і Тамара Суднік стараюцца, каб іх прадукцыя спадабалася як тым, хто спыніўся паабедаць у кафэ і далей працягвае дарогу на Усход або на Захад, так і мясцовым кліентам; Тыя, хто маюць суадносныя дыпломы па няпрофільных прадметах, атрымліваюць дадаткова 20 балаў да сваіх агульных вынікаў; Тыя, хто прыйшлі, і секунды не пашкадавалі аб тым, што завіталі гэтым вечарам у грамадскакулыпурны цэнтр.
Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
349
5. Калі пры дзейніку знаходзіцца прыдатак, то трэба дакладна вызначыць дзейнік і пасля гэтага ставіць выказнік у патрэбным ліку (родзе): Возера Нарач было забруджана (параўн: Нарач была забруджансг, Нарач — ж. р.); Плаійчпалаткі прасушаны і здадзены на склад.
/ 1. Пры гэтым ААТ «Світанак» заўсёды вылучаў[ла]ся разумнымі суадносінамі якасці э цаной [і цаны]. 2. Семінар нарада ў Івацзвічах недеёў [На семінарынарадзе ў Івацэвічах падведзены] вынікі работы органаў мясцовага кіравання і самакіравання Брэстчыны за год (у сказе наяўнічае складаны для вызначэння каардынацыі дзейніка і выказніка выпадак, таму сказ лепш перабудаваць).
6. Калі дзейнік выражаны ўмоўным найменнем, то выказнік дапасуецца да яго паводле граматычнага прынцыпу: «Каласы пад сярпом тваім» былі напісаны У. С. Караткевічам у 1960я гады (але: Раман «Каласы пад сярпом тваім» быў напісаны У. С. Караткевічам у 1960я гады).
*✓ «Заклён на скрутны вір» пісаўся пасля доўгага, зацяжнога маўчання, і, можа, таму ад яго мускулістай строфікі вее нерастрачанай сілай і першароднай свежасцю (А. Пісьмянкоў); Фільм мы заказалі, а потым прайшоў Берлінскі кінафестываль, дзе «300 спартанцаў» атрымалі вялікі поспех, і кошт набыцця стужкі для кінапракатчыкаў павялічыўся ў некалькі разоў.
Пры нескланяльным найменні паказчыкам роду выказніка з’яўляецца значэнне назоўніка: «Чэлсі» зноў атрымала перамогу (каманда).
7. Калі выказнік стаіць пасля аднародных дзейнікаў, то звычайна ўжываецца ў множным ліку, а калі перад імі (інверсія) — часцей у адзіночным ліку.
✓ Прыказка і прымаўка заўсёды імкнуцца да сцісласці (Р. Шкраба); Нацыянальны менталітэт і нацыянальнае светабачанне становяцца ў наш час аб'ектамі даволіактыўнага іўважлівага вывучэння (Я. Гарадніцкі); Аднак ёсць выпадкі, калі прачытанне і разуменне твораў дазваляюць зрабіць высновы аб прысутнасці ў іх «фенаменалогіі духу», што яны з'яўляюцца ўсвядомленай творцам мастацкай ілюстрацыяй філасофскіх ідэй (У. Агіевіч); Горка змяшаліся з кроплямі кроў мая, сонца, каралі... (В. Вярба); 3 другой паловы 1980х ідэйнасемантычная маналітнасць, адназначнасць вобразаканцэпту «тутэйшасці» ў пэўным сэнсе расхістваецца (I. Шаўлякова); Укласеўзняўся такігоман ісмех, хоць закладай вушы (В. Гілевіч).
^ 1. Досвед і навуковы патэнцыял, якім валодаюць беларускія навукоўцы, дазваля^[юць] забяспечыць [гарантаваць] радыяцыйную бяспеку пры будаўніцтве атамнай станцыі на тэрыторыі нашай краіны. 2. Адзін пацалунак, адно імгненне змянілУ&і] трылёсы, раздзяліл)Ді] іхрысай — дакладнай і няўмольнай 3. Калі долар слабы, і еўра слабы, усёжтакі высвятляецца, што бізн\[е]с і насельніцтва свету пакуль больш вер^[а]ць у долар. 4. Неадназначнае стаўленне да малога бізн)([е]суў нашай краіне, як мне здаецца, маіець[е] глыбокія гістарычныя KapaHi і важкія прычыны. Б. Сёння на тэрыторыі рэспублікі дзейніча^[юць] 123 гідралагічныя пасты на рэках і 14 на азёрах і вадасховішчах (нягледзячы на тое, што
350
Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
выкарыстана інверсія, аднародныя дзейнікі з колькаснаіменнымі спалучэннямі патрабуюць выкарыстання выказніка ў множным ліку).
8. Нельга фармальна звязваць выказнік са словамі, якія ўваходзяць у склад дзейніка.
^ Палавіна польскіх салдат была перабіта, частка была ўзята ў палон, а трох цяжкапараненых адправілі назад у Ганусы (Я. Колас); Значная колькасць віншавальных пісем будзе ўручана на ўрачыстых мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня Перамогі, а таксама на сустрэчахз ветэранамі, якія праходзяць зараз у многіхустановах адукацыі рэгіёна.
f 1. Нават у спрыяльныя летнія месяцы ў Кастрычніцкім раёне абласнога цэнтра амаль палова сем'яў не плацілДсі] камунальныя плацяжы ў вызначаны тэрмін. 2.— Палова кароў, дзякуючы генетычнаму скрыжаванню, маіерь[е] канадскае паходжанне, а ў будучым увесь статак будзе складацца з перспектыўных парод, — кажа старшыня гаспадаркі. 3. Пэўная колькасць сем'яўужо ўключан^[а] ў склад ЖБК і зусім хутка справ)([і]ць улазіны.
9. Род (і лік) выказніка пры дзейнікахабрэвіятурах вызначаецца іх апорным словам: СНД засталося непадрыхтаваным да такіх змен (праўка: засталася, апорнае слова — садружнасць); EC прыпыніў кантакты з Іранам (апорнае слова — саюз).
Неахайнасць аўтараў і няўважлівасць рэдактараў выклікаюць з’яўленне, здавалася б, самых простых для праўкі выпадкаў парушэння каардынацыі выказніка і дзейніка.
S 1. Навейшая генерацыя паэтаў, прынамсі^ найбольш таленавітыя з іх, спрабуюць[е] больш дакладна вызначыць абсягі свайго лірычнага «я» ў адносінах да самога жыцця. 2. 42 мільёны рублёў выдаткавана на тое, каб зафарбаваць надпісы, якімі быХ[ў] сапсаванызнешні выгляд амаль 3 тысяч дамоў. 3. Тым не меншХ удалося даказаць, што вірусныя агенты — той жа вірус герпес^у], умешваХ[ю]цца ўліпідны абмен і мо^ф[гуць] пашкодзіць сценкі сасудаў, у выніку чаго выпрацоўваюцца атэрагенныя ліпапратэіны, якія ствараюць умовы для адкладвання бляшак. 4. Літоўскі гурт «The 4FUN» з песняй «Love or Leave» («Кахай або пакінь») пачнурь[е] барацьбу ў Хельсінкі адразу з фіналу, дзе выступаюрь[е] пад 9м нумарам. 5. Такіх прыбудоў тут был^[а] процьма. 6. Але на практыцы праблема недахопу тэорыі, як ілішнія кілаграмы, застанХ[е]цца.
§ 91. Асаблівасці кіравання ў словазлучэннях
Пры сінтаксічнай сувязі кіравання галоўнае слова словазлучэння патрабуе пастаноўкі залежных кампанентаў у пэўнай форме. Менавіта ў сувязях паміж словамі ў словазлучэннях выразна праяўляецца нацыянальная спецыфіка мовы.
Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
351
1. Дзеясловы дзякаваць (падзякаваць, аддзякаваць, аддзячыць), прабачыць, дараваць кіруюць залежнымі словамі ў давальным склоне: падзякаваць жанчыне, дзякую Вам, прабачце мне, дараваць наведвальніцы, не магу дараваць сабе.
✓ Я браў, не бачыў і не аддзячыў табе нічым, бо счараваны — цябе, укаханы, не знаў саўсім (А. Гарун); У Кухарава пры гэтых словах бліснулі вочы, і ён горача падзякаваў старшынігарсавета (I. Шамякін); Няхай мне прабачаць — ізноў не даеду, ды боль прадчування душу скалыхне... (Н. Тарас); Камісар яшчэ раз агледзеў чырванаватыя выдмы, што пукаціліся за лініяй, і, падзячыўшы кунаку за добрую параду, заклапочана пачухаў шыю (В. Мудроў); Няхай Бог даруе мне тое, што я не ў сілах дараваць (Г. Марчук); Боль і горыч — усё, што захочаш, абяцаю табе дараваць (3. Марозаў); Асабліва хочацца падзякаваць тым, хто працуе ў тэрытарыяльных органах унутраных спраў: з іх дапамогай і прафесіяналізмам мы на працягу столькіх гадоў разам супрацьстаім злачыннасці.
/ 1. Углебы гэткі ёсць закон: каго — караць, ка^[му] — аддзячыць. 2. Яшчэ выкладаў жывапіс і графіку будучым архітэктарам, многія з іх потым мХне дзякавалі. 3. Хацелася б падзякавацьза сумесную работу аўтараў[м] ідэі фірмў[е] «Экалогія — М», яе дырэктарХІу] МіхаілХІу] ФёдаравічХ[у] Красніцка^ф[му] і галоўна^[му] спецыялістХІу} Святланў[е] Мікалаеўнў[е] ІсачанХў[цы]. 4. Ка^[му] падзякаваць за святочны настрой? Прыродў[зе], натуральна, за багацце, якое яна падарыла роднай зямлі. Але і продксўў[м\, якія раскрылі яе сакрэт, навучыўшыся тут жыць. 5. На развілцы ён павярнуў налева, і Сцяпану падумалася, што трэба будзе яшчэ нечым аддзячыць хлопцХІуІ 6. А калі пражыць у кватэры 15 гадоў — і не мазнуць пэндзлем, прабачце мХне...