• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даведнік па літаратурнай праўцы  Пятро Жаўняровіч

    Даведнік па літаратурнай праўцы

    Пятро Жаўняровіч

    Выдавец: Адукацыя і выхаванне
    Памер: 448с.
    Мінск 2017
    182.07 МБ
    / 1. / мы павінны заўсёды заставацца разам, як бы там некаму нХП хацелася па той або іншы бок барыкад. 2. Як бы нХй праходзілі роды, але для кожнай жанчыны гэта быў фізічна актыўны, эмацыянальнастрэсавы, у нейкай ступені нават небяспечны момант у яежыцці. З.Ая штораніцы бегаю. Каму н#\і} казаўпра цяжкасці, ніхто не параіў кінуць прабежкі. 4. Пра што б на зямлі людзі нХі<1 марылі, якія б паветраныя замкі н&[/] будавалі — усе яны траплялі ў гэту чароўную краіну. 5. Размова ідзе аб тым, штоі] якія б складанасці н^[і] існавалі, праца павінна быць высокапрадукцыйнай, а для яе забеспячэння — і арганізацыя нармальнай будаўнічай пляцоўкі, і арганізацыя бытавых умоў, і харчаванне, і адсутнасць прастояў машын і механізмаў як пад загрузкай, так і пад выгрузкай.
    4.	Часціца ані ўжываецца пры ўзмоцненым адмоўі.
    V Янка. А так, пане рэгістратар,—унашай граматыцы без націскаў аніз месца (Я. ^упала);Дарожка паміжгустых елакусё вузела і вузела, аніпрайсці, ані пралезці, ані прадрацца праз калючыя зялёныя іголкі (М. Гарэцкі); / больш ніякіх адзнак гаспадаркі, нават ані кавалка апрацаванайзямлі (Я. Маўр); — Пустазвон,—ані не крыўдзіўся дзед (А. Федарэнка).
    5.	Трэба адрозніваць спалучэнні нераз ‘шмат разоў’ і ніразу ‘ніколі’, не адзін ‘некалькі, шмат’ і ні адзін ‘ніхто’.
    ✓ Чуў я (а мо і вы чулі) не раз, як іншыя кажуць: «Паганая тая служба — сабачча служба» (Ядвігін Ш.); Кожны нашай гісторыізнаўца добрым словам успомніць не раз Скарыну і пахваліць за мудрасць Мсціслаўца (А. Ставер); A пра сваякоў і казаць няма чаго — ніразу не селі чаю папіць без цукерак і булак (А. Масла); Людзі не адзін раз у такіх выпадках прыкрывалі дружбаю нешта большае, чым дружба (Я. Колас); Хочаш не хочаш, давялося думаць пра іх, дбаць і Міканору; але дбаў Міканор аб Калядах так, як, напэўна, ні адзін другі куранёвец за ўсе гады, як стаяць тут гэтыя старыя хаты (I. Мележ); Метафара як ні адна моўная з'ява мае даўнюю гісторыю вывучэння (В. Старычонак).
    Частка пятая
    ПРАЎКА
    НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    § 89. Парадак слоў у сказе
    1.	Характэрнай асаблівасцю беларускай мовы, як і іншых усходнеславянскіх моў, з’яўляецца параўнальна свабодны парадак слоў у сказе. Многае ў аўтарскім выказванні залежыць ад яго актуальнага члянення, г. зн. ад таго, што з’яўляецца тэмай (вядомым з папярэдняга кантэксту) і рэмай (новай інфармацыяй, якая развівае тэму). Да прыкладу, у сказе: Настойлівая праца над сабою, імкненне да ведаў прынеслі Вінцэсю ў сваёй ваколіцы славу юнака вялікай вучонасці, іяго пачалі запрашаць даваць прыватныя ўрокі (У. Мархель) — прамы парадак слоў, тэмай з’яўляюцца аднародныя дзейнікі, рэмай — астатнія члены сказа; у сказе: 3 пачатку XIII cm. стала яўна выяўляцца вядучае месца Пінска ў далейшым жыцці Тураўскай зямлі (М. Ермаловіч) — адваротны парадак слоў, тэмай з’яўляецца акалічнасцьдэтэрмінант, рэмай — астатнія члены сказа.
    2.	Нягледзячы на свабодны парадак слоў, за кожным членам сказа традыцыйна замацавалася асноўнае месца (прамы парадак слоў). Адваротны парадак слоў успрымаецца як стылістычны (экспрэсіўны) прыём (інверсія) і павінен быць матываваным. Напрыклад, у сказе: Толькі адзін магазін выканаў усе паказчыкі — прамы парадак слоў, а ў выпадку перастаноўкі членаў сказа (Выканаў усе паказчыкі толькі адзін магазін) узнікае дадатковае адценне шкадавання.
    3.	Для тэкстаў навуковага і афіцыйнага стыляў характэрны прамы парадак слоў, а ў тэкстах публіцыстычных і мастацкіх, у гутарковым стылі шырока выкарыстоўваецца адваротны парадак слоў.
    ^ Такія часціцы набываюць функцыі словаўтваральных і формаўтваральных афіксаў (Л. Бурак); Канкрэтныя пытанні прававога рэгулявання адносін у сферы прафесійнатэхнічнай адукацыі вызначаюцца адпаведнымі актамі заканадаўствсг, Нахіляюцца бярозы, і іх шэпт кучаравы зліваецца з гарачым дыханнем машыны (М. Лынькоў); Хутка знікне імгла, і за пшаніцай, за лёнам
    342
    Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    адкрыецца чорны прастор свежай, духмянай раллі, стане відаць, колькі за ноч узняўзямліяе Сярожа (Я. Брыль); Таму і будуць начаваць ляснікз памочнікам прама на дзялянцы, як толькі пачнецца масавая нарыхтоўка.
    Чаргаванне прамога і адваротнага парадку слоў у мастацкім і публіцыстычным стылях часта дыктуецца тэматыкай твора, аўтарскай задумай, відам тэксту (аповед, апісанне, разважанне) і інш. Напрыклад, у прыведзеным ніжэй першым абзацы апавядання першы сказ мае прамы парадак слоў, а другі, трэці і чацвёрты — адваротны.
    ✓ Горад спаў. Драмалі праспекты, ціха саплі завулкі, ля ракі абаранкам скруціўся парк. Згаслі каляровыя вітрыны, сцішыліся гаваркія базары, змоўклі шумныя крамы і крамачкі. I толькіўадной з іх чуўся ціхі шоргат.
    4.	Даданыя члены сказа таксама маюць традыцыйнае месца ў сказе. Пры адваротным парадку даданых членаў сказа ўзнікае іх экспрэсіўнае вылучэнне: У бюро рэгістрацыі людзі кваліфікаваныя працуюць або У бюро рэгістрацыі людзі працуюць кваліфікаваныя', нейтральны стыль выказвання: Кваліфікаваныя людзі працуюць у бюро рэгістрацыі. Калі ў выказванні няма асаблівага вылучэння члена сказа, трэба імкнуцца, каб даданыя члены сказа знаходзіліся па магчымасці побач з тымі словамі, да якіх адносяцца.
    / 1. За апошнія нават [Нават за апошнія] два гады мы многае зрабілі. 2. Перамогу ў вьннку [У выніку перамогу] міжнароднае журы, складзенае з дызайнераўпрактыкаў і мастацтвазнаўцаў з Сербіі, Італіі, Нарвегіі і Чэхіі, прысудзіла ўдзельніку з Чэхіі Стэфану Гудзеву. 3. Мы пабывалі ў запаведніку, дзе адчуваеш сябе як у раі — вакол лятаюць тысячы птушак, паўліны еуляюць ле ецежкех з распушчанымі хвастамі [паўліны з распушчанымі хвастамі гуляюць па сцежках], матылькі нерэальна прыгожыя пырхаюць... 4. Хто і дзе б яны зараз былі, каб не пастаянная прысутнасць у эфіры і не старонках прыоатнага жыцця зорак [прыватнага жыцця зораку эфіры і на старонках}! 5. Для таго кабупрыгожыць полацкі сабор, яго сцены, столь і падлогу, патрэбна было зрабіць шмат крокаў наперад полацкаму мастацтву [полацкаму мастацтву патрэбна было зрабіць шмат крокаў наперад]. 6. У сапраўднае свята дружбы і ўзаемаразумення вылілася сустрэча ў еарадскім Палацы куяьтуры замежных дэлееацый [замежных дэлегацый у гарадскім Палацы культуры].
    5.	Няўважлівасць да парадку слоў выклікае памылкі, у выніку якіх узнікае двухсэнсаваць, a то і камічны эфект: Уліпені гэтага года ў газеце будуць змешчаны адказы на пытанні чытачоў дырэктара аб ’яднання Б. Ю. Каралевіча. Пытанні задаваліся чытачамі газеты ці чытачамі дырэктара, які, магчыма, напісаў кнігу? Выпраўлены сказ: Адказы дырэктара аб’яднання Б. Ю. Каралевіча на пытанні чытачоў будуць змешчаны на старонках газеты ў ліпені гэтага года.
    AП 171 ^ііпі	I П А	П і Т~7УЮ'\7~71	I 171І A A 71\171 11 lit
    I	UOIJ11 jri\JUUjtZr1 ul y u UvUA J f 11U	ттілтгі AI11 /V/ 11 DI /VI
    пвтрулём [памежным патрулём y водах праліва Торэса, якія кішаць акуламі].
    Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    343
    2.	Цяпер вадзіцеліўзялі за модуўключаць песні наўвесь салон альбо рабіць моцны гук якоганебудзь канала радыё, які бясконца перадае песні, што ў маёй свядомасці нагадваюць дошку для мыцця бялізны нашых бабуль [бабуліну дошку для мыцця бялізны]. 3. Злодзей зайшоў у банк са зброяй у руках і перадаў касіру звгнеку і мяшокў [мяшок і запіску] з патрабаваннем выдаць яму 10 тысяч долараў дробнымі купюрамі. 4. Джайлс літаральна адным махам пераадолеў вонкавую агароджу турмы [турэмную агароджу] вышынёй амаль 4 метры, нягледзячы на працягнуты калючы дрот. 5. Там на зімовую вудулавіў акунькоў ды плотак мясцовы жыхар, рабочы цеплаэлектрацэнтралі 58 еадовага ўзросту [жыхар 58гадовага ўзросту, рабочы цеплаэлектрацэнтралі].
    6.	Асаблівую ўвагу варта надаваць так званым граматычна звязаным словамдэтэрмінантам, якія адносяцца або да ўсяго выказвання, або да асобных членаў сказа. Напрыклад, у сказе: На пачатку кастрычніка адбудзецца доўгачаканая беларускімі тэатраламі падзея: праз амаль дзевяць гадоў адрадзіўся Беларускі міжнародны фестываль тэатраў лялек — прыслоўе амаль з’яўляецца дэтэрмінантам акалічнасці праз дзевяць гадоў, таму патрабуецца праўка: амаль праз дзевяць гадоў.
    S’ 1. Залатыя ўпрыгажэнні ва ўсе часы былі фаварытамі, і недарэмна: менавіта гэты высакародны метал лёгка спалучаецца э практычна любым [практычна з любым] стылем у адзенні. 2. Амаль уже [Ужо амаль] год муж і жонкаў Анатоль Сяргеевіч і Вольга Міхайлаўна Тулянкіны з вёскі Задзвінне Віцебскага раёна займаюцца прыёмам турыстаў. 3. Варта заўважыць, што часта ў падлеткаў па меры фарміравання шкілета боль праходзіць амаль сама [амаль праходзіць]. 4. Тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва вобласці цесна супрацоўнічаюць э прыкладна [прыкладна з} 800 арганізацыямі і аб'яднаннямі, у тым лікуз 77 рэлігійнымі і 160 грамадскімі аб'яднаннямі.
    7.	Пры афармленні ўскоснай мовы і ў іншых падобных выпадках трэба імкнуцца, каб імя і прозвішча аўтара перададзенага выказвання не аддзяляліся ад назвы пасады іншымі членамі сказа. Напрыклад, у сказе: Як паведаміў менеджар СААТ «ПМі Камланія», якой належыць ферма, Сяргей Гапановіч, ужо зараз пабудаваны вальер для ўтрымання бегавых страусаў, вядзецца падрыхтоўка пляцоўкі пад будаўніцтва дзвюх бегавых дарожак па 100 м кожная са спецыяльнай агароджай — імя і прозвішча трэба перамясціць і паставіць пасля выказніка: Як паведаміў Сяргей Гапановіч, менеджар...
    S 1. Якзаявіў прэм'ерміністр Чэхіі, якая зараз старшынствуеўЕС, Мірэк Тапаланэк, краіны не маюць патрэбы ў глабальнай праграме падтрымкі, паколькі ў кожнай з іхсвае праблемы [ЯкзаявіўМірак Тапаланек, прэм'ерміністр...]. 2. Абгэтым паведаміла дырэктар па даследаваннях брытанскай кампаніі INSTID, якая выйграла конкурс на закупку паслугі па распрацоўцы гарадскога брэнда, Наташа Гранд [Аб гэтым паведаміла Наташа Гранд, дырэктар...]. 3. Напярэдадні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў кандыдат у дэпутаты ад Набярэжнай выбарчай
    344
    Частка пятая. ПРАЎКА НА СІНТАКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    акругі № 14, на якую прыпадае адпаведная вуліца, Васіль Кастроў, вырашыў даказаць неабыякавасць да спраў [праблем] сваіх выбаршчыкаў канкрэтнай справай [прапановай] — арганізаваць рамонт дарогі [Напярэдадні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Васіль Кастроў, кандыдат у дэпутаты ад Набярэжнай выбарчай акругі№ 14, наякую прыпадаеадпаведная вуліца, вырашыў...].