Даведнік па літаратурнай праўцы
Пятро Жаўняровіч
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 448с.
Мінск 2017
4. Пасяджэнне клуба стала пасапраўднаму святочным дзякуючы павясноваму аптымістычным песням народнага ансамбля народнай песні і музыкі «Вязанка», які з'яўляецца пастаянным спадарожнікам ужо стаўшых традыцыйнымі [традыцыйных] сустрэч аператараў машыннага даення.
Праўка нехарактэрных формаў дзеепрыметнікаў не вычэрпваецца прапанаванымі варыянтамі. Безумоўна, для праўкі рэдактар вымушаны затрачваць пэўныя разумовыя і творчыя намаганні, мусіць не толькі кіравацца сваёй інтуіцыяй, але і выкарыстоўваць напрацоўкі стылістыкі беларускай мовы. Як важна гэта ўсвядоміць, можна паказаць на адным прыкладзе (сказ узяты з рэпартажу пра фестываль аўтарскай песні): Непераходзячая любоў да роднай зямлі засталася ў сэрцах нашчадкаў паэта, тых, хто сёння, губляючыся і нясмела, выходзіў на сцэну, каб падзяліцца са светам радасцю, болем, смуткам і надзеяй сваёй светлай душы. Журналіст праз вобразныя сродкі імкнецца перадаць узвышаную атмасферу мерапрыемства, паказаць крэўную сувязь выканаўцаў з творчасцю мясцовага паэта, узнавіць тое пачуццё, якое агортвала прысутных у зале падчас выступленняў самадзейных артыстаў. Але першае слова — русізм непераходзячае — адразу разбурае ўспрыманне сказа, зніжае перлакутыўны эфект, і гэта мог бы прадугледзець рэдактар, калі б прапанаваў звычайную замену: Нязгасная (або незгасальная) любоў...
Кузьма Чорны яшчэ ў 1929 г. пісаў наконт падобных формаў у «Публіцыстычных нататках», палемізуючы з адным даследчыкам: «А што да навуковасці, дык хіба ж можна вызнаваць за навуковасць такі метад прафесара: дзеяслоўныя прыметнікі (тэрміналагічнае спалучэнне для называння
326
Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАПЧНЫМ УЗРОЎНІ
сённяшніх дзеепрыметнікаў. — П. Ж.) павінны ўкараніцца ў беларускую мову, таму што ва ўкраінскай мове іх ужываюць украінскія пісьменнікі? Няўжо гэта навуковы довад, што ў беларускай мове трэба рабіць тое самае? А я вось са сваёй мовы выкараняю гэтакія формы і магу без іх выказаць беларускаю моваю, што хачу». Можна паўтарыць за пісьменнікам: хіба гэта навуковы довад, што прапанаваныя для замены словаформы шырока выкарыстоўваюцца ў рускай мове? Прыклад руплівага захавальніка беларускага слова і адмысловага празаіка паказвае неабмежаваныя магчымасці беларускай мовы ў перадачы найтанчэйшых адценняў сэнсу і без нехарактэрных формаў дзеепрыметнікаў.
§ 84. Формы дзеепрыслоўяў
У беларускай мове дзеепрыслоўе — пашыраная нязменная форма, якая мае прыкметы дзеяслова і прыслоўя, утвараецца практычна ад усіх дзеясловаў, не мае стылістычных абмежаванняў і ўжываецца ва ўсіх стылях.
1. Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца ад асновы цяперашняга часу дзеясловаў з дапамогай суфіксаў:
• учы, ючы (I спражэнне): беручы, спяійаючыся;
✓ Немец кінуў перабіраць і, ступаючы на кучы адзення, пайшоўда Вольгі (I. Шамякін); Вайну кленучы, праз колькі дзён ліст Ядзі напісаў, у якім жадаў ёй шчасця... (А. Пашкевіч); Варушыцца, крзкчучы, цемра (А. Глобус); Цяпер тут нівызалатыя, і месяц ззяе, бегучы (В. Гардзей);
• ачы, ячы (II спражэнне): сочачы, носячыся.
^ Мужчына трасянуў галавою, быццам не верачы, што машына спынілася, паправіў гальштук, які неахайна матляўся на шыі, і пачаў зашпільваць гузікі на расхрыстаным паліто (Б. Пятровіч); Ды лезлі чужынцы — мой край прысвойваць — і ўсюды (бо трос душы чорныя страх) знішчалі агнём беларускае слова, палячы геніяў на кастрах (К. Цвірка); Казытніца стаяла рахмана, не варушачыся: цярпліва чакала, калі Бус разблытае яе валасы (Я. Сіпакоў); A пасля голасныхусхліпаўАксана, ужо не гледзячы на Максіма, пачала ціха распякаць, выціскаць, як праз тую цадзілку, слова за словам (М. Станкевіч).
2. Дзеепрыслоўі закончанага трывання ўтвараюцца ад асновы інфінітыва з дапамогай суфіксаў ўшы, шы: сказаўшы. перынёсшыся.
✓ Сотню nap пасталоў знасіўшы, на ўхабах жыццёвых дарог я смяяўся, язык прыкусіўшы (М. Хведаровіч); I тчэ, забыўшыся, рука, заміж персідскага узора, цвяток радзімы васілька (М. Багдановіч); / толькі тады, калі разведчыкі, перасекшы дарогу, ад'ехалі ад яе, пырснулі фашысцкія аўтаматы (Ф. Янкоўскі); УМасквеўвагонуваліўся,прыгнуўшыгалаву, мужчына (А. Вялюгін).
S Чаму мужчыны за жанчын п'юць стоячы? Папершае, таму што лежў[а]чы піць няёмка.
Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
327
3. Ад некаторых дзеясловаў II спражэння дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца з дапамогай суфіксаў учы, ючы (а не ачы, ячы): баяцца (баяцца) — баючыся, вісець (вісяць) — вісючы, звінець (звіняць) — звінючы, кішэць (кішаць) — кішучы, спаць (спяць) — сплючы, хрыпець (хрыпяць) — хрыпучы (хрыплючыў
V Малыя пастушкі, найпярвейшыя лазуны, станавіліся пры камені адзін на аднаго і верхняга падсаджвалі, ды і то мала каторы мог здзержацца, вісючы на руках... (К. Чорны); Баючыся кошкі, чорт пакінуўхату і болей не сваволіўу ёй (А. Верабей); Тады, сплючы на бацькавым ложку, пра той колішні пажар у хаце я й неўспомніў (М. Гіль); Зябнучы, дрыжучы, Васіль больш якгадзіну вандруе каля штабялёў (I. Навуменка); Баркулабіха ў жаху кінулася да сваёй пястункі, а Еўка і Марылька, дрыжучы, сталі апранацца, нацягваючы на сябе непаслухмянае адзенне (В. Іпатава).
4. He дапускаецца змешваць суфіксы дзеепрыслоўяў розных трыванняў: купляўшы[ючы], напішучы[саўшы], бегшы[учы], меўшы [маючы].
S У! вось днямі, патрабвеаўш[уюч]ы ў бацькі грошы, які той адмовіўся даць, дзяцюк нанёс яму нажавыя раненні. 2.1 нездарма Езавітаў марудзіў, ставіўьй[яч]ы подпіс пад складзеным каштарысам, — прадчуваў, што будуць вымогі да «адпрацоўкі» дадзенага. 3. Грунтоўны аналіз паходжання падобных слоў дазваляе аўтару даследавання кваліфікаваць іх як так званыя вандроўныя калькі, г. зн. словы, якія, «быўш\удуч]ыўтвораныміўякойн. мове, пазнейпераходзілі, «вандравалі»... задной мовы ў другую». 4. Адплюшчыўшы вочы, Алімпіяда доўга яшчэ ляжала ў сіняй цемнаце, не кратаў^[юч]ыся, тады памалу павярнула галаву. 5. He чакаў^[юч]ы такога павароту падзей, лайка адбегла ўелыб [ў глыб] лесу, але нават яна не ўяўляла ў тое імгненне, што гэткі манеўр прывядзе статак у злосць і ён кінецца наўздагон.
б. ФОРМЫ I ЎЖЫВАННЕ ПРЫСЛОЎЯЎ
§ 85. Формы ступеняў параўнання прыслоўяў
1. Якасныя адпрыметнікавыя прыслоўі (а таксама безасабовапрэдыкатыўныя словы) маюць ступені параўнання, аналагічныя прыметнікам.
2. Вышэйшая ступень утвараецца далучэннем суфіксаў ей, эй, ай да ўтваральнай асновы (сінтэтычная форма) і слоў болый (болей), менш (меней) да прыслоўя (аналітычная форма): бліжзй (бліжайў глыбей, лягчэй, вышэй (вышай), больш складана, менш якасна.
^ А сетка белая гусцее і бліжай, бліжай снегам сее (Я. Колас); Убачыўшы чалавека, бык выцягнуў шыю і рыкнуў слакайней і цішзй (К. Чорны); Мароз пячэ яшчэ
328
Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
ямчэй (В. Рагойша); Кажуць: дома вуглы памагаюць, домажыць ірабіць весялей... (А. Бялевіч); He спрабуй ісціза свойлёспрамей — апусцееш душой і саб'ешся з ног (К. Камейша); / стала мне яшчэ больш шкада бязвусага хлапчыну (I. Шамякін); «Дворнікі» пачалі працаваць больш рашуча (Т. Мушынская); КіраўнікМінэканомікі згадзіўся з тым, што фінансавы крызіс паўплывае на развіццё эканомікі нашай краіны, што прадаваць айчынную прадукцыю стане складаней, бо паменшыцца агульнасусветны попыт.
3. Суплетыўным шляхам утвараецца вышэйшая ступень ад прыслоўяў мала, многа (іймат), добра, дрэнна: менш (меней), болый (болей), лепш (лепей), горш (горай). Формы з суфіксам ш гэтых прыслоўяў ужываюцца часцей.
V Чым больш ірваўся і тузаўся бык, тым мацней ублытваўся хвост (К. Чорны); Ды мне кіпцюроў агрэсіўных здабычаю болей не быць (С. Панізнік); Васіль танцаваўгорш за сябра — спакойна, можа, нават крыхуляніва (I. Шамякін); Бус прыгледзеўся лепей і здзівіўся яшчэ болей: жанчына як усё роўна гуляла з яго бараною! (Я. Сіпакоў); Лепей бы я быў тады галодны, лепей бы я лёг спаць не еўшы (Б. Сачанка); Там спіць салдат, які не раз сачыў кірунак іх палётаў, хоць воблакаў былоўтой часна небе менш, чым самалётаў (С. Гаўрусёў); Снуўсёменей, меней, як аблоку Нёмне (У. Мазго).
4. Пры наяўнасці аб’екта параўнання пасля формы вышэйшай ступені прыслоўя выкарыстоўваюцца прыназоўнікі за (з вінавальным склонам), ад (з родным склонам) і злучнікі як, чым.
^ Шыя, акуратна паголеная, загарэлая вышзй за каўнер, ніжэй была таксама белая і кволая (I. Мележ); Я быў з Туміловічам у той палаце больш за месяц (В. Хомчанка); Больш чым гадзіну чакаў Мікола, што зараз Іван нешта зробіць і яны паедуць, а потым махнуў рукою, закінуў рукзак за плечы і пайшоў на станцыю пешкі (Л. Арабей); Купала адчуваў, разумеў гэта, можа, больш, чым хто іншы (А. Лойка); Гаеораць, што жыць лірыкам, магчыма, цяжзй, як іншым (Ю. Таўбін); Толькі княскіх галоваў паляцела тамака не меней як сем дзясяткаў, а колькі ж палегла раці... (Г. Сагановіч); Узняты вышэй ад законаў быў твар той іконнай красы (К. Камейша); Дзяўчына, угнуўшы голаў, бязгучна рухалася на паўкроку далей ад мэты, бо ёнужо ведаў, куды ідзе разам з ёй (М. Клімковіч).
S 1. Вышэй не толькі [за] платрў[ы], але і [за] невысокі)([я] стрэх[і] белыя падушкі харомаў, да калодзежа не дабярэшся. 2. У цэлым слабы пол складае больш [за] палов^у] актыўнага працаздольнага насельніцтва Мінска. 3. «Для пацыентаў, якія хварэюць на ССЗ, найбольш фізіялагічнай будзе хадзьба — не менш [за] 56 км удзень»,—расказала ІрынаЛазарава. 4. Яе вышыня каля 84 метраў, гэта толькі на 8 метраў ніжэйі чым у] знакамітай званіцы «Іван Вялікі»ўМаскве, вышэй якей [за якую] калісьці ўвогуле забаранялася ўзводзіць будынкі. 5. Трапляюцца й між людзей такія, хто не трымае зла, хто не ўмее ці не хоча ваяваць са зласліўцамі, a то і проста трымаецца вышэй [за] У^сялякбДя] звадфў[ы\. 6. Бо вельмі важна ісці далейі чым] простоеа[ы] збор^ і сартаванн)([е].
Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАПЧНЫМ УЗРОЎНІ
329
5. У некаторых выпадках у структуры сказа перад аб’ектам ужо прысутнічае прыназоўнік (за, на і інш.), таму пасля кампаратыва ўжываюцца толькі злучнікі чым і як.
^ Анталогія «Украінская савецкая паэзія» пастаралася ўзяць пад свае вокладкі найлепшае з таго, што было створана некалькімі дзясяткамі ўкраінскіх песняроў больш чымза паўстагоддзе (В. Рагойша); Сярод самыхмагутных — міжнародны кансорцыум «Інтэлсат», які ажыццяўляе вяшчанне больш чым на сто краін (Э. Мельнікаў); Бо па заканадаўстве кіраўніцтва арганізацыі не менш чым за два месяцы да меркаванага змяншэння штату абавязана паведаміць падобную інфармацыю ў раённыя службы занятасці.