• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даведнік па літаратурнай праўцы  Пятро Жаўняровіч

    Даведнік па літаратурнай праўцы

    Пятро Жаўняровіч

    Выдавец: Адукацыя і выхаванне
    Памер: 448с.
    Мінск 2017
    182.07 МБ
    ✓ / куды ж і к чаму ведзяце вы сягодняшнюю гісторыю, усе антанты, проціантанты і вам падобныя? (Я. Купала); Вы пуцінаю няроўнай бежыцеўдалечыню, у бокВіліі чароўнай іпад светлуюДзвіну (Я. Колас); Стаіцё: дзвегары гаручыя, дакранешся — агніска бё (М. Лужанін); Вы пачняце ўглядацца ў густую зеляніну, шарыць вачамі па неабсяжнай выстаўцы снежнага мастацтва і з першага разу можаце нічога не заўважыць (А. Кулакоўскі); Калі вы на некалькі хвілін зоймецеся іншай працай або проста адпачняце, то ваш мозг паспее «перазагрузіцца», упэўнены даследчыкі. Такім чынам, калі вы вернецеся да ранейшага задання, ваш мозг сам падкажа вам адказ на пытанне, якое вас турбуе.
    Працэс унармавання канчаткаў у 2й асобе множнага ліку працягваўся не адно дзесяцігоддзе, формы кшталту бярэце, шумеце, ідзеце сёння ўспрымаюцца састарэлымі і выходзяць за межы літаратурнай нормы. Такія формы выкарыстоўваліся на пачатковым этапе развіцця беларускай літаратурнай мовы ў творах мастацкай літаратуры, напрыклад: Дык вы з ёю [Насцяй], Алесь, любецеся, дык ці ж я што гавару? (К. Чорны).
    Памылкі, такім чынам, могуць выклікацца некалькімі прычынамі:
    •	няўменнем аўтара і рэдактара вызначыць спражэнне дзеяслова і адпаведныя канчаткі;
    S У А вы не ба)([і]цеся, што больш ліберальныя падыходы нейкім чынам выклічуць выбухзлачыннасці? 2. Насамрэч вы павінны добра ўсведамляць, што вы едз\1ё]це ў першую чаргу на працу, якую можна сумясціць з адпачынкам.
    •	няведаннем акцэнталагічных зменаў пры спражэнні, а таксама свядомым імкненнем аўтараў захаваць ранейшыя формы;
    ^ 1. Напрыклад, калі выўсміхнХ[я]цеся камусьці, спрацуе закон адлюстравання, і вам хутчэй за ўсёўсміхнуцца ў адказ. 2. У кожным з санаторыяў вы паправіце здароўе праз лячэбныя працэдуры, адпачн^[я]це ва ўтульных нумарах, атрымаеце добраехарчаванне і адчуеце еднасць з прыродай. 3. Чаго не спадз)іё[ея]цеся? 4. Чым хутчэй разбярэ[ера]цеся, тым лягчэй адчэпіцеся. 5. Вельмі верагодна, што вы нарэшце дабУ([я]цеся спынення перыяду няпэўнасці ў рабоце.
    Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАПЧНЫМ УЗРОЎНІ
    315
    •	неадрозненнем формаў абвеснага і загаднага ладу.
    / 1. У выніку стрыжкі валасоў ці стварэння прычоскі вы прыцягн\[е]це да сябеўдачу і шчасце. 2. У аўторак можаце атрымаць вельмі цікавую прапанову, якая цалкам здольная — калі вы яе прым\[е]це, вядома,—узвысіць васувачах навакольных людзей. 3. А чаму? У вас грошай зусім няма, ці вы прынцыпова на гэту мітусню гл)([е\дзіце зверху? 4. «Кошка» заўсёды ведае, чаго хоча. Ты вядзеш сябе ідэальна: мо пас)([е]дзіце разам, запаліце свечку і потым...
    7.	Некаторыя асаблівасці маюць рознаспрагальныя дзеясловы даць і есці, якія маюць наступныя формы: ем, дам; ясі, дасі', есць, дасць', ядзім, дадзім', ясце, дасце; ядуць, дадуць. Дадатковыя формы множнага ліку для 1й асобы (ямо, дамо) і для 2й асобы (ясцё, дасцё) выкарыстоўваюцца ў гутарковым, мастацкім, часам у публіцыстычным і навуковым стылях. Далучэнне прыставак не ўплывае на формы дзеяслова: пад ’ясі, аддасі, прадасі', пад 'ясце, аддасце, прадасце і інш.
    ^ Я ем, а яны, бацька і дачка, стоячы пры акне, ціха перагаворваюцца (Ф. Сіўко); Камсу ясі, пан, і напіся — усмак! (В. Жыбуль); Хоня затрывожыўся: цяпер бацька яшчэ больш уз'есца на Хадоську, і што будзе, каліХадоська паддасца! (I. Мележ); — Можа, калі дасцё мёду пакаштаваць,— сказаў Пятрусь Каптур, плюючы на рукі і беручыся за вулей (Я. Колас); I адчуваеш, адчуваеш: няхай хоць згэтуль у труну—ане зганьбуеш, не стрываеш — дасі прытул і калдуну! (Н. Плевіч); He прадамо іх [вераб'ёў] зарублі, непрадамо іза чырвонцы! (П. Панчанка); Кабпадкрэсліць усю складанасць і неардынарнасць праблемы старажытнай народнасці, ад сябе дадамо таксама некалькі пытанняў і фактаў (М. Ткачоў).
    8.	Некаторыя рэдкаўжывальныя дзеясловы сустракаюцца з памылковымі формамі. Да іх адносяцца палоць, калоць, пароць, якія павінны мець канчаткі I спражэння: полеш, колеш, лораш; поле, коле, пора; полем, колем, порам', полеце, колеце, пораце; полюць, колюць, поруць (а не другога: коліш, або порым, або поляць).
    ✓ Востры зубы, як бы з пілы, колюць, рэжуць, цягнуць жылы, смаляць, паляць, пякуць, студзяць, старых, малых са сна будзяць (Цётка); Так аб шчыты ламаюцца мячы, кальчугірвуцца, колюцца шаломы... (А. Вольскі); Спякота, сонца паліць, а мы полем буракі.
    9.	Формы загаднага ладу 2й асобы множнага ліку ўтвараюцца далучэннем постфікса це да формаў адзіночнага ліку, якія маюць пад націскам канчаткі і, ы (з некаторымі выключэннямі), а з націскам на аснове ўжываюцца без канчаткаў, напрыклад: уключы ■—уключыце, зрабі—зрабіце, помні—помніце, выканай — выканайце, эканом — эканомце, будзь — будзьце. Дзеясловы біць, піць, ліць, віць маюць наступныя формы: бі — біце, пі — піце, лі—ліце, ві — віце.
    */ He май такой звычкі (В. Дашкевіч); Хай срэбра, дукаты мне сыплюць пад ногі і скажуць: багаты будзь, кінь род убогі, я плюну з пагардай, народу ж і волі —
    316
    Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    не здраджу ніколі (А. Зязюля); Ты прабач, Ты прымі свайго сына, за Цябе яму ўмерці дазволь!.. (М. Багдановіч); Прыляж да зямлі і паслухай, як кліча апошняя змрочная часугадзіна (У. Дудзіцкі); Ты нелавімой позіркразвітальны, расчулены, дарэмных слёз не лі — яшчэ не хутка шторм дзесяцібальны мяне насіць пакіне па зямлі (А. Куляшоў); Разгуляй, прытулі, захмялі, захлыні... (В. Дранчук); 0, я стажыльная паэтка —хоць перавяслы з жылаў ві! (Я. Янішчыц); Вольна было ветру — ляці куды хочаш і рабі што хочаш. Гні вербалозы над ракой, раскідвай хмары на небе, мякка біся ў шчыт маладому вою, што стаіць недзе на сцяне Менска, пільнаўзіраючысяў цемру (Л. Дайнека).
    ^ He пакідайце ж мовы нашай беларускай, кабнеўмёрлі! (Ф. Багушэвіч); Піць гарэлку будзеце — наліце і мне (М. Танк); Песня, ліся і звіні, галосная струна, падганяйце бег вы нашага чаўна!.. (А. Гурло); Катам пастаўце лішнюю чарку,— мо косці ночцы патрушчыць?! (В. Таўлай).
    Акрамя гутарковага, мастацкага і публіцыстычнага стыляў, гэтыя формы таксама выкарыстоўваюцца ў разнастайных інструкцыях, рэцэптах і да т. п.
    ✓ Станьце роўна і прыхіліцеся грудзьмі да экрана ўстаноўкі; Будзьце ўважлівымі і асцярожнымі; Пераліце кіслату ў большую ёмістасць; Паслабце павязку і размачыце ў цёплай вадзе; Выберыце найбольш трывалыя расліны; Цёплую сумесь нанясіце на ачышчаны твар і пакіньце на Юхвілін, потым змыйце свежымі халоднымі вяршкамі і нанясіце на твар тлусты начны крэм.
    S 1. Ней [Пі\, колькі ўлезе, любога гатунку. 2. Надыдзе збавенне, не трацце [трацьце] надзей,—распальвайцеўсэрцы паходні. 3.3 дзівакоў не смейцеся, лепш дзівакам зайздросьцс [зайздросцьце], што самі не ўмееце жыць, як яны,— проста (правільная форма загаднага ладу — зайздросціце, аднак патрабаванне эквіметрыі не дазваляе выкарыстаць у другім радку дадатковы склад; параўн. таксама ў адзіночным ліку: Неплач ніколі / He зайздросць, незлуй...).
    Формы загаднага ладу 2й асобы множнага ліку кшталту любеце, ідзеце, шумеце часам захоўваюцца ў перавыданнях твораў.
    ✓ Ой! Скажэце, скажэце, як жыць трэба на свеце? (Я. Лучына); Дзе вы, зямлі збавіцелі, прарокі?Вядзеце войска мужнае на чын! (М. Кавыль); Што чуваць, скажэце, зорачкі, вы мнеўмаёй роднай ды далёкай старане? (С. НовікПяюн).
    10.	Пад уплывам білінгвізму змяняюцца агульналітаратурныя формы дзеясловаў, іх акцэнтуацыя набывае нехарактэрныя для беларускага маўлення рысы.
    / 1. Зрашчэнне чалавека з ЭВМ, з аднаго боку, абмяжуе нашых нашчадкаў у свабодзе руху, а з іншага — значна ўзм^^цніць індывідуальны розум. 2. Крытыка на адрас самай магутнай дзяржавы ў свеце — ЗША — дапамагае ўладарам дыктатарскіх рэжымаў самасцв)([е]рдзіцца, падвысіць аўтарытэт дзяржавы і свой уласны, прынамсі, ваўласных вачах. 3. Паважаны Валянцін Рыгоравіч чамусьці клап)([о]ціцца не за расійскі народ, а толькі за рускі. 4. Тыя раптоўныя, але радыкальныя змяненні, якія, верагодна, патурбуюць вас на гэтым тыдні, зусім не жадаюць забраць
    Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    317
    спакой і камфорт, яны вф[о]зьмуць толькі тое, што перашкаджае вашаму развіццю. 5. Давайце спачатку зф[о]ймемся не аб'яднаннем, а развіццём сваёй уласнай краіны. 6. Па сухім маршчыністым твары к^оіцяцца слёзы.
    11.	У гутарковым і мастацкім стылях ужываецца складаная форма прошлага часу, якая абазначае даўномінулае дзеянне і ўтвараецца далучэннем да дзеяслова прошлага часу формы дзеяслова быць (быў, была, было, быліў. быў пайшоў, была кінула, было засмяялася, зазірнулі былі.
    ^ Ніхто не ведаў, што я быў застаўся; думалі, што я ўвесь час быў з усімі разам (М. Гарэцкі); Спачатку тут прайшлі былі нямецкія танкі, а пасля не раз праходзілі нямецкія карнікі (К. Чорны); 3 вежы паспрабавалі былі страляць —уадказ паляцеў каменны град (У. Караткевіч); Я хацеў быў выйсціз тупіка на вуліцу, але дарогу загарадзілі бандзюкі (А. Глобус).
    S 1. Настаўнікз пунсовым тварам ужо быфб\ў] падаўся на выхад, ды Зінка нязвыкла лагодным голасам яго спыніла. 2. Электрык азірнуўся па баках іўзадраў абцужкамі вечка: бочка даверху была напоўнена вадой, і нячысты на руку малойчыкужо быфб[ў] наважыўся запусціць туды сваю кляшню, каб дазнацца, што спажыўнае водзіцца ў гэтай затаранай каламуці, як зпад вады, нібы ражок радыёантэны, вытыркнуўся нечы вус. 3. А сярэдні бал па атэстаце, які 6ыл^\Д адмянілі, нацэліўшы школьнікаў на больш глыбокае вывучэнне профільных дысцыплін іхняга выбару, раптам зноў уключылі ў залік — нароўні з адзнакамі, атрыманымі на ўступных экзаменах. 4. «Зоркі» был^[і] расслабіліся, спадзеючыся, што самае страшнае скончылася, але арганізатары пастараліся, каб прэмій хапіла на ўсіх. 5.— Забілі,—ягоная сівая барада, было, растулілася [барада растулілася была] для ўсмешкі, але тут жа самкнулася, вочы ўспыхнулі і зніякавелі.
    § 82.	Ужыванне зваротных дзеясловаў
    1.	Зваротныя дзеясловы маюць постфікс ся (ццаў. купацца, мыцца, спяшацца, наесціся (ён наесца).
    ^ Хавалі ўдваіх з Банадысіхай, іншых браць з працы не дазвалялася (В. Быкаў); Краўчанка рукой дакрануўся да конскай шыі, і конь, прытанцоўваючы, рушыў з месца (Б. Мікуліч); Як толькі Эдуард падрос, яго аддалі вучыцца ў Мазырскую гімназію (В. Грыцкевіч); Дом, утраціўшы сілу счаплення, апушчаецца на фасад (М. Сяднёў).