Даведнік па літаратурнай праўцы
Пятро Жаўняровіч
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 448с.
Мінск 2017
7. Зборныя лічэбнікі могуць выкарыстоўвацца пры лічэнні прадметаў парамі, а колькасныя — пры ўказанні на адзінкавыя прадметы: двое туфляў (дзве пары), два туфлі (дзве адзінкі).
✓ Аднак Бус усё ж спадзяваўся нашморгаць лыка на двоетрое лапцей (Я. Сіпакоў);
За спінамігрукацелі восем ботаў (М. Клімковіч).
8. Толькі зборныя лічэбнікі ўжываюцца з асабовымі займеннікамі: Іх было трое (нельга: трыў, Адказалі нам пяцярым (нельга: пяці).
ч/ Іхбыло двое:медсястра, стомленая жанчына сталага веку, іўрач гадоўтрыццаці, невысокі іхударлявы, у джынсах, рукавы халата закатаны да локцяў, з кішэні — чорная трубка фанендаскопа (А. Брава).
4. ФОРМЫ I ЎЖЫВАННЕ ЗАЙМЕННІКАЎ
§ 78. Ужыванне асабовых займеннікаў
1. Граматычную сувязь асабовыя займеннікі ён, яно, яна, яны маюць з найбліжэйшым назоўнікам таго ж роду і ліку: Хутка збіраць ягады абедзвюма рукамі Марыя навучылася яшчэ ў далёкім дзяцінстве, калі хадзіла ў лес па суніцы і чарніцы са сваёй бабуляй Зосяй. Ад яе ў сладчыну дастаўся і гэты
300
Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
гарлачык, пацямнелы, з маленькай шчарбінкай пры самай адтуліне. У другім сказе назіраецца ўстойлівая граматычная сувязь займенніка яе з назоўнікам Зосяй першага сказа.
Пры выкарыстанні ў сказе займеннікаў 3й асобы павінна быць дакладна вызначана, заменнікамі якога назоўніка яны з’яўляюцца, у адваротным выпадку ўзнікае двайное прачытанне або сэнсавая памылка. Сказы выпраўляюцца зменай парадку слоў, увядзеннем замест займенніка сіноніма ці перапрацоўкай выказвання. Напрыклад, калі прачытаеш сказ: Інжынер папрасіў сакратара вычытаць яго тэкст,— можа ўзнікнуць пытанне: «Чый тэкст: сакратара ці інжынера?». Сказ можна выправіць наступным чынам: 3 просьбай вычытаць свой тэкст інжынер звярнуўся да сакратара. У выказванні: Ну, а найбольш вядомы гараджаніну, зразумела, бурак сталовы — Beta vulgaries esculenta. Жыхары сталіцы, буйных гарадоў прызвычаіліся купляць іху крамах па продажы гародніны ўжо апрацаванымі, чырвоненькімі, альбо ружаватачырвоненькімі, альбо нават чорначырвонымі — 2і сказ утрымлівае займеннік іх, перад ім — два назоўнікі множнага ліку, заменнікамі якіх ён не з’яўляецца (у папярэднім сказе — назоўнікі толькі адзіночнага ліку), таму патрабуецца праўка двух сказаў, напрыклад: Ну, а найбольш вядомыя гараджаніну, зразумела, буракі сталовыя — Beta vulgaries esculenta. Іх жыхары сталіцы, буйных гарадоў прызвычаіліся купляць у крамах па продажы гародніны ўжо апрацаванымі, чырвоненькімі, альбо ружаватачырвоненькімі, альбо нават чорначырвонымі.
S 1. Там адзін з супрацоўнікаў і заўважыў неспакойны мех. Ён выклікаў урача, які вызначыў, што бабуля вельмі нават жывая (праўка робіцца змяненнем парадку слоў у першым сказе: Там неспакойны мех і заўважыў адзін з супрацоўнікаў).
2. Але тэорыя не сухая: дзякуючы цікавым экспанатам, жывому расказу і абаяльнаму ўсмешліваму экскурсаводу Алене Жураўскай многае з яе ўразаецца ў памяць назаўсёды (можна ліквідаваць займеннік з прыназоўнікам). 3. Паноксядзеў на мяхах як укопаны, закрываючы рукою рот,— відаць, кашляў, але яге не было чуваць. 4. Жаночыя рукі, якія ткалі ручнікі доўгімі зімовымі вечарамі, укладвалі ў яго таямніцу сваёй душы, напаўнялі глыбінным зместам гэту «белую дарогу жыцця», аздабляючы мудрагелістымі арнаментамі (адсутнічае назоўнік, замест якога выкарыстаны займеннік, сказ мае сэнсавыя хібы: рукі маюць душу і інш.; варыянт праўкі: Жаночыя рукі, якія доўгімізімовымі вечарамі ткаліручнікі, аздаблялі іх мудрагелістымі арнаментамі. Жанчына ўкладвала ў ручнік таямніцу сваёй душы, напаўняла глыбінным зместам гэту «белую дарогу жыцця»).
5. Замест бульбы ешце тапінамбур — у ім больш не толькі вітамінаў С і групы В, але і жалезаўў] яее можна ееці сырым [клубні можна есці сырымі], запякаць або дадаваць у суп і кашы.
1. У мастацкай літаратуры і публіцыстыцы можа быць сувязь і сэнсавая, калі займеннік 3й асобы паўтараецца ў цэлым абзацы, а то і ў некалькіх, замяняючы імя (прозвішча) персанажа. Безумоўна, тады да праўкі трэба
Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАПЧНЫМ УЗРОЎНІ
301
падыходзіць вельмі асцярожна, прыслухоўвацца да меркавання творцы і ўлічваць успрыманне чытача.
✓ Туды ўпрасіўся перабрацца Вінцанцюк. Ён яшчэ не зусім перайшоў з суседняга дома, таксама прылеснага. Рабіўёнгэта чамусьці вельмі павольна (кватэру тую звальняць льга было і не спяшаючыся). Дык от ён так рабіў як бы раздумваючы. Шмат хто дзівіўся гэтакай павольнасці, некаторыя бачылі ў гэтым нейкія намеры — пасля таго, як прапаў конь, думка, можна сказаць, усіх не была вельмі даверліваю даяго (К. Чорны).
У фрагменце займеннікі ён і яго з’яўляюцца заменнікамі прозвішча персанажа (Вінцанцюк) і ўтрымліваюць з ім моцную сэнсавую сувязь. Hi ў кога, мяркуем, не ўзнікае жадання суадносіць гэтыя займеннікі з назоўнікамі дом і конь.
3. Для ўдакладнення лексічнага напаўнення займенніка можа выкарыстоўвацца прыдатак.
ч/ Мецьяе,бомбу,усёяшчэлічыццаякбыпрэстыжным(А. Адамовіч);Канторабыла ў канцы пасёлка, ля аўтабазы, і яна, Таня, бегла спачатку па доўгай небрукаванай вуліцы, грукала пасля нагамі па дашчатым тратуары ля нізенькіх старэнькіх хат, аж пакуль не задыхалася на глыбокім пяску (I. Пташнікаў); Яны, паданне і любошчы, аднолькава даўгавечныя, пройдуць, пэўна ж, і скрозь «кампуцерны» век (А. Каско); «Таклягчэй памяці»,— прамовіць Васіліна. А яна, памяць, ужо многа чаго не трымае; Мы закончылі распрацоўку праекта невялікай спартыўнай залы памерам 24 на 12 метраў з мінімальным наборам падсобных памяшканняў. Яны (спартыўныя залы) прызначаны для невялікіх неселеных пунктаў, у тым ліку для аграгарадкоў.
4. Асабовыя займеннікі непажадана выкарыстоўваць замест зборных назоўнікаў, якія маюць адзіночны лік, але ўказваюць на множнасць асоб ці прадметаў (моладзь, чалавецтва, калектыў і інш.): I, як падкрэсліў кіраўнік раёна Міхаіл Анікееў на сустрэчы з дэпутатамі Нацыянальнага сходу, у Горках не баяцца актыўна браць на працу моладзь, давяраюць ім кіраваць і задаволены вынікамі. Назоўнік моладзь можна замяніць толькі займеннікам ёй, а не ім. Аднак лепш выкарыстаць у сказе канкрэтны назоўнік: I, як падкрэсліў кіраўнік раёна Міхаіл Анікееў на сустрэчы з дэпутатамі Нацыянальнага сходу, у Горках не баяцца актыўна браць на працу маладых людзей, давяраюць ім кіраваць і задаволены вынікамі.
/ 1. У кагосьці з гэтай кампаніі ёсць вуды, і яны бесцырымонна ўсаджваюцца побач з вамі, але неўзабаве, пакліканыя таварышамі, пакінуўшы ля вады снасці, накіроўваюцца да сваёй стаянкі (сэнсава займеннікяны суадносіцца з кампаніяй, а не з вудамі, кампанія — зборны назоўнік, таму патрабуецца праўка: У кагосьці з гэтай кампаніі ёсць вуды, і «рыбакі» бесцырымонна ўсаджваюцца побач з вамі, але неўзабаве, пакліканыя таварышамі, пакінуўшыля вады снасці, накіроўваюцца да сваёй стаянкі). 2. На прайшоўшым днямі на базе БДЭУ пасяджэнні круглага
302
Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАПЧНЫМ УЗРОЎНІ
стала якраз абмяркоўваліся пытанні ўдасканалення работы з адоранай моладдзю, іх дзяржаўнай падтрымкі і сацыяльнай абароны (патрабуецца праўка не толькі ўжывання займенніка, але і дзеепрыметнікавага звароту: На пасяджэнні круглага стала, якое прайшло днямі на базе БДЭУ, якраз абмяркоўваліся пытанні ўдасканалення работы з адоранымі маладымілюдзьмі, іх дзяржаўнай падтрымкі і сацыяльнай абароны). 3. Першаму раду добра, у іх устойлівая пазіцыя, а мы падымаемся на апошні, чацвёрты, па нязручных прыступках — тут здаецца, штоўся канструкцыя хістаецца (назоўнік pad не можа замяняцца займеннікам яны, таму патрабуецца ўдакладненне фразы: Першаму раду добра, там у гледачоў устойлівая пазіцыя, а мы падымаемся на апошні, чацвёрты, па нязручных прыступках — тут здаецца, што ўся канструкцыя хістаецца).
§ 79. Формы і ўжыванне займеннікаў іншых разрадаў
1. Зваротны займеннік сябе мае гэтую форму ў родным і вінавальным склонах, а форму сабе — у давальным і месным.
✓ Аднойчы вечарам мы з Рыгорам доўга хадзілі па горадзе, і ён запрасіў да сябе (П. Панчанка); Пакуль мужчыны хвасталі сябе бярозавымі венікамі, жанчыны абмяркоўвалі важныя надзённыя пытанні, без якіх спыніцца, няйначай, жыццё на зямлі, бур'яном зарасце (В. Ткачоў); Такім чынам, з самых старажытных часоў у эстэтычных ідэальных уяўленнях вызначальны быў духоўны пачатак, і ён падпарадкоўваў сабе прыродныя імкненні чалавека (В. Каваленка); Я адчуў на сабе позірк і павярнуўгалаву (У. Сцяпан).
Няўважлівасць у вызначэнні склону выклікае прыкрыя памылкі. Часам праўка можа быць зроблена толькі з улікам кантэксту: А вось нешта мяняць у сябе і сваім жыцці гатовыя нямногія. Кал і ў тэксце размова вядзецца, напрыклад, пра начынне хаты, тады пасля прыназоўніка павінен быць займеннік у форме роднага склону і сказ не патрабуе праўкі; калі ж размова вядзецца пра нейкія ўнутраныя змены ў чалавеку, то патрабуецца праўка роднага склону займенніка на месны: сабе.
/ 1. Каму перадаваць? Мы для с%[я]беўжо даўно вырашылі — натуральна, дарожнікам. 2. Іншымі словамі, Расія і без членскага білета арганізацыіз вялікай выгадай для с&[я]бе можа працягваць гандаль сыравінай.
Разам з тым памылкі, разгледжаныя ў § 78, п. 1, могуць узнікаць і пры ўжыванні зваротнага займенніка: Старшыня калгаса праланаваў шафёру пад ’ехаць да сябе (да каго: старшыні або шафёра?). Сказ можа выглядаць наступным чынам: Старшыня калгаса прапанаваў шафёру пад’ехаць да праўлення.
1. Пры ўжыванні прыналежных займеннікаў могуць парушацца склонавыя формы; мой, твой, свой у родным склоне адзіночнага ліку маюць канчатак го, у давальнымму: майго, твайго, свайго’, майму, твайму, свайму.
Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
зоз
✓ Пчала, пачуўшы сонца, размярэжыць туманаў прыдарожную кайму, хацела верыць голасу твайму, як вераць у адлівы прыбярэжжы (Р. Баравікова); Мы губляем свайго чытача, не выхоўваем яго, не прывіваем яму густ да сур'ёзнага чытання (М. Мушынскі).
Пры ўжыванні займенніка свой сустракаюцца памылкі, адзначаныя ў п. 1: Маці дазволіла Ганне апрануць сваю новую сукенку, праўка: Маці выняла сваю новую сукенку і дазволіла Ганне апрануць яе.
Займеннікі, якія выражаюць прыналежнасць 3й асобе (формы роднага склону асабовых займеннікаў яго, яе, іх), ужываюцца ва ўсіх стылях літаратурнай мовы. Такую самую функцыю выконваюць прыналежныя займеннікі ягоны, ейны, іхні, якія сустракаюцца пераважна ў гутарковым, мастацкім, часам публіцыстычным і нават навуковым стылях.