Даведнік па літаратурнай праўцы
Пятро Жаўняровіч
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 448с.
Мінск 2017
Z Тым больш што размешчаны каледж побач, а паміж дзвюм)([а] навучальнымі ўстановамі існуе дагавор па прафарыентацыі.
1.4. Лічэбнікі пяць — дваццаць і трыццаць скланяюцца як назоўнікі ІП скланення (радасць, соль), г. зн. у родным, давальным і месным склонах маюць канчатак і, у творнымю (паміж галоснымі ц падаўжаецца): пяці, шасці, сямі, васьмі, дзевяці, дзесяці, адзінаццаці — трыццаці; пяццю, шасцю, сямю, васьмю, дзевяццю, дзесяццю, адзінаццаццю — трыццаццю:
292
Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
✓ Піхнулі свае «LM» за бясцэнак, вярнуліся дахаты маркотныя з пяццю доларамі ўкішэні (Г. Марчук); Нам, студэнтам эпохі перабудовы, было няпроста зразумець прагу старэйшых да недасягальных раней, схаваных за сямю замкамі ў спецархівахлітаратурных твораў (М. Скобла); Але яна любіла іншыя старонкі: дзе Вечнае Царства параўноўваецца то з закваскаю, то з вінаграднікам, то з дзесяццю дзевамі, якія выйшлі са свяцільнямі насустрач жаніху... (А. Бра ва); Акружэнцусалдату не было дваццаці (С. Гаўрусёў); Да трыццаці гадоў бадзяўся, а лепшай долі не знайшоў (I. Ласкоў).
1.5. Лічэбнік дзевяноста мае адну форму ва ўсіх склонах. Лічэбнікі coрак, сто ва ўскосных склонах маюць формы сарака, ста.
✓ Ягоны настаўнік бацька ўсё жыццё пражыў для людзей і дацягнуў да дзевяноста гадоў (В. Быкаў); Гэта быўстары моцны, якдуб, пражыўён на свеце год, мусіць, з дзевяноста ірабіўусё да самых апошніх дзён ceaix (К. Чорны); Перад сарака гадамі ўжо вычарпаны ўсе авансы, цяпер — будзень жыцця без маладосці, дужасці, перспектывы (В. Бечык); Уста гаях ён [разьбяр] выбіраў, а вось такое бракавала (Ю. Голуб); Ад ста паверхаў вокны волата схапілі сонечнае полымя (Р. Крушына).
1.6. У складаных лічэбніках пры скланенні змяняецца кожная частка слова: сямідзесяці, пяццюдзесяццю, васьмюдзесяццю. Лічэбнікі ад двухсот да дзевяцісот маюць пры скланенні наступныя формы другой часткі: Р.— com, Д.— стам, Т.— стамі, М.— стах: дзвесце — двухсот, трыста — тромстам, чатырыста — чатырмастамі, восемсот — васьмюстамі.
V Шырыня дасягала ад дваццаціда пяцідзесяціметраў (А. Марціновіч); Пры народзе папракае яна [Бона] мужа пасагам — пяццюдзесяццю тысячамі фларынаў, заплочаныміза яе (В. Іпатава); Адна авечка пры двухразовай стрыжцы давала ад васьмісот грамаў да кілаграма і больш воўны (М. Ляснічы, К. Севярынец); Што такое дзесяць гадоўу параўнанні з пяццюдзесяццю або шасцюдзесяццю гадамі, якія я збіраюся пражыць, ніў чым сабе не адмаўляючы?
1.7. У састаўных лічэбніках змяняецца кожная частка: аб 2875 рублях — аб дзвюх тысячах васьмістах сямідзесяці пяці рублях; разам з 20680 знакамі — разам з дваццаццю тысячамі ійасцюстамі васьмюдзесяццю знакамі. ^ Гэта быў малады чалавек гадоў дваццаці двух, убраны ў чорнае адзенне, ціхі, смірны (Я. Маўр); Я б, напрыклад, палічыў за лепшае схавацца за кагонебудзь з большым лёсам і большым правам на такую размову—за чалавека, які перажыў ленінградскую блакаду, трагедыю адной з шасцісот дваццаці васьмі беларускіхХатыняў... (А. Адамовіч); — Сто пяцьдзясят тры на дзевяноста шзсць, — паныла адказала слухаўка (Л. Дайнека).
2. Парадкавыя лічэбнікі.
2.1. Простыя (першы, другі, трэці, чацвёрты, пяты, шосты, сёмы, восьмы, дзявяты, дзясяты), складаныя і састаўныя парадкавыя лічэбнікі маюць канчаткі прыметнікаў.
Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
293
✓ Пайшлі ў хаду раўнютка, гладка, як з маслам першая аладка (Я. Колас); Толькі стаер, які вырашыў стаць марафонцам, накручвае сто дваццаць пятае кола (П. Васючэнка); У век прэзентацый бяздумных, рэклам смехатворных, грызні прэтэндэнтаў на ўежнае месца, разгулу цэн і мафіёзі, усёмагутнага бартару і бяссільнай міліцыі, у век, калі табе пад шэсцьдзесят, хочацца чытацьперачытваць шэсцьдзесят шосты санет Шэкспіра (У. Верамейчык).
У канструкцыях з назвай месяца пераважае форма роднага склону парадкавага лічэбніка: адзінаццатага ліпеня, Першага мая.
✓ Гэты дзень быў — дваццаць другога чзрвеня дзевяцьсот сорак першага года (К. Чорны); Сёмагаліпеня. Слёзныміўсхліпамі памяць скуголіць, просіць і моліць (Н. Гілевіч); Дваццаць восьмага лютага ўночы ўсхадзілася завіруха, і да раніцы ўвесь горад замяло снегам (В. Хомчанка); Яна [Вярбіцкая] трыццатага траўня гэтага года, у аўторак, дала хабар Кузьмянкову і забрала труп Альховіка, якога ў той жа дзень крэміравала (В. Праўдзін); Дваццаць дзявятага студзеня мы выйшлі гуляць у хакей (Р. Бензярук).
2.2. Пры скланенні састаўных парадкавых лічэбнікаў скланяецца толькі апошняе слова: трыццаць сёмага, сто восемдзесят дзявятай.
Гэта патрабаванне захоўваецца пры ўжыванні года: у тысяча дзевяцьсот дзевяноста другім годзе, у дзве тысячы трэцім годзе. У двухтысяч трэцім годзе, пасля двухтысячна дзясятага года — ненарматыўныя формы. Яны ўзнікаюць пад уплывам формаў парадкавых лічэбнікаў, якія заканчваюцца на тысячны, мільённы, мільярдны; першая частка слова ў іх ставіцца ў родным склоне і не змяняецца, а скланяецца толькі другая частка: у двухтысячным годзе, чатырохсотдваццаціпяцітысячная дэталь.
✓ Двухтысячны год, злом вякоў, сорак першы, другі, сорак трэці, пяты, шосты, пяцьдзясят другі, дань для тундры, шахтаў, для смерці жывых душ (Л. Геніюш); Былі праведзены ядзерныя выпрабаванні. Калі б не яны, то зямля б загінула ўдвухтысячным годзе, каліўсепланеты сталіўаднулінію (А. Праўдзін).
3. Зборныя лічэбнікі.
Зборных лічэбнікаў налічваецца абмежаваная колькасць: абодва, абедзве, абое, двое, трое, чацвёра, пяцёра, шасцёра, сямёра, васьмёра, дзявяцера, дзясяцера.
Пры скланенні лічэбнікі абодва, абедзве змяняюцца як лічэбнікі два, дзве\ абодвух, абедзвюх, абодвума, абедзвюма, а ў астатніх націск пераходзіць на канчатак: абаіх, абаімі, чацвярых, пяцярым, семярым, васьмярымі, дзевяцярых, дзесяцярымі.
✓ Сямага пайшоў адчыняць сенцы і ўвёў у хату шасцярых немцаў (К. Чорны); Я з прыязнасцю стаўлюся да абодвух аўтараў, лічу, што ёсць свае вартасці ў кожным з названых твораў, і наогул, на маю думку, не мае сэнсу вызначаць, дзе больш, дзе менш верагоднасці (К. Тарасаў); I раптам здрыгануўся, ускінуў галаву
294
Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
і моцна грукнуў абодвума кулакамі ў стол (В. Карамазаў); Дацэнт сядзеў верхам на сплазаваным студэнце і, ухапіўшы яго за вопратку на грудзях, абедзвюма рукамі падымаў і апускаў, як заганяў у падлогу (В. Карамазаў); Калі раптам штонебудзь здарыцца ці машына перастане падпарадкоўвацца, дык ад іх абаіхзастанецца толькі мокрае месца... (Т. Мушынская); Жанчына і мужчына задаволена рагатнулі з удалага, як абаім падалося, жарту (А. Крэйдзіч).
^ І.АўІрачкіі«барадатага» выходзілахорашаўвбедвух [кожнага], яны абое адчувалі музыку, рухіў вбеіх [абаіх] былі зграбныя. 2. Завялі ружы пад акном, што мы з табою пасадзілі, яны вбеіх нас любілі... (варта было прапанаваць аўтарудапрацаваць вершаваныя радкі, напрыклац: яны нас абаіхлюбілі).
§ 76. Асаблівасці дробавых лічэбнікаў
1. Дробавыя лічэбнікі абазначаюць дробавую частку адзінкі і змешаную колькасць. Лічнік дробу з’яўляецца колькасным лічэбнікам, а назоўнік дробу — парадкавым: адна шостая, нуль цэлых пяць дзясятых, дзевяць і дзве сотыя.
2. Калі ў лічніку дробу знаходзяцца лічэбнікі два, тры, чатыры, то ў назоўным і вінавальным склонах назоўнік дробу мае канчатак ія (ыя); калі ў лічніку дробу знаходзяцца большыя лічбы (якія не заканчваюцца на два, тры, чатыры), то ў названых склонах назоўнік дробу мае канчатак іх (ых): дзве трэція, чатыры сямнаццатыя, дваццаць дзве сямідзясятыя; але: сем дзясятых, трыццаць восем тысячных. Гэтую асаблівасць мае і слова цэлая ў змешанай лічбе: пяць цэлых і тры дзясятыя, трыццаць чатыры цэлыя і дзевяць сотых.
3. Лічэбнік паўтара ўжываецца з неадушаўлёнымі назоўнікамі мужчынскага роду, а паўтары — жаночага: паўтара яблыка, паўтары шклянкі.
✓ Удзень вучні распускаліся на паўтары гадзіны для абеду (Я. Колас).— Так,— сказаўХілінскі,—гэта адчуванне цяперашняе нагадвае мне, як адзін нямецкі язык, лётчык, якога мы аднойчы ўмыкнулі, і на радасцях, што даў вычарпальныя паказанні, далі паўтары шклянкі ашмянскай самагонкі (У. Караткевіч); «Цягні, чаго вылупілася!» — крыкнуў, і ў тую ж хвілінуўяго перад вачыма бліснуў і гайдануўся да жаночыхрукладны такі, далоні на паўтары, карасік(А. Крэйдзіч); Для таго, каб рыба набрала паўтара кілаграма вагі, патрабуецца не менш за сем месяцаў.
Лічэбнікі паўтара і паўтары нязменныя, а пасля іх назоўнікі маюць наступныя формы: Н. паўпшра кілаграма, паўтары тоны; Р. паўтара кілаграма, паўтары пюны; Д. паўтара кілаграмам, паўтары тонам; В. паўтара кілаграма, паўтары іпоньг, Т. паўтара кілаграмамі, паўтары тонамі; М. (аб) паўтара кілаграмах, паўтары тонах.
✓ Французскі кароль Карл VIII, ваюючы ў Італіі, спраўдзіў агнявую моц новых гарматаў у полі: з паўтары сотнямі іх здабыў ён велікапышныя перамогі пад
Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
295
Равэнай і Марыньянай ды стаўпраз тое бацькам палявой артылерыі (Г. Сагановіч); Заліваем паўтара літрамі вады ды гатуем 23 хвіліны.
4. Залежныя ад дробавых лічэбнікаў словы (адзінкі вымярэння і пад.) ставяцца ў родным склоне адзіночнага ліку і не змяняюцца: з 0,7 метра, аб 16,1 гектара; нельга 85,3 тон [тоны]. Іншыя канкрэтныя назоўнікі могуць мець адзіночны або множны лік у залежнасці ад значэння выразу: вынеслі з бібліятэкі % кніг, адрэдагаваць % кнігі. Параўн. таксама: 18,0 мікрона (а не мікронаў).
✓ На трэці дзень я схапіў ліст здрадніка Арахвейчыка, перачытаў яго 3 '/2 раза і ў мэтлахі разнёс яго! (А. Мрый); На працягу сутак слінныя залозы чалавека выдзяляюць да 1,5літра сліны (Ю. Мятліцкі, К. Перкаль).
/ І.Аз9589выпускнікоўустаноўпрафтэхадукацыі,якіяатрымалібудаўнічыяпрафесіі, былі размеркаваныя 97,1 працэнт[а], а працаўладкаваліся 86,4 працэнта. 2. У прыватнасці, удзельная вага ВУП, вырабленага суб'ектамі прадпрымальніцтва за 9 месяцаў гэтага года, склала 8,9 працэнта ад агульнага аб'ёму ВУП і вырасла ў параўнанні з аналагічным перыядам 2007 года на 1,3 працэнтн^іага] пункта. 3. 3 пачатку года ва ўсіх раёнах Магілёўскай вобласці істотна паменшылася колькасць скаргаў і зваротаў — у паўтара раз^[а] і вышэй.
5. Нельга змешваць дробавыя лічэбнікі кшталту 3,5 з канструкцыямі з колькаснымі лічэбнікамі кшталту ‘тры з паловай (палавінай)', пасля якіх менавіта колькасны лічэбнік кіруе назоўнікам, параўн.: 3,5 грама і тры з паловай грамы.