• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даведнік па літаратурнай праўцы  Пятро Жаўняровіч

    Даведнік па літаратурнай праўцы

    Пятро Жаўняровіч

    Выдавец: Адукацыя і выхаванне
    Памер: 448с.
    Мінск 2017
    182.07 МБ
    •	старшыня аблвыканкама (старшыня раённага савета) падпісаў рашэнне аб выплаце грашовай дапамогі: Рыгору Курылу і Яніне Курыле; Гардзею Шарапу і Марце Шарапе', Івану Басалыгу і Ксеніі Басалызе: Паўлу Пугаўку і Інзе Пугаўцьг, Данату Шуку і Зямфіры Шуцы; Уладзіміру Чачуху і Святлане Чачусе; Уласу Ваўкаўцу і Аўроры Ваўкавец', Ізоту Клешчанку і Юзэфе Клешчанок;
    •	старшынёй аблвыканкама (старшынёй раённага Савета) узнагароджаны: Рыгор Курыла і Яніна Курыла', Гардзей Шарапа і Марта Шарапа; Іван Басалыга і Ксенія Басалыга; Павел Пугаўка і Інга Пугаўка, Данат Шука і Зяліфіра Шука', Уладзімір Чачуха і Святлана Чачуха; Улас Ваўкавец і Аўрора Ваўкавец; Ізот Клешчанок і Юзэфа Клешчанок.
    2. Ф	ОРМЫ I ЎЖЫВАННЕ ПРЫМЕТНІКАЎ
    § 72.	Ужыванне поўных і кароткіх якасных прыметнікаў. Некаторыя варыянты склонавых канчаткаў
    1.	У беларускай мове прыметнік і ў функцыі азначэння, і ў функцыі выказніка выкарыстоўваецца ў поўнай форме.
    Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    281
    ✓ Поле цяпер пустое, голае, нуднае (М. Гарэцкі); Сакавіковая раніца ў горадзе багатая на фарбы і зыкі (Б. Мікуліч); He сляпая і стыхія, выбіраючы ахвяры (Я. Непачаловіч); Сорамна Верцы за гэтую цеснату перад суседзямі, але на каго тут наракаць — сама ж і вінаватая (В. Гардзей); Рады ўнучак, што да бабулі прыехаў: у вёсцы ўсё яму новае, цікавае (I. Аношкін); Гэтаму працэсу, абумоўленаму аб'ектыўнай рэальнасцю, уласцівыя і пазітыўныя, і негатыўныя рысы (Б. Стральцоў); На канцах адрэзка функцыя F(x) роўная нулю, што правяраецца непасрэднай пастаноўкай значэнняў х = a і х = b у правую частку формулы: F(a) = 0, F(b) = 0 (А. Брычыкава, А. Гусак); Адкуль у = Р~а(п1)а (гэты вугал таксама малы) (В. Бондар).
    Усечаныя (сцягнутыя) і кароткія формы прыметнікаў сустракаюцца пераважна ў паэтычных творах, у фразеалагізмах, у прыказках і прымаўках, г. зн. у мастацкім і гутарковым стылях.
    ч/ Блішчыць у яснай пазалоце зоранька чырвона, закрычалі на балоце грачы ды вароны (Я. Лучына); Затраслося помстай сэрца ў грудзёх дзявочых, спахмурнелі чорны бровы, заіскрылісь вочы (Я. Купала); / цар спакойна засынаў: нуда, трывога адступалі і цёмны думкі не чапалі, пакульДавід на арфе граў (М. Арол); Непарушну храміну ўзвяла на разумным каменні (Д. БічэльЗагнетава); Здароў, марозны, звонкі вечар! (М. Багдановіч); Урадасцііўгоры весел матрос (А. Гурло); Кожны кулікна сваім балоце вялік (Прыказка).
    S 1. Тэма ж падлеткавай злачыннасці паранейшаму актуальна[я] ў горадзе. 2. Утым, штоздарылася, вінават[ы] адзінВасіль. 3. Наколькі мы канкурэнтаздольны[я] і маем перспектывы ў вышэйназванай сферы? 4. «Агульнанацыянальнае тэлебачанне» папулярнаіе] сваімі музычнымі і музычназабаўляльнымі праектамі. 5. Законы моўныя—няўмольны[я]: наўсім на свеце—свой ярлык. Іўсёжулексіцы крамольна бытуе слова «панталык» (трэба ўдасканаліць твор: словаўжыванне знаходзіцца ў супярэчнасці з сэнсам вершаваных радкоў).
    2.	Некалькі прыметнікаў могуць мець кароткую форму ў функцыі выказніка. Сярод іх вылучаюцца наступныя прыметнікі: адзіночны лік — гатовы, згодны, лавінен, рады і pad, жадзён (м. р.); гатова, згодна, павінна, рада (ж. і н. р.); жадна (ж. р.); жадно (н. р.); множны лік — гатовы, згодны, павінны, рады, жадны.
    ✓ Я pad напаіць з нашага калодзежа кожнага (В. Вітка); Памяць рада б і сама на жывое збочыць (В. Дашкевіч); He ведае старая, як я рады ўбачыць яе ўнучкусірату (С. Гаўрусёў); Вашай лагоднаю ласкай атулены, пра Беларусь мы чытаць былі рады (П. Панчанка); Божа мой, Божа, ніяк не гатова да нематы, да бяды пажыццёвай, нібы ўсё сніцца жахлівы сюжэт... (С. Шах); Ян/ шчасця, ні будучыхдзён нежадзён, хай пятля, хай памерціўжурбе, хай не будзе ні шчасця, ні будучыхдзён, каліўіхнебудзе цябе (У. Караткевіч); Інтэрнату № 1ААТ«Нафтан»у наступным годзе споўніцца 45 гадоў. Сапраўды немалады, згодна загадчыцаўстановы Галіна Бурмінава, але з 2001 года не саступае першага месца ў штогадовым гарадскім аглядзеконкурсе нават інтэрнатам з еўрарамонтамі.
    282
    Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    У жаночым і ніякім родзе адзіночнага ліку і ў множным ліку поўныя формы такіх прыметнікаў успрымаюцца стылістычна абмежаванымі, г. зн., напрыклад, у афіцыйным стылі патрабуецца праўка: Фірма згодная (гатовая, радая, павінная) падпісаць дамову, трэба: згодна (гатова,рада, павінна); у мастацкім стылі сказ: Нічога не папішаш, студня гатовая была дараваць людзям, нават нягеглым, бо вельмі... любілаўсіх (У. Міхно) — пакідаецца без змен.
    S 1. Рады)( ўсім наведвальнікам, гатовыЦ ўсіх прывеціць, напаіць фірменнай гарбатай, адарыць травамі, у якіх чалавек мае патрэбу, у музеі народнай медыцыны вёскі Стрэльна. 2. Мы будзем рады\ бачыць у штаце нашага прадпрыемства маладых спецыялістаў, якія маюць электрамеханічную, радыётэхнічную, машынабудаўнічую, электратэхнічную адукацыю і па стане здароўя адпавядаюць патрабаванням да электратэхнічнага персаналу па рабоце ў электраўстаноўках.
    3.	Якасныя і адносныя прыметнікі жаночага роду ў родным склоне адзіночнага ліку могуць выкарыстоўвацца з канчаткамі ае, ое, яе: зялёнай і зялёнае травы, старой і староехаты, летняй і летняе ночкі, а ў творным склоне адзіночнага ліку — з канчаткамі аю, ою, яю: зялёнай і зялёнаю травой, старой і старою хатай, летняй і летняю ночкай. Формы прыметнікаў з названымі канчаткамі сустракаюцца пераважна ў мастацкім стылі.
    ^ Бура налятала парывамі, як дзікі звер, які вырваўся на волю з жалезнае клеткі, усім цяжарам налягала на стрэхі будынін, з шумам ганяючы па іх патокі снегу (Я. Колас); А сват і свацця, дзеля свае святое беларускае гасціннасці, проста з нажом прысталі, каб ён [Лявон] еўдый еў (М. Гарэцкі); Сымон Карызна як сакратар сельсавецкае ячэйкі ездзіў у раён на пленум райкама партыі, і ўзрушэнне, якое панёс ён ад свае жонкі, было агульнае ўзрушэнне ўсяго калектыву — добрае, бадзёрае ўзрушэнне, імпульс да новае пладатворнае працы... (М. Зарэцкі); Бясконцы і жахлівы мой адчай, і асабліва між начное цемры, калі, здаецца, у самой кватэры зліваюцца зямля і небакрай (С. Шах).
    ✓ А вецер у тутэйшых краях быў найбольшаю і найважнейшаю асобаю (Я. Колас); Як быццам з грубаю зямлёю расстаўся стройны, лёгкі гмах і вось, чаруючы красою,уступаена блакітны шлях (М. Багдановіч);Далейшь/япадзеі пакажуць, што Ягайла не быў такой безаблічнаю асобай, як яго імкнуліся паказаць, а, наадварот,— валодаўякасцямі, патрэбнымі для дзяржаўнага дзеяча (М. Ермаловіч).
    § 73.	Ужыванне прыналежных прыметнікаў
    1.	Прыналежныя прыметнікі (дырзктараў дом, Васілёвы рэчы, гаспадыніна клапатлівасць) шырока выкарыстоўваюцца ў мастацкім, публіцыстычным і гутарковым стылях; у афіцыйных і навуковых тэкстах такія прыметнікі звычайна замяняюцца іменнымі словазлучэннямі (дом дырэктара, рэчы Васіля, клапатлівасць гаспадыні).
    Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    283
    2.	Неабходна захоўваць асноўныя правілы ўтварэння (і, адпаведна, ужывання) такіх прыметнікаў.
    Прыналежныя прыметнікі маюць суфіксы аў (ав~), оў (ов), еў, (ев), ёў (ёвў калі ўтвораны ад назоўнікаў мужчынскага роду: бацькаў пінжак; бацькава шапка; Міхасёвы жарты; Віцеў бацька.
    ^ — Гадаўка гэтая Насця,— сказала моцна Паўлава маці (К. Чорны); Цень ад Жакавай постаці быў даўгі і надта смешны (Б. Мікуліч); У Генадзевым голасе і ўсёй паставе зніклі самаўпэўненасць, развязнасць, іронія (I. Шамякін); А ўжо мой хросны, Рафалак, быў куды лепшы, чым Андрэеў — маўклівы і скупаваты дзядзька Яўхім Заяц (Я. Брыль); Твар Юрасёў быў трохі бледны і мяты з пахмелля (У. Караткевіч).
    Прыналежныя прыметнікі, утвораныя ад назоўнікаў жаночага роду, маюць суфікс ін (ынў. Марыліна, варонін.
    ч/ Вялікія вочы яна [сука] ўставілаўЛізавецін твар, іздавалася, скрогат яе чуцён на ўсё шырокае наваколле (К. Чорны); Міця не саромеючыся, рады, што пад сукенкаю схавалася Чзсіна галава, глядзеў на яе (В. Адамчык); У дзвярах з'явілася Ладзіна сяброўка, аднакурсніца, настырная дзяўчына, завадатаркаў гульні (I. Шамякін); Як на ведзьміным ігрышчы, вар'яцелі простажах (Я. Сіпакоў).
    Пры ўтварэнні прыналежных прыметнікаў ад назоўнікаў жаночага роду змяняецца зычная асновы (к —> ч, х —> ш, г —> з і г —+ ж): даччын, галчын, свякрушын, Інзін.
    ^ Так карцела даведацца, чым закончыцца Алёнчына казка, але ў кватэру нехта завітаў, і на тым казка скончылася (У. Ліпскі); Бой перапёлчын, боль перапёлчын льецца разораю, якручаёк (В. Зуёнак); Дачушчына ёлка, штолепей не трэба—якія гірлянды, якія шары! (С. Басуматрава); He краскі ад ганка глядзяць,—а ўдумныя вочы суседчыны (У. Мазго); Алеўсё аднолавіўраўнівыя Вользіны позіркі (I. Шамякін).
    ^ 1. Пасля з Мінска прывозяць землямераў, якія «прыразаюць» да бабуль)ф[чы]ных 10 сотак яшчэ 15 аж да самай ракі. 2. Калі Папялушка, збягаючы з балю, пакінула на лесвіцы туфлік, то ў дадзеным выпадку праз нейкі час за кулісамі мы ўбачылі белаблакітны валёнак, вельмі падобны па стылф[і] да «Снягур)ф[чы]нага» канцэртнага ўбору Жанэт. 3. Панядзелак атрымаў назву Сустрэча, аўторак — Зайгрыш, серада — Ламака, Разгул, Пералом; чацвер — Шырокі, пятніца — Цешчыны вечары, субота—Залоў)ф[чы]ны пасядзелкі, нядзеля —Дараваны дзень (Дараваная нядзеля) (пажадана замяніць русізм: Залоўчыны на Залвічыны).
    Лічыцца памылкай змешванне суфіксаў прыналежных прыметнікаў: Жэніны падручнікі (пра хлопца), трэба: Жэневы: Васін сябар, трэба: Васеў. Такім чынам, адрозніваюцца прыметнікі Шураў і Шурын, Сашаў і Сашын, Жэнеў і Жэнін. Параўн. таксама няправільныя выразы: Скарыніны выданні, Скарынінскія чытанні (трэба Скарынавы выданні, Скарынаўскія чытанні). / 1. Каб атрымліваць больш грошай, дала Віц)і4[ев]аму бацьку прозвішча першага мужа, а імя па бацьку — дзядулМ(ев]а. 2. Але ж ФедзМ[ев]ы добрыя фота — гэта
    284
    Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    абсалютная нечаканасць. 3. Ноччу ж адпраўляліся на пошукі соў (дарэчы, адна з самых любімых Дзім)і4[ав]ых птушак. 4. Па ягонай просьбе памочнік гандляра прынёс СаўкМ[аў] плашч. 5. Да чарговага турыстычнага сезона, які адкрыецца 19снежня, абнавілася Зюз^[ев]а карчма. 6. Хлопцы былі Вас^[ев]ымі суседзямі, жылі ў доме насупраць і часцяком ездзілі на саракавым тралейбусе.
    3.	Прыналежныя прыметнікі маюць кароткую форму ў назоўным (вінавальным) склоне: цётчына запрашэнне, Васева просьба (Васеву просьбў), Марыніны прысмакі, дзядзькаў човен. Лічацца адступленнем ад літаратурнай нормы поўныя формы такіх прыметнікаў: *цётчынае запрашэнне, *дзядзькавы човен. Часам такія формы можна сустрэць у паэтычных тэкстах на пачатковым этапе развіцця новай беларускай літаратуры: Ты прымі ад нас пашану о, Тадэвушавы ценю, абудзіў сэрцахраны, павяртай іх з амярцвення (Ф. Багушэвіч).