Даведнік па літаратурнай праўцы
Пятро Жаўняровіч
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 448с.
Мінск 2017
270
Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
V Адной з асноўных адзнак гіпатрафіі з'яўляецца схудненне дзіцяці (I. Усаў); Паставіўшы на месца бутэльку, мужчына падышоў да яго, ласяняці, нагнуўся і прыклаў халодную анучку да раны — ад чаго яго сцягно, здаецца, апалілі агнём (Г. Дал ідовіч); Неякуранні дзед Аўхім пачуў адчайны піск гусяняці, крутнуўся за веранду і ўбачыў у кутку двара пеўня, які калашмаціў малое гусяня (Л. Левановіч); Ды нехта малым савянём ціхенька закугакаў (Г. Пашкоў); Цішка сядзіць на ложку, аблакаціўшыся на біла, і аж не дыхае,— так хочацца яму ведаць, што далей сталася з ваўчанём (А. Пальчэўскі); Маржыха плюхнулася ў ваду, зачапіла човен Коса, перавярнула яго і знікла са сваім дзіцем (Я. Маўр); Калі дзіцём я ўцякаў ад смерці, калі жывыя ў агні гарэлі,— балеў не чэрап — балела сэрца, душа ад болю тады знямела (У. Нядзведскі); А немцы тым часам спешыліся і, прывязаўшы коней да платоў, кінуліся курэй ды парасят лавіць, шукаць па хатах «млека ды яйкі» (М. Лынькоў).
X 1. Наш Працоўны кодэкс вызначае, што пры складанні графікаў водпускаў наймальнік абавязаны запланаваць водпуск маці дзіця[ці]інваліда ўлетні або іншы зручны для яе час. 2. Акрамя гэтага, згодна з царкоўнай традыцыяй, на 40ы дзень пасля родаў выконваецца абрад уцэркаўлення [уцаркоўлення] маці і яе дзіця[ці] (справа ў тым [таму], што пасля родаў жанчына 40 дзён не мела права заходзіцьухрам). 3. Наўтрыманнеаднаготакога дзіця[ці] бюджэтугодвыдаткоўвае 33 мільёны 746 тысяч рублёў.
3. Сярод назоўнікаў III скланення ў творным склоне адзіночнага ліку адзначаецца варыянтамі назоўнік кроў’. кроўю, крывёю і крывёй, прычым апошнія дзве формы апошнім часам пашыраюцца ў мастацкім і публіцыстычным стылях. У навуковым і афіцыйным стылях выкарыстоўваецца форма кроўю. Побач з унармаванай формай далонню ў мастацкім стылі сустракаецца і даланёй (даланёю). Параўн. таксама рэдкаўжывальную форму назоўніка моц — моцай (не *моццў).
^ Жахлівы сэнс няўмольнаездагадкікрывёй гарачай апякае скронь (С. Законнікаў); Антось задзіраў галаву, захінаў далонню вочы ад сонца і доўга пазіраў на гэты жывы бялёсы паплавоку мройлівай сіняве неба... (А. Камароўскі); Віталія на міг памякчэла — правяла даланёй па Васілёвай шчацэ, якраз так, як маці яе дакраналася да яго, Антанюковай, шчакі ў апошнюю сустрэчу, і ўжо не пажаночаму, памацярынску, гэтак і яна, Віталія: не як дзяўчына прыласкала і суцешыла хлопца — як сястра (I. Шамякін); Вацік церануў даланёю па шчацэ, пасля таргануў за вуха — такзаўсёды рабіў, калі надаралася невядомасць якая (А. Бутэвіч); 3 дня ў дзень, з годуў год, з векуў векзбіраюся з тайнаю моцай, каб калінебудзь абвергнуць сваё існаванне, адолець дваістасць істаць насампраўдзе сабой (А. Разанаў); 3якой ты моцай ні бяжы, няма туды прарыву (М. Сяднёў); /моцай дзень да вечара бясконцы (С. Шах).
4. Назоўнікі мужчынскага роду з ненаціскнымі канчаткамі а, я (мужчына, дзядзька, дзядуля, хлапчына) і назоўнікі агульнага роду з ненаціскнымі
Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
271
канчаткамі (ціхоня, бацькаадзіночка) пры абазначэнні асобы мужчынскага полу маюць канчаткі I скланення ў родным і вінавальным склонах (мужчыны, дзядзькі, дзядулі, хлапчыны, ціхоні, бацькіадзіночкі', мужчыну, дзядзьку, дзядулю, хлапчыну, ціхоню, бацькуадзіночку) і II скланення ў давальным, творным і месным склонах (мужчыну, дзядзьку, дзядулю, хлапчыну, ціхоню, бацькуадзіночку, мужчынам, дзядзькам, дзядулем, хлапчынам, ціхонем, бацькамадзіночкам', пры мужчыну(е), дзядзьку, дзядулю, хлапчыну(е), ціхоню, бацькуадзіночку). Назоўнікі агульнага роду пры абазначэнні асобы жанчыны маюць канчаткі I скланення (маціадзіночцы, маціадзіночкай, ціхоняй, пры ціхоні).
у/ Вадзіку ўсяго пяты гадок, а дзядулю ўжо за семдзесят, але гэта іх дружбе не перашкода (I. Аношкін); Гэта, мусіць, таму, што, пабраўшыся пры Пілсудскім, пры Мікіце разышліся: як той казаў, калі раскідалася, заўсёды памятаецца лепей, чым калі скідалася... (Л. ДранькоМайсюк); Хто яшчэ татам не стаў, таму, мабыць, цяжка будзе зразумець, як прыемна пачуць пахвалу з вуснаў свайго нашчадка (М. Чавускі); Саханюк развітаўся з калегам, заклікаючы яго да сябе ў госці (Я. Колас); Срэбра бяру і бяру пазалоту, адзінота мне будзе калегай (А. Пісьмянкоў); Вясковы бабыль Саўка, які быў верным брыгадзіравым служкам, паволі пасунуўся да стога, трымаючы доўгі кій напагатове (М. Зарэмба).
Падобным чынам змяняюцца размоўныя формы імёнаў, якія часам выкарыстоўваюцца артыстамі ў якасці сцэнічных: са Славам Нагорным (м. р.), са Славай Саўко (ж. р.), пры Жэню Краўчуку (м. р.), пры Жэні Казак (ж. р.). ✓ Цішка загарнуў кнігу, хуценька сунуў яе пад сарочку за пазуху, схапіў бацькаву
паляўнічую стрэльбуі следам за Юрам пабег на дапамогу Букету (А. Пальчэўскі); Радзім са Сцёпкам і вартаўніком на радасцях распілі пляшку сівой самагонкі, пакуль я абмываўся зпад шланга сам і змываў пясок з poeapa (А. Глобус); Разам з Сашам Нэма пазаліхвацку пракаціліся на тройцы, гукаючы «Гэй вы, коні»; Сустрэліся Мікола з Васем па дарозе ў школу.
Назоўнікі сірата, старшыня, Ілья, Кузьма і пад. (з націскным канчаткам) змяняюцца як назоўнікі I скланення: з сіратой Вольгай, з сіратой Міколам, з Ільёй Разанскім, побач з дзядзькам Кузьмой.
^ Нуда гняце з днём кожным болей, быт спавівае чарнатой,—як сухавей у чыстым полі, гуляе з зернемсіратой (Я. Купала); У 1935 годзе пры Прэзідыуме АН БССР была створана Фальклорная камісія, старшынёй якой быў прызначаны Якуб Колас (Э. Іофэ).
Назоўнікі кшталту Пятро скланяюцца як назоўнікі II скланення з нулявым канчаткам: без Пятра, з Пятром, лры Пятру.
Назоўнікі гняўко, нямко, хвалько скланяюцца як назоўнікі II скланення, калі абазначаюць асоб мужчынскага полу: з нямком Сяргеем, без такога гняўка, аб нямку. Пры абазначэнні асоб жаночага полу гэтыя назоўнікі не скланяюцца: з нямко Аленай, без такой гняўко, аб хвалько Алесі.
272
Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
S 1. Педагогі, якія працуюць з ГенаўДм] Караткевічам, канстатуюць, што яго логіка і інтуіцыя ні з чым непараўнальныя. 2. Гэта першае, што сказаўАндрэй Ніжнік, гаспадар аграсядзібы «Зарачаны», што ў Пухавіцкім раёне, КосцўДю], ПашМу] і ЛёшЦ[у] пры сустрэчы. 3. Анатоль Туркоўз электрапілой шчыраваў над ЗюзфіЦем], а за метр ад яго заканчваў Цёцю Валянцін Багдзевіч. 4. На Вялікай, на Айчыннай — дзед мой быўледзь не хлапчына^м]; а з Вялікай, а з Айчыннай — дзед вярнуўся не мужчына^М, да таго ж і без нагі... 5. Вярнуліся Радзім са Сцёпка^[м] пад вечар.
Пры назоўніках агульнага роду азначэнне мае форму мужчынскага ці жаночага роду ў залежнасці ад полу асобы, абазначанай гэтым назоўнікам: такім валацугам, такой валацугай.
✓ А збоку, у полі, недалёка стаяў прыгрэбнік адзінока, пахілкам, горкім сіратою, у дол упёршыся страхою (Я. Колас); Усхапіўся верабей, адважны задзіра, як падыме крык... (В. Вітка); Чалавек з чорнымі рукамі каваля, даўжэзны боўдзіла, жоўты ў пшанічны колас, падскочыўусядле... (У. Караткевіч); Тое, што гзты васпаваты выскачка тыцнуўяго [Глушака] ўгразь, яшчэ паўбяды: сорам не дым, гразь можна і выцерціз meapy (I. Мележ); Думала, лепш бы я нарадзілася якой недарзкай, можа б, тады шчаслівейшая была (В. Быкаў); Ёнужо быў нерады, што звязаўся з гэтаю назолай, і ў душы спадзяваўся, што не застане яе на беразе (У. Арлоў).
Назоўнікі знакамітасць, асоба, персона, зорка, надзея і да т. п. не з’яўляюцца назоўнікамі агульнага роду, таму азначэнні дапасуюцца да іх паводле граматычнага прынцыпу: выразы вялікая знакамітасць, такая асоба, важная персона, эстрадная зорка могуць адносіцца да асоб і жаночага, і мужчынскага полу.
✓ He ведае дзед, што ён — вядомая асоба не толькі сярод партызан і вайсковых людзей, але і сярод яго заклятых ворагаў, што за ім з асабліваю ўвагаю і пільнасцю сочаць польская контрразведка і паліцыя (Я. Колас); ЗЛюдмілай паглядзелі фільм «Пока не наступйт ночь» пра лёс кубінскага пісьменніка Рэйнальда Арэнаса — зоркі кубінскай паэзіі, надзеі кубінскай рэвалюцыі і любімца Фідэля Кастра (В. Шніп); Невядомая знакамітасць Павел Пражко.
5. Назоўнікжі;/ ўжываецца пераважна ў адной форме ва ўсіх склонах адзіночнага і множнага ліку (можа таксама змяняцца з устаўкай ер). У гутарковым і мастацкім стылях выкарыстоўваюцца назоўнікі матка і мацерка (множны лік: маткі, мацеркі і мацяркі).
✓ А вясковыя маці з твару ўсе як адна — гнуцца ў полі і ў хаце ад відна да цямна (С. Гаўрусёў); Дзіўна, як многа прайшло з таго дня, калі вёз іх з мацераю дзед з паўстанка на падводзе, якая непрывычна моцна пахла дзёгцем, як горка, бы па нябожчыку, плакала маці, клялася, што Міхась яе не вінаваты (А. Жук). Усёж пайшоў Васіль к Міканору неахвотна: так, абы не пакрыўдзіць маткі і не паказаць непашаны да суседа (I. Мележ); Яна нелюбіць гучнай славы, бо мае востры слых ізрок, бо не бывае неласкавых і непрыгожых мацярок (С. Грахоўскі).
Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
273
6. Назоўнік дзяўчына ў множным ліку мае форму дзяўчаты, а не дзяўчыны; форма дзяўчыны ўжываецца пры спалучэнні з лічэбнікамі дзве, тры, чатыры: шмат дзяўчат, заводскія дзяўчаты, але: тры дзяўчыны.
✓ Дзяўчаты «начавалі» адна ў адной, а хлопцам, вядома, не трэба было і прасіцца (У. Караткевіч); Разносілі яду ў сталоўцы дзве дзяўчыны — адна высокая, з доўгімі светлымі валасамі, якія падалі ёй на плечы і знізу падкурчваліся валікам (Л. Арабей); Адтуль насустрач нам, узяўшыся за рукі, ішлі дзве дзяўчыны; ...Сярод 15 чалавек, што вучыліся ў групе з нашай суразмоўцай, было ўсяго чатыры дзяўчыны.
Назоўнік дзяўчынка паводле СБМ у множным ліку мае форму дзяўчынкі, хоць у творах мастацкай літаратуры сустракаем таксама дзяўчаткі (толькі гэтую форму падае ТСБЛМ).
✓ Гэтыя дзяўчаткі хочуць вырвацца на шырокі прастор жыцця, бо іх забівае і губіць гнілое паветра палескіх балот ігразь розных падонкаў культуры (Я. Колас); Наведвальнікі курсаў — хлопцы, дзяўчаткі, звычайная вясковая галота (I. Навуменка); Насакружыліхлопчыкіідзяўчаткіз яснымівачыма (П. Панчанка); Кіра сціснула каля грудзей худыя кулачкі і заплакала першая, за ёю мокра зашморгалі насаміўсе дзяўчаткі (В. Адамчык); Аб гэтым вам дакладна могуць давесці нават хлапчукі і дзяўчаткі старэйшай групы любой дашкольнай установы (У. Корбан); Ідучыпраз белакоры беразнячок, Бусзвярнуўувагуна купкустаністых, як дзяўчаткі, бярозак, вакол якіх добра вытаптана трава (Я. Сіпакоў).