• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даведнік па літаратурнай праўцы  Пятро Жаўняровіч

    Даведнік па літаратурнай праўцы

    Пятро Жаўняровіч

    Выдавец: Адукацыя і выхаванне
    Памер: 448с.
    Мінск 2017
    182.07 МБ
    / 1. У аўдыторыі гарэзуюць дзеці, у куце памяшкання заводзяць спеў дзяўчьшы[аты]. 2. Модныя дзяўчьты[аты], як вясны прыкмета, сонейкам растопяць сон мой і тугу. 3. Як вы ставіцеся да навамоднага жадання некаторых дзяўч^[ат\, якім не шчасціць выйсцізамуж, нарадзіць дзіця «для сябе» ад палюбоўніка? 4.1, нягледзячы на нейкія пастаянныя казусы з тэхнікай, якія адбываліся па віне гукарэжысёра, дзяўчыны[аты] дасканала прадэманстравалі сваеўменні і навыкі, а таксама не разгубіліся ў крызісны момант.
    7.	У творным склоне множнага ліку літаратурнымі формамі для наступных назоўнікаў з’яўляюцца: вока — вачамі і вачыма (разм. вачмі), вуха — вушамі (разм. вушыма і вушміў госць — гасцямі, грошы — грашамі і грашыма (разм. грашміў грудзі — грудзьмі і грудзямі, дзверы — дзвярамі і дзвярыма (разм. дзвярмі), косць — касцямі (разм. касцьмі, параўн.: палегчы касцьмі), сляза — слязамі (разм. слязьмі, параўн.: заліцца слязьміў плячо — плячамі і плячыма (разм. плячмі). У мастацкім стылі сустракаюцца ўсе пералічаныя формы.
    ✓ Слязамі не выплачаш гора зпад сэрца — хай гнеў грудзі матчыны ўздыме! (В. Таўлай); I стаіць і плача ля варот дзяўчына, і стаіць і плача горкімі слязьмі (П. Трус); Наведванні маглі б быць і часцейшымі, калі б не пэўныя жыццёвыя абставіны і не фізічная прысутнасць гаспадыняў за дзвярамі: тыя размаўлялі, грымелі посудам, шоргалі венікам, проста тупалі, і з'яўлялася адчуванне, што яны дэманстратыўна робяць як мага болей шуму (Г. Каржанеўская); Нарэшце
    274
    Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    за дзвярыма пачуліся цяжкія крокі (А. Мальдзіс); Салдат паціскаў плячамі і хітра ўсміхаўся, пазіраючы на сваіх сяброў (I. Чыгрынаў); Наперадзе мільгануў, загойдаўся перад яго вачамі фасад малаказавода (В. Ткачоў); А перад вачыма па струнахплывесмычок, нібы човенпахвалях(М. Пракаповіч); Галанога цяпнуўплячом, няўцямна міргнуўзапалымі немаладымі вачмі, але праз момант апусціўруку і аддаў з пляча аўтамат (В. Быкаў); Я да сцяны грудзьмі прынік і слух напружыў свой (А. Салагуб); Іх колькі тут — забітых, безгалосых, касцьмі не раз угнойваліраллю! (Т. Лебяда).
    8.	Найменні населеных пунктаў, якія маюць форму ніякага роду, скланяюцца як агульныя назоўнікі з адпаведнай асновай: пад Гроднам,у Маладзечне, за Жодзінам, у Заполлі, паміж Сянном і Лепелем, у Астрыне.
    ✓ Ну, а як жывецца, працуецца ў Гродне? (М. Лужанін); У ЦельшынеЛабановіч быў адзін са сваімі думкамі (Ю. Пшыркоў); Замак у Косаве слепіцца ў вокнах быллём (Д. БічэльЗагнетава); Як гэта адбываецца на справе ў Беразіне, Прэзідэнт пабачыў, азнаёміўшыся з працай мясцовага сыраробнага завода.
    У асобных выпадках, каб пазбегнуць двухзначнасці (мужчынскі ці ніякі род), малавядомае найменне населенага пункта можа пакідацца без зменаў: Беларускі лыжнік Сяргей Далідовіч на этале Кубка свету па лыжных гонках у расійскім Дзёміна ў гонцы на 15 км вольным стылем заваяваў бронзу, 1 секунду прайграўшы лідару і на 0,2 секунды апярэдзіўшы спартсмена, які заняў чацвёртае месца.
    / }. Як відаць, традыцыі тытунёвай вытворчасціў Гродн)([е] маюць не менш салідны тэрмін, чым у найбуйнейшых заходніх фірмаў, а высокія патрабаванні да якасці прадукцыі былі характэрны для Шарашэўскіх, бо надпіс на іх прадукцыі абвяшчаў: «Якасць супраць ранейшай значна лепшая!». 2. Перш за ўсё дзякуючы намаганням Віктара Казлова і арганізаваныя паветраныя зносіны паміж Масквой і Гродна[м]. 3. У нашым атрадзе быў Грыгорый Лоўкін, адчайна смелы хлопец, выдатны стралок. Ён жыў пад Ветрына[м], у вёсцы Вераб’і. 4. — Палац, які быў узведзены ў Станькавўііе], уражваў сучаснікаў раскошай афармлення, цікавымі архітэктурнымі рашэннямі,—заўважае Алег Масліеў.
    § 71.	Асаблівасці ўжывання прозвішчаў
    1.	Мужчынскія прозвішчы на зычны скланяюцца як асабовыя назоўнікі мужчынскага роду з адпаведнай асновай: без Крываноса, Кавальчука, Кісяля, Скулаўца; з Крываносам, Кавальчуком, Кісялём, Скулаўцом', аб Крываносе(у), Кавальчуку, Кісялю, Скулаўцу. Выключэнне складаюць прозвішчы на ых (не скланяюцца): з Сымонам Баранавых, аб Мікалаю Чарных.
    <✓ Макарку Наваку мінула ўсяго толькі дванаццаць год, але шмат змен адбылося за гэты час (Я. Колас); Да голасу трэціхуважна прыслухоўваўся Васіль. Янызусім згаджаліся з Міколам Шолахам, але... (Б. Мікуліч); Ён [Еўсцігнееў] абвёўусіх
    Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    275
    запытальнанасцярожлівьім позіркам, трохі затрымаўся на Агееве, які з некаторай нават цікавасцю слухаў грубаватую размову гэтых, відаць, даўно і добра знаёмых між сабою людзей (В. Быкаў); Зайчыку Віктару Паўлавічу прысудзілі чатыры гады пазбаўлення волі з адбываннем тэрмінуў калоніі (Л. Арабей); Яму, Міхасю Скакуну, таксама не шанцавалаўапошні час (Ю. Станкевіч); Наступныя два артыкулы аб'яднаныя прозвішчам аднаго аўтара — Юркі Віцьбіча. Першы — «Не чарнілам, а крывёю» — распавядае пра рэпрэсаваных літаратараў Андрэя Александровіча, Францішка Аляхновіча, Сымона Баранаеых, Уладзіслава Галубка і інш. (А. Гардзіенка).
    У творным склоне мужчынскія прозвішчы славянскага паходжання на аў (оў), еў (ёўў ын (ін) маюць канчатак ым: з Аксакавым, Барысавым, Вялюгіным, Кузьміным.
    V Сёння ж следам за Гагарыным мы адпраўляемся ў госці да зор (М. Танк); Але мы з Мілаванавым не дазваляем... (I. Навуменка); Сустрэча з Чырняевым — зноў у Мінску, каля паштамта (Ф. Я н коўскі); Перапіска Жылкіз Дварчаніным і іншымі студэнтамі паказвае, што навучэнцы шырока карысталіся свабодай выбару курсаўлекцый па жаданні і меліз чаго выбіраць (У. Калеснік).
    У творным склоне мужчынскія прозвішчы замежнага паходжання на ын (ін) маюць канчатак ам'. Грынам, Дарвінам, Чаплінам. Канчатак ам (ом) маюць і назвы гарадоў: пад Кобрынам, Барысавам, Талачыном.
    7 Але ты чамусьці пэўны, што праз якіх 18 гадзін у яе [кветачніцы] з Чаплінам усё будзе добра (С. Балахонаў); Джэймз Бонд (Дэніэл Крэйг) палюе за міжнародным нягоднікам Дамінікам Грынам (Мэцью Амальрык), які плануе пераварот у Балівіі; У блакаду на абшары між Вілейкаю, Докшыцамі, Лепелем, Халопенічамі, Барысавам і Мінскам загінулі тысячы людзей, звалены і знявечаны незлічоныя дрэвы і дрэўцы, а паляны ўзаралі міны, снарады і шыны смертаносных машын (Ф. Янкоўскі); Там, у вёсцы пад невялікім горадам Кобрынам, шмат у яго [дзеда] сваякоўды раднізасталося (А. Вольскі).
    ^ Але ўспаміны Адамовіча, цішком паказаныя Генадзю Кісялёву Максімам Лужанін^[ым] у пачатку 1970х, далі штуршок для яго росшукаў.
    Пэўныя адступленні ад агульнапрынятых формаў пры скланенні назіраюцца ў выпадках, калі прозвішча ўтворана ад назвы жывёліны, неадушаўлёнага прадмета і інш. Дзеля захавання «празрыстасці» прозвішча яно або скланяецца паасабліваму, або зусім не скланяецца: Дапытлівасць і стараннасць палешука Генадзя Пятуха (а працуе ён зараз начальнікам мясцовага вытворчага ўчастка «Энергазбыт» РУП «Гомельэнерга») не ведае межаў (відаць, Пятўха замест Петуха); Крэчат — гэпга творчы псеўданім Аляксея Шэнеца, выканаўцы, які пазбаўлены зроку, але адораны талентам: ён не проста спявае, ён выконвае аўтарскія песні, дзе і музыка, і тэкст яго ўласныя (Шэнеца замест Шэнца).
    2.	He скланяюцца жаночыя прозвішчы на зычны: аб Вользе Кавальчук, разам з Галінай Лобан.
    276
    Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАПЧНЫМ УЗРОЎНІ
    ✓ Пазнаёміўшыся з кнігай С. Чэстзртон «Мае рускія прыгоды», я захацеў падрабязней даведацца пра лёс яе аўтара (А. Мальдзіс); Святлане Алексіевіч уручана Міжнародная прэмія міру нямецкіх гандляроў кнігамі за 2013 год; У супрацоўніцтве з беларускімі кампазітарамі ІгарамЛучанком, Валянцінай Сярых, Сяргеем Новікам і іншымі напісаў больш як пяцьдзясят песень; Так, пасля вечара з пісьменнікамі — мясцовымі ўраджэнцамі Соф'яй Шахі Ізяславам Катляровым у кожнай бібліятэцы раёна з'явілася па некалькі новых кніг гэтых аўтараў; Пісьменнік А. Бутэвіч прыгадвае той студэнцкі час, калі вучыўся на адным курсе з Яўгеніяй Янішчыц.
    3.	He скланяюцца мужчынскія і жаночыя прозвішчы на д: без Алега Сусло, з Кацярынай Яско (акрамя мужчынскіх прозвішчаў, якія паходзяць ад назоўнікаў ніякага роду на о; Васіль Сцябло, Талакно, Шуло; Ігната Сцябла, Талакна, Шула; Дзянісам Сцяблом, Талакном, Шулом).
    ✓ Алесю Гурлозычылі аднаго:кабяго творчасць развіваласяўнапрамкуўзбагачэння пралетарскай літаратуры; 12лістапада споўнілася 120гадоўз дня нараджэння майстрасамавука разьбяра па дрэве Апалінарыя Пупко, які нарадзіўся і жыў у гарадскім пасёлку Івянец на Валожыншчыне; Ілоне Сцяцко ўдаецца пазбегнуць таго, чаго не заўсёды ўдаецца пазбегнуць нашай паэзіі: фатаграфічнасці, адлюстравання рэчаіснасці; Ілона Сцяцко не адлюстроўвае, а свядома творыць свой свет, напоўнены сваёй уласнай міфалогіяй, сваёй уласнай містыкаю, сваімі ўласнымі прыроднымі законамі, сваёй уласнай бацькаўшчынаю і сваёй уласнай магіяй (Л. Вашко); Улютым 1986 года Алесь Махнач прыехаўзХрысцінайЛялько. Але: 22га быліз Кляўком на пляжы (У. Караткевіч).
    4.	He скланяецца большасць замежных прозвішчаў на галосны, у тым ліку тыя, што заканчваюцца на ненаціскное я з папярэднім і: оперы Бізэ,раманы Заля, музыка Пучыні, заявы Далі Грыбаўскайтэ, да Зураба Жванія, з Гарсія. Але замежныя прозвішчы, якія заканчваюцца на ненаціскныя а, я, скланяюцца як назоўнікі агульнага роду: м. р. — Лумумбы, Гамалеі', Лумумбу, Гамалею; Лумумбам, Гамалеем і ж. р. —Лумумбы, Гамалеі; Лумумбе, Гамалеі; Лумумбай, Гамалеяй.
    ✓ Белы бэз Бетховена і язмін Вівальдзі — хваль іх холад схованы ў начавым паглядзе (Ю. Пацюпа); Новыя алгебраічныя тэорыіз'явілісяўпрацах шэрагу навукоўцаў, у першую чаргу французскага матэматыка Э. Галуа (18111832) (А. Брычыкава, А. Гусак); У Аджымілашвілі лёгкае раненне (А. Васілевіч); Тым жа вечарам ва ўнутраным дворыку замка кіпелі страсці: ішла самая вядомая опера ў свеце — «Кармэн» Жоржа Бізз; Згадаў Акруашвілі і аб загадкавай смерціў 2005 годзе прэм'ера Грузіі Зураба Жванія.
    / 1. Перад прэзідэнтам Баракам Абама^м] і яго заходнееўрапейскімі калегамі стаіць у першую чаргу задача па ўтаймаванні росту беспрацоўя, якое пагражае сацыяльнай стабільнасці іх краін, а таксама па навядзенні парадку ў фінансавай сферы. 2. Сумесна з японскім даследчыкам Тацібана[м] Каса[м] X [у] 1857 годзе Іосіф Гашкевіч склаў «Японскарускі слоўнік», якілічыўся адным з [най]лепшых слоўнікаў японскай мовы, створаных у Расійскай імперыі.