Даведнік па літаратурнай праўцы
Пятро Жаўняровіч
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 448с.
Мінск 2017
✓ На гары, за млыном, дзе пачыналіся Сівалапы, вострае Зеленюкова вока згледзела маленькі хліпучы агеньчык, які здаваўся далёкаю зоркаю (М. Зарэцкі); Ужо за мостам, узышоўшы на гару, Валошка азірнуўся: здрабнелай удалечыні кропкаю на ранейшым месцы стаяў гняды Агейчыкаў конь, а сам Агейчыкусё сядзеў на калёсах (В. Карамазаў);.. .А сёння на шкле падсыхала вароніна кроў, іголубза шыбай бялюткія перыйкі чысціў (Л. Рублеўская); I ля двара запахлі раптам дзедавы каноплі — прынада позняя для снегіра (А. Пысін); А Дзімкуўсё больш падабаўся Марынчын падарунак (У. Ліпскі); Воваўтата толькілыпае вачыма (М. Чавускі); Вышай, чым школьную, бацькаву лічаць вучобу (Д. БічэльЗагнетава).
У родным і давальным склонах адзіночнага ліку прыметнікі мужчынскага і ніякага роду маюць канчаткі ага і аму: цётчынага, цётчынаму; Васевага, Васеваму; Марынінага, Марынінаму; дзядзькавага, дзядзькаваму.
✓ Дзедаваму цярпенню прыходзіў канец — трэба кудысь ісці, трэба нешта рабіць (Я. Колас); Нямкіня ўзяла грошы і перадала старому. Той схаваў іху кішэню ўштаны, напрануў сваю капоту і пайшоў к Васілёваму бацьку (М. Гарэцкі); Канец Цімохавага агарода таксама абрэзаны (I. Навуменка); Выйшла так, што Ціхамір яшчэ падлеткам паехаўжыцьуСібір, да дзядзькі, бацькавага брата (I. Чыгрынаў); Вось толькі з бабульчынага агарода нейкая пачвара яму, Юрку, мяцёлкай грозіць (I. Аношкін); Мо паспрабаваць прыкарміць кавалачкамі катлет, як Мішкавага Дымка? (В. Праўдзін); I цёпла мне, і цёпла верасам, і цёпла ў сэрцы матчынаму слову (А. Салтук).
S’ 1. Паэт даражыў сяброўствам з АлесяйБылінкай, аб гэтым сведчаць і радкі з Коласава[га] пісьма ад 09.12.46 г. da A. А. Кетлер... 2. Твар камісара^Цў] знянацку пасуравеў, а чырвоны пісяг на шчацэ набыў хваравітае адценне. 3. Яна цяжка перажывала сына^\ў\ развод.
4. Прыметнікі з абазначэннем групавой прыналежнасці (мядзведжы, салаўіны, чалавечы і інш.) не адрозніваюцца формамі ад якасных і адносных прыметнікаў: мядзведжая хада, салаўіная трэль, чалавечы голас.
Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
285
§ 74. Асаблівасці ступеняў параўнання прыметнікаў
Якасныя прыметнікі могуць мець вышэйшую і найвышэйшую ступені параўнання, якія паказваюць на праяўленне прыметы ў большай ці ў меншай ступені. Ступені параўнання могуць быць сінтэтычнымі і аналітычнымі.
1. Вышэйшая ступень параўнання (сінтэтычная форма) утвараецца далучэннем да асновы прыметніка суфіксаў ейш, эйш і адпаведных канчаткаў: весялейшы, даражэйшыя.
^ Ранне робіцца яшчэ прыгажэйшае (М. Гарэцкі); Няма за што на лёс мне плакаць, знайсці шчаслівейшы мне дзе б? (У. Жылка); Так блізка бачыць смерць, якая навісла над роднай, дарагой крывінкаю, і не ведаць, як дапамагчы — хіба бывае страшнейшае пакаранне? (У. Міхно); I позірк твой, за матылька лягчзйшы, ляціць на просьбу спевака (Л. ДранькоМайсюк); Значна бяднейшымі выглядаюць у слоўніку старабеларускай мовы тэматычныя групы, якія аб'ядноўваюць назвы паўзуноў і земнаводных (А. Булыка); Калі пара, дык трэба выбіраць важнейшую з дзвюх неабходныхрэчаў: пажыць яшчэ ці спешна паміраць (3. Дудзюк).
Чатыры прыметнікі ўтвараюцца ад суплетыўнай асновы: вялікі — болыйы, малы — меншы, добры —лепшы, дрэнны — горшы.
*/ А тут ёсць дэталі не большыя за гадзіннікавыя, асабліваўэлектраабсталяванні (I. Шамякін); У літаратуры таксама сустракаецца падобнае жаданне бачыць рэальны фактулепшым асвятленні (В. Каваленка); Ёсць лепшыя за мяне, ёсць горшыя, але сам я нілепшы, ні горшы — адзіны, угледзьцеся... — чалавек моўчкі кажалюдзям (А. Разанаў); Будаўнікам і дарожнікам не пасаваўкароткі светлавы дзень, заводу па вырабе напояў — малая рэалізацыя прадукцыі ўзімку, маслазаводу — меншыя пастаўкі малакаўхалодны сезон.
Пры ўжыванні сінтэтычнай формы вышэйшай ступені параўнання найбольш частыя памылкі выкліканы змешваннем прыметніка і прыслоўя пад уплывам інтэрферэнцыі (у рускай мове гэтыя формы нязменныя: Он выше меня — прыметнік і Он прыгнул выше меня — прыслоўе). У беларускай мове маем выразнае размежаванне: Бег вады стаў мацнейшы, так што лодка пасоўвалася яшчэ цішэй (Я. Маўр) (мацнейшы — прыметнік); Да Новага года заставаўся амаль месяц, але ягоны подых адчуваўся ўсё мацней (Л. Левановіч) (мацней — прыслоўе).
^ 1. Такім чынам, у параўнанні са «свабодным» кошт пуцёвак, якія прадастаўляюцца праз Рэспубліканскі цэнтр, атрымаўся на 1520 працэнтаў ніжэй[шы]. 2.Дарэчы, колер курынага жаўтка залежыць ад колькасці ў ім бэтакараціну: чым яго больш, тым, зразумела, ярчэй[шы] жаўток. 3. Свята не стане горш[ым], калі паводзіць сябе згодна з некаторымі простымі правіламі. 4. А карціна яшчэ прыгажэй[шая] зрабілася! 5. Экспартныя беларускія тавары станавіліся ўсё даражэй[шымі]. б.Паверце, штожыццё даражэй[шае], чым пару тысяч рублёў! 7. Чым танчэй[ейшы] лёд, тым больш на ягохочацца?
286
Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
У некаторых тэкстах калькаванне выклікае ўтварэнне формаў з прыстаўкай па, якія патрабуюць абавязковай праўкі.
/ У кагосьці класічны рэпертуар, а ў іншых спевы «пацяжэй» [крыху «цяжэйшыя»], — як, напрыклад, у Ван Хельсінга і Крэчата.
2. Вышэйшая ступень параўнання (аналітычная форма) утвараецца далучэннем слоў больш (меншў болей (меней) да прыметніка: больш (болей) светлы, менш (меней) каштоўны. Словы болей, меней сустракаюцца пераважна ў мастацкім, гутарковым і часткова ў публіцыстычным стылях. Састаўная форма вышэйшай ступені ўжываецца часцей тады, калі ад прыметніка з пэўнымі суфіксамі немагчыма ўтварыць простую форму: зразумелы, клапатлівы, гераічны, ліпкі і інш.
✓ 3 кожным стогнам ахвяры, з кожным крыкам роспачы, з кожным уздрыгам голага жаночага цела пад свістам бярозавага дубца светлашэрыя вочы ксяндза наліваліся ўсё болей дзікім бляскам (3. Бядуля); Кажуць, што яны, мужчыны, больш згаістычныя, болый самотныя, больш знаходзяцца пад уладай страсцей (Г. Марчук); Змяніць тэмбр моўнага голасу цяжка, аднак зрабіць яго больш чыстым (зняць сіпату, хрыпласць, гугнявасць, вісклівасць і іншыя недахопы) можна, займаючыся спецыяльныміпрактыкаваннямі (А. Каляда); Напрыклад, спрэй больш практычны за гель, наносіцца тонкім слоем, не патрабуе развядзення ў вадзе; Лепш прыслухацца да парады таго, хто старэйшы і больш вопытны за вас.
3. У апошні час назіраецца тэндэнцыя ўтварэння сінтэтычнай формы і ад суфіксальных прыметнікаў, таму рэдактару трэба вызначыць падставу ўжывання такіх формаў.
^ Ці можна казаць, што пакаранне рублём у шэрагу выпадкаў значна эфектыўнейшаеза пазбаўленне свабоды?; Іншыя [лічаць лысіну] — прыкметай усялякіх хваробаў, слабай патэнцыі і зласлівага нораву (згадайце народную адмоеу «Чорта лысага!», якая павінна быць яўна крыўднейшая за «чорта звычайнага»); Жанчыныбландзінкі адчуваюць сябе большупэўнена, маладзейшымі і прывабнейшымі ў параўнанні, скажам, з брунеткамі ці рыжымі, кажа Бартан.
У пададзеных сказах прыметнікі эфектыўнейшае, крыўднеййіая, прывабнейшымі — некадыфікаваны, таму пажадана замяніць іх састаўнымі формамі: больш эфектыўнае, больш крыўдная, больш прывабнымі.
f Здаецца, нічога не мяняецца, а шаты з кожнай раніцай усё празрысцей [больш празрыстыя], усё цішэй[шыя], і вось паказаўся голы прутокгалінкі...
4. Пры наяўнасці аб’екта параўнання выкарыстоўваецца прыназоўнік за (з вінавальным склонам), злучнікі як і чым: магазін па плошчы большы за ЦУМ; тавары менш якасныя, чым у фірме «Страла».
^ Замарожаная цішыня скоўвала поле, а гул лесу быў спакайнейшым за ўсялякую цішыню (К. Чорны); Смалякоў кульгаў наперадзе — яго правая нага была
Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
287
карацейшая за левую, відаць, гэта на вайне зачапіла яго (I. Чыгрынаў); Маці! За кужэльную нітку даўжэйшы твой смутак па нас, за кужэльную шэрую нітку з твайго калаўрота (Н. Арсеннева); I за расу, і за слязу нічога чысцейшага няма (Р. Барадулін).
f 1. Прыйшоў, а там жанчын, маладзіц — аж вочы разбегліся: адна друеой [за другую] прыгажэйшая — у светлых сукенках усе, у басаножачках, з завіўкамі, а ўжо размаляваныя... 2. Кошт будаўнічых сумесяў Ceresit, вырабленых у Беларусі, на 1520 працэнтаў менш аналаеаў [меншы за кошт аналагаў], што экспартуюцца. 3. Для выхаду ў плэйоф нашым хакеістам трэба займаць месца не ніжэй 4ее [ніжэйшае за 4е].
Значная колькасць памылак на ўтварэнне і ўжыванне ступеняў параўнання прыметнікаў зафіксавана ў паэтычных творах. Сапраўды, часам эквіметрыя не дазваляе «ўціснуць» правільную форму ў радок, але гэта толькі і значыць, што патрабуецца яго дапрацоўка. He варта пускаць у друк, нават у вершах, няправільныя формы, якія ў растыражаваным выглядзе могуць успрымацца як нарматыўныя: Ты — апошні абярогхаты, дзе чысцей нябёс парог таты...', У верасні, відаць, няма хвілін званчэй, чым гэтаю шчымліваю парою...; Раскрыжаваць на прыступцы да раю — вытанчанней пакарання не мець.
У мастацкім і зрэдку ў публіцыстычным стылях у канструкцыях са ступенню параўнання прыметніка выкарыстоўваецца прыназоўнік ад (лепшы ад мянё).
^ Увайшла сярэдняя дачка, Саша, зусім не падобная да сястры. Яна была шчаслівейшая ад яе, бо мела жаніха ў асобе тутэйшага ўрадніка (Я. Колас); Тым часам у Вільні па пустынным яшчэ ўзбярэжжы Віліі, насустрач адзін другому ішлі двое мужчын: адзін высокі, падцягнуты, у акуратна падагнанай форме штабскапітана, другі ж прыкметна ад яго ніжэйшы, паўнейшы і — калі прыгледзецца — гадоў на дзесяць маладзейшы (А. Мальдзіс); Ды крышачку старэйшая ад той, першай, і адмяне (П. Васючэнка).
5. Нельга змешваць сінтэтычную і аналітычную формы вышэйшай ступені параўнання, бо ўзнікаюць плеанастычныя выразы кшталгу беяьш лепшы, белыы прыгажэйшы.
f 1. Здавалася, мы страцілі не толькі дзень, не толькі сонца, але [і] нешта яшчэ больш значнае, яшчэ больш двражэенаае [дарагое]. 2. Тут застрэлілі некалькідзікіх качак і, выбраўшы больш сушэйшае і [больш] зручнае месца, зрабілі прыпынак.
3. Рэпа не баіцца пахаладанняў, караняплоды робяцца яшчэ больш саладзейшымі.
4. Больш )([П]расцейшы Барыс Бурда на «Ладзе».
6. Найвышэйшая ступень параўнання (сінтэтычная форма) мае прыстаўку най, якая далучаецца да простай формы вышэйшай ступені: найгусцейшы, наймацнейшы. Формы ў элятыўным значэнні выяўляюць безадносную меру якасці (найярчэйшы талент).