Даведнік па літаратурнай праўцы
Пятро Жаўняровіч
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 448с.
Мінск 2017
Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
277
5. Прозвішчы, якія суадносяцца з прыметнікамі, змяняюцца як прыметнікі: Васілеўскага, Васілеўскай; Тарчэўскім, Тарчэўскай. Падобныя прозвішчы на ой захоўваюць націск на канчатку: Талстога, Крамскога.
✓ Платон дапамог Руткоўскаму сесці ў карэту (Б. Мікуліч); Мы папярэдзілі Гайваронскага, каб больш такога нерабіў (I. Навуменка); Назаўтра бургомістр паклікаў да сябе Броніся Кіславокага — начальнік паліцыі быўу ад'ездзе, вербаваў па новых вёсках кадры (Л. Арабей); Словы Талстога, Байрана, Гётэ, Міцкевіча, Шаўчэнкі,Купалы... (Я. Брыль);3 1930года, калі ён быў беспадстаўна арыштаваны і сасланы, і да 60х гадоў напісанае Гарэцкім не выдавалася (М. Кенька).
Жаночыя прозвішчы заходнеславянскага паходжання ў назоўным склоне звычайна захоўваюць кароткія формы, ва ўскосных склонах змяняюцца як поўныя прыметнікі: Ганна Сухоцка, Ганнай Сухоцкай.
✓ Віслава Шымборска належыць да пакалення, якое дужэла істалелаў вайну. <... > Унутранай самапавагі хапае Шымборскай, каб не раняць сябе навату сітуацыяхзакрытых, інтымных (У. Калеснік).
6. Прозвішчы на а, якія паходзяць ад назваў прадметаў ніякага роду, скланяюцца пры абазначэнні асоб мужчынскага полу і не скланяюцца пры абазначэнні асоб жаночага полу: Нічыпарам Маслам, Аленай Масла; аб Нічыпару Масле(у), Алене Масла.
✓ ВершыДзмітрыя Шылы—з адчувальным лірычным лёсам, можа, апроч апошняга, у якім я не зусім зразумеў аўтара; Высокае прафесійнае майстэрства, адказнасць за даручаную справуўласцівы майстрам хлебнай справы ТаццянеДубовай і Ганне Чарніцкай, пекарам Галіне Кароткай, Лідзіі Краснай і Галіне Хітрык, фармоўшчыцам Валянціне Скібе і ІрынеДзерачэнік, майструкандытару Людміле Ленец, старшаму майстру каўбаснага цэха Вользе Гаўрылік, саставіцелю фаршу Марыі Раманчук, жылоўшчыцам РыцеЛенец і Алене Шыла, майструзабойнага цэха Валянціне Токаравай і іншым.
7. Прозвішчы на га, ка, ха, якія паходзяць ад назваў прадметаў жаночага роду, скланяюцца як назоўнікі агульнага роду: Фёдару Кнігу, Віктару Саладуху, Мікалаю Сароку; Фёдарам Кнігам, Віктарам Саладухам, Мікалаем Сарокам і Інзе Кнізе, Зоі Саладусе, Маргарыце Сароцы', Інгай Кнігай, Зояй Саладухай, Маргарытай Сарокай.
✓ А пасля пленума з Музыкам выйшаў Сасноўскі і, як цыган, доўга аглядаў сапраўды прыгожага маладога жарабка (I. Шамякін); Тады побач з Зінаідай Мурашкай (Рублеўскай) тыдзень прапрацавала Еўдакія Мірановіч, цяпер старшая медсястра вочнага аддзялення.
/ Пра гэта па гарачых слядахлеташняй падзеія іхацеў пагаварыць са старшынёй райвыканкама Анатолем Бойка[м], але ён прапанаваў сустрэцца праз пару месяцаў і спакойна пагутарыць на гэтую тэму.
Цяжка пагадзіцца з рэкамендацыямі «Кароткай граматыкі беларускай мовы» (2007) наконт скланення ўсіх такіх прозвішчаў як назоўнікаў
278
Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАДАПЧНЫМ УЗРОЎНІ
I скланення: дапамога Фёдару Кнізе, з Віктарам Саладухай, пры Мікалаю Сароцы (такія словаўжыванні не пацвярджаюцца моўнай практыкай).
8. Прозвішчы на а (акрамя адзначаных у п. 7), я, якія ўзыходзяць да назваў прадметаў жаночага роду з ненаціскным канчаткам, скланяюцца як назоўнікі I скланення незалежна ад полу асобы: Марыне Гушчы, Ціту Гушчы; Іне Нядзелі, Валерыю Нядзелі; Нінай Варонай, Яўгенам Варонай; аб Зоі Волі, Ніле(у) Волі.
^ Лідзія Іванаўна згадвае і тое, што з Соняй Лісіцай ліставалася яшчэ жонка СымонаХурсіка... (А. Карлюкевіч).
^ Прайшло тыдні два, і Зіну Саетф[у] судзілі ў раёне.
Трэба адзначыць, што ў тэкстах пашыраецца змяненне мужчынскіх прозвішчаў гэтай групы паводле ўзору назоўнікаў агульнага роду (п. 7).
✓ Яшчэ больш узнёслыя характарыстыкі належаць Язэпу Пушчу (Д. Бугаёў); Уархіве Караткевіча знайшоўся таксама верш «На вуліцыДэшчовай», напісаныўКракаве 16 снежня 1971 года, відаць, на развітанне і прысвечаны Здзіславу Нядзелю (А. Мальдзіс); Пасябраваў з Язэпам Пушчам, Максімам Лужаніным, Сяргеем Дарожным, Зінаідай Бандарынай і многімі іншымі; Напрыканцы вучні трэцяй школы прачыталі верш, прысвечаны ЯнуГушчу; У СП сустрэча з Янам Гушчам.
9. Прозвішчы на а, я, якія ўзыходзяць да назваў прадметаў жаночага роду з націскным канчаткам, скланяюцца як назоўнікі I скланення незалежна ад полу асобы: Кацярыне Крапіве, Вікенцію Крапіве, Карнею Пчале, аб Дзянісеўу) Сумятні; Кацярынай Крапівой, Вікенціем Крапівой, Карнеем Пчалой, Дзянісам Сумятнёй.
✓ К. Крапівеўдалося напісаць твор, якіўдала даносіць асаблівасці ідэйнапалітычнай атмасферы часу, аб'ектыўныя ўмовы нараджэння новых узаемаадносін паміж людзьмі; У чацвёртым жа выданні Гартны разам з Алесем Гурлом, Янкам Журбой, Міхайлам Грамыкам, Янкам Нёманскім, а таксама Міхасём Чаротам ды іншымі маладнякоўцамі падвярстаны ў параграфе «Пасьлякастрычнікавы пэрыяд» (А. Сідарэвіч); але: У дваццацігадовым веку для мяне не было розніцы паміж Янкам Лучынам і Янкам Журбом (С. Дубавец); Многа святла пралівае на гэтую цяжкую тэмуперапіска паэта Уладзіміра Жылкі з палітычным, грамадскім і культурным дзеячам, літаратурным крытыкам і публіцыстам Антонам Луцкевічам (Навіном) (У. Калеснік).
10. Прозвішчы на а, я, якія не суадносяцца з назвамі прадметаў жаночага роду, скланяюцца ў тым выпадку, калі адносяцца да мужчыны: з Бандарэнкам, Каратчэнем’, аб Бандарэнку, Каратчэню.
^ 3 таго часу і на доўгія гады Мікалая Сямагу агарнула думка, што ён праз усёжыццё будзе настаўнікам і дзенебудзь у глухім месцы, каб не адрывацца ад прыроды (К. Чорны); Ад царквы да царквы, ад леснічоўкі да леснічоўкі ідзём з Арабейкам
Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
279
Іванам, напытваючы сцяжыну да той крыніцы, з якой піў святы (А. Разанаў); Так, Вашынгтонулісце да генерала Грынаў 1780годзе пісаў, што ён добра пазнаёміўся з Касцюшкам і высока цэніць яго веды, агульныя паводзіны і настойлівасць, з якіміён праводзіўработыўУэстПойнце (Я. Юхо, У. Емяльянчык); Сучасныя папуасы, пэўна, не ведаюць, адкуль у іхузялося слова «макрай», але нам варта ведаць, бо гэтае слова гаворыць не толькі аб рускім чалавеку М. М. МіклухуМаклаю, але і аб чалавечнасці наогул (Я. Маўр); Даўно ведаючы Міхаіла Дзмітрыевіча Пацыёру як чалавека актыўнага, паэтапубліцыста, не ведаў многага з яго біяграфіі (А. Карлюкевіч); СэрцаўЯкубаЛакоты адгэтае думкі пачынае тукацьухворых грудзяхз недазвольнай заўзятасцю і збівае навакол сябе клубок даўкага болю, які прымушае спыніцца і аддыхацца (М. Зарэцкі); Але Коўзунахіба пашлеш на такое — гэты вясковы дзядзька, мусіць, з вінтоўкі заўсёжыццё не стрэліў, ці ямусправіцца са здаровым, дужым Сушчэнем (В. Быкаў); [Скажу словы ўдзячнасці] Ад імя тых, хто быў пакліканы на новую кафедру нацыянальнай культуры (потым тэорыі і гісторыі) у БДПУ (з 1994 г.— факультэта народнай культуры), узначаленую ў 1991 г. А. Рагулем (Г. Адамовіч); Вершаваны патрыятычны тост, прамоўлены Сыракомлем, супаўзузвышаным настроем прысутных(У. Мархель).
/ 1. ...У 10гадзін раніцы разам са старшынёй Варнянскага сельскага Савета Іванам Пляўга^[м], намеснікам галоўнага дзяржаўнага інспектара па пажарным наглядзе Эдуардам Малышкам, інспектарам дзяржаўнага пажарнага нагляду старшым лейтэнантам Андрэем Кляўда^[м] едзем у вёску Карвэлі. 2. Я трымаю «Псалтыр», друкаваны СкарынаУДм], якмалітву, чытаю Купалы радкі. З.Дзякуючы Уладзіславу СыракомлХ[ю] (сапраўднае прозвішча — Людвік Кандратовіч, 18211861), Стаўпеччына дзевятнаццатага стагоддзя — і перад нашымі вачыма. 4. Шчырая падзяка галоўнаму архітэктару Аляксандру Тараненк)н([у] за дапамогуў падборы фотаілюстрацый.
У навукоўцаў няма агульнага пункту гледжання наконт скланення такіх прозвішчаў, калі яны адносяцца да жанчыны: або скланяць паводле ўзору назоўнікаў I скланення, або не скланяць: з Дар 'яй Бандарэнкай, Хрысцінай Каратчэняй', пры Дар’і Бандарэнцы, Хрысціне Каратчэні або з Дар’яй Бандарэнка, Хрысцінай Каратчэня', пры Дар ’і Бандарэнка, Хрысціне Каратчэня. У тэкстах пашыраецца скланенне падобных жаночых прозвішчаў.
^ 3 кімкім, а з Дарошкай, з Казачэнкам можна было б абысціся лепш. Асабліва з Дарошкай, з жанчынаю (I. Мележ);.. .Ужо каторы дзень не сціхае дождж, а маё сэрца перапоўнена сонечнай музыкай Купалы і ўдзячнасцю Ёй — Паліне Вікенцьеўне Мядзёлцы, хоць яна і не ашчаслівіла паэта сваім каханнем (А. Пісьмянкоў); Спадарыні Зінаідзе Лакотцы, ветэрану школьнай асветы ў Мёрскім раёне (С. Панізнік); Адзін з самых цікавых гістарычных экспанатаў — гэта асабістыя рэчы савецкай лётчыцы Веры Фёдараўны Ламакі; Затым, пасля перапынку, выхаванцы разам з Аленай Яфрэменкай малююць, лепяць, Аляксандр Лукашэнка пажадаў Вікторыі Азаранцы новых яркіх спартыўных дасягненняў; Трэба сказаць, што незадоўга да «залатога» турніру Аляксандр Сцяшэнка ажаніўся з чэмпіёнкай свету сярод моладзі па самба Юліяй Отчанашкай; Прызы, хоць і сціплыя, дасталіся
280
Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
начальніку аддзялення сувязі Малая Сваротава Алене Віктараўне Курбецы, начальніку аддзела ЗАГС Гзліне Мікалаеўне Нікалаевай і галоўнаму спецыялісту аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Генадзю Васільевічу Візіру, Мясцовы пасялковы Савет на чале з Марыяй Сушчанка спадзяецца на адкрыццё новых працоўных месцаў і развіццё аграэкатурызму; Сядзіба Вольгі Маханенка падчас правядзення конкурсу была адзначана Таварыствам беларускай школы як асветнакультурны цэнтр, а сама Вольга ўзнагароджана паездкай у Польшчу.
11. Прозвішчы, адзначаныя ў п. 8 і 10, пажадана змяняць як назоўнікі агульнага роду на ўзор п. 7, што нашмат палягчае не толькі іх ужыванне, але і ўспрыманне, бо канкрэтызуе пол асобы ў тэксце. Параўн: дапамагчы В. Ігнаценцы і В. Ігнаценку, разам з В. Ігнаценкай і В. Ігнаценкам; дапамагчы Т. Бядулі і Т. Бядулю, разам з Т. Бядуляй і Т. Бядулем; дапамагчы М. Пушчы і М. Пушчу, разам з М. Пушчай і М. Пушчам. Да прыкладу, у сказе: Зарплату Юшчанку і Цімашэнцы зрэзаліўдвая — выразна праяўляецца мужчынскі (1 е прозвішча) і жаночы (2е прозвішча) род назоўнікаў.
У афіцыйных дакументах пасля стандартызаваных канструкцый з дзеясловамі прызначыць, узнагародзіць, накласці (спагнанне), выдаць (крэдыт) і інш. даводзіцца ледзь не штодзённа сутыкацца з пастаноўкай прозвішчаў у давальным і вінавальным склонах (гэта тычыцца і бланкаў дакументаў аб адукацыі: Дыплом выдадзены...). У публіцыстычным стылі такія сітуацыі могуць быць купіраваны праз перабудову актыўных канструкцый на пасіўныя: