Даведнік па літаратурнай праўцы
Пятро Жаўняровіч
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 448с.
Мінск 2017
У асабовых назоўніках з цвёрдай асновай пашыраецца канчатак у, які некаторыя навукоўцы лічаць варыянтным канчатку е.
✓ Але аб беларусуселяніне, аб беларусуграмадзяніне ніхто і не падумаў (Я. Купала); На гаспадару малатарні дзеду Арцёму абрываецца мужчынская лінія бацькавага роду (У. Арлоў).
Выбіраючы канчатак, трэба кіравацца мілагучнасцю фразы: аб дзедзе Аркадзю — лепш: аб дзеду Аркадзю, пра дзеда Аркадзя', аб Ціце Бялове — лепш: аб Ціту Бялову, пра Ціта Бялова; аб Ніле Сымонавічу Гілевічу — лепш: аб Нілу Сымонавічу Гілевічу, пра Ніла Сылюнавіча Гілевіча. Іншы выхад з такога становішча заключаецца ў змяненні склону падобных назоўнікаў шляхам удакладнення фразы: Аб Альберце Макаравічу Серабракове — Аб паводзінах (узнагароджанні, заахвочванні) Альберта Макаравіча Серабракова; Далейшыя спрэчкі былі засяроджаны на Мацвею Восіпавічу Кажадубе — Далейшыя спрэчкі былі засяроджаны на паведамленні (дакладзе, выступленні) Мацвея Восіпавіча Кажадуба.
Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
263
4. Назоўнікі з асновай на к заўсёды маюць канчатак у. у замку, на блоку, у банку, аб парушальніку, пры ўладальніку, у Мінску, аб Краўчуку.
✓ На дварэ плылі, спляталіся зыкі, а ў пакоі было цішэй, яны глуха сюды даляталі, і лёгка было тут думаць у змроку (К. Чорны); Сядзець у алешніку не мела сэнсу (I. Чыгрынаў); Пры грудку некалі рос садок і была пчэльня (В. Адамчык); Мемарыяльная дошка ў памяць аб класіку казахскай літаратуры пісьменніку Мухтару Аўэзаву з'явілася на фасадзе будынка сталічнай сярэдняй школы № 143.
/ Менавіта ў сакавік^[у] выдадзены загад аб перадачы Нацыянальнаму алімпійскаму камітэту трох будынкаў па праспекце Скарыны, якія належалі Акадэміі фізічнага выхавання.
5. Назоўнікі з асновай на г, х у пераважнай болыпасці маюць канчатак у: на рынгу, у Ганконгу, аб выбуху, у тварагу, на мітынгу, на Бугу, аб Алегу, аб моху (імхў).
^ Алесь сядзеў на даху драўлянага барака, у групе шчаслівых, то весела, то зусім абыякава адчуваючы, як растае пад ім і так нагрэты на сонцы толь (Я. Брыль); На пудкім мурагу расінкі звонка б'юцца (У. Мазго); Людзі не бачаць неба ў смогу гарадоў... (А. Дуброўскі); Певень, нібы баксёрпераможца на рынгу, важна хадзіў па двары (Л. Левановіч); У Нагорным Карабаху прайшло адначасовае шлюбаванне сямі соцень nap.
Некалькі ўласнабеларускіх назоўнікаў змяняюць зычную асновы г ^ з, х—*сі маюць канчатак е: астрог —у астрозе, бераг — на беразе, верх — на версе, круг — у крузе, луг — на лузе, нарог — на нарозе, начлег — на начлезе, паверх — на паверсе, парог — на ларозе, плуг — на плузе, снег — у снезе, стог — на стозе, струг — у струзе і некаторыя іншыя. Дапускаецца варыянтнасць формаў: у кажуху і ў кажусе, у гароху і ў гаросе.
✓ He спіцца імне вераснёваю ноччу, па беразе сцежкай выбоістай крочу (С. Шушкевіч); Ступіўшы крокі два, Раман перайшоў увесь пакоікспальню і апынуўся на парозе другога (Я. Колас); Дзесяцінны абшар твой на версе ўбран муравою, як відно, апавіта была ты вадою (А. Гурло); Уастрозе думам цесна (М. Танк); Уплузе слабеюць конскія ногі (Ф. Янкоўскі); Такое маўчаннеўснезе, такая далеч, такая бель — што замірае душа: не ўмее яна яшчэ быць такой (А. Разанаў); Жыла Уладзіслава Францаўна на Омскім завулку, 7, на другім паверсе невялічкага двухпавярховага будынка (Т. Тарасава); Ды іншы час настаў, ілюдзі прыйшлі з армадаю машын, каб на палеткахі на лузе арду як след узварушыць (М. Калачынскі); — Войтак? Адкуль? — Маршалак нерашуча топчацца пры парозе (Ф. Сіўко); На начлезе (У. Лісіцын); Там, на жоўтазялёным беразе, дзе пачыналіся нізенькія кусты ядлоўцу, сядзеў, прытуліўшыся к караваму пню крывое, голае вярбы, рыжы мужык у жоўтым, доўгім кажусе (К. Чорны); А сялянам — ім не зімна ў кажусе (М. Чарот); I праўда — бацька ў доўгім кажусе, перацягнуты рэменем, вымае падваротніцу і адчыняе вароты (Я. Брыль); Хлапчына ўвайшоў у зямлянку нясмела. Укажуху (I. Шамякін).
264
Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
У мастацкім і публіцыстычным стылях сустракаюцца выпадкі змены асновы ? —► з і ў іншых назоўніках разгляданай групы, напрыклад у Пецярбургу і ў Пецярбурзе (іх трэба разглядаць як варыянтныя). Аднак у навуковым і афіцыйным стылях асновы на г і х павінны заставацца нязменнымі: у Гётэборгу, у шэзлонгу, у Цюрыху, пры шаху.
f 1. Калі чытаць адпаведнае месца ў некрало^[гу] Б. Грынявецкага не надта ўважліва, то можна зразумець, што ўвесь час ад канчатковага заняпаду паўстання ў 1863 годзе да гэтай даты У.Дыбоўскі правёў у турме. 2. Бізнесмен абвінавачваецца ў крадзяжах у асабліва буйных памерах, парушэнні парадку ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці, выманьванні крэдыту, службовым падлоЖ[гу]. 3. Адпаведная дамова быланеднях [днямі] падпісанаўгалоўным офісе канцэрна ў Вольфсбур^гу] паміж кіраўніцтвам Volkswagen і кіраўніцтвам кампаніі «АтлантМ Фарцойгхандэль». А. Уліку прапаноў была вылучана ідэя, каб колькасць зорак на сця^[гу] адпавядала колькасці дзяржаў, якія ўваходзяць у Еўрапейскую супольную арганізацыю...
6. Назоўнікі двор і рог маюць розныя канчаткі ў залежнасці ад значэння слова. Калі двор абазначае ‘неў памяшканні’, ‘наадкрытым паветры’, ‘у прыродзе’, то мае канчатак э, калі ‘месца каля будынкаў’ — канчатак ы.
V Гаварыў пра тое, што шукае работы, што вось надламалася кола, а на дварэ пачынае вечарэць (А. Мальдзіс); На дварэ было цёмнахоць вока выкалі (П. Рунец); Дзень пачынаўся свістком на двары, пасля якогаў баракурываліся вахманы з кіямі (Я. Брыль); Уцесцяўсё было дагледжана, усёзроблена, выфарбаванаўхаце, даведзена да парадкуна двары (А. Жук).
^ 1. Надвар^[э] стаяўснежань, а ў памяшканнях было naзімняму холадна. 2.Асаблівагэта датычыцца рэгулявання падачы цяплаўзалежнасці ад тэмпературы паветра на дварЦ[э]. 3. Выйшаў Янкель — бачыць: на двар\[ы] ў мужыка камень ляжыць.
Форма нарозе выкарыстоўваецца тады, калі рог адносіцца да жывёлы; форма на рагу — калі рог абазначае вугал: на розе каровы — на рагу вуліцы.
Трэба адзначыць, што ўсё часцей у беларускіх тэкстах памылкова выкарыстоўваецца слова вугал з усімі характэрнымі для рускай мовы значэннямі і канчаткамі. Безумоўна, трэба не толькі выпраўляць канчаткі, але і прапаноўваць адпаведныя замены: рог, кут, куток, покуць і інш. (гл. § 53, п. 11).
/ 1. / тады на кожным еуеяу [рагу або вугле] будзеце крычаць, што гэта заслуга апазіцыі, тлумачальнай работы дэмакратычнага крыла грамадства. 2. He вуелу [На розе або На вугле] спартыўнага поля — тры паштовыя скрыні: для лістоў ва Упраўленне Дэпартамента выканання пакаранняў, кіраўніцтву калоніі і трэцяя — звычайная, для пісьмаў родным і сябрам. 3. У «чырвоным еуглу [кутку]» з'явіўся алімпійскі чэмпіён Сеула, цяперашні кіраўнік рэспубліканскай федэрацыі Вячаслаў Яноўскі, у «сінім» — заслужаны трэнер Беларусі суддзя міжнароднай катэгорыі Анатоль Грышук.
Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
265
7. Назоўнікі ніякага роду маюць такія ж канчаткі, як і назоўнікі мужчынскага роду (без адпаведных змен зычных асновы г, к, х): аблеце (лецейку), на памяле, на сонцы, аб рэху і пад. Формы ў малаку і ў малацэ кадыфікуе Беларуская граматыка 1985 г., толькі ў малацэ — ТСБЛМ, толькі ў малаку — СБМ.
✓ Прыгод усякіх так багата — тужыць аб леце ранавата (Я. Колас); Цэлымі стайкамі хадзілі яны [плоткі] пад лазовымі кустамі, пабліскваючы на сонцы срэбнай луской (М. Лынькоў); У малацз ды ў масле купацца будзеш! (I. Мележ); Умалацэ густым сады, іўсёўсадах нам спагадае (В. Дэбіш).
S Марта ходзіць паміж дзьмухаўцовых лісткоў, частуецца кветкамі і грэецца на соней1^[ку].
§ 69. Асаблівасці канчаткаў назоўнікаў у родным склоне множнага ліку
Выбар канчатка назоўніка ў родным склоне множнага ліку шмат у чым абгрунтоўваецца прыналежнасцю да тыпу скланення.
1. Назоўнікі I скланення маюць нулявы канчатак, калі аснова заканчваецца на адну зычную: баз, змен, куль, ліній, моў, палат, стрэх.
^ Адно... незбыўяшчэўсіх бед: мне сняцца сны абБеларусі! (Я. Купала); Вітаю буры і прыволле, плач навальніц, парыў вясны... (П. Трус); / над жоўтым натоўпам асін у рызманнай асенняй адзежы горкі дым смалякоў туманамі паплыў і паплыў (Н. Арсеннева); Простая, лаканічная канстатацыя гарантуе мінімум тузін балючых праблем акадэмічнага і арганізацыйнараспарадчага ўжытку (В. Вараб'ёў).
Канчаткі аў, яў выкарыстоўваюцца тады, калі аснова заканчваецца збегам зычных: спазмаў, паверхняў, ваннаў, мышцаў, просьбаў, скаргаў (пры апошнім к у збегу зычных — нулявы канчатак з узнікненнем беглай галоснай а, е: папак, бутэлек, касілак, талерак).
^ У беларускім фальклоры вядома шмат песняў, карагодаў, гульняў шлюбнага эратычнага характару (А. Лозка); Сцягі на рэях і мачтаўлес (А. Гурло); На шыбеўсё:снапкі ржаныя, чароты хвацкія, буйныя, і розных красак, траў нямала (Я. Колас); Па шаўковай плыні залатых нябёс месяцсерп няўпынна хмаракжне пракос (П. Пестрак); НеўзабавеАўхім пачуўаддалены гул прыбою, гучны піск чаек (Л. Левановіч).
Тры назоўнікі маюць адметныя формы без падаўжэння зычных: ладдзя — ладзей, пападдзя — пападзей, свіння — свіней.
Вялікая група назоўнікаў са збегам зычных паралельна можа ўжывацца з нулявым і поўным канчаткам: да.мб — дамбаў, секунд — секундаў, лінз — лінзаў, каманд — камандаў, норм — нормаў, казарм — казармаў, соцень — сотняў.
266
Частка чацвёртая. ПРАЎКА HA МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
✓ He толькі цяпер, пасля бою, пасля першых выбухаў бомбаў і нашых няўмелых стрэлаў, гудзіць у вушах (I. Шамякін); Апошнія промні сонца асвятлялі толькі вяршаліны соснаў на супрацьлеглым беразе Лошы (А. Мальдзіс); Прапануюцца два варыянты такіх клумб; Рэклама без паўз, або Шоу аднаго Булкі; Да прыезду 9 аўтацыстэрн МНС адбылася дэфармацыя даху; Магчыма атрыманне сацыяльных прывілей.
У мастацкім, размоўным і часткова публіцыстычным стылях часам выкарыстоўваюцца поўныя канчаткі ў назоўніках без збегу зычных у аснове: бярозаў, моваў, мэтаў, перспектываў, групаў, тысячаў (у афіцыйным і навуковым стылях такія формы абмежаваныя). Аднак некаторыя з падобных назоўнікаў не могуць мець нулявога канчатка, напрыклад: паля — паляў, лея —леяў, роля — роляў, шаля — шаляў.
✓ А сонечныя бярозы стаяць за шклом адной з маіх кніжных шафаў (Я. Брыль); Прывыклі ўсе мы да прамоў грымотных, да спіскаў памінальных, тэмаў модных (П. Панчанка); Анатоль уручыў Зіне букет пунсовых ружаў, а Андрэй адразу перадаў Зінінай маці прыгожую і вялікую каробку цукерак, якую дастаў са спартыўнай сумкі чорнага колеру (У. Дамашэвіч); Мой сусед Іван як толькі падап'е ў кампаніі, такзаводзіць адну й тую ж пласцінку: пачынае скардзіцца, што ў свой час ад уладаў пацярпеў (А. Федарэнка); Была раніца — сырая і цьмяная ад хмараў, цяжкіх, гатовых восьвось абрынуцца на зямлю (А. Бадак); 3 кладоўкі чуецца грукат, з паліцаў валяцца міскі і ночвы.