Даведнік па літаратурнай праўцы
Пятро Жаўняровіч
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 448с.
Мінск 2017
V Спаць давялося на падлозе (I. Чыгрынаў); Іраптамза акном пачуўся шум, залапаталікрылы і нехта мякка бумкнуўкіпцюраміпа блясе (А. Кудравец); Адсюль з груда ў рэдзенькай смузе віднеліся і адсвечвалі белай яснасцю дварчанскія камяніцы (В. Адамчык); Шлях прайшлімы цяжкі і даўгі, тоўжурбе, тоў атацы, то з песнямі неслі мы агнявыя сцягі (П. Панчанка); Да вайны, я памятаю, малыя радаваліся кожнай цукерцы, кожнай цаццы, а сучасных дзяцей гэтым не здзівіць.
/ 1. У кожным класе можна знайсці цікавых і дапытлівых вучняў. Для іх далейшага развіцця і падтрым^[кі] іх ідэй і стварылі гэта таварыства. 2. Ну, а Лявонцій дзе сам пажадае, там няхай і сядае: ён мае права выбару, бо путны. А дачц^іэ] ў вочы гляну, пранцы б на яе!.. 3. У другім выпадку на судзе наеат не абвяргаліся факты, надрукаваныя ў «Гэмельскай дум&[цы]», аб тым, што чыноўнік загадваў сваім падначаленым чытаць у выглядзе навін інфармацыю рэлігійнай групы, за якую былі атрыманыя грошы.
3. Асобныя назоўнікі I скланення з асновай на г, к, х з’яўляюцца малаўжывальнымі або неўжывальнымі ў формах давальнага і меснага склонаў. Напрыклад, у СБМ фіксуецца назоўнік пасха і падаюцца яго фіналі хі, хаў (г. зн. формы роднага склону адзіночнага і множнага ліку), хоць у іншых назоўніках I скланення кадыфікуецца форма давальнага і меснага склонаў
Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
249
адзіночнага ліку і форма роднага склону множнага ліку (засуха, усе, ухў 3 гэтага вынікае, што пасха са значэннем ‘страва’ і, адпаведна, Пасха са значэннем ‘уваскрэсенне’ (у тэкстах рэлігійнага дыскурсу) не ўжываюцца ў давальным і месным склонах адзіночнага ліку: *у пассе не хапае цукру і *размаўлялі аб Пассе. У гэтым разе трэба выкарыстоўваць сінанімічныя замены, напрыклад: для пасхі пашкадавалі цукру і размаўлялі пра Пасху. Параўн. у родным склоне: Як бачым, таямніца Пасхі — гэта не толькі дар, але адначасова і заданне, якое патрабуе ад нас перайсці да якасна новага жыцця дзяцей Божых; Таму пасланне Пасхі заўсёды застаецца жывым і актуальным.
Падобныя выпадкі могуць узнікнуць і пры выкарыстанні назоўнікаў I скланення — назваў замежных дзяржаў, гарадоў і пад.: КостаРыка, Осака, Касабланка. Адносна краіны ШрыЛанка трэба мець на ўвазе ваганні ў націску гэтага назоўніка: пры націску ШрыЛанка форма назоўніка ў давальным і месным склонах будзе ШрыЛанцы, пры націску ШрыЛанка — ШрыЛанцэ.
і/ Спектаклі па п'есахАлены Паповай у перакладзе на адпаведныя мовы паказваліся таксама гледачам уЛондане, Токіа, Оса)ф[й,ы].
4. Назоўнікі з мяккай асновай у давальным і месным склонах адзіночнага ліку маюць канчатак і, з зацвярдзелай асновайы: у гэтай песні, па яблыні, на самай мяжы.
у/ Як ішоў малады Хрыстос, на зямлі ўсё жывое не спала (Р. Барадулін); Нібы ў пустыні, я сярод людзей, калі на сэрцы цёмна і трывожна (М. Гудкова); У вызваленай Гародні свабодны гандаль ідзе (А. Чобат); Працуючы на будоўлі, юнакупаўз рыштаванняў (В. Вітка); Дзяўчына спала моцным сном на яго скуры, падагнуўшы пад сябе свае «блакітныя» ногі (Я. Маўр); Прэзідэнт Беларусіўгэтай сустрэчы зрабіў 3 дакладныя перадачы, пасля якіхяго партнёры па камандзе паражалі вароты сапернікаў.
S 1. Сорак гадоў блукалі яўрэі па пустын^[і], але ў егіпецкае рабства не вярнуліся.
2. У верасні чакаецца навуковая канферэнцыя «Адам Міцкевіч і нацыянальная культура»,якая пачнеццаўМінскуўДомедружбыіпрацягнеццаўНавагрудку, Вільн#[і].
3. Вастрыня вашых слоў можа быць злічана блізкімі як пагроза асабістай вол^і] і вымусіць да дзеянняўу адказ. 4. Найбольшая доля стратных прадпрыемстваў— у сфер)£[ы] сувязі (57,1 працэнта ад агульнай колькасці)... 5. Асфальт гарыць, шыпіць зямля, бетон трашчыць — паўзе змяя, на той змяХ[і] сядзіць Антон.
5. У гутарковым, мастацкім і зрэдку ў публіцыстычным стылях могуць выкарыстоўвацца канчаткі ою, ёю, аю, яю ў творным склоне адзіночнага ліку: травою, зямлёю, папераю, вішняю. У тэкстах навуковага і афіцыйнага стыляў выкарыстоўваюцца толькі канчаткі ой, ёй, ай, яй.
✓ А тонкая сцяна між кухняю і школаю дазваляла чуць усё, што рабілася ў школе (Я. Колас); Сірзнаю аўтабуса вятры сталі блізка ныць, і ярасна хмары б'юцца
250
Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
на шпагах бліскавіц (М. Бацюшкаў); Каб няпраўдаю было! — мяне б скруха так не брала, так бы сэрца не пякло! (А. Гарун); Алеся, быдта неўчуўшы, ішла далей, наровячы схавацца за алешнік і густую лазу, што заглушыла пясок, далей бухтаю (В. Адамчык).
§ 67. Асаблівасці канчаткаў назоўнікаў мужчынскага роду
ў родным склоне адзіночнага ліку
1. Правільнае ўжыванне канчаткаў назоўнікаў мужчынскага роду ў родным склоне адзіночнага ліку — праблема не толькі граматычная, але і стылістычная, бо выбар канчатка звязаны з семантыкай (значэннем слова).
2. Паводле патрабаванняў граматыкі канчатак а (я) маюць назоўнікі, якія абазначаюць:
• адушаўлёнасць: агранома, брата, бабра, шпаксг,
^ Гэта быў першы і апошні бунт маленькае молепадобнае жанчыны супроць грубай волі свайго суровага мужа (М. Зарэцкі); Але хто ў такім разе ўводзіць гаспадара ў статус міфічнага героя, дэміурга, культурнага першапродка? (I. Крук); Сымонка, яшчэ малым хлопчыкам, любіў спевы салаўя (3. Бядуля); Вясёлка пёркамі паўліна падлёгкім марывам гарыць... (Р. Баравікова).
f Калі вы адчулі пашчыпванне, дзеянне вірусў[а] ўжо пачалося, а значыць, трэба неадкладна пачаць выкарыстоўваць супрацьвірусныя прэпараты.
• часткі цела чалавека і жывёлы: носа, ілба, хваста, але: твару;
✓ Твар у Яраша змяніўся: зніклі складкі іранічнай усмешкі каля рота, спакой, задаволенасць, з'явіліся спахмурнеласць і пакута, быццам чалавеку штосьці забалелараптам (I. Шамякін); He паспеўурач дагаварыць,якЛукашокзусягоразмаху стукнуў урача знізу па руцэ, у якой ён трымаў здабытую з носа гарошыну (У. Юрэвіч); Акрамя таго, што стрымлівала Ганніна задзірыстасць і ганарлівасць, ім [хлопцам] помнілася, што нелішняе асцерагацца іяеязычка (I. Мележ); Юрась апрануўся, на дыбачках падкраўся да парога, сцягнуў з вешалкі, ласінага рога, мяккую бабуліну фуфайку — тое, што трапілася пад рукі,— сунуў яе пад паху, нячутна адчыніў, як толькі ён адзін мог адчыняць, лёгкія, філёнкавыя дзверы і выскачыўу сенцы (В. Карамазаў); Праз даволіўбогае друкарскаеўзнаўленне твару і постаці адчуўся чалавек на ўзлёце, каму падуладна многае (М. Лужанін); Дзесьці бегаеЯсон за авечай шкураю, а мне яна — не da meapy (С. Каробкіна).
/ 1. Д калі надвор'е было такім, што носў[а] з дома не высунеш, гэта вясёлая і гаманлівая кампанія збіралася ў кватэры яе бацькоў. 2. Ідэі будуць сыпацца з вас\ якзрееу беет^я [рога дастатку].
• канкрэтныя дакументы, прадметы, будынкі, прылады і іх часткі: пратакола, стэлажа, нажа, тэлевізара, рычага, руля;
✓ У гр. Сандрыгайліхі ніякага старасвецкага пісталета не знайшлі, затое адшукалі каля гумна нейкую дзіўную прыладу, прызначэння якой ніхто не ведае
Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАПЧНЫМ УЗРОЎНІ
251
(А. Мрый); Ад суседняга стала ўстае той плячысты, у шэрай куртцы бландзін (В. Быкаў); Недзе падкочвалася да будынка на мяккіх колах міліцэйская машына (П. Васючэнка); Што да камп'ютара — тогэта вялікая праблема павінна стаць для разумных бацькоў сродкам дасягнення кампрамісаў.
/ 1. Наяўнасць жа шлемў[а\ пры падзенні змяншае ступень рызыкі атрымаць самую сур'ёзную траўму — траўму галавы, якая цягне за сабой парушэнне дзейнасці іншых органаў. 2. Мараплаўцы звярнулі ўвагу, што ў пэўныя дні стрэлка компасўўа] раптам пачынае хаатычна круціцца. 3. Пасля чаго [зладзеі], быццам добрыя чараўнікі, прыходзілі разгубленым карыстальнікам банкаматХ[а] на дапамогу. 4. Магчымасці майго выканальніцкага апарату вуснаў больш падыходзяць да фаготуіа], чым да габо^[я], бацька гэта прызнаў. 5. Калі ў добрага гаспадара няма возУ[а], ён брычку купляць не будзе. 6. Распрацоўшчыкам законапраектў[а] з'яўляецца Міністэрства працы і сацабароны.
• адзінкі вымярэння, у тым ліку дакладны час: грама, гектара, літра, года, месяца, чэрвеня, чацвярга;
<✓ Што нам з жыцця недарэчнага, сумнага, з лішняга дня, што, як рэшта, не згас? (Н. Арсеннева); Стаяўпачатакмесяца верасоў, іпраз краты павявала, аднекуль зза замка, зза Нёмана, цеплынёй імёдам (У. Караткевіч); Новыя правілы гульнідля медыя пачнуць дзейнічаць ужо ў лютым, калі адзін з самых гучных дакументаў мінулага года ўступіць у сілу, Селекцыйная работа прынясе і іншыя станоўчыя вынікі: калі зараз прыбаўка вагі ў нованароджанага парсючка за суткі складае каля 600 грамаў, то новая парода дазволіць атрымліваць за суткі да аднаго кілаграма прывагі і больш.
^ 3 гэтага годуіа] мы плануем стварыць дзіцячы хоспіс дзённага знаходжання.
• навуковыя і тэхнічныя тэрміны: інтэграла, катэта, санета;
✓ Метрычная схема харэя не парушана толькіўшостым рытмарадзе (I. Ралько); Асабовыя і неасабовыя формы дзеясловаўутвараюцца ад дзвюх асноў: асновы цяперашняга часу і асновы інфінітыва (Л. Бурак); Адзначым, што shO = O,shO = 1, як і для звычайных косінуса і сінуса (А. Брычыкава, А. Гусак); Для захавання інфармацыі на экране ў памяці машыны выдзяляецца спецыяльная зона, якая носіць назву буфера экрана (А. Кучынскі).
^ 1. У выніку навязваецца памылковая аргументацыя, калі глабалізацыя, выгадная толькі заходнім краінам, падаецца толькі ў якасці імператывўўа] развіцця ўсяго чалавецтва. 2. Колькасць падсочаныхадтулінзалежыць ад дыяметрў[а] іможа вагацца ад адной да чатырох. 3. Аднак памятайце:зза высокага працэнт)([а] цукру ўжыванне фінікаў варта абмяжоўваць хворым на цукровы дыябет і атлусценне.
• прадпрыемствы, установы, арганізацыі, вайсковыя падраздзяленні, іх часткі і пад.: банка, камітэта, саўгаса, трэста, палка, штаба’,
✓ Выйшаўшы з сельсавета, Зелянюк пайшоў быў разам з хлопцамі пад Сівалапы, але на краімястэчка спыніўся іразвітаўсязусімі(М. Зарэцкі); Побач, пад сумкай, ляжаў імянны спіс узвода аўтаматчыкаў (В. Быкаў); Да таго ж Рыгор Раманавіч прыкметна хваляваўся: адцягваліўвагу то гаспадары залы, то ягоныя памочнікі
252
Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
з ансамбля (М. Лужанін); Чарнявы нецярплівы лейтэнант з ваенкамата і слухаць не хацеў, каб заехаць у Краснаволле ў канцылярыю, і яго трэба было доўга прасіць (I. Пташнікаў).