Даведнік па літаратурнай праўцы
Пятро Жаўняровіч
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 448с.
Мінск 2017
4. Назвы ніжэйшых арганізмаў (мікроб, бактэрыя, вірус, амёба, інфузорыя, лічынка і інш.) часцей ужываюцца як неадушаўлёныя: даследаваць вірусы, вывучаць бактэрыі, радзей — як адушаўлёныя: даследаваць вірусаў, вывучаць бактэрый.
с) е; (к —> ц) ы (не пад націскам) або э (пад націскам): дзякуючы перамозе, на страсе, у аптэцы, на рацэ.
✓ Панна Людміла была крыхузнароўлена кавалерамі, бо ўсе яны ў тутэйшай акрузе лічылі сваім абавязкам аддаць ёй падатак свае кавалерскае ўвагі (Я. Колас); Але малому Косціку запомніўся дзядзька Якуб у высокай папасе з добрым і цёплым выглядам вачэй (Н. Аксёнчык); Сусед млосна разагнуў спіну, у добрым настроі ўсміхнуўся цётцы, рады і сваёй удалай рабоце, і ўдаламу кабану, і памочнікам (В. Карамазаў); Ад нечаканасці Лёня аж прысеў. Падлічвае секунды, гледзячы на компас, які носіць на руцэ замест гадзінніка (А. Макаёнак).
Адпаведна назоўнікі I скланення, у тым ліку запазычаныя, не могуць заканчвацца на ге, ке, хе. Параўн. у нескланяльных назоўніках: Я глядзеў, як шалёна калоціцца аб чорныя прасы скалаў шкляное і зялёнае Японскае
248
Частка чацвёртая. ПРАЎКА НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
мора, як яно гайдае на рэйдзе Цецюхе самотны параход, як прыліў залівае аўтамашыну і як уцякае ад яго, з усёй сілы ратуе жыццё пацук (У. Караткевіч).
✓ На парослайзялёным мохам страсе чарнелі дзіркі (А. Мальдзіс); Канаеўзнямозе жахлівая ноч над горкай нядоляю братняй... (П. Трус); Вечар пеў чаромсе: «Дарагія госці веснавыя кветкі завіліў вянок» (А. Веча р); Увітальню зайшоў мужчына гадоў за сорак у джынсавых светлых штанах з каляровымі заклёпкамі, у бялюткай тэнісцы з залацістым каўняром, з чорнымі акулярамі на пазалочаным ланцужку на грудзіне (Г. Далідовіч); / толькі сумны, задуменнастрогі кот, яклунацік, ходзіць па страсе... (Я. Шабан); Парадзісе дапамагалі бартавы доктар і іншы медперсанал; — Чым адрозніваюцца заняткі па ёзе і пілатэс?
Пры неабходнасці захавання зычнай асновы ў рэдкаўжывальных назоўніках можна выкарыстоўваць нязменны прыдатак пасля родавага паняцця. Напрыклад, у сказе: Спартыўны гімнаст Дзмітрый Баркалаў заваяваў бронзавы медаль у практыкаванні на перакладзіне на этапе Кубка свету, які адбыўся ў катарскайДосе — дапушчальна правесці карэкціроўку: ў катарскай сталіцы Доха; ў горадзе Доха, сталіцы Катара.
2. Звычайная няўважлівасць або няўменне вызначаць склон назоўніка выклікае прыкрыя памылкі, якія патрабуюць праўкі: вынікі закупцы \закупкі\ (родны склон) збожжсг, аб дачцы [дачцэ] (месны склон, канчатак пад націскам) кіраўніка', такой eetxe [сасе] (давальны склон) патрабуецца рэстаўрацыя.