Даведнік па літаратурнай праўцы
Пятро Жаўняровіч
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 448с.
Мінск 2017
Гукапіс у мастацкай літаратуры выкарыстоўваецца пісьменнікамі для стварэння мастацкага вобраза. Дзякуючы радкам з арганічна ўключанымі ў іх алітарацыямі і асанансамі паэты дасягаюць максімальнай вобразнасці пэўных фрагментаў, пры гэтым у чытача ўзнікае эстэтычнае задавальненне ад іх гучання, нават калі яны не чытаюцца ўголас. Прывядзем два прыклады.
✓ Лілею млявы плёслюляе, зпад злежаных аблок здалёк ляціць віхлясты і бялявы, пялёстаклёгкі—матылёк (Р. Барадулін); Шуміць шаша!Шыпяць шыпамішыны... (У. Някляеў).
I аўтару, і рэдактару трэба сачыць за мілагучнасцю, за спалучэннем асобных гукаў і складоў у моўнай плыні. Як выказаўся Максім Лужанін, «мову трэба адчуваць навобмацак, на смак і на гук, тады яна дазволіць паказваць рэчы ў патрэбных вымярэннях».
Пільную ўвагу трэба звяртаць, калі сустракаюцца наступныя выпадкі.
1. Неапраўданы анафарычны пачатак двух суседніх слоў. Найчасцей такія выпадкі сустракаюцца тады, калі:
• супадаюць прыназоўнік (злучнік) і пачатак наступнага слова;
/ 1. Нас у гэтай гісторыі цікавіць тое, што першы вопыт сцэнарнай працы ў кіно беларускага аўтара Андрэя Курэйчыка аказаўся настолькі паспяховы, што прадзюсары задумаліся пре працяе [над працягам] камедыі. 2. Сяргей Гатаулін таксама расказаў нре працу [спыніўся на працы] трэнерскага складу, [сказаў] пра тое, што на іх плячаху час канікулаў падвойная нагрузка. 3.1 мы ганарымся, што некаторыя нашы аб'екты лры прыёмцы [падчас прыёмкі] іхуэксплуатацыю атрымалі высокую ацэнку прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі. А. Па словах С. Матуса, падлікі паказаліУ[:] ште штогадовая дадатковая абаронаў Беларусі можа быць прапанавана каля 20 замежным грамадзянам або асобам без грамадзянства, прычым палова з іх будзе непаўналетнія.
• супадаюць або блізкія па гучанні суседнія ці недалёка размешчаныя словы.
/ 1. Усяго ў Мінскім гета было знішчана больш як 100 тысяч яўрэяў. Гзта гета [Яно] лічыцца найбуйнейшым у Еўропе. 2. Вельмі зацікавіла шведаў возера Шо, ште [якое] некаторыя даследчыкі лічаць цэнтрам Еўропы. 3. Хто б, скажыце, з юнакоў і дзяўчат напрыканцы 1990х гвдеўуэеадеў [згадаў], напрыклад, пра тых жа піянераў ці акцябрат? 4. fled вбед [Перад абедам] неба на захадзе праяснілася,
230
Частка трэцяя. ПРАЎКА НА ЛЕКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
нібы нехта нябачны за лесам павольна цягнуў на сябе шэрую дзяругу хмараў, яна рвалася, і ў гэтыя дзіркі адразу прасочваліся сонечныя промні. 5. Можна, вядома, сказаць, што на пачатку вайны ўзнагароды давалі даволі [досыць] рэдка.
6. Венька ж — сапраўдны сябар, ну і што [нічога], што бывае залішне рэзкі...
7. Былыя саслужыўцы адвезлі [падвезлі] Антона Ягоравіча на «вілісе» М Ida] станцы$[і], пасадзіліўвагон.
2. Аднолькавыя або блізкія па гучанні канцавое спалучэнне зычных і пачатковае ў наступным слове або два канцавыя спалучэнні ў суседніх словах. / 1. Замест старых [Узамен старых] пракладваюцца трубы сучаснага тыпу з энергаэфектыўных матэрыялаў, іх кошт аплачваецца з абласнога бюджэту — 813 мільёнаў рублёў. 2. Менавіта пра гэты хуткацечны і вечны [хуткаплынны і вечны] час пайшла размова паміж удзельнікамі сустрэчы, бо ўсе мінулыя гады сцвярджалі бессмяротныя каштоўнасці творчасці Коласа, а кожны сённяшні [наступны] дзень адкрывае нам новыя грані яго прарочага таленту. 3. Яго садзяць вясной адразу пасля таго, як глеба растане, прычым чым [і ўлічыце, што чым] радзей пасадзіце, тым большы будзеўраджай.
У сувязі з тым што некаторыя словы са збегам зычных могуць пісацца з прыстаўной і (груша і ігруша, зноў і ізноў і пад.), трэба аналізаваць дарэчнасць іх ужывання. Безумоўна, калі папярэдняе слова заканчваецца галоснай, выкарыстоўваць слова з прыстаўной і непажадана (тым больш калі папярэдняе слова заканчваецца таксама на і).
/ Максімавы думкі ўзноў варочаліся да шчымлівага, да «кашулькітатулькі».
3. Незапланаваная ў празаічным выкладзе матэрыялу рыфма (паразітная рыфма).
/ 1. Такім чынам, агульнымі намаганнямі ў чарговы раз за кароткі чее у [прамежак часуў] горадзе былі вырашаны непрадбачаныя праблемы. 2. Значным укладам у еправу перамоеі [перамогу] была і іншая дапамога [карысная дзейнасць]. Жыхары вёсак Малыя і Вялікія Князікоўцы пяклі хлеб і перадавалі яго партызанам за Нёман. 3. Марская паўночнаафрыканская краіна, дзе працавалі бацькі Кацярыны і дзе яна прыйшла ў свет, пакінула прыкметны след у яе творчасці. Акрамя таго, што ў сказе наяўнічае арфаграфічная памылка, патрабуецца яго перапрацоўка з прычыны паразітнай рыфмы, напрыклад: Прыкметны следутворчасці Кацярыны пакінула марская паўночнаафрыканская краіна, дзе працавалі бацькі паэткі і дзе яна прыйшла ў свет.
4. Выкарыстанне [ў] пасля зычных, знакаў прыпынку і на пачатку сказа ў паэтычнай мове. У некаторых выпадках такія памылкі лёгка выпраўляюцца, напрыклад: Сон — далёка, /ў былым... (можна ліквідаваць коску, сэнс радка не зрушыцца: Сон — далёка ў былым...). Аднак часцей у выніку такой вольнасці ўзнікаюць цяжкавымоўныя спалучэнні зычных з сыходнай гучнасцю склада: Цякла вада, струменьчыкі цягнуліся, а шэры цень ўстрывожана
Частка трэцяя. ПРАЎКА НА ЛЕКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
231
радзеў; Ўспаміны — зацені задум, ім нельга ў яву перабрацца; Але адбіткамў памяці — Радзіма, куды адвеку ўсе ійляхі вялі. У першым прыкладзе — спалучэнне аж з чатырох (з улікам папярэдняй [н’] — з пяці) зычных, якое ў складзе практычна немагчыма вымавіць (атрымліваецца натуральнае рускае вымаўленне, параўн.: встре... [фстр ’э...]); падобнае можна сказаць і пра другі прыклад; у трэцім жа прыкладзе непрафесійнасць у стварэнні радка навідавоку. Такія, з дазволу сказаць, «вершаваныя практыкаванні» рэдактар павінен вяртаць на дапрацоўку. Гл. таксама § 19, п. 10.
Дарэчы спаслацца на раздзел «Прозвішча абавязвае» з літаратурнасентыментальнага падарожжа «Думаць вершы» Алеся Пісьмянкова (прывядзем яго амаль цалкам).
^ Усе мае кніжкі, выдадзеныя «Мастацкай літаратурай», рэдагаваў мой равеснік і сябра Леанід ДранькоМайсюк. Рэдагуючы зборнік вершаў «Планіда», ён раптам пачаў прымушаць мяне скрозь пасля галосных паставіць у нескладовае. Натуральна, я абурыўся, бо прыняўягонае пажаданнезазвычайную рэдактарскую сваволю. Я, помніцца, пачаў пярэчыць, што вельмі цаню ў вершы музыку, што вершы нарадзіліся арганічна, і гэткая хірургічная аперацыя разбурыць натуральнасць радка, алеДранькоМайсюк трымаўся жалезна і ўпарта даводзіў сваё. Я пачаў спасылацца на класікаў, на вопыт старэйшага пакалення і г. д. Уважліва выслухаўшы ўсе мае аргументы, рэдактар з уласцівым яму спакоем, цвёрда і пераканана заявіў:
— Ім — можна, а табе — не. Ты — Пісьмянкоў, значыць, пісьменны.
Што тут скажаш, давялося саступіць і, дзе толькі магчыма, паправіць: прозвішча абавязвае...
Дададзім, што абавязвае не толькі прозвішча, але і само прызначэнне любога паэта і празаіка, любога журналіста, якія павінны штодзённа ўдасканальваць сваю мову і тым самым пашыраць магчымасці роднага слова. «Пісьменнік, які не працуе над мовай, не клапоціцца аб папаўненні сваіх моўных запасаў, можа стаць перад небяспекай апынуцца за дзвярыма літаратуры»,— пісаў Якуб Колас у артыкуле «Развіваць і ўзбагачаць літаратурную мову». А памылкі, неахайнасць у мове якраз і сведчаць пра недапрацоўкі самога аўтара. «Найбольш нельга дараваць гэтага пісьменнікам выяўленым,— працягвае далей народны паэт,— бо невялікія моўныя неахайнасці ў іх творах, дапушчаныя ці праз недагляд, ці праз паспешнасць, успрымаюцца літаратурнай моладдзю як канон, пашыраюцца ў новых творах і пагражаюць небяспекай стаць моўнай нормай». У сённяшняй сітуацыі можна было б удакладніць, што небяспека памылак яшчэ больш узрастае, бо яны ўспрымаюцца тымі, хто толькі далучаецца да роднага слова, як норма.
Скончыць гэты раздзел хочацца зваротам да рэдактараў быць абачлівымі ў працы з аўтарамі, не праяўляць свавольства, рознымі спосабамі даводзіць ім правільнасць свайго меркавання. А бывае, на жаль, і паіншаму. У прадмове
232
Частка трэцяя. ПРАЎКА НА ЛЕКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
да паэтычнай анталогіі гаворыцца: «Дарэчы, плагіят — хвароба заразная, і яе сімптомы заўважаліся мною не аднойчы. Скажам, радок “едзе восень на рабым кані”, напісаны ў 1943 годзе А. Астрэйкам, трапіўся мне на вочы яшчэ тройчы, прычым у вершах паэтаў, чый талент не выклікаў сумневаў». Атрымалася, што зза гэтага радка ў анталогію не ўвайшлі і «таленавітыя» вершы некаторых паэтаў. Але мне, напрыклад, выраз «восень на рабым кані» вядомы не з Анатоля Астрэйкі, а з часоў дзяцінства: ён прыйшоў ад маці, ад народа, у якога ўзнікла такая асацыяцыя з хмарамі, якія ідуць адна за адной. Народная творчасць якраз і становіцца больш пераканальным аргументам, чым развагі пра плагіят, бо ў адваротным выпадку ўсе прыклады з фраземамі ў § 59 таксама трэба лічыць плагіятам.
Прачытайма, якія пасапраўднаму яскравыя радкі ў недаацэненага да сёння паэта (на жаль, рана памерлага) Віктара Стрыжака: Восень едзе на рабым кані, паганяючы жоўтай журбою... I, відаць, з вышэйназванай прычыны складальнік анталогіі гэты верш не ўключыў у кнігу.
Частка чацвёртая
ПРАЎКА
НА МАРФАЛАГІЧНЫМ УЗРОЎНІ
1. ФОРМЫ I ЎЖЫВАННЕ НАЗОЎНІКАЎ
§ 62. Асаблівасці катэгорыі роду назоўнікаў
1. Пры выбары формаў роду назоўнікаў трэба ўлічваць замацаваныя слоўнікамі варыянты, якія не заўсёды пазначаны стылістычнымі паметамі і вар’іруюцца ў розных слоўніках і граматыках.
Раўнапраўныя формы жаночага і мужчынскага роду маюць назоўнікі гліцэрына і гліцэрын, зала і зал, клавіша і клавіш, салата і салат, сахарына і сахарын, таполя і топаль і некаторыя іншыя. Аднак у тэкстах абсалютна пераважаюць формы жаночага роду.
✓ Прасторная і светлая зала была ўбрана чысценька і акуратна на мяшчанскілад (Я. Колас); / вось паволіўсплывала ў памяці аблітая месячным святлом таполя, а вось нібыта Марына схілілася да Васіля, і такі яркі за вуліцай выган у маладым і ядраным бляску (М. Стральцоў); Галавой кіўнуў гулліва вяз таполі сарамлівай, маладзейшым стаў (Р. Барадулін); Крона топаля хіснулася, храбуснула недапіленая абалонь, адкалоўшы ад камля доўгую шчапуз бурай карой, і, замёршы на міг, важка бухнула назямлю (А. Камароўскі); Кожны націск клавішаў Alt + Tab выклікае назвы і значкі дадаткаў (праграм), але не разгортвае іх вокны, пакуль не адпушчана клаеіша Alt (А. Кучынскі); Яшчэ адна клавіша нацадзіла ў кубак вострапахучай вадкасці — таксама ўніверсальнай (М. Касцюкевіч); Хлопец з люлькай шчоўкнуў клавішам радыёлы, і кватэрузапоўніламузыка (В. Хомчанка); Упакой увайшла Валя з падносам, дзе месцілася нейкая салата, зірнула на яе I захвалявалася... (Р. Баравікова); — Мая парада дыябетыкам — ешце сырыя клубнітапінамбуру альбо рабіце салату разам з капустай, — гаворыць лекарка; Расліны можна закласці адразу, расшчапіць сцябло і заліць растворам гліцзрыны і вады ўпрапорцыі 1:2.