Даведнік па літаратурнай праўцы
Пятро Жаўняровіч
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 448с.
Мінск 2017
• Выкарыстаем у якасці апошняга (ледзь не анекдатычнага) прыкладу сказ: А тут робім адразу некалькі прыпынкаў: людзі зноў паляць смецце ілістоту — і зноў спрабуюць адкрыжавацца [адхрысціцца] словамі «Мы ж побач». Лексемы адкрыжавацца не існуе ў беларускай мове, яна створана аўтарам шляхам памарфемавага калькавання рускага слова: открестшпься. Размова ж у сказе вядзецца пра пераноснае значэнне слова адхрысціцца ‘адмовіцца, ухіліцца ад каго, чагон.’ (разм.). Неапраўданая словатворчасць аўтара і няўважлівасць рэдактара выклікалі зацямненне сэнсу сказа і адхілілі чытача ад асноўнай думкі пра небяспеку ўзнікнення пажару.
§ 59. Ужыванне фразем
Фраземы кампрэсіўна насычаны з гледжання семантыкі і сведчаць і пра максімальна эканомны лад пісьма, і пра імкненне далучыць чытача да параджэння аргументацыі, і пра ўсведамленне іх значнасці як выразаў«залацінак», у якіх адлюстроўваецца шматвяковы досвед народа і яго мудрасць. Безумоўна, і стаўленне аўтара да выкарыстаных фразем павінна быць адпаведнае. Падчас працы з тэкстам варта звяртаць на іх асаблівую ўвагу найперш з той прычыны, што ў кожным разе такія моўныя адзінкі адыгрываюць адведзеную ім ролю і маюць індывідуальныя падставы для выкарыстання ў тэксце. Акрамя таго, моўнастылёвая праўка грунтуецца не на асабістых
Частка трэцяя. ПРАЎКА НА ЛЕКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
215
прыхільнасцях рэдактара, а на глыбокім веданні мовы і на ўліку асаблівасцяў мовы аўтара. Калі пэўныя моўныя адзінкі ў аўтарскім рукапісе супярэчаць выпрацаваным заканамернасцям іх функцыянавання, узнікае неабходнасць у правядзенні паглыбленага рэдактарскага аналізу і тэарэтычна абгрунтаванай моўнай праўкі.
Фразеалагічнае напаўненне тэксту можа быць экстрапалявана на праблему яго прэцэдэнтнасці. У прэцэдэнтных тэкстах утрымліваецца вербалізаваны кагнітыўны фон маўлення, г. зн. у працэсе камунікацыі павінны захоўвацца, папершае, прэзумпцыя камунікатыўнай роўнасці і, падругое, прэзентаваны ў фраземе кагнітыўны кампанент культуры народа. 3 гэтай прычыны ўзнікае цікавая антыномія: калькаваныя ў тэксце фраземы праз набліжэнне да «больш прывычнага выгляду» ствараюць станоўчую прэсупазіцыю і ў той жа час разбураюць нацыянальна беларускае аблічча выказвання. Аўтар як стваральнік тэксту ў такой сітуацыі пачынае ў чымсьці нагадваць нявызначанага ў сваіх моўных прыярытэтах рэцыпіента.
1. Фраземы з кампанентамі, што выяўляюць беларускае светабачанне або маюць адмысловы для беларускай мовы склад кампанентаў, успрымаюцца найперш як паказчык моўнага майстэрства пісьменніка, журналіста або навукоўца. У адваротным выпадку страчваецца якраз адметны ментальны нацыянальны складнік фраземы, напр.: Гучала гэта, згадзіцеся, гучна, але ж тэхнікі там было з еулькін [камароў] нос: збажыну касілі косамі, а найбольш — жанчыны жалі сярпамі, вязалі ў снапы, якія потым звозілі ў такі і малацілі. Руская фразема с гулькйн нос, якая ўтрымлівае вызначальны кампанент гулькйн (ад ласкавай назвы голуба — гуля, гулька), перанесена ў беларускамоўны тэкст пры адсутнасці зафіксаванага адпаведніка моўнай адзінкі.
2. Падобнае разбурэнне фраземы можа адбывацца і праз няведанне формы асобных кампанентаў.
^ 1. Мужчыны ўмеюць рабіць гэта проста цудоўна — каб у выпадку, калі вы яўна не ў еумары [гуморы], спакойна рэціравацца, не страціўшы пры гэтым пачуцця годнасці. 2. Пачулі нас дзікі, на імгненне ўзнялі галовы, а потым так ірванулі са сваёй лежні, толькі снежны пыл за імі эакурыў [закурэў]. 3. «Каб свет існаваў, а не гаснуў», —напрамілуй Бее [напрамілы бог] просіць бабуля Аляксандра праваслаўных іерархаў даслаць у Слаўнае новага святара. 4. Глянуў я — і сам сябе не пазнаў. ПудзілаХ 6^1 [дый] годзе!
^ Ясна відаць, што Іван Пракопавіч, казённыляснічы, неўгуморы (Я. Колас); Аледзед Астап быў не ў гуморы і ў адказ на Міколкавы падміргванні так сурова зірнуў на яго і так рашуча ўзяўся парадкаваць пяцярнёй сваю бараду, што Міколка палічыў залепшае «не падсыпаць дзеду солі на раны», як казала часам маці (М. Лынькоў); Але Віхор быў з раніцы не ў гуморы і сыраватай хмурынкай беглыя накіды сцёр таропка (Р. Барадулін); Ведаючы, што будзе значыць для яго спыненне, Панас задаў такога драпака, што снег курэў пад яго нагамі (Я. Колас).
216
Частка трэцяя. ПРАЎКА НА ЛЕКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
3. Фраземы часцей за ўсё — агульнавядомыя шырокаму колу чытачоў устойлівыя выразы.
^ Ганна для прыліку ўзяла гурок, з'ела са скібачкай хлеба (I. Мележ); На дзедаву хату знаходзіліся купцы, ды бацька не дужа спяшаецца яе прадаваць, ён прапануе мне забраць і перавезці хату кудынебудзь пад Мінск, але робіць гэта хутчэй дзеля прыліку і ў глыбіні душы спадзяецца, што я адмоўлюся (А. Пісьмянкоў); Л. Сапега меў рацыю: у любую хвіліну непарадкі ды рэлігійныя спрэчкі ў Вялікім Княстве маглі перарасціў поўную анархію і хаос (Г. Сагановіч); А злыдніяк?.. Iў іх жа дзеціёсць (жыццёспрадвекідзе сваім парадкам), і іхжа сэрцы, пэўна, песціць млосць бацькоўскае любові да нашчадкаў?.. (Г. Пашкоў); Напачатку ўсё ішло як мае быць — працавалі эфектыўна і рэнтабельна.
S А дні ішлі сва$й\ім] ч&р&Зей [парадкам] — ледзь світала, Алекса ўставаў, мыўся з чорнага вузкагорлага сасуда, які трымала перад ім Заміра, снедаў і ішоў у бібліятэку.
Фраземы для (дзеля) прыліку, мець рацыю, ісці сваім парадкам, як мае быць, нейтральныя паводле эмацыйнай маркіраванасці і пераважна гутарковыя паводле функцыянальнастылістычнага прызначэння, арганічна ўключаны ў структуру сказаў мастацкага і публіцыстычнага стыляў, выкарыстаны без змянення формы, таму і не зведалі рэдактарскай праўкі. Выказванні кшталту: Як бачым, сапраўды лукулаў стол, процьма разнастайнай ежы — і відэлец, звычайны відэлец для спажывання ўсяго гэтага (А. Касцень) — патрабуюць ад рэдактара і чытача як успрымальнікаў тэксту асаблівай падрыхтоўкі, у прыватнасці ведання антычнай (рымскай) гісторыі, умення супастаўляць сэнс кніжнай фраземы з аўтарскай задумай і яе рэалізацыяй. У гэтым разе аўтар твора, паводле Віктара Іўчанкава, «павінен быць упэўнены ў тым, што яго зразумеюць», і задача рэдактара палягае ў антыцыпацыі рэакцыі чытача.
4. Недасведчанасцю і аўтара, і рэдактара можа быць патлумачана выкарыстанне простай, здавалася б, фраземы ў наступным сказе: Цікава, што сярод 18 настаўнікаў трэцяя частка — былыя выпускнікі, якія пасля заканчэння ВНУ вярнуліся працаваць у сваю «альмаматар». Аўтар імкнецца засведчыць свае адносіны да сэнсу фраземы двукоссем, аднак называнне школы старадаўняй студэнцкай назвай універсітэта павінна было б сігналізаваць рэдактару пра неабходнасць правядзення праўкі (яе магчымы варыянт: ...пасля заканчэння альмаматар вярнуліся працаваць у сваю школу).
У сказах: Але, магчыма, меркаваў пра сябе Міхась, ён чаго і неразумее?’, ...Развітваючыся з дзеткамі, сам пра сябе падумаў... — вылучаныя фраземы ўводзяць чытача ў зман, бо далей ідзе фраза пра думкі, а не меркаванне пра самога аўтара (праўка: сам сабе).
^ Лабановічусміхнуўся сам сабе:яму прыпомнілася казка пра асла (Я. Колас); Верны сябра ізямляк, нязменны памочніку ягоных блуканнях па сталіцы, цярпліва зносіў цяжкія звязкі ды, мабыць, сам сабе ціха кляў гэтую непад'ёмную кніжную дурасць
Частка трэцяя. ПРАЎКА НА ЛЕКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
217
(Г. Каржанеўская); He можа быць, думаю сам сабе, кабу такога разумнага ката ды не было цёплай печы, добрых, гасцінных гаспадароў (У. Ягоўдзік).
Калі чытаеш сказ: На ноч гледзячы паставілі сеткі на рацэ, а ранкам выправіліся па ўлоў,— узнікае жаданне паставіць пасля дзеепрыслоўнага звароту коску, г. зн. героі глядзелі на ноч і адначасова паставілі сеткі (праўка: Проці ночы...\ Падобная праўка патрабуецца і ў фрагменце: Гэта дзіўна: неба хлшрнае, восьвось нахопіцца дождж — якая там сушка. Ды яшчэ нанеч еледзячы [лроці ночы].
У двух сказах: Нядаўна праходзіла праз двары на адным з магілёўскіх мікрараёнаў і на свае вочы ўпэўнілася, што вулічны алкагалізм — актуальная [значная] праблема', Ігар Судніковіч не першы год узначальвае мясцовую ўладу і на ўласныя вочы неаднойчы пераконваўся ў тым, як часам складана даводзіцца сталаму чалавеку — фразема бачыць на свае вочы выкарыстана з дзеясловамі, якія пашыраюць яе ўстойлівы характар (лепш усё ж правесці праўку: асабіста). Параўн.: Ён [падвозчык] праязджаў непадалёку і бачыў усё на свае вочы (А. Пальчэўскі). Дарэчы тут прывесці выказванне Рыгора Шкрабы: «Фразеалагізмы ў кожнага ў памяці, і трэба вельмі важная прычына, каб іх перайначваць».
5. Пераважная колькасць няўдалых фразем — калькі з рускай мовы, якія патрабуюць рэдактарскага ўмяшальніцтва найперш праз склад кампанентаў, бо рэдактар павінен адрозніваць «фразеалагічнае наватарства», г. зн. стылістычна зададзеную аўтарам трансфармацыю фразеалагізма, і міжвольнае змяненне яго складу. Выяўленыя калькаваныя фраземы якраз і сведчаць пра тое, што рэдактар як першы чытач не выявіў іх беспадстаўную трансфармацыю і не прапанаваў аўтару прымальныя варыянты праўкі. Для гэтага вылучым некалькі груп фразем.
5.1. Шматкампанентныя рускія фраземы, якія ў беларускай мове маюць аднаслоўны адпаведнік.
/ 1. Што датычыцца трох месяцаў, то паказчыкі, лв крайняй меры [прынамсі] ў жывёлагадоўлі, не пагаршаюцца, а паляпшаюцца. 2. Гаспадыня там у мН века [вокамгненна] нешта на стол паставіла, гаспадар штось сыну шапнуў і «казёнкі» пляшкувыцягнуў. 3. Прасцей кажучы, Ю. Будчанін сам стварыў праблему і апынуўся з ёю адзін н& вдзт [самнасам]. 4. Незлічоная колькасць [Безліч] спецыяльных сродкаў, у першую чаргу разнастайныя спрэі і пенкіЦ павінны дапамагчы дасягнуцьлёгкай фіксацыі прычоскі, гладкасці, выцягнутасці, шаўкавістасці.
Рэдактарская кампетэнтнасць, дапамога аўтару ва ўдасканаленні выказвання, слушная парада, тлумачэнне неабходнасці правядзення праўкі пазбавілі б сказы ад беспадстаўнага калькавання.
Відавочна, што прыведзеныя прыклады адлюстроўваюць няведанне стваральнікам тэксту безэквівалентнай лексікі, у якой закладзены значныя
218
Частка трэцяя. ПРАЎКА НА ЛЕКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
камунікатыўныя і выяўленчыя магчымасці і якая не ў меншай ступені, чым фразеалогія, з’яўляецца выразнікам беларускай ментальнасці. Пададзім яшчэ некаторыя прыклады.
✓ Толькі яда была не дужа дрэнная, прынамсі, не горшая, чым у звычайнага, сярэдняга гаспадара ў нашай вёсцы (М. Гарэцкі); Самім нават дзіўна бывае — прынамсі, Алесь такдумае пра самога сябе,—калііякгэта пачалося?(Я. Брыль); Чуць ды бачыць Цябе — ізашмат, ізамала (Р. Барадулін); Пачынаеш чытаць імімаволі сам пранікаешся гэтай урачыстай цішынёй лесу, як быццам увачавідкі бачыш нахіленыя пад цяжарам снегусасновыя галіны, голыя сучкі дуба ці бярозы, гэтыя маленькія «дравінкі», якія застылі ў вялікай задуме і стаяць, не варухнуцца (С. Грабчыкаў); Адтуль чулася звонкае, naсвойску для Алеся любае цырканне сырадою ў пустое яшчэ вядро (Я. Брыль); Сістэма (5.17) мае безліч рашэнняў (А. Брычыкава, А. Гусак).