Даведнік па літаратурнай праўцы
Пятро Жаўняровіч
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 448с.
Мінск 2017
✓ А калі звярнуліся мы з Гарачым у Шапялёўку, мне сказалі, што за гэты час Лін некалькі разоў прыходзіў да Крэйны і наладжваў пасяджэнні з ёю, зрабіў з ёю 5 экскурсій на Лютнянскае поле і лес, з невядомымі мэтамі (нібы на кірмаш?) правёў экспедыцыю на канёкув. Пільну. Мала гэтага, вечарам у сваім пакоіўРВК зачыніўся з ёю і правёў вечар самадзейнасці, прычым на брудэршафцік была высмактана адна бутэлька чырвонага із'едзена два кілёлахардзікаў.
Афіцыйныя матэрыялы, якія адлюстроўваюць штодзённае палітычнае і эканамічнае жыццё краіны, вобласці, раёна, займаюць значную частку пачатковых палос друкаваных СМІ і, здараецца, неапраўдана перанасычаны канцылярызмамі. Засмечваюць маўленне штампаваныя выразы кшталту «трэба будзе мабілізаваць усе магчымыя рэзервы», «трэба мабілізаваць кадры на работу ў рэальных умовах», «узялі курс на выраб карысных, неабходных рэчаў», «разгледзець дадзеную праблему пад трошкі іншым вуглом», «увязаць пытанні ўстойлівага развіцця з праблематыкай змянення клімату», «дадаткова завастрыць пытанне аб мяцежных правінцыях», «мае месца рэальнае адставанне арганізацыйнаметадычнага забеспячэння», «у выніку праведзеных мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне...», «на сённяшні дзень мы маем уласныя магчымасці», «мае месца частковая незадаволенасць», «дасягненні на раённым уборачным фронце», «перад аграпрамысловым комплексам раёна
204
Частка трэцяя. ПРАЎКА НА ЛЕКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
пастаўлена задача». У чытача ўзнікае адчуванне, што журналісцкі тэкст абавязкова павінен утрымліваць канцылярскія выразы, што гэта і ёсць сапраўдная беларуская мова, не здатная да лагічнай перадачы думкі, да яскравай вобразнасці і індывідуальнааўтарскага каларыту.
Прывядзем прыклады праўкі сказаў з канцылярызмамі.
/ 1. Таму на парадку дня стаіць задача цэлае лета нарыхтоўваць дровы, для чаго будзе створана мабільная брыгада [Каб цэлаелета нарыхтоўваць дровы, будзе створана мабільная брыгада].
2. Важнае значэнне надавалася арганізацыі работы з насельніцтвам у пытаннях утрымання домаўладанняў і прыдамавых тэрыторый, ролі ў гэтым накірунку работы мясцовых органаў улады [Удзельнікі нарады абмеркавалі асаблівасці працы з насельніцтвам адносна ўтрымання дамоў і двароў іролю ў гэтым мясцовых органаўулады].
3. Як паказаў маніторынг міністэрства, у параўнанні з 2005 годам адбылося зніжэнне долі хатніх гаспадарак з даходамі ніжэй бюджэту пражытковага мінімуму—з 9,3 да 8,4 працэнта. Пры гэтым найбольшы паказчыкхатніх гаспадарак з даходамі ніжзй рысы БМП быў адзначаны на Гомельшчыне (11,4 працэнта), а найменшы (2,6 працэнта) — у сталіцы [Як паказаў маніторынг міністэрства, у параўнанні з 2005 годам знізілася доля хатніх гаспадарак з даходамі ніжэйшымі за бюджэт пражытковага мінімуму — з 9,3 да 8,4 %. Пры гэтым найбольш такіх гаспадарак — на Гомельшчыне (11,4 %), а найменш —усталіцы (2,6 %)].
Да канцылярызмаў набліжаюцца нязграбныя з гледжання напісання і вымаўлення абрэвіятуры, звычайна складзеныя з частак афіцыйных найменняў прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый. Такія цяжкія для расшыфроўкі словы становяцца пажыўнай глебай у працы гумарыстаў, напрыклад: Ракузначаліў збытавую кантору «Без рыбы і рак рыба» і «Ракклюшняпанцырзбыт» (М. Чавускі).
Канцылярызмы з’яўляюцца разнавіднасцю штампаў — распаўсюджаных у моўнай практыцы слоў і выразаў з цьмяным лексічным значэннем і са сцёртай эмацыянальнай афарбоўкай. Штампам можа стаць любая не раз паўтораная моўная адзінка: прыняць меры, засяродзіць увагу, у разрэзе асобных брыгад, сябраваць з кнігай, другі хлеб, чорнае золата і інш. Пра зменлівасць моўных штампаў можа сведчыць, напрыклад, шырокае выкарыстанне ў апошняе дзесяцігоддзе пабочнай канструкцыі скажам так: Мы рыхтуемся атрымаць на спаборніцтвах, скажам так, не апошняе месца. Вылучаныя словы без змены сэнсу могуць быць ліквідаваны. У іншых выпадках выказванне карэктуецца ў залежнасці ад канкрэтнай сітуацыі, аформленай сказам (гл. прыклады праўкі).
/ 1. Так што карысць тутХ скажам техў можа быць дваякай. 2. Акустычныя вартасці яго [тэатра] залы адразуж выклікалІХ скажам тахХ скептычнае стаўленне па абодва бакірампы. 3. Сакрэт поспехуў тым, што прапануецца шырокі выбар тавараў не толькіХ скажам тежХ [нашага,] аўтамабільнага профілю, але
Частка трэцяя. ПРАЎКА НА ЛЕКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
205
і іншых, у тым ліку харчовых. 4. Ёсць ужо нават дызайнХ скажам тэкХ [так званага] лёгкага адзення для кухараў, паколькі ім даводзіцца працаваць ва ўмовах павышаных тэмператур.
Пазбаўляцца ад моўных штампаў — гэта значыць рабіць сваё маўленне больш дакладным і разнастайным, індывідуальным. «Штамп — гэта толькі прывід думкі, — сцвярджаў Рыгор Шкраба і ў іншым месцы дадаў: — Штампам часцей за ўсё спакушаюцца людзі, якія не паспелі выпрацаваць добрага густу».
Ад штампаў неабходна адрозніваць моўныя стандарты (клішэ), якія выкарыстоўваюцца як гатовыя мадэлі пры канструяванні адпаведнай маўленчай сітуацыі і не выклікаюць негатыўных адносін: у якасці доказу, з гэтага вынікае, пацвердзім сказанае (навуковы стыль); прызначыць на пасаду, дагаворныя бакі, накласці спагнанне (афіцыйны стыль); органы выканаучай улады, калегія міністэрства, сілавыя структуры (публіцыстычны стыль); Сардэчна запрашаем!, Калі Вам не цяжка..., Вялікі дзякуй! (гутарковы стыль).
§ 58. Інтэрферэнцыйныя памылкі
Сітуацыя беларускарускага двухмоўя актыўна ўплывае на працэсы функцыянавання як беларускай, так і рускай мовы. Неапраўданае змешванне элементаў абедзвюх моў успрымаецца як паказчык нізкай моўнай культуры, а засмечаная русізмамі беларуская мова атрымала назву трасянка. Інтэрферэнцыйныя з’явы беларускарускага двухмоўя ў многім аднаскіраваныя, несупастаўныя па ўплыве, што праяўляецца ў досыць рэдкім функцыянаванні беларусізмаў у рускамоўных тэкстах на Беларусі.
Уменне заўважаць неапраўдана выкарыстаныя рускія словы ў беларускіх тэкстах сведчыць аб свядомым размежаванні рэдактарам дзвюх моў. Русізмы прыводзяць да лексічных памылак, скажаюць сэнсавы бок выказвання, у тым ліку і праз непатрэбныя дадатковыя асацыяцыі і канатацыі.
1. Памылкі могуць быць выкліканы наяўнасцю міжмоўных амонімаў, напрыклад: бескарысны (бел.) — бескорыстный (рус.); уехаць (бел.) — уехать (рус.), плот (бел.) — плот (рус.) і інш.
• У якасці прыкладу прывядзем наступны сказ: Мы пелі пра жаданне перамен, пра скованых адным цэпам і пра сценку, якая нам перашкаджае жыць... Слова цэп абрана аўтарам у якасці адпаведніка рускаму цепь, што зусім не адно і тое ж (міжмоўныя амонімы цэп — цеп, ланцуг — цепь). У выніку ўзнікае сэнсавая памылка: немагчыма скаваць адным цэпам — ‘прыладай для малацьбы збожжа ручным спосабам, у выглядзе доўгай палкі (цапільна) з прымацаваным да яе гужыкам драўлянага біча’ (праўка: ланцугом).
^ Пастаў цяпер ты Богу свечку, за цэп бярыся ды за грэчку, «начаткі» ж сунь ідзі пад стрэху! (Я. Колас); Васіль скінуў, разаслаў некалькі снапоў, намацаў павешаны
206
Частка трэцяя. ПРАЎКА НА ЛЕКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
на сук сахі цэп, размахнуўся, весела выцяў бічом па калоссі (I. Мележ); Большы, хлапчук гадоў мо трынаццаці, пагаспадарску важна, але ж падзіцячы няўмела, адным вузлом навязаў вядро на ланцуг (У. Міхно); сарвецца душа з ланцуга схуднелага цела (В. Трэнас).
• Памылкі з выкарыстаннем русізмаў сустракаюцца і ў вершаваных творах. Напрыклад, у радках: Гарадскіх выхадных не люблю, на дыване ляжаць мне пакута...— рэдактар павінен быў выявіць памылку, таксама выкліканую неадрозненнем міжмоўных амонімаў дыван і дйван. Ва ўдумлівага чытача ўзнікае думка: «Сапраўды, на дыване ляжаць пакута... Гэта часам робяць для выпроствання хрыбетніка. Але ж звычайна ляжаць на канапе!». Рэдактар мог бы прапанаваць лексічную замену на дыване — на канапе, і радкі ўспрымаліся б без дадатковых пытанняў.
✓ Архіп устаў з канапы і засігаў па святліцы ў задумленні (М. Гарэцкі); Палкоўнік сядзеў на канапе і выціраў спацелы лоб (М. Лынькоў); Дык вось: атрымалі мы кватэру, пераехалі са свайго пакойчыка, агледзеліся, дываны паслалі, сёетое з мэблі прыдбалі (Мік. Чарняўскі); У старой кватэры з высокай столлю, без дываноў і абавязковага крышталю, затое з кніжнымі паліцамі і такімі зручнымі, хаця і цвёрдымі фатэлямі былоўтульна і спакойна (Л. Рублеўская).
• Сярод зробленых захадаў, якія аказаліся вельмі эфектыўнымі,—адкаэ [адмова] ад паслуг пасрэднікаў пры закупцы сыравіны і матэрыялаў. Прычына памылкі — міжмоўныя амонімы адказ — ответ, отказ — адмова.
^ Хоць мяса іхінясмачнае, але фуіджынцы не могуць адмовіцца іадяго (Я. Маўр); Усё гэта вам прыпомняць. I ад згону адмову, і абразу пану, і... тое, што іконы святыя закласці іўдзеям сабраліся... (У. Караткевіч); Каб адказаць на гэтае пытанне, трэба ўлічыць наступную акалічнасць (А. Мальдзіс); Згадайма словы, якія мы чуем з вуснаў самога Мефістофеля ў адказ на пытанне Фаўста: «Дык хтож ты?» (Е. Лявонава); Пагарды ці абразы не баюся і не чакаюлітасціў адказ (В. Русілка).
^ 1. Ужо за поўнач, дзядзькі адказввюцца [адмаўляюцца] заехаць на хутар, выпіваюць па шклянцы проста ва «ўазіку». 2. Будзьце гатовыя да таго, што візу не таклёгка атрымаць і ў адкрыцці візы вам могуць адказаць [адмовіць] без раскрыцця прычын. 3. Але сабралася шмат, прасторная зала Дома культуры была запоўнена да адказу [цалкам].
• У поўнай меры вазьміце тое, чаго так не хапіла ў сапраўдную навагоднюю ноч: вяеелля [весялосці], песняў, танцаў і добрага настрою (вяселле — свадьба, веселье — весялосць).
✓ На вяселлеразгул наплыло, як на сход, госці знатныхзусюль, за паўсвету, гэткай гучнай бяседы не бачыў народ, гэткіх скарбаў, брыльянтаў, саетаў!.. (Я. Купала); Гэта ж праяўленне бесхарактарнасці — згода на такое вяселле (I. Шамякін); Міканор чуўгэты пляскат, лавіў позіркам узмахі рыдлёвак, і яго брала весялосць (I. Мележ); Была, была, вядома, і людская здатнасць, і непадробная весялосць, і бесклапотны гумар... (А. Васілевіч).
Частка трэцяя. ПРАЎКА НА ЛЕКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
207
• Польскай паліцыі ўдалося знайсці чатыры савецкія танкі, угнаныя [выкрадзеныя або скрадзеныя] з ваеннага палігона пад горадам Люблін, дзе яны былі выстаўленыя ў якасці экспанатаў (угнаць — вогнать, угнать — выкрасці, украсці; у апошні час выкарыстоўваецца і лексема сагнаць).