• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даведнік па літаратурнай праўцы  Пятро Жаўняровіч

    Даведнік па літаратурнай праўцы

    Пятро Жаўняровіч

    Выдавец: Адукацыя і выхаванне
    Памер: 448с.
    Мінск 2017
    182.07 МБ
    Выкарыстоўваючы ў тэксце сказы з мнагазначнымі словамі і амонімамі, неабходна сачыць за тым, каб быў створаны адпаведны кантэкст, які дазволіць чытачу зразумець іх значэнне. У адваротным выпадку можа ўзнікнуць недапушчальная шматзначнасць фразы: Мы дамовіліся, што на сённяшнім свяце абавязкова павінна быць бабка (незразумела, або старая жанчына, або ежа, або прыстасаванне ці штонебудзь іншае); праўка: Мы дамовіліся, што да сённяшняга свята павінна быць прыгатавана смачная бабка.
    Прыклад загалоўка нататкі: Прэмія за адмову ад палення. Убачыўшы такую фразу, чытач адразу задае пытанне: «Ад якога палення? Дубовага? Сасновага?» Аднак знаёмства з тэкстам паказвае, што размова вядзецца пра курэнне (дзеяслоў паліць у гэтым значэнні і, адпаведна, аддзеяслоўны назоўнік паленне ў апошні час пашыраюцца, але пакуль не фіксуюцца слоўнікамі).
    Пададзім іншыя словаўжыванні, на якія павінен быў звярнуць увагу рэдактар.
    Гэта невялікія падрабязнасці, якія[,] аднак[,] сведчаць аб еднасці высокіх духоўных асоб з тысячамі хрысціян, што ў гэтыя дні здзяйснялі адарацыю да цудатворнага абраза, маліліся перад ім за росквіт Айчыны, давяралі Найсвяцейшай Панне клопат сваіх прагнутых ачышчэння душ. У сказе відавочна няўдала заменены нехарактэрны для беларускай мовы дзеепрыметнік прагнучых (ад прагнуць), у выніку чаго прагнутых адразу прачытваецца як дзеепрыметнік прагнўтых (ад прагнўць). Магчымы варыянт праўкі: клопат сваіх душ, якія прагнуць ачышчэння.
    Усёгэта згадзілася потыму Сямёнавічах. Выкарыстаны ў сказе дзеяслоў мае амафон (слова з іншым націскам згадзілася), таму трэба было зрабіць лексічную замену, напрыклад: Усёгэта спатрэбілася потым...
    Так што адзінае хіба, у чым Мікалай так і не дагнаў бацьку,— гэта ў гучнасці мянушкі. Пры першым прачытанні слова хіба ўспрымаецца як назоўнік з няправільна дапасаваным у родзе прыметнікам (адзіная хіба), аднак працяг сказа расшыфроўвае выказванне: тут хіба — часціца. Можна
    Частка трэцяя. ПРАЎКА НА ЛЕКСГЧНЫМ УЗРОЎНІ
    193
    прапанаваць лексічную замену: Так што адзінае толькі, у чым... Параўн.: Была і яшчэ хіба ў Аляксандра Сушчэвіча. Ен сілаюгвалтам укараняў у людское жыццё тое, што было ўласціва яму самому (К. Чорны).
    Более выпальванняў сухой расліннасці, асабліва ўздоўж дарог. Адразу думаеш, што першае слова — прыслоўе вышэйшай ступені параўнання (болей ці большў аднак выяўляецца, што ў аўтара вылучанае слова — некадыфікаваны дзеяслоў, сінанімічны лексеме большае (прыбаўляецца). Таму пачатак сказа лепш перарабіць, напрыклад: Павялічваецца колькасць выпальванняў...
    Мы прагледзелі прапановы, змешчаныя, як сказана вышэй, на сайце Вашай арганізацыі. Полісемант прагледзець са значэннямі ‘бегла прачытаць’, ‘не звярнуць належнай увагі, выпусціць з поля зроку (разм.ў у кантэксце выказвання не дае магчымасці вызначыць, пра што ідзе гаворка (праўка: Мы азнаёміліся з прапановамі, змешчанымі...).
    Нельга дапускаць, каб узнікала магчымасць камічнай інтэрпрэтацыі сказа праз мнагазначнасць або аманімію, калі гэта не прадугледжана аўтарам. ^ 1. Прадаўца ўласнай сельгаспрадукцыі можна падабраць іўкетвее [знайсці і сярод работнікаў калгаса]. 2. Вельмі важна падабраць [знайсці або запрасіць] не толькі добрых выканаўцаў, а і спецыялістаў. 3. Дысцыпліна ў гэтай студэнцкай групе кульгае горш, чым у сярэднім па інстытуце [праўка пачатку сказа: Паказчыкі дысцыпліныўгэтайстудэнцкайгрупеніжэйшыя, чым...].
    Амонімы могуць стварацца літаральна на нашых вачах. Напрыклад, паводле сучаснага правапісу ўзнікла новая пара амонімаў катар (запаленне слізістай абалонкі) — катар (транспартны сродак руху па вадзе).
    § 55.	Асаблівасці ўжывання паронімаў
    Паронімы — словы, блізкія ў напісанні і гучанні, але розныя паводле значэння: адрасант — адрасат, вадзяны — вадзяністы — водны, гліняны — гліністы, факт — фактар і інш. Некаторыя групы паронімаў складаюцца з больш чым двух слоў.
    Безумоўна, не ведаючы значэнняў пары слоўпаронімаў, нельга быць упэўненым у дакладнасці выбранага слова; штучная замена паронімаў не павінна дапускацца, напрыклад: акруговая камісія — акружная шаша, абагуліць маёмасць — абагульніць паказчыкі, старшына роты — старшыня калгаса, аперацыйны пакой — аператыўны план, дзейны чалавек — дзейсны метад, бескарысны занятак — бескарыслівы чалавек, кватэры для камандзіраваных — камандзіровачнае пасведчанне, канструктыўная прапанова — канструкцыйныя асаблівасці, планаваць сваю дзейнасць — планіраваць над зямлёй, шкада патрачанага часу — вялікая шкода ад граду і інш. Прывядзем некаторыя прыклады з тлумачэннямі.
    194
    Частка трэцяя. ПРАЎКА НА ЛЕКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    1.	Асабісты (свой, уласны) — асаблівы (адметны; болып значны, чым звычайна) — асабовы (у складзе тэрміналагічных спалучэнняў: асабовы займеннік; асабовая справа — папка з дакументамі на аднаго чалавека; асабовы склад — агульны спіс работнікаў; асабовы рахунак — адкрыты ў банку адной асобай; у мовазнаўстве: асабовыя займеннікі, асабовыя формы дзеяслова) — асобны (які знаходзіцца на адлегласці ад усіх, не такі, як ва ўсіх) — асобы (звычайна складаны, небяспечны) — асобасны (які адносіцца да чалавека як да асобы з яго адметным характарам, тэмпераментам, звычкамі і пад.).
    ✓ Асабістае глыбока эмацыянальнае пытанне для героя, такім чынам, перарастаеўвялікую і хвалюючую грамадскую праблемууякое дачыненне стаць да народа (Ю. Пшыркоў); Асаблівае месцаўкультуры беларускага этнасу іўяго сувязях у гэтай галіне дзейнасці беларусаў з іншымі народамі займае выраб славутых слуцкіх паясоў (Л. Лыч); Асобнае месца заняў на памосце пракурор, чалавек ужо немалады, з невялічкаю сівізною, сярэдняга росту, панурага выгляду, даволі ёмкі ў целе (Я. Колас); Прынясіце асабовую справу... (I. Чыгрынаў).
    / 1. Асабісты [Асабовы] склад, задзейнічаны на баявым дзяжурстве, штодзень суправаджае больш за 400 паветраных суднаў. 2. Вось супрацоўнікі ў Толі і дапытваліся, чаму, маўляў, і навошта той выкраўз кабінета дырэктара сваю «асабістую справу» [асабовую cnpaey], адкуль і даведаўся адрас маці. 3. «Выпусціў з азяблых рук сяўню дбайны сейбіт гістарычнай праўды»,—жалкуе паэт у вершы на смерць Міколы Ермаловіча і там жа, напрыканцы, узвышае свой асабовы [асабісты] чалавечы голас да спрадвечнай аптымістычнай рыторыкі: «Трэба рыхтавацца да сяўбы: ён пакінуў добрае насенне». 4. Асобую [Асаблівую] ўвагу плануецца звярнуць і на харчовую бяспеку і біябяспеку прадуктаў харчавання. 5. Адарваныя ад агульнай асабовай [асобаснай] сутнасціаўтара, вершы як бы губляліся, быццам вырваная мазаічная плітка паза цэлай мастацкай выявай.
    2.	Абагуліць (зрабіць уласнае агульным) — абагульніць (зрабіць выснову на падставе розных фактаў, думак, крыніц). Гэтыя ж значэнні захоўваюцца і ў дзеепрыметніках абагулены — абагульнены.
    ✓ Пастанавілі адразу пачаць падрыхтоўку да калгаснага будаўніцтва, і на першую чаргу назначылі будоўлю вялікае стадолы на ўсю, якая мела быць абагулена, жывёлу (М. Зарэцкі); Уважліва сочачы за ростам і развіццём сельскагаспадарчых культур, назіраючы за зменамі ў прыродзе, дапытлівы селянін не забываўся падмячаць цікавыя, карысныя факты із'явы, абагульняць іхіаналізаваць (М. Ляснічы, К. Севярынец); Можна абагульніць інфармацыю з розных пісьмовых ці вусных крыніц, даючы ёй разгорнутае абгрунтаванне і тлумачэнне.
    S 1.1 гаворка ідзе пра тое, каб той вопыт, што ўжо ёсць у Беларусі, быў абагулены [абагульнены] і выкладзены ў выглядзе пэўнага Кодэкса. 2.1 акурат з гэтай прычыны тэатральныя абліччы аўтарскіх Рагнеды, Барбары, Ядвігі зліваюцца ў абаеулены [абагульнены] вобраз «беларускай жанчыны мінулых часоў», прытым размыты настолькі, што рэжысёр, які пазней возьме любы з твораў да пастаноўкі, можа «нафаршыраваць» гэтыя вобразы якімі заўгодна ўласнымі загадкамі, прыдумкамі і матывіроўкамі.
    Частка трэцяя. ПРАЎКА НА ЛЕКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    195
    3.	Аператыўны (здольны хутка выконваць практычныя задачы) — аперацыйны (звязаны з аперацыяй — хірургічнай лячэбнай дапамогай або з вайсковымі дзеяннямі).
    ✓ Яраш падняў галаву і з удзячнасцю зірнуў на аперацыйную сястру (I. Шамякін); Аператыўная група супрацоўнікаў міліцыі, правёўшы праверку, выявіла яшчэ дзве ахвяры: адну ва ўласным доме, другую — за прысядзібным участкам; У аснову кнігі ляглі звесткі з нямецкіх даследаванняў, расійскіх архіваў, успаміны ўдзельнікаўіжыхароўгорада, дзённікі баявыхдзеянняў, аператыўныя дакументы, справаздачы, данясенні.
    ^ 1. Ёсць шмат паказанняў для кесаравага сячэння, і не хацелася б, каб існавала меркаванне, што пасля аператыўнага [аперацыйнага] ўмяшання жанчыну абавязкова чакае маса праблем. 2. Да таго ж чаргі на шпіталізацыю і аператыўнае [аперацыйнае] лячэнне няма.
    4.	Канструктыўны (які складае аснову чагон., важны)—канструкцыйны (звязаны з канструкцыяй). ТСБЛМ падае да першага прыметніка і значэнне другога, нібы даючы магчымасць не размяжоўваць гэтыя словыпаронімы, што нічым не апраўдана.
    ✓ Якая сіла канструктыўнага розуму ў Аляксандра Пятровіча, што дала яму магчымасць толькі на падставе аднае невялікай косткі намаляваць нам яркі вобраз дапатопнайжывёліны (К. Крапіва); Васіль IIIзгаджаўся на канструктыўную размовуз пасламі ад Княства (Г. Сагановіч); Высакароднай канструкцыйнай прастатой і цэльнасцю форм гэтыя бакалы адпавядалі стылістыцы класіцызму (М. Яніцкая); У цэлым будынак захаваў стылявую, аб'ёмнапланіровачную і канструкцыйную структуру, закладзеную ў сярэдзіне XVIII cm.
    / 1. Цяпер у шэрагу выпадкаў прымяняюцца сучасныя матэрыялы, якія дазваляюць прадоўжыць тэрмін эксплуатацыі тых ці іншых конструктыўпых [канструкцыйных] элементаў будынкаў. 2. Пліты, што выпускае УП «Гефесттэхніка», маюць сучасны дызайн, высокую якасць за кошт прымянення найноўшых тэхналогій, канструкт ыўі іых [канструкцыйных] рашэнняў, новых матэрыялаў і паспяхова канкурыруюць з аналагічнага класа прадукцыяй вядучых замежных вытворцаў.
    5.	Карысны (які прыносіць карысць) — карыслівы (заснаваны на карысці, які імкнецца да асабістай выгады). Такія ж адрозненні захоўваюцца і ў антонімах гэтай пары бескарысны — бескарыслівы.
    ✓ Ён не шкодны, а карысны... Жук мой, жук! (С. Дзяргай); Бескарысная праўда — друз, нам бы ўдосталь маны карыснай (Ю. Голуб); Ніхто не мае права выкарыстоўваць сацыялістычную ўласнасць з мэтай асабістай нажывы іўіншых карыслівых мэтах (Канстытуцыя 1978 г.); Што ж, маўклівае, бескарыслівае захапленне прыемна кожнаму, і нават патрэбна (Л. Рублеўская).