Даведнік па літаратурнай праўцы
Пятро Жаўняровіч
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 448с.
Мінск 2017
*/ Наша задача заключалася ў тым, каб нормы дагавора былі празрыстыя і не выклікалі праблемных сітуацый; У ходзе аднаўленчых работ галоўная задача заключалася ў тым, каб захаваць мноства арыгінальных элементаў XVIXVIII стст. унікальнага помніка архітэктуры; Задача палягала ў вылучэнні дзеепрыметных і дзеепрыслоўных канструкцый у беларускім мастацкім тэксце [4, 13] і іх суаднясенні з рускім варыянтам [5, 16] (В. Мюлер); Задача зводзілася да выпрацоўкі такіх кантрактаў, якія былі б найбольш прыстасаваны да асаблівасцяў кожнай канкрэтнай здзелкі.
§ 53. Дакладнасць слова пры выбары яго з сінанімічнага рада
Сінонімы — словы з аднолькавым або з блізкім значэннем: рыса — лінія, невялікі — малы — дробны —мізэрны —мініяцюрны.
Семантычныя сінонімы адрозніваюцца адценнямі значэнняў, таму пры выбары слова з такога сінанімічнага рада неабходна ўлічваць найбольш прыдатнае значэнне сіноніма і яго лексічную спалучальнасць. Напрыклад,
182
Частка трэцяя. ПРАЎКА НА ЛЕКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
сінонімы апынуцца — аказацца маюць агульнае значэнне ‘трапіць кудынебудзь’, і выкарыстанне слова апынуцца са змененым значэннем павінна разглядацца як недакладнасць: Дакладчык апынуўея [аказаўся ці быў] непадрыхтаваным даваць абгрунтаваныя адказы.
^ Мне лепш не спаць, бо сну я не ўпільную і апынуся зноў на папялішчах (М. Танк); Юрый Трафімавіч, здаецца, і сам таго не заўважыў, як апынуўся перад аднапавярховым, жоўтага колеру будынкам, на якім кідаецца ў вочы шыльдачка з надпісам «Банк» (В. Ткачоў); На жаль,ужыцці ягоны кудмень аказаўся не такім іўсясільным (А. Марціновіч).
Сустракаюцца выпадкі, калі праз наяўнасць сінонімаў выяўляецца ўплыў на марфемную структуру аднаго з іх на другі. Гэта, у прыватнасці, тычыцца сінонімаў успомніць — згадаць (і адпаведных назоўнікаў успамін — згадка). Першае слова сінанімічнага рада мае прыстаўку ўс, другое — з.
✓ Згадаўся думцы кволы Шэлі, ягоны светласпеўны лёс... (У. Жылка); Больш не будзем згадваць нікога: хопіць іх, покуль сонца ходзіць (В. Зуёнак); Дырэктару мы падпарадкоўваліся па рангу, а згаданых настаўнікаў проста паважалі (В. Мудроў); Няхай жа будзе згадкаю надзённай, як квецень, чысты, сціплы мой радок (П. Пруднікаў); Ажываюць згадкі дарагія, робіцца акрэсленым абрыс (Г. Каржанеўская).
Праз наяўнасць розных прыставак атрымала пашырэнне нічым не матываванае слова ўзгадаць замест згадаць.
f 1. Іўсёжўзгаданы «жарт»сяброўудушыразвярэдзіўкрыўду. 2. Ён [Яўхім] закурыў, хвіліну паўзгадваў сам сабе, нарэшце пачаў казаць, позіраючы на пробліскі агню, што звінеўза дзверцамі грубкі. 3. У^[3]гадаем тое ж падзенне паказчыкаў у знешнеэканамічнай дзейнасці, у першую чаргуХ падзенне па экспарце, якое перавышае падзенне па імпарце. 4. А яшчэ вельмі важна, лічыць Таццяна Іванаўна, каб захоўвалася пераемнасць: «ХМалі будзем усё тое, што нам у спадчыну засталося^] ўзгадваць, то яно ў сэрцы, у памяці захаваецца».
Нюансы значэнняў могуць быць ледзь заўважнымі, што патрабуе ад рэдактара асаблівай увагі.
1. Здзейсніць — ажыццявіць —учыніць. Гэтыя тры дзеясловы знаходзяцца нібы на шалях ацэначнасці, г. зн. першы з іх мае высокую стылістычную афарбоўку: ‘ажыццявіць, ператварыць у рэчаіснасць’, ‘зрабіць штон. незвычайнае’, другі — нейтральную: ‘здзейсніць, зрабіць рэальнасцю’, трэці — зніжаную: ‘зрабіць, утварыць’.
✓ А час і гісторыя паказалі, што паэтычны і грамадзянскі подзвіг, здзейснены Багушэвічам, значна больш велічны, чым уяўляў яго сам паэт (У. Содаль); Веру: з ёй [марай] мяне бура ніякая неспалохае, з ногне саб'е, ёй, няздзейсненай, шчыра я дзякую — за здзяйсненне самога сябе (В. Гадулька); [Дамейка] Распрацоўвае і ажыццяўляе школьную рэформу, падарожнічае сярод напаўдзікіх араўканцаў, робіцца іхдругам, бароніць іх (У. Караткевіч); Дь/к штож, сённяшні чытач, асабліва
Частка трэцяя. ПРАЎКА НА ЛЕКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
183
малады, павіненухваліць гвалт, учынены Уладзімірам над юнай Рагнедай, пасмяяцца з крывавага забойства яе родных, радавацца людскім ахвярам на капішчы, ухваліць распуснасць? (М. Ткачоў).
/ 1. ТДА «Халадзільнае абсталяванне» з'яўляецца прадстаўніком кампаніі DeLaval, а таксама на высокім прафесійным узроўні здзяйсняе [ажыццяўляе] ўсталяванне ахаладжальнікаў аднайменнай маркі па даручэнні нашых шведскіх партнёраў. 2. Першы самалёт быў прыняты 17 верасня і ўжо праз некалькі дзён здзейсніў [ажыццявіў або выканаў] першы камерцыйны рэйс па маршруце Мінск — Амстэрдам — Мінск. 3. Вадзіцелі, якія не выконвалі хуткасны рэжым, здзейснілі [учынілі] сёлета ў сталіцы 129 дарожнатранспартных здарэнняў. А. Прычым, адзначае Інэса Чысцякова, у гэтых выпадках аплата працы здзяСкняецар [ажыццяўляецца або праводзіцца] так, які «дарослым» работнікам.
2. Станоўчы — дадатны. Першы прыметнік у сваіх значэннях не ўтрымлівае тэрміналагічных складнікаў, другі мае два значэнні, звязаныя з матэматыкай, фізікай і хіміяй (дадатны лік, дадатны зарад). Хоць некаторыя значэнні гэтых слоў і перасякаюцца, рэдактару пажадана рабіць выбар на карысць лексемы станоўчы, калі размова не ідзе пра навуковыя тэрміны. ✓ Але характэрнай прыкметай апошніх гадоў стала тое, што гэты рынак ператварыўся, а дакладней, набыў такую функцыю грошай, як іх зберажэнне. Прычым зберажэнняў эфектыўных, са станоўчай дынамікай росту, Прыклад. Метадам датычных знайсці дадатны корань раўнання х4 + 2х 1 = 0 (А. Брычыкава, А. Гусак); А вось дадатнымі іонамі арганізм зможа абагаціцца ў бурштынавым пакоі — спецыяльным, незвычайнай прыгажосці памяшканні з прыродным бурштынам; знаходжанне ў ім станоўча ўплывае на лячэнне захворванняў сардэчнасасудзістай сістэмы, суставаў і пазваночніка, шчытападобнай залозы, бранхіяльнай астмы і іншых.
У апошнія дзесяцігоддзі актуалізаваўся эканамічны тэрмін сальда, у якасці азначэння да якога пакуль выкарыстоўваюцца абодва прыметнікі: дадатнае і станоўчае: Склалася дадатнае сальда знешняга гандлю ў памеры 12,3 мільёна долараў (у студзені — жніўні 2011 года яго велічыня таксама была дадатнай і складала 14,7 мільёна долараў)', Станоўчае сальда пойдзе на пагашэнне знешняй пазыкі Беларусі і забеспячэнне сацыяльнай палітыкі. S 1. Важна захоўваць дадатную [станоўчую] дынаміку развіцця гандлёваэканамічных адносінаў, у тым ліку і праз выпрацоўку планаў сумесных дзеянняў ва ўмовах сусветнага фінансаваэканамічнага крызісу. 2. На жаль, не абышлося без дробных хібаў, але яны не ўплываюць на агульнае дадатнае [станоўчае] ўспрыняцце аповесці.
3. Згубіць — страціць. У выніку перасячэння значэнняў гэтых дзеясловаў узнікаюць цяжкасці пры іх выбары ў розных рэферэнтных сітуацыях. Аднак важна ўсвядоміць, што згубіць (з некаторымі выключэннямі) спалучаецца з канкрэтнымі прадметамі, а страціць — з абстрактнымі паняццямі:
184
Частка трэцяя. ПРАЎКА НА ЛЕКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
згубіць мабільнік — страціць цярпенне, згубіць брата (у горадзе) — страціць брата (памёр) і да т. п. Акрамя таго, гэтыя дзеясловы могуць памылкова выкарыстоўвацца ў пераносным значэнні і ў фраземах.
✓ Твар у гэтай жанчыны не зусім страціў яшчэ свайго ранейшага дзявочага хараства, але вочы свецяцца ўтомаю, твар — непазбыўным клопатам (К. Чорны); Страціў слова, страціў спадчыннае слова — штосьці страціўудушы абавязкова! (Н. Гілевіч); Сляды былі прыкметныя: некалькі стрэльбаў, сумкі з патронамі, якія вада не магла вынесці зпад каменняў нават два згубленыя самародкі (Я. Маўр); Ды ў дадатак згубіў красала, якім выкрэшваў заўсёды агонь для свае піпкі (М. Лынькоў).
S 1. ТадэвушДзятлік не еубляе [траціць] надзеіі працягвае пошукі інвестара. 2. А адставаць тут нельга, паколькі вельмі хутка можна зеубіць [страціць] свой узровень і апынуццаўролі аўтсайдара. 3. Інакш можна адразу і назаўсёды зеубіць [страціць] сваё месца, а жыхары без цяжкасцяў знойдуць іншую кампанію, якая здолее ўсё арганізаваць належным чынам. 4.1 Таццяна Мархель не страціла жыццярадаснасцІХ не згубіла [ды] энергетыкі і захавала галоўнае: жаданне звяртацца да людзей, дарыць ім часцінку сваёй душы. 5. Нават калі грошы скончыліся зусім і нават на хлеб няма, добрая гаспадыня не згубіцца [разгубіцца] — яе выратуюць бліны. 6. Сіноптыкі нават губляліся ў здагадках [не дабіралі розуму]: упершыню ці то за 100 апошніх гадоў маем такія рэкорды, ці то за 150...
4. Пабудаваць —узвесці. Другі дзеяслоў мае адно са значэнняў ‘збудаваць, паставіць’, але ў яго семантыцы прыстаўка ўз паказвае накірунак ‘уверх’, таму нельга ўзвесці станцыю метро,узвесці падземныя стаянкі. Стылістычна абмежаванымі выглядаюць выразы ўзвесці хлеў, кароўнік і да т п.
V Добра, што воддаль двароў пабудавалі: на сяло не перакінецца (М. Гарэцкі); А цяпер, глядзі ты,— пабудавалі [мост]. Пабудавалі, каб ездзіць, ганяць свае машыны далей на ўсход, да фронту, каб вазіць сваёй арміі ўсё, што ёй трэба (В. Быкаў); Чалавеку цяжка ўзвесці такое (У. Караткевіч); Першыя вышыннікі пойдуць на перасячэнні асноўных магістраляў, узводзіць іх узяліся мінчане і «Гроднажылбуд».
«^ 1. У населеных пунктах, якія размешчаны на забруджанай радыенуклідамі тэрыторыі, узведзена [пракладзены] 31,7 км водаправодных І21,1 км газавых сетак, [прабураны] 6 артэзіянскіх свідравін і [пабудаваны] 2 станцыі абезжалезвання. 2. У Сямёнавічах узведзб» [будавалі] сучасны малочнатаварны комплекс. 3. За апошнія гадьі ўзвялі [ўвяліўдзеянне] шэсць сушылак, бо нарошчваем вытворчасць збожжа, і зараз будуем яшчэ адну, прадукцыйнасцю 40 тон у гадзіну.
5. Свойскі — хатні. Першы прыметнік ужываецца ў дачыненні да жывёл, птушак, выгадаваных чалавекам, а таксама да рэчаў, прадметаў не куплёных, вырабленых дома; другі мае большую колькасць значэнняў, адно з якіх ‘прыручаны, не дзікі’, што выклікае дадатковыя цяжкасці ў выбары слова.
Частка трэцяя. ПРАЎКА НА ЛЕКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
185
✓ Гэта была чарада звычайных свойскіх гусей (Я. Колас); I на каленях скруціўся свойскі белы гарнастай (У. Караткевіч); У беспарадку накідана ўсякіх хатніх рэчаў, як бы яны сабраны быліз некалькіх пакояў (Я. Купала); Хуценька зрабіўшы хатніязаданні, дзяўчынка прымасцілася да камп'ютара (Л. Багдановіч).
f 1. Раніцай гаспадары абыходзілі падворак і ўсё, што можна было, перакульвалі або пераварочвалі: штнюю [свойскую] жывёлу ставілі галавой да дзвярэй, перасыпалі зерне, прыгатаванае для сяўбы, і г. д. 2. У прыватных гаспадарках вяскоўцаў зменшылася колькасць хетняй [свойскай] жывёлы.