Даведнік па літаратурнай праўцы
Пятро Жаўняровіч
Выдавец: Адукацыя і выхаванне
Памер: 448с.
Мінск 2017
6. Адчыніць (расчыніць) —разгарнуць —распачаць — расплюшчыць — адамкнуць — адкрыць (раскрыць) — адкаркаваць (і іх антонімы зачыніць, загарнуць, завяршыць, заплюшчыць, замкнуць, закрыць, закаркаваць). У гэтым сінанімічным радзе неапраўдана шырока выкарыстоўваецца дзеяслоў адкрыць (раскрыць, закрыць), у той час як першыя пяць канкрэтызуюць сэнс выказвання і перадаюць яго больш дакладна (адчыніць дзверы, разгарнуць кнігу, распачаць канцэрт, расплюшчыць вочы, адамкнуць шафу, адкрыць радовішча нафты).
^ Тады ж пачуўся гвалт, іў адрыну праз раптоўна расчыненыя вароты ўварвалася салдатня са штыхамі на карабінах (Я. Брыль); Але акно было прыадчыненае, і я, блукаючы, выпадкова трапіла ў пакой праз яго (А. Масла); Севярын моцна зашчапіў кручок, усунуў у ручку дзвярэй лату і сеў ля стала, спіною да нараў. Разгарнуў «журнал» (У. Караткевіч); Павел Іванавіч вяртаўся з работы дадому. У пад'ездзе прывычна спыніўся ля доўгага рада паштовых скрынак, выняў ключык, адамкнуў сваю (Л. Арабей); Усё гэта — хлусня, бо вароты на тое і робяць, каб кагосьці кудысьці не пускаць, і яны бываюць больш зачынены, чым адчынены (X. Жычка); Я неахвотна расплюшчваю вочы (Б. Сачанка); Вачэй заплюшчваць не трэба: гэта не паможа забыцца, дзе ты (Я. Брыль).
/ }. Па стане на 28 студзеня былізакрыты [зачынены] на каранцін 68 школу 22 раёнах. 2. На свавольствы мясцовых аматараўрыбаловаў тагачасныя ахоўныя службы часта проста зачынялі [заплюшчвалі] вочы. 3. Фізічнае перанапружанне, стомленасць, недасыпанне — на гэта не варта эакрыеаць [заплюшчваць] вочы. 4. Гэсці пайшлі дадому, а гаспадар расхінуў [расчыніў] акно і кінуўся ўніз. 5. Мінскія лялечнікі спецыяльна да гэтага свята падрыхтавалі прэм'еру: 3 кастрычніка міжнародны тэатральны форум адчыніцца [распачнецца] «Баладай аб белай вішні» Святланы Клімковіч.
7. Вызначаны — пэўны (і антонімы нявызначаны — няпэўны). Адно са значэнняў дзеепрыметніка — ‘устаноўлены, назначаны’, а прыметніка — ‘дакладна вызначаны, прызначаны’.
V I я ведаю, што хутка пошасць спатоліць свой голад і засне. На нейкі, не тут вызначаны, час (Л. Рублеўская); Аднак больш якпалова садаводаўу вызначаны тэрмін так і не аформілі свае правы на зямельныя ўчасткі; — Так, брат! Падумаць моцна трэба,— само не зваліцца нам з неба,— каб мець больш пэўны свой
186
Частка трэцяя. ПРАЎКА НА ЛЕКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
прыпынак і мець у ўласнасці будынак... (Я. Колас); Высока над столлю гарэла тры цьмяныя лямпачкі, і іх няпэўнага колеру святло сцякала па шэрых сценах іспынялася на каменнай падлозе (У. Сцяпан).
/ 1. На тэрыторыі калоніі ёсць магазін, два разы на месяц у ім можна купіць прадукты на вызначаную [пэўную] суму. 2. Пераможцам становіцца той, хто здолее набраць вызначачую [пэўную] колькасць балаў (звычайна 11 белвў), але для таго, каб стаць пераможцам, не трэбаўсіх перамагаць — неабходна «змагацца» толькі з задачамі. 3. Старшыня федэрацыі хакея Уладзімір Навумаў пацвердзіў, што з паўночнаамерыканцам заключаны кантракт, які пачне дзейнічацьзліпеня, на нявызнечены [няпэўны] тэрмін — да той пары, пакуль клуб будзе паказваць добрую гульню.
8. Хацець — жадаць. Адно значэнне другога дзеяслова ‘хацець штон. здзейсніць, зрабіць, займець’, другое — ‘зычыць’.
✓ Начаваць жа ў гэтым горадзе, хай сабе і ў пекнай дзяўчыны, яму [Стаху] зусім не хацелася (Б. Пятровіч); Яшчэ горшы варыянт, калі высвятляецца, што бацька ўсё ж — бацька, але такім несумленным чынам хацеў адмовіцца ад сына, каб толькі не плаціць аліменты, або проста пацягнуць час, патрапаць нервы былой жонцы; Тысячы маўклівых і суровых сыноў Палесся супраць сваёй волі і жадання мусілі пад аховаю польскай ваеншчыны ісціўглыбокія тылы для фарміравання новых часцей, на папаўненне войск на фронце (Я. Колас); Клікну цыганскае рушэнне, і калі будзе маё жаданне, магчыма, і ашчасліўлю цябе, мой бедны, але мужны сваяк (У. Караткевіч); А ўапошніягады столькі людзей жадаюць атрымаць гэтую свянцоную ваду, што яе раздача адбываецца менавіта каля царквы, тут ставяцца тры вялізныя ёмістасці, і народ абкружае іх, становіцца ў чэргі за тым, каб добраахвотныя памочнікі налілі найчасцей у пластыкавыя бутэлькі (такі наш час, такая эпоха!) вады, якая бярэцца і прыносіцца са звычайнага гарадскога водаправода напярэдадні.
Дзеяслоў жадаць, з аднаго боку, з’яўляецца базай для ўтварэння аддзеяслоўнага назоўніка жаданне (стылістычна нейтральнага і больш частотнага за назоўнік хаценне), а з другога — мае генетычную сувязь з лексемамі пажадлівы, пажадлівасць, пажаднасць, у семантыцы якіх прысутнічае складнік ‘моцна хацець’. Слушна выказаўся Ян Скрыган: «У слова “жадаць” ёсць элемент прагавітасці, смагі, большай напружанасці, шкадобы». Таму ўжыванне дзеяслова жадаць са значэннем ‘хацець’ павінна дыктавацца канкрэтнай маўленчай сітуацыяй, рэалізаванай у выказванні. Заўважым таксама, што заменнікам лексемы жаданне можа быць назоўнік ахвота, параўн.: Натоўп не разумеў гэтых перашкод, адольваць іх у яго не было ахвоты (Я. Колас), Станавіцца ў хвост чаргі дзядзьку няма ахвоты, і ён плячом і локцем спрабуе зашчаміцца між таўстуном з пакетам пад пахай і чалавекам у скураной куртцы (В. Быкаў), а лексемы жадаючыя — субстантывы ахвотныя, ахвочыя і назоўнік ахвотнікі.
Частка трэцяя. ПРАЎКА НА ЛЕКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
187
/ 1. Студэнты дужа здзівіліся:ледзь не палова аўдыторыі (а на курсе сем груп, каля 200 чалавек) жадала [хацела] з'ездзіць у тую ці іншую мясціну аўтастопам, каб потым напісаць рэпартаж. 2. He спрабуйце растлумачыць гэта, абапіраючыся выключна на логіку,— ва ўсіх прыведзеных выпадках працуюць законы псіхалінгвістыкі, ведаючы якія можна падштурхнуць чалавека жадаць [хацець] таго і рабіць тое, што трэба вам.
9. Паспрабаваць — паспытаць — пакаштаваць. Усе тры дзеясловы маюць у адным са сваіх лексічных значэнняў сему ‘вызначаць смак’, аднак у тэкстах пераважае паспрабаваць (ён і так мае больш шырокія магчымасці для ўжывання). Рэдактар павінен рабіць прапановы аўтару выкарыстоўваць у адпаведных маўленчых сітуацыях, калі гаворка ідзе пра вызначэнне смаку, другі і трэці дзеясловы.
*/ He, браце, ты ў мяне адсюль, не пакаштаваўшы халодных пірагоў з гусінай пячонкай, не пойдзеш (У. Ка раткевіч);... Таргуюцца з дзядзькам, гуркі паспытаўшы, манументальныя капітаншы (Р. Барадулін); Васіль хутчэй звязаў парваныя канцы, але, калі паспрабаваў, пацягнуўшы з усяе сілы, ці моцна завязаны вузялок, той разышоўся (I. Мележ); Я амаль два тыдні пераадольваў спакусу паспрабаваць самому згуляць у pexeso, і сёння, убачыўшы на стале ў нашага мастака парэзаную вокладку кнігі «Мінск: падарожжа па горадзе», прапанаваў яму згуляць (В. Шніп).
/ Перш за ўсё паспрабуйце [пакаштуйце] мёд.
10. Харчаванне — сілкаванне. Гэтыя аддзеяслоўныя назоўнікі супадаюць у значэнні ‘падмацоўвацца ежай’. Аднак калі размова вядзецца пра атрыманне чагон. неабходнага для нармальнага дзеяння, напрыклад, прылад, павінна выкарыстоўвацца толькі другая лексема. Аналагічныя асаблівасці маюць і ўтваральныя дзеясловы харчавацца і сілкавацца.
v* Ад задухі і дрэннага харчавання пачаліся хваробы, людзі сталі мерці, як мухі (Я. Маўр); А як закончылі складацца, зайшлі ўсе ў хату сілкавацца (Я. Колас); Гэтая вера сілкуецца поглядамумінулае, зваротам да герояў народныхлегендаў ды паданняў, якія ўмелі шанаваць сваю годнасць, сваё імя (М. Мішчанчук); Для дыетычнага харчавання рэкамендуюцца сыры альпійскага рэгіёна — чэдар, мацарэла, правалонэ іўсе швейцарскія сыры; ТАА «Юджэн» вырабляе тараідальныя трансфарматары для сілкавання галагенных лямпаў.
S 1. Пры моцных маразах сасуды звужаюцца, парушаючы такім чынам харчаеанне [сілкаванне] скуры. 2. Роля сілкаеання [харчавання] ў папярэджанні хваробы.
11. Вугал — кут (куток) — рог. Назоўнік вугал стаў у апошні час універсальным заменнікам двух наступных у радзе слоў, якія абазначаюць ‘вугал у памяшканні (ці чымн.) або звонку яго’ (кут, куток) і ‘вугал, дзе звонку сыходзяцца два бакі чагон.’ (рог). Акрамя таго, у беларускай мове
188
Частка трэцяя. ПРАЎКА НА ЛЕКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
існуе слова покуць ‘месца ў хаце пад абразамі’ (рус. красныйугол), якое нельга замяняць калькай чырвоны кут.
✓ Укуце дагарала свечка, некрануты адвар на акне (I. Снарская); Хата і тут па кутах атулена дрэвамі: з паўднёвага захаду — дзвюма ліпамі, з поўначы — вязам (У. Содаль); Мы з Аленай абышлі вучэбны корпус, завярнуліза рог (Л. Рублеўская); Валя ўзяла хустку за адзін рог, каб пачапіць яго на другі цвік, мімаволі глянула ў акно і застыла (Л. Арабей); Нейкае імгненне сабака вагаецца, але потым бяжыць за рог дома (У. Сцяпан); Алесь паслухмяна кленчыць побач з бацькавымузгалоўем і спалохана, з вялікім пытаннем у светлых вачах глядзіць то на бацьку, то на «бого», які высока на покуці (Я. Брыль).
^ 1. У адным з выдавецкіх кабінетаў супрацоўнікі ачышчалі ад смецця еуеал [кут]. 2. Пры ўваходзе ў хату чалавек павінен быў абавязкова перахрысціцца перад іконай у чырвоным куце [на покуці] і толькі пасля гэтага пачынаць размовузгаспадаром хаты. 3. У час вяселля ў чырееным куце [на покуці] сяджалі [садзілі\ маладых, побач з якімі размяшчаліся пары шафераў і хросных бацькоў.
12. Цяпер — зараз. Прыслоўе цяпер мае адно значэнне — ‘зараз, у гэты момант’, зараз мае чатыры значэнні: ‘цяпер, у сучасны момант’, ‘у самым хуткім часе, неўзабаве’, ‘толькі што, зусім нядаўна’ і ‘(звычайна з часціцай «жа») неадкладна, у гэты ж час’. Праз такую кадыфікацыю любы аўтар можа запярэчыць, калі рэдактар прапануе замену зараз, выкарыстанага ў першым значэнні, на цяпер, якое паступова змяншае сваю частотнасць у тэкстах. Аднак варта ўсвядоміць, што зараз выкарыстоўваецца тады, калі гутарка вядзецца пра тое, што яшчэ адбудзецца. У ілюстрацыях, напрыклад, Падручнага расійскакрыўскага (беларускага) слоўніка Вацлава Ластоўскага (там, праўда, выкарыстаны дыялектызм зара, што не мяняе сутнасці) падаюцца словаўжыванні: Зара прыду, зраблю. Зара буду ў вас. Жыдоўскае «зара», а панскае «пачакай». Што да прыслоўя цяпер, то па нашых падліках у аповесці Якуба Коласа «Дрыгва» яно сустракаецца 105 разоў (зараз — толькі 19). Такія суадносіны лагічна вынікаюць з немагчымасці прыслоўя зараз удакладняць дзеянне, якое адбываецца ў сучасны момант. Як лічыць Алесь Каўрус, «паслабленне (а то і здача) словам цяпер здаўна займаных ім пазіцый — у значнай ступені вынік недапрацовак (несвядомых ці мэтаскіраваных) беларускіх лексіколагаў і лексікографаў». Сапраўды, аналіз кадыфікацыі лексемы зараз наводзіць на такую думку.