• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даведнік па літаратурнай праўцы  Пятро Жаўняровіч

    Даведнік па літаратурнай праўцы

    Пятро Жаўняровіч

    Выдавец: Адукацыя і выхаванне
    Памер: 448с.
    Мінск 2017
    182.07 МБ
    ^ Ідзе час, зараз да горада рыхтавацца пара... (М. Гарэцкі); Снуецца нечысць там ліхая, мярцвяк пад елкай прытуліўся, на іх цяпер утарапіўся і зараз мёртваю рукою пачне хрысціць перад сабою, каб рух адняць, скаваць іх сілу, каб зацягнуць іху магілу (Я. Колас); Міргнуў Сёмка Міколку і дзеду, каб зараз жа хаваліся ўлесе (М. Лынькоў); — У мяне толькі дзесяць,— прамармытаў «Тувім».— Але затое ёсць ашчадная кніжка, я зараз збегаю, здыму тысяч з пяць — і тады пасапраўднаму пагуляем! (А. Мальдзіс).
    Частка трэцяя. ПРАЎКА НА ЛЕКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    189
    S 1. Балазе, зараз [цяпер] у гарадскіх кватэрах працуе ацяпленне, калі яно не адключана, працэс можа некалькі [крыху] зацягвацца па часе. 2. Лепш за ўсё было б скончыць размову зараз [цяпер], і нават неабходна было скончыць яе менавіта зараз [цяпер], пакуль вада зноў не астыла, але юнак працягваў трымаць тэлефон каля вуха і нават з нейкім нецярпеннем чакаў адказу на сваё пытанне. 3. Той спосаб, які выкарыстоўваецца ва ўсім свеце зараз [цяпер], мае сур'ёзны дэфект. 4. Усе гэтыя ідэі э&раз [цяпер] рэалізаваныя ў новай прыладзе, якую ўмоўна можна было б назваць воблераджыгам. 5.У1948 вёску адсялілі з прымежнай зоны, якой стаў бераг Заходняга Буга, улес, там яна і стаіць зараз [цяпер].
    13.	Вучэбны — навучальны. У тлумачэнні гэтых двух прыметнікаў назіраецца поўнае дубляванне: ‘які мае адносіны да вучобы, навучання’, у тым ліку і ў прыкладах (вучэбны і навучальны год, вучэбны і навучальны дапаможнік, але: вучэбны працэс, навучальная ўстанова). Выдавецкі стандарт патрабуе ў дачыненні да дапаможніка выкарыстоўваць толькі прыметнік вучэбны (дастаткова зірнуць на тытульныя лісты такіх кніг). Аднак нават у розных артыкулах акадэмічнага выдання — энцыклапедыі «Беларуская мова» — назіраецца двайное словаўжыванне: вучэбны дапаможнік (с. 620) і навучальны дапаможнік (с. 546). Пісьмовая традыцыя замацавала ў якасці больш пашыранай канструкцыі навучальны год. Параўн.: ВНУ — вышэбшая навучальная ўстанова.
    S 1. Гэтая друкарня выпускала і навучалыіыя [вучэбныя] дапаможнікі для патрэб пратэстанцкіх школ. 2. У2008 годзе другаснай занятасцю было ахоплена 8528 чалавек, з якіх 7549 былі школьнікамі старэйшых класаў, 484 — студэнтамі, 329 — навучэнцамі ПТВ, 166 — навучэнцамі ССВУ [ССНУ] (па аналогіі з ВНУ, сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова — ССНУ).
    14.	Любіць — кахаць. ТСБЛМ кадыфікуе кахаць — ‘мець вялікае сардэчнае пачуццё да асобы другога полу’, і такім чынам слова супадае з любіць толькі ў адным значэнні: кахаць (любіць) жонку (мужа) і да т. п. Выкарыстанне дзеяслова кахаць у дачыненні дарадзімы, маці, вёскі і інш. павінна разглядацца як лексічная памылка. Аднакаранёвыя словы захоўваюць тыя ж асаблівасці.
    ✓ Гэту даль у акне любіў Адам (Л. Калюга); А неўзабаве пачалася ў мяне неверагодная, нейкая шалёная любоў да гэтых кніг (Мік. Чарняўскі); Кахаць я стану Вас і паза светам (А. Дэбіш); Твая аповесць — беларускі варыянт «Крэйцэравай санаты», я называю гэта «мардабой» — калі жанчына і мужчына, кахаючы адно аднаго, абоелюта мучаюцца (А. Федарэнка); Свет,уякім мыжывём,—не наш, яго даўно закаханыя параздавалі сваім Дульцынеям, Джульетам (М. Танк); Любоў, каханне — найскладанейшыя па сваёй прыродзе феномены, што ляжаць у фундаменце чалавечнасці, у аснове светабудовы (Т. Вабішчэвіч).
    / 1. Гэта вольныялюдзі, якія моцна кахаюць [любяць] сваюЗямлю. 2. Хто будзе так кахаць сваіх сыноў, якя кахаю іраней кехеле? 3. Янаўжо дзіцятка кахае, ажно пяе
    190
    Частка трэцяя. ПРАЎКА НА ЛЕКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    пад ёй зямля (другі і трэці прыклады — з вершаў, таму патрабуецца аўтарскае ўдасканаленне твораў; магчыма, гэта свядомы выбар слова кахаць).
    У канцы XX — пачатку XXI ст. у беларускую мову пачалі актыўна вяртацца словы, якія ў 30я гг. былі залічаныя да «нацдэмаўскіх» і цягам пяцідзесяці гадоў знаходзіліся ў пасіўным складзе або як устарэлыя, дыялектныя, або проста як непажаданыя для выкарыстання. Сёння паступова ідзе кадыфікацыя такіх лексем, праўда, пры адсутнасці грунтоўнага тлумачальнага слоўніка адсутнічае іх стылістычная дыферэнцыяцыя. 3 гэтай прычыны многае залежыць ад рэдактара, ад таго, як ён ставіцца да пэўнага слова. Пры гэтым непазбежна выяўляюцца асабістыя прыхільнасці рэдактара, яго суб’ектывізм. Прывядзем прыклады некаторых пар такіх слоўсінонімаў.
    •	Страсць (страсны) і жарсць (жарсцевы) кадыфікаваны ў СБМ.
    ^ Днём разлівалася вада па балоце, за ноч падмярзала, і ранішняе сонца з такой страсцю ўглядалася ў гэтыя лядовыя люстры, што яны пачыналі падтайваць, дыміцца лёгкай празрыстай парай, якая паступова пераходзіла ў цёплы, густы туман (М. Лынькоў); Са страсцю, гумарамусё скачаш, скачаш, а ноччуўнумары ўсёплачаш, плачаш (П. Панчанка); Без Васнямеежарсць мая цяпер, яклітары на стомленым граніце, мяне з увагі Вашай не ганіце, за дзверы не прасіце мой давер (Р. Барадулін); Жарсцю даўсяго новага можна скарыстаццаў добрыхмэтах: пакуль ІРтэлебачанне з'яўляецца моднай навінкай, моладзь з задавальненнем будзе вывучаць усе яго магчымасці, у тым ліку і каталог аўдыявізуальных твораў.
    •	Востраў (паўвостраў) і выспа (паўвыспа) кадыфікаваны ў СБМ.
    ✓ Хаты былі на eocmpaee (I. Мележ); / ваякі сыходзіліна астравы, йшліз жанчынамі ў нетры лясоў, і былі пацалункі ў джунглях травы, як свежых какосаў сок (У. Караткевіч); Стомленыя байцы, акапаўшыся на выспе, з трывогаю чакалі недалёкай раніцы заўтрашняга дня (Я. Колас); На адной выспе было так многа какосавых пальмаў, і катар праязджаў так блізка ля берага, што нельга было не спыніцца, каб набраць арэхаў (Я. Маўр).
    •	Цень і сцень кадыфікаваны ў СБМ (сцень у ТСБЛМ мае памету разм.ў ^ У вёсцы пачалі паяўляцца невядомыя людзі, шныраць, як цені, прыслухоўвацца, дзе што гаворыцца, дзе што робіцца (Я. Колас); На гэтых ценях, ды яшчэ са сваімі клункамі за плячыма, хлопцы падобныя былі на колішніх пілігрымаў ці на Дон Кіхота з Санчам Пансам (А. Федарэнка); Кабзалячыць у сэрцы раны, забыць пра долі цяжкі глум, прыйдзіце да касцёла Анны, там знікнуць сцені цяжкіх дум (М. Багдановіч); Бяроза сцень кідае, халадокдае (М. Гарэцкі). Калінад табою сцені мярэжацца, чакаюць спатканні (Д. БічэльЗагнетава).
    •	Працэнт (працэнтны) і адсотак кадыфікаваны ў СБМ (без адсоткавы).
    ✓ Былі, вядома, сярод куранёўцаў і скептыкі, якія смяяліся з чутак, даводзілі, штоўіх дзевяноста дзевяць працзнтаў выдумкі,—скептыкаўу сяле жыло таксама нямала (I. Мележ); Выгоды на ўсе сто працзнтаў (Я. Маўр); Там усе тыпы лясоў — ад верхавых да нізінных. 40 адсоткаў іх займаюць дубровы, і ў падросце шмат дубоў;
    Частка трэцяя. ПРАЎКА НА ЛЕКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    191
    Самая глыбокая рэцэсія ў пасляваеннай гісторыі Вялікабрытаніі прывяла да таго, што пяць мільёнаў брытанцаў (каля 20 адсоткаў усіх занятых) атрымліваюць зарплату ніжэйшую за мінімальна неабходную па сацыяльных стандартах.
    •	Маладзёжны і моладзевы кадыфікаваны ў СБМ (маладзёвы адсутнічае).
    V Караткевіч — гэта пісьменнік, які запаўняе прорву паміж дзіцячай, нават маладзёжнай аўдыторыяй ілітаратурай дарослых (А. Адамовіч); У Беларусі працэс узнікнення і масавага развіцця маладзёжнага руху супадае з рэвалюцыйнымі падзеяміў 1917 г. (А. Слука); Камітэт ажыццяўляе сваю дзейнасцьуцеснымузаемадзеянні з міністэрствамі, іншымі цэнтральнымі органамі кіравання, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, установамі, арганізацыямі, маладзёжнымі грамадскімі аб'яднаннямі, зацікаўленымі ў вырашэнні праблем моладзі; Да гэтага часу музычнае жыццё на Беларусі не надта віравала: існавалі колькі калектываў, што выконвалі моладзевую музыку (С. Будкін); Да гэтага моладзевую плынь два гады ўзначальваў выхадзец з Бярозы Міхал Пашкевіч; Выступаючы за маладзёвую зборную на чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў, яна была шостай на дыстанцыі 1000 метраў.
    •	Марожанае і марозіва (кадыфікавана ў СБМ першае слова).
    ✓ Давайце ж, каб добра кожны знаходзіў кірунак свой — лепш частаваць марожаным, чымся карміць вайной (П. Броўка); Ведаеце, я даўно марыла... Нугэта... Каб мянехлопец пачаставаўмарожаным (В. Быкаў); Гэта была такаяжаксіёма, як і тое, што малочнае марозіва ў летамцы каля рынку каштавала 9 капеек (У. Арлоў); Пакуль астатнія частаваліся марозівам, Лявон узяў паперу, алоўкі і, лежачы на пяску, пачаўмаляваць (Д. Пятровіч).
    •	Карта — мапа (кадыфікавана ў СБМ першае слова).
    ✓ На карце вялікага свету яна — як зялёны лісток (В. Вітка); Але каб жыць удвух, трэба прызнаць, што яшчэ адна кропка на карце мае такую ж велічыню (В. Гапееў); На мапе — ізіма (I. Бабкоў); Згодна з мапай, паміж сталіцай Беларусі і Палангай — 517км,і, калі б не чэргі на мяжы, шлях на ўласным аўтамабілі заняў бы не больш за 7 гадзін.
    •	Забастоўка — страйк (кадыфікавана ў СБМ першае слова).
    ^ Унас іначай, яку Пшпаніі, і не такая інквізіцыя, а забастоўкі, яку Гзрманіі, спраўна, гуманна душыць паліцыя (М. Танк); А дзедз таго часуне мог спакойна глядзець на ракаў, і калі толькі даведваўся, што днём лавілі ракаў, дык перад ноччу абвяшчаў забастоўку, не хацеў класціся спаць на падлозе (М. Л ынькоў); Ён [Граждан] з самага ранку агітуе нас канчаць п’янку і распачынаць бестэрміновы страйк, бо яму ў трэсце не далі трынаццатай зарплаты (В. Шніп); У 1971 у Аб'яднаным Каралеўстве пачаўся страйк паштавікоў (В. Целеш).
    Параўн. таксама назву першага апублікаванага верша Максіма Танка: «Заштрайкавалі гігантыкаміны».
    Наяўнасць некадыфікаваных лексем не павінна разглядацца рэдактарам як нейкае парушэнне лексічнай нормы. У кожнага аўтара — сваё светабачанне, уласная думка наконт дарэчнасці ўжывання таго ці іншага слова, нарэшце, свой лексікон, які падкрэслівае менавіта такі кірунак яго думкі.
    192
    Частка трэцяя. ПРАЎКА НА ЛЕКСІЧНЫМ УЗРОЎНІ
    § 54. Асаблівасці ўжывання мнагазначных слоў і амонімаў
    Сама намінацыя мнагазначнага слова сведчыць пра тое, што яно адно, але мае некалькі значэнняў; амонімы ж — некалькі слоў (звычайна два), якія гучаць і пішуцца аднолькава.
    ✓ Побач з калодамі, карабамі і іншымі прыладамі гэтага небяспечнага і таямнічага мастацтва (сакрэты яго бацька перадаваў сыну толькі перад сваёй смерцю) стаіць і пудзіла апошняга прыпяцкага мядзведзя, які гадоў дзесяць таму прыйшоў з Украіны і некаторы час пужаў мясцовых бруснічнікаў; Ведаеш, што некалі твой «тэрмін» скончыцца (Б. Пятровіч); Прапанаваны тэрмін не можа задаволіць навукоўцаў лабараторыі, бо за гэты час немагчыма правесці ўсе доследы; У выніку падарожнік аформлены як парушальнік мяжы і затрыманы.